Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
Пра насьледаваньне Дубоўкам паэтыкі Максіма Багдановіча гаворыць і ягоны верш „Ты ляжыш на руцэ маёй, верас“, дзе разьвіваецца матыў сьціплай кветкі-верасу як сымбалю роднага краю. Адчуваецца выразная арыентацыя на багдановічаўскую топіку — на ягоны вобраз сьціплага васілька з такой жа сымбалічнай сэмантыкай. Верш, датаваны 1928 г., прыводзіцца намі паводле архіўнага ўласнаручнага аўтарскага асобніка:
Ты ляжыш на руцэ маёй, верас, найдрабнейшая з кветак.
Я пытаўся, пытаю яшчэ раз: чым ты вабіш нас гэтак? Ледзь прыкметны для нашага вока, быццам зернейка маку.
Ад зямлі не расьцеш ты высока, цябе топчыць усякі.
А калі расьцьвіцеш на узьлесьсі, закрасуеш у пушчы, —	■
хараством ты тады апранесься сапраўды неўмірушчым.
Найдрабнейшыя кветкі складаюць хараство у кілімы.
Наша доля хіба не такая?
Скажы, верас любімы! Ты ляжыш у мяне на далоні, найдрабнейшая з кветак.
35 Гарэцкі Р. Ахвярую сваім (Максім і Гаўрыла Гарэцкія). Мн., 1998.
С. 94—100.
Я пытаю, пытаю сягоньня: чым ты вабіш нас гэтак?^.
У паэтыцы Максіма Багдановіча, як мы ўжо згадвалі, сьціплы васілёк (вершы „На чужыне“, „Слуцкія ткачыхі“) быў сымбалем радзімы; маленькая няяркая вясёлка ўкруг месяца — сымбалем паэта. Багдановічаўская эстэтыка „найдрабнейшага", нібыта неістотнага й незаўважнага на першы погляд, але на самай справе якраз самага важнага, істотнага, вызначальнага, як бачым, аказалася арганічнай і даспадобнай Дубоўкуякпрадстаўніку „Ўзвышша“. Немагчымалічыць выпадковымі ягоныя паэтычныя сьцьверджаньні: „Найдрабнейшыя кветкі складаюць /хараство у кілімы" й „Наша доля хіба не такая ?/ Скажы, верас любімы?“. Відавочна, што гэта невыпадковая асацыяцыя з багдановічаўскім вобразам сьціплай, няяркай кветкі, якая паэтызуецца як найвышэйшая сапраўдная краса й дасканаласьць і пры гэтым зьвязваецца з пачуцьцём любові да радзімы, лёс якой усьведамляецца таксама як незайздросны й „найдрабнейшы".
Сапраўды, непераўзыдзеным было майстэрства Максіма Багдановіча адкрываць някідкія, няяркія праявы рэчаіснасьці й узводзіць іх на вяршыні мастацкага хараства. Ён адбіраў для вобразнага пераўвасабленьня нібыта ўсё другараднае — тое, што іншыя проста не заўважалі, і ствараў цудоўную лірычную гармонію з паўтаноў, пераходаў і пераліваў адценьняў у настроях, фарбах, гуках. Менавіта гэта меў на ўвазе Антон Луцкевіч, калі пісаў, што БагдановічДграе на бэмолях“, і назваў паэта „будаўніком новай гармоніі, які ў аснову гэтай гармоніі паклаў лад мінорны"37. Антону Луцкевічу належыць і наступная нечаканая эстэтычная паралель: „Агульны тон паэзіі Багдановіча... напамінае сум і тугу несьмяротных твораў Шапэна'^. Зрабіўшы такое вызначэньне, крытык, безумоўна, ня думаў, што яно таксама будзе мець пэўнае дачыненьне да паэтыкі „Узвышша“ й мастацкіх густаў ягоных сяброў. А між тым менавіта Уладзімеру Дубоўку належыць артыкул, дзе ён дасьведчана й тонка дасьледуе ўплыў беларускіх мэлёдыяў на творы Фрэдэрыка Шапэна. Ён піша пра тры ступені такога ўплыву: „а) чыстая народная мэлёдыя паложана ў аснову цэлага твору, узята як
36 Аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ. Ф. 14. В. 1. Адз. зах. 25. Арк. 1—2.
37 Луцкевіч А. Максім Багдановіч: У чацьвертыя ўгодкі сьмерці яго // Наша Думка. 1921. 27 мая.
38 Тамсама.
тэма; б) народная мэлёдыя ўводзіцца як другарадны элемэнт, як аздоба; в) народная мэлёдыя зьяўляецца як бы асноваведзьдзю, на якой творчы геній Шапэна тчэ ўласныя кампазыцыі"34. У гістарычным разуменьні Шапэн быў даўнім суайчыньнікам беларускіх паэтаў, таму апэляцыя да яго была таксама й узнаўленьнем традыцыяў, пашырэньнем агульнага поля нацыянальнай культуры. Гэта было вельмі важна ў той час, калі гэтае поле няспынна звужалася й нават адбіралася ў беларусаў, якія павінны былі прыслухоўвацца толькі да пустазвоннага пралетарскага барабану, што барабаніў з усходу. Параўноўваючы тон паэзіі Максіма Багдановіча з „сумам і тугой“шапэнаўскіх мэлёдыяўі шукаючы ў іх карані беларускага мэлясу, і Антон Луцкевіч, і Ўладзімер Дубоўка закладвалі асновы нацыянальнага кантэксту мастацкай творчасьці.
Багдановічаўскую эстэтыку някідкага хараства („бэмольнасьці") Дубоўка ў сваёй творчасьці разьвіваў нязмушана й пасьлядоўна: яна арганічная й шматзначная, шматабяцальная для яго. Але ён на грунце яе ўжо вырашаўуласныя творчыя задачы, шліфаваў сваё майстэрства, ствараў сваю вобразную сымболіку. 3 пункту гледжаньня акрэсьленай традыцыі можна разглядаць і знакаміты верш Уладзімера Дубоўкі „О Беларусь, мая шыпшына“:
О Беларусь, мая шыпшына, зялёны ліст, чырвоны цьвет! У ветры дзікім не загінеш, чарнобылем не зарасьцеш. Пялёсткамі тваімі стану, на дзіды сэрца накалю.Д0.
Так, менавіта сьціплая кветка шыпшыны, якая традыцыйнаўпрыгожвала беларускія вясковыя й прыгарадныя сядзібы, стал а ў паэтыцы Дубоўкі сымбалем айчыны. Ня пышная прыгожая ружа або экзатычная архідэя, а сьціплая шыпшына з сэрцам адданага паэта, наколатым на яе дзіды, як знак і прадбачаньне ўласнага ахвярнага лёсу. У стылі гэтай жа „бэмольнай" багдановічаўскай паэтыкі зьявіўся крыху пазьней і вобраз сьціплага, дый дарагога сэрцу верасу.
39	Дубоўка У. У зьвязку з пытаньнем аб беларускіх мэлёдыях у творчасьці Шапэна // Узвышша. 1927. №1. С. 146.
40	ДубоўкаУ. Credo. Вершы. Мн., 1926. С. 25.
Такім чынам, уплыў Максіма Багдановіча на паэтыку „Ўзвышша“ вызначаны намі ў наступных кірунках: 1) канцэпцыя актывізму як духоўна абноўленага рэчышча мастацкай творчасьці была нутрана зьвязаная з мадэрнісцкай канцэпцыяй „чыстай красы“, якую разьвіваў у сваёй творчасьці Багдановіч; 2) узвышэнцам імпанаваў ключавы вобраз някідкага хараства, якое ёсьць сапраўдным увасабленьнем красы, яе патаемнай сакральнай праяўленасьці праз адпаведныя вобразы ў рэчаіснасьці; у гэтым была сутнасьць канцэпцыі „бэмольнасьці" багдановічаўскай паэтыкі, вызначанай Антонам Луцкевічам; у зьвязку з гэтым вобразы „шыпшыны" й „верасу" Ўладзімера Дубоўкі арганічна зьвязаныя зь „цьвятком радзімы васілька" Максіма Багдановіча й утвараюць спэцыфічную мастацка-вобразную сымболіку айчыны, і ператвараюцца ў вызначальныя вобразы-канцэпты; з) узвышэнцы мэтанакіравана вывучалі жыцьцё й творчасьць Максіма Багдановіча, выказваючы тэарэтычную й практычную ўвагу да паэтычнай спадчыны паэта; у люстры ягонай творчасьці яны бачылі й уласны шлях да новага „ўзвышша“ літаратуры. Багдановіч быў для іх паэтам-легендай, прыкладам злучэньня ў сваёй творчасьці нацыянальнага й сусьветназначнага, ягоная творчасьць сталася ўзорам мастацкай дасканаласьці.
Неўзабаве й само „Ўзвышша" ператварылася ў міт і легенду 1920-х гг. Мэтафара „мастацтва павінна быць узвышшам “ мела ў тыя гады значэньне праграмнага палажэньня: задачы ўзьняцьця мастацкай літаратуры на вышыню лепшых узораў сусьветнай клясыкі.
III.	Кніга „Строма“ як ідэйна-мастацкае цэлае
Творчы прыклад аўтара „Вянка" быў плённы для ўзвышэнцаў і ў пляне стаўленьня да кампазыцыі зборнікаў, якая мусіла складацца зь нізак і разьдзелаў, каб выглядаць стройна й завершана. Менавіта так паставіўся Ўладзімер Дубоўка да кампанаваньня свайго першага зборніка „Строма“, што складаўся з трох разьдзелаў са зьмястоўнымі сымбалічнымі назвамі: 1) „На чужыне“; 2) „Летуценьні“; 3) „Адраджэнцам". Кожны цыкль меў скразны матыў, сымбалічна выяўлены ў назьве й адбіты ў вобразных асацыяцыях у вершах.
Галоўны матыў першага цыклю — адарванасьць ад радзімы й любоў да яе. Ужо ў тоне першага верша чуецца палеміка з тымі, хто кажа пра родны край, нібыта ён бедны, з балотамі ды каменьнем, і нібыта там жывуць нешчасьлівыя людзі. Малады й узьнёслы лірычны герой верша зьвяртаецца да ветру па крыльле, каб ляцець на радзіму: .Далі
тым вадзіцы, ійто б’юцца за шчасьце, / тых пракляну, што нам Юдамі cmaAi“v. Самае галоўнае, што ён верыць — „прыйдзе наш час!“. Вызначальны сэнс мае трэці верш цыклю — „Ня трэба мне пяяць на Беларусі?“, — дзе таксама адчуваецца палемічны выклік тым, хто хоча адвесьці паэта ад служэньня роднаму краю, прапаноўваючы спакусы „руху, пякнюткага жыцьця":
Ня трэба мне пяяць на Беларусі? — Нас кліча рух, пякнюткае жыцьцё! У песьнях я — на Беларусь малюся, Якмоліццаля возера трысьцё.
Матулі сьпеў, шматмілая старонка, Купалы край, край чараўніц дзяўчат! Люблю цябе, бы татачку старога, Як дзеваньку люблю, як брата брат!1^.
Патрыятычны патас паглыбляецца й узмацняецца напрыканцы верша, калі аўтар сьцвярджае, што толькі праз усьведамленьне сваёй нацыянальнай сутнасьці можна выйсьці да агульналюдзкай супольнасьці, захоўваючы ў ёй сваю адметнасьць і вартасьць:
О, Беларусь! Я на цябе малюся,
Тваім шляхом — прыйду ў шырокі сьвет,
Паміж людзей, народаў разьліюся, Як вецер зухужыце, у аўсе...*3.
Такім чынам, бацькаўшчына й будаваньне адносінаў зь ёю былі ў цэнтры паэтавай увагі ўжо на самым пачатку творчага шляху. Тады, у 1922 г., Беларусь бачылася Дубоўку не ў чырвоных рэвалюцыйных сьцягах, а ў традыцыйных нацыянальных краявідах. Беларусь ддя яго была купалаўскай, была каханай ,дзеванькай“, паплечнікам-„братам“, мудрым адвечнай народнай мудрасьцю „татачкам“. Гэта былі не выпадковыя паэтычныя асацыяцыі, а прынцыповая пазыцыя, сьцьверджаная так шчыра й натуральна праз кола блізкіх, правераных традыцыяй вобразаў.
Другі цыкль „Летуценьні" працягваў размову пра айчыну й паэтаву душу, якая, аднак, грунтавалася на іншым вызначальным матыве,
41	Дубоўка У. Строма. Вільня, 1923. С. 7.
42	Тамсама. С. 9.
43	Тамсама.
падкрэсьленым ужо ў самой назьве цыклю. У гэтым быў таксама свой прынцыповы момант. Пралеткультаўская эстэтыка адмаўляла ўсялякія выяўленьні нутранага стану душы — „настроі", „парывы“, „летуценьні“, крытыкуючы іх як ,дробнабуржуазныя“ праявы душэўных слабасьцяў, што адводзяць убок ад мэтанакіраванай рэвалюцыйнай перабудовы жыцьця. Усё тое, што традыцыйна было прадметам лірыкі: лірычныя пачуцьці, туга, смутак, сумненьні — абвяшчалася ня толькі непатрэбным, але нават шкодным. За такія настроі паэтаў крытыкавалі, навешвалі ярлыкі. Дубоўка, побач з нацыянальна акрэсьленым матывам „айчыны“, ставіць матыў „летуценьняў", падкрэсьліваючы гэтым права паэта на ўласныя пачуцьці. У кантэксьце гісторыі 1920-х гг. гэта была сьмелая заяўка на адстойваньне правоў асобы й нацыянальнага самавызначэньня.