Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
I у імя змаганьня з рознай тваньню Вось гэтае шляхетнае культуры — Я лепш вазьму акрасы Беларусі...
У чым тут соль? У тым, што мы з вамі ўвекавечылі памяць душыцеля Камуны генэрала Галіфэ. Мы ўвекавечылі памяць гэтага душыцеля Парыскай камуны ўжываньнем гэтага слова „галіфэ“.Другі душыцель — генэрал Фрэнч насіў куртку такога фасону, імы гэтую куртку назвалі фрэнчам і тым самым увекавечылі памяць гэтага генэрала — калянізатара, якірасстрэльваў тысячы, дзясяткі тысячаў нашых чорных і жоўтых братоў. Няўжо ў нас няма сваёй фантазіі, штомы бяром гэтыя назвы, зусім не патрэбныя нам?Восьяй прапанаваў — узяць народныя ўзоры йадіх ісьці наперад, ствараць сваю сацыялістычную культуру"'7.
Так, Дубоўку і ў 1960-х гг. даводзілася быць ня толькі аўтарам, але й адвакатам уласных твораў, бо хто, як ня ён, добра ведаў хісткасьць становішча, калі літаратурная палеміка абарочвалася судовым прысудам і зьняволеньнем. Але гэтым разам менавіта ён валодаў сьггуацыяй і з годнасьцю працягваў адстойваць свой твор: „Але якая ж тут контрарэвалюцыя?! (Паняткі, відавочна, заставаліся тыя самыя й у 1960-х гг. — І.Б.)Я не пагаджаўся з такімі ацэнкамі тады, і зараз я з Вамі не пагаджуся. Я ня крытык, я не тэарэтык, а я, як нехта сказаў, пацярпелы. Але я яшчэ раз хачу падкрэсьліць, што Вашая кніга мне падабаецца тым, што яна ўжо напісаная (...). Памылкі, якія там ёсьць, — гэта справа паправімая, але ня трэба Вам чапляцца за іх. Калі Вы будзеце іх адстойваць, як Вы гэтаробіце ў Вашым лісьце, у Вас добрай кнігі не атрымаецца“18. Далей у часе абмеркаваньня ішло высіупленьне Язэпа Пушчы, які таксама адстойваў свае творы ДІісты да сабакі" й іншыя ад рэцыдываў вульгарызатарскай трактоўкі. Сьведчыла гэта
17 БДАМЛІМ. Ф. 78. В. 1. Адз. зах. 94. Арк. 46—47.
'8 Тамсама. Арк. 47.
зноў жа толькі пра тое, як мала зьменаў адбылося ў 1960-х гг. у ідэалёгіі й палітыцы ў параўнаньні з даваенным часам: таталітарная дзяржава заставалася такой самай, нягледзячы на пераадоленьне культу адной асобы й рэабілітацыю яе ахвяраў.
Імідж Уладзімера Дубоўкі ў i960—1970-х гг. меў адценьне легендарнасьці й таямніцы. Калі ён, сівабароды волат, ізноў зьявіўся на літаратурным небасхіле, пачаў друкавацца, браць удзел у жывых літаратурных дыскусіях кшталту разгледжанай вышэй, удзельнічаць у сяброўскіх вечарынах і імпрэзах, ён усё ж працягваў заставацца загадкавым чалавекам-легендай. У пісьмовых і вусных успамінах пра Дубоўку вельмі часта сустракаецца адно агульнае месца: як прыхаваны дакор паэту гучыць, што ён, прайшоўшы поўнае кола сталінскага рэпрэсіўнага пекла й вярнуўшыся да грамадзкага жыцьця, фактычна зламаны чалавек, быў занадта асьцярожным, баяўся сказаць што-небудзь лішняе (бо й сьцены маюць вушы); на пісьменьніцкіх вечарынах неадменна падымаў тост „за кампартыю“; асьцерагаўся браць у бібліятэцы кнігі палітычнай тэматыкі; перарабляў на „патрэбу дня“ ранейшыя свае вершы19. Няўжо ён сапраўды стаўся такім палахлівым чалавекам? Нам падаецца, што тут ня так усё адназначна й проста, і ёсьць падставы аспрэчыць гэты распаўсюджаны міт. У Дубоўкавай „асьцярожнасьці11 няцяжка заўважыць пэўны парадокс зьнешняга іміджу й нутранага глыбока іранічнага разуменьня паэтам сытуацыі. Думаецца, ня толькі што гэты закід Дубоўку не правамерны, але й што пісьменьнікі старэйшага пакаленьня ў самім паэце не зразумелі, не адчулі нечага патаемнага. Менавіта ён сам накінуў усім гэты свой імідж: ён быццам бы граў іншага Дубоўку на новых падмостках жыцьцёвай сцэны, але разумеў глыбока й бяз фальшу ілюзіяў сутнасьць часу. Галоўным і патаемным элемэнтам у гэтай ягонай новай ролі была глыбока схаваная іронія — усё, чым „зламаны" паэт мог аддзячыць хаця й постсталінскаму, але таталітарызму. Толькі як няспынную іронію, прычым так адмыслова схаваную, каб ніхто не разгадаў (бо ён і не жадаў, каб яе разгадалі, а яго западозрылі ў няшчырасьці!), — можна вытлумачыць Дубоўкавы хваласьпевы кампартыі. Менавіта залішняя падкрэсьленасьць, зь якой ён гэта заўсёды рабіў, як згадваюць тыя, хто бачыў, прыводзяць да думкі: а ці ня быў гэта сьведамы гратэск, іранічная маска? Бо якую дысыдэнцкую праўду ад паэ-
19 БрыльЯ. Накіды трохпартрэтаў// ЛІМ. 1988.1 студзеня; Пальчэўскі А. Пра Дубоўку // ЛіМ. 1994. 21 студзеня.
та жадалі пачуць? Тую, якую апісала ягоная жонка Марыя Пятроўна ў сваіх успамінах пад назвай „Мае санаторыі й курорты“?..2°. Гэта быў яшчэ ня той час.
Што датычыць „залішняй асьцярожнасьці" паэта ў выказваньнях, дык яна не была, відавочна, сьведчаньнем палахлівасьці. Дубоўка выдатна разумеў, у якім грамадзтве ён жыў, у якое грамадзтва вярнуўся пасьля рэпрэсіяў — гэта не было грамадзтва вольных людзей, дзе чакалі ягоную споведзь для яшчэ больш глыбокага катарсісу пасьля публічнага дзяржаўнага пакаяньня. Дый пакаяньня як такога не было: дзяржава не прасіла ў народа сваёй рэабілітацыі й прабачэньня за зробленыя ёю злачынствы, а проста абвесьціла людзям пра іх невінаватасьць, як быццам бы яны маглі паўстаць з магілаў альбо пражыць новае, нялягернае жыцьцё. Ацалелы пасьля сваіх „курортаў11, Дубоўка могдазволіць сабе быць асьцярожным, ведаючы, якую цану можа мець нават бяскрыўднае слова. У такой сытуацыі духоўнай апазыцыяй і адначасова самаабаронай магла быць толькі яўна перабольшаная на людзях „пашана" да кампартыі, хоць ад яго чакалі, пэўна, іншага іміджу героя-пакутніка або выкрывальніка рэжыму. А паэт не жадаў быць выкрывальнікам, бо гэта проста пярэчыла ягонай нутранай сутнасьці, да таго ж яму трэба было нарэшце проста жыць нармальна па-чалавечы, а не па-лягернаму. Дубоўка ўжо зьведаў звыш магчымага тых пякельных бязьлітасных жорнаў, якія ператрушчвалі людзкія лёсы на жоўты пясок. Ён здолеў выстаяць, выжыць, вярнуцца. Малады, трыццацігадовы, занадта таленавіты, каб быць непрыкметным і другарадным, сыіякотным летам 1930 г. ён быў арыштаваны на сваім лецішчы ў Маскве, прывезены ў Менск, у турму, каб больш ужо ня выйсьці з абдымкаў — з „кіпцюроў“ ДПУ аж да 1957 г. Вярнуўся, калі было пад шэсьцьдзесят, калі два жыцьці ўжо былі пражытыя: адно на літаратурным беларускім парнасе-ўзвышшы, другое на „курортах" і „санаторыях“ ГУЛАГу. Дык хто ж, як ня ён, ведаў цану Жыцьця й цану Слова? Дзе й за якую праўду, дзеля чаго ён павінен быў яшчэ змагацца, калі хто й хацеў бачыць у ім змагара? Ён проста ведаў Праўду, яна была адкрытая для яго, і яму за яе ня трэба было змагацца. Ён мог толькі выкарыстаць „этыкет“, абраўшы для гэтага шлях іроніі — сьведамай, перабольшанай, падкрэсьленай. У гэтым быў Дубоўкаў пратэст, калі ён узьнімаў свой славуты, усіх шакуючы тост „за кампартыю". Гэтым „этыкетам", духоў-
20 Аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ. Ф. 14. В. 1. Адз. зах. 838. Арк. 1—61.
най апазыцыяй і іроніяй можна вытлумачыць і тое, што ён аддаваў на суд разьбіральнікаў менавіта тэкст, сьведама адводзячы іх ад падтэксту, пакідаючы падтэкст даступным для „некрымінальнага“ прысуду нашчадкаў, для якіх мастацкая палітра 1920-х гг. ужо ня будзе зьвязаная з палітыкай, але адыдзе цалкам у сфэру эстэтыкі.
II.	Сымболіка „Ўзвышша“ й мастацкая традыцыя
Створанае ў 1926 г. „Узвышша" было альтэрнатывай „Маладняку“ ня толькі ў пляне адносінаў да „прасьветнай" дзейнасьці ды ўласнай мастацкай творчасьці, але й у пляне стасункаў з традыцыяй. Маладнякоўцы не былі настолькі катэгарычныя, каб „скідваць" сваіх „нашаніўскіх“ клясыкаў з „карабля сучаснасьці“, як гэта дэкляравалі расейскія футурыстычныя (перадусім ЛЕФаўскія) групы. Яны не адмаўляліся, прыкладам, ад Купалы, аднак адраджэнскія матывы купалаўскай творчасьці відавочна не супадалі з канцэптуальнымі ўстаноўкамі „Маладняку", што прапагандаваў пралетарска-рэвалюцыйныя ідэалы. Купала быў іх сучасьнікам, меў уласны літаратурна-мастацкі досьвед, высьпелены папярэднім часам, меў у душы й у творчасьці свой ідэал вольнай шчасьлівай Беларусі, для якога ў рэчаіснасьці было даволі мала падставаў. Для маладнякоўскай жа эстэтыкі наадварот ідэал быў ужо спраўджаны зь перамогай рэвалюцыі, і сваю задачу творцы бачылі ў апяваньні рэаліяў новага шчасьлівага жыцьця. I ўсё ж Купала быў бясспрэчны аўтарытэт як у рэальным жыцьці, гэтак і ў творчасьці, нягледзячы на несупадзеньне ідэалягічных дамінантаў.
Узвышэнцы першыя ўбачылі тую небясьпеку, якую несла занядбаньне нацыянальнага й абсалютызацыя.клясавага, пралетарскага ў літаратурнай творчасьці. Яны пачалі шлях вяртаньня беларускай літаратуры да сваіх каранёў, да ўзнаўленьня традыцыяў і пераемнасьці іх. На старонках „Узвышша" зьявіліся грунтоўныя артыкулы, дзе ўсебакова й тонка дасьледавалася творчасьць Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча. Шануючы Купалу й Коласа, узвышэнцы ўсё ж аддавалі перавагу Багдановічу, якога ў 1920-х гг. ужо не было сярод жывых. Ён застаўся ў тым папярэднім, падзеленым мяжой рэвалюцыі, часе й быў самім лёсам пазбаўлены ідэалягічнай неабходнасьці вызначыць свае адносіны да пралетарскай рэвалюцыі. Аднак для прадстаўнікоў партыйнага кіраўніцтва нават Багдановіч быў небясьпечны „прадстаўнік буржуазіі", які „абараняў інтарэсы нацдэмаў". Адзін з тагачасных маладых крытыкаў Сымон Куніцкі менавіта з такіх пазыцыяу аца-
ніў творчасьць Багдановіча й ягоны ўплыў на плятформу „Ўзвышша“. Паводле меркаваньня Куніцкага, узвышэнцы цанілі ў Багдановічы тое, што ён быў выразьнікам настрояў „усьведамленае культурнае беларускае інтэлігенцыі праз мастацкае выяўленьне вялікай культурнае вартасьці інтэлектуальнага багацьця Беларусі, багацьця творчае думкі беларускай“-', што лічылася на той час заганай. Складваецца ўражаньне, што маладому крытыку было дадзенае заданьне прааналізаваць творчую плятформу „Ўзвышша" з пэўнага пункіу гледжаньня й асудзіць яе як варожую інтарэсам пралетарскай літаратуры. Крытык пасыіяхова справіўся з задачай, падрабязна разабраўшы ўзвышэнскія „Тэзісы“ з патрабаванай ад яго інтэрпрэтацыяй, аднак ягоны артыкул „Літаратурна-мастацкае згуртаваньне «Ўзвышша»“ ня быў надрукаваны ў тагачасных беларускіх часопісах, а застаўся ў машынапіснай копіі ў архіўным фондзе Лукаша Бэндэ, які, магчыма, і быў ініцыятарам гэтага пасквільнага матэрыялу.
Куніцкі добрасумленна прааналізаваў гісторыю стварэньня й асноўныя праграмныя моманты „Ўзвышша", зрабіў патрэбныя для Бэндэ акцэнты, абвінаваціў групу ў „адыходзе ад асноўнага напрамку разьвіцьця беларускай савецкай літаратуры, у якім афармлялася плынь пралетарскай літаратуры"22. Пры разглядзе „Камуніката" (Статуту), першага праграмнага дакумэнта зіуртаваньня, Куніцкі ўбачыў сыгнал „буржуазна-нацдэмаўскага ідэалістычнага кірунку"23. Стварэньне групы тлумачыў вынікам ідэйных разыходжаньняў узвышэнцаў зь літаратурнай арганізацыяй „Маладняк" і „зь лініяй партыі ў галіне мастацкай літаратуры'^. 3 тыповых вульгарызатарскіх пазыцыяў Куніцкі дакараўузвышэнцаў за тое, што ў „Камунікаце" нічога не сказана „пра клясавасьць літаратуры як зброі клясавай барацьбы, пра стварэньне літаратуры сацыялістычнай паводле зьместу й нацыянальнай паводле формы“, а галоўны акцэнт зроблены„на нацыянальным афармленьні, беларускасьці літаратурнага твору“^.