Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
Магноліі і кіпарысы, з паўднёвавейнасьцю платан... У высі думка не парвіся, ня будзе крытык „прыкладаць“Ьл.
Антон Адамовіч, у свой час узвышэнскі крытык, блізкі да Дубоўкі й астатніх сяброў арганізацыі, што пазьней апынуўся на эміграцыі, аналізуючы літаратурны працэс у Беларусі ў 1920-х гг. (тэма добра знаная ім знутры), бачыў у паэме Дубоўкі „Там, дзе кіпарысы" разьвіцьцё й узмацненьне лініі нацыянальнай апазыцыі з выкарыстаньнем мэтаду „пераапрананьня". У паэме, як ён лічыў, пзэх „крытыкаваў іміграцыю з Заходняй Беларусі ў Савецкі Саюз, „дзе гора таксама ходзіць“, нават у такім райскім куточку, як„той, дзе кіпарысы“. Дубоўка заклікае свайго земляка шукаць і тварыць хараство, „змагацца за сутокі выйсьця" й за тое, „каб вызваліць свой родны кут“. Іншымі словамі, ён выказвае неабходнасьць змаганьня за свабоду сваёй роднай зямлі шляхам беларускага палітычнага паўстаньня, у якое ўсе яшчэ верылі ў той час, і якое, якДубоўка адчуваў, прынясе падзеньне савецкай улады. „Няхай! Націсьнем на кардоны. Яшчэ ня стыне ў сэрцы кроў. Сабеяны кладуць прадоньне ў Заходняй Беларусі скрозь...“ Пад „яны“ Дубоўка мае на ўвазе балыйавікоў (часта іх так называлі ў беларускіх нацыянальных групах), якія хацелі выкарыстаць нацыянальны рэвалюцыйны рух для ўласных мэтаў"65. 3 такой інтэрпрэтацыяй алегарычнага зьместу паэмы цяжка не пагадзіцца, тым больш Антону Адамовічу знакі й сымбалі таго часу былі больш даступныя для расшыфроўкі. Такім чынам, згаданы твор мнагаслойны, сымбалічны й
64 Дубоўка У. Там, дзе кіпарысы... С. 28.
65 Adamovich A. Opposition to Sovietization... P. 82.
алегарычны. Ён выкананы ў авангардным стылі з выкарыстаньнем тэхнікі зьмяшэньня — мазаікі стыляў.
Мы ўбачылі пантэон нацыянальнага руху ў каардынатах, пазначаных Дубоўкам: Алесь Гарун, Ганна Гарэцкая, Гаўрыла Гарэцкі, Міхась Лойка, Кастусь Станкевіч. Сябры й паплечнікі станавіліся лірычнымі адрасатамі твораў паэта, нібы саўдзельнікамі дыялёгу зь ім, але дыялёгу не прыватнага — а дыялёгу з эпохай. 3 Кастусём Станкевічам у Дубоўкі працягваліся сяброўскія дачыненьні й у 1970-х гг.: захавалася іх ліставаньне, зь якога відаць, што ў юнацтве яны былі сапраўды блізкія сябры-аднадумцы. Зблізіла іх праца ў беларускім пастпрэдзтве ў Маскве. Кастусь Станкевіч таксама зьведаў рэпрэсіі: рэкамэндацыя ў партыю, дадзеная Чарвяковым, паслужыла прычынаю ягонага арышту ў 1933 г.66. Дубоўка ж свой ліст-адказ пасьля доўгага перапынку пачынаў эмацыйным воклічам: „Якмнога вады выцякла з той крыніцы (...), з таго часу, калімы ўпершыню сустрэліся!"67. Гэта быў ужо 1967-мы — больш за сорак гадоў мінула з часу, калі „ў крымскім футарале" для сябра „зьвінеў рытм“ той паэмы, дзе „ў райскім кутку кіпарысаў" — у Беларусі — таксама не было шчасьця людзям...
Зборнік „Трысьцё“ быў яшчэ адным праграмным паэтычным увасабленьнем ідэалаў„Новага беларускага рэнэсансу". Паводле Антона Адамовіча, ужо ў першым вершы зборніка „Не дзівіся“ паэт „фармулюе й разьвівае базісную ідэю „адраджэньня“. Ідэю жыцьця й жыцьцяздольнасьці якруху Дубоўка тут паглыбляе ўключэньнем у яе канцэптаў змаганьня й npazpacy™. Далей крытык прыводзіць цытату з тэксту верша:
He дзівіся: ніколі на сьвеце без змаганьня жыцьцё не дынаміць69.
Дубоўка сапраўды ўнутрана наскрозь палемічны і, як сьцьвярджаў Антон Адамовіч, апазыцыйны. Гэтую палеміку й апазыцыйнасьць часам цяжка заўважыць пры спробах сёньняшняй інтэрпрэтацыі ягоных тэкстаў, настолькі ўмела яна закадавана шматзначна-абагульняльнымі вобразамі. Так, „канцэпты змаганьня й барацьбы за прагрэс“у вершы
66 Аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ. Ф. 14. В. 1. Адз. зах. 694. Арк. 1—9.
67 Аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ. Ф. 14. В. 1. Адз. зах. 488. Арк. 1.
68 Adamovich A. Opposition to Sovietization... P. 81.
69 ДубоўкаУ. Трысьцё. Мн., 1925. C. 3.
ўгадваюцца ў вобразах дастаткова адцягненых. Аднак ізноў тут нас чакае сымбалічная згадка „ўзвышша", якое, бясспрэчна, абазначае ня проста ландшафтны пагорак:
Прыпусьціся ў даліну з узвышша, каб узьняцца ізноў, і — вышай! Гэта лёс на спатканьне выйшаў! і пярэстасьцю сьцежку вышыў. Хай спружыняцца мускулаў пасмы, апранаецца зірк твой стальлю. He спыняй свайголёту бясчасна: яшчэ ногі ў шляхох не прысталі!70.
Якія, напрыклад, тэкставыя знакі нам падкажуць, што гэта ўвасабленьне ідэі змаганьня за нацыянальнае адраджэньне, а не, скажам, за ідэалы пралетарскай рэвалюцыі? Такіх яўных тэкставых знакаў у вершы няма, хаця мы, па-першае, інтуітыўна адчуваем, што гэтая змагарная паэтычная мадэль істотна адрозьніваецца ад мадэлі, напрыклад, чаротаўскай або гартнаўскай, а па-другое, ідэйна-вобразная зьмястоўнасьць усёй кнігі выводзіць канцэпт змаганьня менавіта ў адраджэнскае рэчышча. Трэцім фактарам зьяўляюцца сьведчаньні сучасьнікаў: думка таго ж Антона Адамовіча, а таксама веданьне намі рэаліяў жыцьця паэта, ягоных творчых прынцыпаў. На палеміку з авангардна-пралетарскім Міхасём Чаротам настройвае сама назва кнігі „Трысьцё". Як падаў у сваім слоўнічку да кнігі сам аўтар, гэта „трысьнік“, што розьніцца ад „чароту" — „камышу". Ці выпадкова паэтспэцыяльна падкрэсьліў гэтую розьніцу? Як мы штораз пераконваемся, у Дубоўкі ўтворчасьці не было нічога выпадковага. „Я шумлівы чарот, я мяцежны бунтар. / Я балота буджу гучным шумам...“, — гэтак досыць фанабэрыста й гучна абвяшчаў сваё бунтарнае крэда Міхась Чарот, абраўшы сабе адпаведны псэўданім. Ён замацаваў за сабою такім чынам імідж рэвалюцыйнага песьняра, што выразна засьведчана ім у творчасьці сярэдзіны 1920-х гт. Лягічна было б меркаваць, што „Трысьцё" Дубоўкі зьявілася як палемічны водгук-выклік гэтаму наскрозь рэвалюцыйнаму, адышоўшаму ад нацыянальна-адраджэнскай праблематыкі „Чароту". Дубоўкава „трысьцё" — гэта вобраз нацыянальнага змаганьня, гэта вернасьць таму шляху, які пракладвалі папярэднікі-адраджэнцы, такія, як Алесь Гарун, Янка Купала, Максім Багдановіч.
Які ж спэктар настрояў першага разьдзелу кнігі Дубоўкі — „Асабовае“? Гэта й нутраныя шуканьні аўтара, памкненьне захаваць вернасьць сваім юнацкім ідэалам, высьпеленым у змагарнай працы пачатку 1920-х гг., гэта й жахлівае ўсьведамленьне адыходу агульнай жыцьцёвай каляіны ад тых ідэалаў, і разуменьне неабходнасьці самаабароны ў варунках рэчаіснасьці. Першы ж верш гэтага цыклю мае даволі красамоўную назву „Можаце лаяцца" й замацоўвае палемічны кірунак Дубоўкавай думкі. Гэта верш-прадчуваньне, зьвернуты да апанэнтаў, і верш-прызнаньне, у якім паэт сьцьвярджае, што „ня здрадзіў сваёй вясьне“, хоць і чуў небясьпечныя перамены часу:
Можаце лаяцца да сыці, да сквілу, можаце клікаць і ночы, і дні.
Вока маё не міргне палахліва, хоць і ёсьць, як і быў, адзін.
У прасьцягах празрыста-нязнаных думка імклівіць нясупынны лёт. Сьвяткую дубэльты сваіх выгнаньняў, як Зялёнае сьвята штогодзіць народ...
...Соўкала човен нямое прадоньне, месяц і сонца цьвятлівілі шлях.
Дарагое і апрыкрае сягоньня, будзеш і ты ляжаць далавах.
Заўтрашняе чую, істотай вітаю, кленчу на дзіды, расстайны пыл.
Вясна мая, жыцьцём маладая, табе я ня здрадзіў, з табою быў71.
У 1960-х тт. аўгар першай манаграфіі пра Ўладзімера Дубоўку, праніклівы й дасьведчаны крытык Дзьмітры Бугаёў, досыць крытычна ставіўся да творчасьці паэта 1920-х гг., лічыў, што многае ў ёй непазьбежна выклікае нараканьні. Бясспрэчна, гэта было адзнакай таго часу. Так, менавіта ў зборніку „Трысьцё" нараканьні, на думку дасьледніка, выклікаюць вершы цыклю „Асабовае", дзе Дубоўка „зашмат гаварыў пра асабістае, пра тое, што было важным для самога аўтара й,
відаць, добра разумелася ягонымі блізкімі сябрамі. Але гэта наўрад ці знаходзіла глыбокі водгук у сэрцы масавага чытача, якога цікавілі не літаратурная палеміка й барацьба паміж пісьменьнікамі, а сама паэзія. Гутарка ідзе аб тым, што ў „Трысьці" ледзь ня ўсе вершы з разьдзелу „Асабовае"й частка ўразьдзеле„3 вандраваньня“ — залішне „асабовыя^2. Далей аўтар манаграфіі выказваў слушнае зьдзіўленьне: „Гэта, на першы погляд, здаецца парадаксальным, бо сіла Дубоўкавай лірыкі, як і наогул паэзіі, не ў апошнюю чаргу залежыць ад таго, што яна нясе на сабе вельмі выразны адбітак асобы паэта, які ўмее цяплом сваёй душы сагрэць твор, зрабіць яго індывідуальна-непаўторным"73. Фактурная насычанасьць кнігі Дзьмітрыя Бугаёва пра Дубоўку робіць яе патрэбнай і сёньня. Але прыведзеныя вышэй закіды паэту ў „залішняй асабовасьці" ды ў тым, што ён ня ўлічваў запатрабаваньні „масавага чытача“, бясспрэчна, састарэлыя й не адпавядаюць сучасным падыходам да творчасьці Ўладзімера Дубоўкі. Аўтар „Трысьця" арыгінальны, магчыма, часам надзвычай, бо ягонаю мэтаю было ня столькі задавальненьне масавага чытача, колькі самавыяўленьне, адлюстраваньне рэчаіснасьці праз адмысловы незвычайны вобраз, пераплаўлены ў душы, у горне яе пачуцьцяў, эмоцыяў, настрояў. Дубоўка таксама таленавіты вучань імпрэсіяністаў у разуменьні, што такое „імпрэсіяністычны малюнак". Тэорьія мастацтва, што распрацавалі імпрэсіяністы, была скіраваная на паглыбленае індывідуальнае — асабовае — самараскрыцьцё: „У сьвеце трэба сказаць сваё слова, тое, якое, апрача дадзенага суб’екта, ніхто сказаць ня здолее. Але гэтая здольнасьць, гэтая самасьць, вызначаецца індывідуалізацыяй пачуцьцяў, успрыняцьцяў. Такім чынам, дай сваё адчуваньне. Гэтым ты скажаш сваё слова. Вось — разьдзел з катэхізісу імпрэсіяніста“™. Гэтыя тэзісы цалкам падыходзяць да творчасьці Ўладзімера Дубоўкі, Язэпа Пушчы, Тодара Кляшторнага, Валера Маракова й іншых паэтаў, што неўзабаве склалі ўзвышэнскае кола, ня проста фармальна, а сутнасна. Для беларускіх паэтаў 1920-х гг. важны быў шлях творчага самавызначэньня, абнаўленьня паэтыкі й стылю, шлях стварэньня, як яны гэта й пазначылі потым у праграме, — „узвышша“ беларускай літаратуры. На шляху да „ўзвышша“ вельмі важны быў экспэрымэнт, жывая праца са
72 Бугаёў Д. Уладзімір Дубоўка. Крытыка-біяграфічны нарыс. Мн., 1965. С. 75.
73 Тамсама. С. 75—76.
74 Абрамовнч М. Кнут Гамсун: Обіцнй очерк о жнзнн н творчестве. М., 1910.
С. ю—11.
словам, пранікненьне ў глыбіні ўласнай „самасьці" дзеля спантаннага, недэтэрмінаванага выліваньня пачуцьця. Такім уяўляецца верш Дубоўкі „Ці знайду" з цыклю ,Дсабовае“: