Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
...беларуская нацыянальная справяддівасьць ганьбіцца. У нас шмат еўнухаў. Беларускі народ іх не кастрыраваў, таму й надалей, у процяж жыцьцёвага часу паросяць еўнухаў-янычараў супроць свае нацыі.
...яны нахабна азначаюць свае межы ў жыцьці Беларусі пад апекай чужынцаў.
...іхная колькасьць небясьпечная.
...іхную вартасьць можна прызнаць і не прызнаць тымі самымі спосабамі, якія яны тычуць нам быць нікчэмнымі ўроднай нацыянальнай сям’і.
...уводзіцца час канструктыўнага, прагматычнага дзеяньня. Агранічыць іх, бо яны адважацца з дапамогай чужынцаў выклікаць беларускую нацыю да крывавага змаганьня.
...вялікіх сяброў вельмі цяжка знайсьці. Нават некаторыя ў сужэнстве не знаходзяць.
...прыкладам (асабістае) усьцягу часу быў адданым. Памагаў ува ўсёй меры магчымасьці, а сяньня глядзі: пабагацелі — абыдземся безь яго. Ен гэтакі й такі, калісьці не памог нам сваячасна, па-іншаму.
...углядаюся ў паводзіны эміграцыйна-абсталяваных былых „пралетарыяў".
...недастатак інтэлігентнасьці яшчэ ад пачатку, калі апынуліся на эміграцыі. Розныя асабістасьці найболып кухцелі, ды дбаюць надалей жыць культурай польскай ці расейскай. Раскіданае гняздо. He віно — канцэпт ад пачатку амэрыканскай дзяржаўнасьці. Дзеці іхныя ад культуры амэрыканскай, не ад беларускай. Як добра некаторыя пакінуліся прывязнасьцяй да нацыянальнай сьведамасьці беларускай.
...беларуская эміграцыйная інтэлігенцыя не зьвядзе іх у агул адданасьці роднай нацыі, бо ў самым маленькім кутку беларускай эміграцыі ад уплываў польскай або рускай містыфікацыі рэлігійнай тнее агіднае пытаньне:
— А каму? і г. д.
...для мяне, у карысьць расейцаў, Блокаўская ,Дванаццаць“ ёсьць болылая, чымсьці Пушкінскія нацыянальныя паэмы. У Блока героіхадажаньні патрабуюць, падрыхтоўваюць, што яны жадаюць здабыць у эпохі іхных дзён; у Пушкіна — карысныя справы: уладнасьць неўкетманая — заменсьціць сілай рускай.
—усё ў справах нацыянальных, таму яно адысквае сваё: ці яно было ўчора або сяньня, хоць бы заўтра, нехта скажа: абыдземся.
...у Б. Сачанкі пра барацьбу паліцыстаў і савецкіх партызанаў вельмі добра, літаратурна сказана, напісана. Ён поўнасьцю належаў да свайго думаньня. Рабы змагаліся супроць адзін другога. Паслушнікі немцаў з аднаго боку — пакрыўджаныя саветамі й зборышчам авантурыстаў, крыміналаў. Так практычна адбываецца падчас захопаў чужынцамі. Але чаму ў партызанаў — шаную, змагаліся супроць фашыстаў — адсутнічала пачуцьцё адказнасьці сумленьня ў імя беларускага народу? У барацьбе растарачанай ня зь немцамі, а паміж паліцыстамі й партызанамі ад гэтай барацьбы пакутвалі вясковыя людзі. Можна сказаць як у францускага Камю:
— У сьмерці рукі патрыцыяў — яны падаўляюць, але вызваляюць.
...гэтае Б. Сачанку не цікавіць.
Тугой спавіты небакрай, наземяцца няспынна сьлёзы... За імі восені адчай...
Тугой спавіпіы небакрай? — Надзея родзіцца: няхай!
Бо вецер зьвее ў ніцы лозы Тугу, што йдзе за небакрай, і неспыняныя ўсе сьлёзы...45.
Пад вершам у гэтым выданьні стаіць дата 1922 г., але ж ён розьніцца ад першага варыянту, як падробка ад арыгіналу, няхай сабе й зробленая самім майстрам. Гэта ўжо іншы верш — парафраз на ранейшы матыў. Можна сказаць, няўлоўным жэстам сьцёртыя рысы, што выдавалі ў вершы водар 1920-х гг.: заўжды нейкая каструбаватая парадаксальнасьць, алягічнасьць вобразных асацыяцыяў, ва ўсім — усганоўка на арыгінальнасьць, на „мадэрн". У новым варыянце верша, відавочна, разбураны каркас ключавых словаў: „небакрай" замест „вышыні“, зьніклі „стужкі“, „Я“, якое галосіць, зусім прапала ў банальным „восеньскім адчаі“, застаўся толькі двойчы паўтораны вобраз „тугі“, якая „ідзе за небакрай". Таленавіты лірычны этуд, тым ня менш, ужо пазбаўлены той таемнай энэргетыкі, дынамікі, што былі ў ранейшым тэксьце.
Калі ў „Пацерках“ выразны багдановічаўскі ўпл ыў, то верш Дубоўкі „Не жальбую..." паказвае на відавочны ўплыў ясенінскі: выдае блізкасьць зь ягоным вершам „Не жалею, не заву, ня плачу“. Дарэчы, такі ўплыў адпавядаў Дубоўкавай пазыцыі й устаноўцы на свабоду творчасьці, бо Ясенін быў з тых аўтараў, да якіх непрыхільна ставілася афіцыйная крытыка, абвінавачваючы самога й ягоных прыхільнікаў у „імажынізьме“ й „багемнасьці". Дубоўка ж не хаваў сваёй прыязнасьці да гэтага расейскага паэта, стварыў верш, натхнёны ягонымі матывамі:
He жальбую, тых дзянькоў я не шкадую, Што жыцьцё даўно разьвеяла як дым, — Пачакаю, пашукаю пільна тую, Ад якой я буду зноўку маладым.
Зь сенажацяў, гацяў роднае старонкі, 3-па-над лесу, з-пад тых чорных замстай хмар, Яна прыйдзе вольным гоманам сасонкі, Яна прыйдзе, бы вяночак дзіўныхмар.
45 Дубоўка У. Выбраныя творы. У 2-х тамах. Т. 1. Мн., 1965. С. 31.
Загарацца, разжурацца, запалаюць Mae думкі, думкі-кветанькі мае. Паліюцца песьні з краю і да краю: To шчасьлівы й нешчасьлівы ў іх пяе46.
Уладзімер Дубоўка ўжо ў першым зборніку выявіўся й як творца новых словаў на аснове іх мэтафарызацыі. Словатворчую стыхію аўтара заўважалі многія дасьледнікі, яна была неад’емнай рысай ягонага й паэтычнага, і агульнафілялягічнага таленту. А таксама гэта была адзнака авангарднага творчага мысьленьня, якое заўжды скіраванае да экспэрымэнту. Так, як мы ўжо згадвалі, Антон Луцкевіч у сваім крытычным водгуку на першую кнігу Дубоўкі адзначыў як ключавое слова „віхрыстасьць“, маючы пры гэтым на ўвазе бадзёрасьць, абноўленасьць яе тону ў параўнаньні з папярэдняй сьлязьліва-наракальнай традыцыяй. Тугі й сьлёз не бракавала вершам і ў гэтай Дубоўкавай кнізе, хоць яны й упісаныя ў новую авангардную — „віхрыстую" — стылёвую мадэль. Наваслоўі Дубоўкі, як правіла, мелі мэтафарычную афарбоўку, часта гэта дзеясловы з мнагаслойнай асацыятыўнай сэмантыкай, як прыкладам, слова „ўскоўдрыць" зь верша „Над ставам дым...“:
...Між зёлак пахлых і пад ліпай
Ускоўдрыць насзтабой туман..У.
Гэты верш любоўна-краявіднай тэматыкі, з адценьнем „багемнасьці" пры канцы, малюе яркую вобразную карціну менавіта дзякуючы нязвыклым словам і багацьцю мэтафараў. Тут сустракаецца загадкавае слова„цымбалеі", якое адразу можна зблытаць з цымбаламі або падумаць, што гэта людзі — музыкі, якія граюць на гэтым інструмэнце й прылеглі адпачыць на прыродзе. Але з кантэксту вынікае, што гэта зусім не музычны інструмэнт і што слова мае дачыненьне да расьліннага сьвету — азначае кветку. Але якую? У „Батанічным слоўніку" Зоські Верас ёсьць падобная паводле гучаньня назва: цанцылея (гэта па-расейску ,,чйстотел“') — кветка досыць распаўсюджаная ў Беларусі як лекавае пустазельле. Пацьвярджэньне здагадцы знаходзім у даведніку „Расьлінны сьвет: Тэматычны слоўнік", дзе ў артыкуле „Падтыньнік, чыстацел“ прыводзіцца шмат дыялектных назваў гэтай расьліны. Сярод іх і цанцылея як варыянт, характэрны для Гарадзеншчыны, і цым-
46 Дубоўка У. Строма... С. 17.
47 Тамсама. С. 18.
балей — назва, якую ўжываюць менавіта на Пастаўшчыне, радзіме Дубоўкі48. Верагодна, гэта зусім не паэтычная кветка, але ж і „дым з балеі“ — зьніжана-пабытовы вобраз, таму магчыма меркаваць, што паэт сьведама адбіраў вобразы, якія зьдзівяць сваёй нечаканай празаічнасьцю. У гэтым была й свая „імажыністыка" — пошук спосабуўразіць вобразам. I гэта — мастацкі прыём з авангарднага паэтычнага арсэналу, што ў поўнай меры характарызуе паэтыку 1920-х гг.:
Had ставам дым, бы дым з балеі,
У вербалозе сьпяць дубцы,
Свае галоўкі цымбалеі
Пад сон схілілі на капцы.
На небе мітусяцца хмары:
Вятры зь іх штучны ткуць дыван, Начы клубком спляліся мары: Каханьне, віры, гасу ган...49.
У выданьні 1965 г. ад ранейшай яркай вобразнасьці верша не засталося й сьледу: зьніклі й „цымбалеі", і „ўскоўдрыць“, таксама як і параўнаньне туману-дыму над ставам з парай, якая ідзе з „балеі“, калі ў гэтую пабытовую празаічную рэч наліваюць ваду для праньня бялізны або для купаньня дзіцяці. Параўнаньне й вобраз, створаны на ягонай аснове, вельмі адметныя, арганічныя для тагачаснай паэтыкі. Тут можна адчуць і некаторы ўплыў паэтыкі акмэізму — вядомага кірунку ў расейскім мадэрнізьме, прадстаўнікі якога (Ганна Ахматава, Мікалай Гумілёў, Сяргей Гарадзецкі, Міхаіл Кузьмін, Восіп Мандэльштам) непрымальна ставіліся да сымбалістаў, крытыкуючы іх за ўхіл у непазнавальнае, невытлумачальнае, у цьмяную сугетыўнасьць. Галоўным прынцыпам акмэістаўбыўтак званы,, клярызм“, або яснасьць, зразумеласьць, таму яны абіралі зямную, рэчаісную й нават біялягічную аснову для сваіх мастацкіх вобразаў. Для акмэістаў характэрная ўвага да канкрэтных дэталяў рэчаіснасьці, побыту й фізіялёгіі чалавека. Вобразы, створаныя на грунце ўвагі да такіх дэталяў, тым ня менш, былі прыўзьнятыя й над побытам, і над фізіялёгіяй, і над грамадзкім жыцьцём. Створаны Дубоўкам вобраз сьведчыў пра творчую ўваіу паэта ня толькі да імажынізму, але й да акмэізму, што пазьней таксама арганічна ўваткаўся ў паэтыку ўзвышэнскага аквітызму.
48 Раслінны свет: Тэматычны слоўнік. Мн.: Беларуская навука, 2001. С. юо.
49 Дубоўка У. Строма... С. 18.
Скразны матыў тугі, уласьцівы разьдзелу „Летуценьні", завяршаецца ў апошнім вершы „Імжа, і склізота, і прыкрая золь...“, дзе пачуцьцё сканцэнтравалася нібыта ў агульнае паэтычнае рэзюмэ ўсяго цыклю:
Імжа, і склізота, і прыкрая золь За скрогатам вегпру — навалай. Учмарнасьць убралася сьветная столь, Блакіт ад зямлі адарвала.
Кудлатай лазой расплялася журба, Цярушыцца шэраньню ў сэрца.
Душа — ў падарожжы жахлівы жабрак, Наўкол — непакойныя гэрцы.
I скогат, і скарга, — ня скеміць, што скуль: Вялізманны восенны вераск.
Угрунь і угрунь, не для мэты пакуль, Праз стромы, амшары, празь верас...50.
А ў гэтым вершы паэта менавіта й палоніць стыхія сугестыўнага, невытлумачальнага: ягоныя памкненьні, парываньні выпраменьваюцца самі па сабе ад перапоўненасьці душы й шукаюць выйсьце ў неспакойным і небясьпечным руху. Гэтаму „бязмэтнаму“ руху падпарадкаванае ўсё ў вершы, а сам ён — як прадчуваньне пагрозы наступных катастрофаў, расплаты за адданасьць вольнасьці. Верш нібыта завяршае разьвіцьцё лірычнага дзеяньня ўсяго цыклю, як міцкевічаўскі санэт „Аюдаг“ завяршаў кампазыцыю „Крымскіх санэтаў" і сымбалізаваў уваскрашэньне паэта зь бяздоньня смугку й разгубленасьці да новых творчых вышыняў. „Не для мэты пакуль" бягом і бягом („угрунь і угрунь“) сыіяшаецца дух аўтара „Летуценьняў" — „праз стромы, амшары, празь верас“. Гэтая стыхія, вір пачуцьцяў, не пазначаныя вэктарам кірунку, нікому не падпарадкаваныя, менавіта й прачытваюцца як сфэра мрояў, на якія мае права паэт і якім не абавязкова мець „рэвалюцыйную“ афарбоўку.