Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
Гэтае дасьледаваньне творчай спадчыны Ўладзімера Дубоўкі мае на мэце заглыбіцца ў творчы сьвет паэта 1920-х гг., з тым каб прыслухацца да ягонага дыялёгу з эпохай. Аўтар грунтуецца ў сваіх развагах на аўтэнтычных тэкстах з тагачасных выданьняў, на архіўных матэрыялах і па магчымасьці імкнецца ўлічыць творчы досьвед папярэдніх дасьледнікаў. Творы Ўладзімера Дубоўкі насамрэч маюць свой эстэтычны код, і нярэдка бывала дастаткова цяжка падабраць адпаведны ключ для расшыфроўкі гэтага коду. Дапамагала тут кніга Антона Адамовіча Op­position to Sovietization in Belorussian Literature (1917-1957^, сучасьніка й паплечніка Дубоўкі па „ЎзвышшьГ, для якога расшыфроўка кодаў не была прыхаваная адлегласьцю часу. Мэта гэтай працы ёсьць ня толькі высьветліць грамадзянскую апазыцыйнасьць Дубоўкі тагачаснай бальшавіцкай уладзе ў Беларусі (што было ключавой задачай кнігі Антона Адамовіча), але найперш пракамэнтаваць з пункту гледжаньня сёньняшняга гістарычнага й культуралягічнага досьведу той няпросты, сымбалічны дыялёг паэта з эпохай, які вёў Дубоўка ўсёй сыстэмай сваіх
3 Бугаёў Д. 3 эпісталярнай спадчыны Уладзіміра Дубоўкі // Полымя. 2000. №7. С. 133—154.
4 Пра час „Узвышша". Матэрыялы навуковых каферэнцый, узвышаўскіх чытанняў (Мінск. 1999—2002). Мн.: БелНДІДАС, 2002. — 167 c.
5 Adamovich A. Opposition to Sovietization in Belorussian Literature (1917-1957). Miinchen: Institute for the Study of the USSR, 1958. — 204 p.
паэтычных вобразаў, вызначаючы такім чынам уласны мастацкі фэномэн, што ў сваю чаргу ўплываў на агульную культурна-эстэтычную сытуацыю. У гэтым мастацкім фэномэне праглядаецца й глыбіня культурнай традыцыі, і новы, авангардны, спосаб паэтычнага мысьленьня, у якім былі свае вызначальныя акцэнты, пра што мы й зьбіраемся весьці гаворку. Гэта тым больш падаецца важным, што менавіта Дубоўкаў паэтычны сьвет шмат у чым вызначыў стыль „Узвышша" дый наогул фармаваў культурную прастору, задаваў тон і служыў узорам для многіх іншых творцаў, прычым ня толькі ўзвышэнцаў, але й тых, хто лічыў сябе іх апанэнтамі.
I.	Партрэт паэта ў рэтраспэктыве
Кароткі жыцьцяпіс паэта Ўладзімера Дубоўкі, арганізатара як „Маладняку“, гэтак і „Ўзвышша", выглядае не зусім ардынарна на фоне масавага прыцёку ў літаратуру маладых сілаў на пачатку 1920-х гг. Ён нарадзіўся 15 ліпеня 1900 г. у вёсцы Агароднікі, якая, паводле ранейшага адміністрацыйнага падзелу, уваходзіла ў склад Віленскай губэрні, а сёньня гэта Пастаўскі раён Віцебскай вобласьці. Скончыў Нова-Вялейскую настаўніцкую сэмінарыю (1918 г.), паступіў у Маскоўскі ўнівэрсытэт. Масква ператварылася для Дубоўкі ў сталае месца жыхарства, бо сямейныя абставіны склаліся так, што ягоны бацька, працаўнік чыгункі, у 1915 г., падчас ваеннага ліхалецьця, выехаў зь Беларусі, атрымаўшы працу па спэцыяльнасьці ў гэтым горадзе. Там сям’я асталявалася, але ж сэрца Ўладзімера Дубоўкі належала Беларусі. Маскоўскі ўнівэрсытэт паэт ня скончыў, бо мусіў перапыніць вучобу й працаваць, каб дапамагчы бацькам. Ён настаўнічаў на Тупальшчыне, у 1920—1921 гг. служыў у войску, удзельнічаў у Грамадзянскай вайне. Затым паэт зноў у Маскве, працаваў інспэктарам беларускіх школ пры Наркамаце асьветы РСФСР. У гэтым часе ён часта езьдзіў у Беларусь, актыўна займаўся літаратурнай працай, рыхтаваў свой першы зборнік вершаў, вучыўся ў Вышэйшым літаратурна-мастацкім інстытуце імя Валерыя Брусава.
Заняткі літаратурай захапілі Дубоўку. Глыбіня таленту, праніклівы розум, эрудыцыя ўвесь час цягнулі яго ня толькі да паэтычнай творчасьці, але й да аналітычнай філялёгіі й культуралёгіі, да вывучэньня асноваў народнага жыцьця — навуковага беларусазнаўства. Пра гэтыя зацікаўленьні сьведчаць і пазьнейшыя артыкулы Дубоўкі аб беларускім фальклёры, музыцы, пісьменстве й графалёгіі, а таксама ліст Фёдара Турука даЯўхіма Карскага ад 14.09.1924 г., у якім ён просіць знакаміта-
Уладзімер Дубоўка й паэтыка „Ўзвышша" га вучонага аказаць навуковае садзеяньне Ўладзімеру Дубоўку. Гэты цікавы для грамадзка-культурнага жыцьця 1920-х гг. і для біяграфіі паэта дакумэнт варта прывесьці цалкам:
„Глыбокапаважаны Яўфімі Фёдаравіч! Памятаючы нашыя старыя добрыя адносіны, зьвяртаюся да Вас зь вялікай просьбаю, якая заключаецца ў наступным: сярод беларускай навучэнцкай моладзі ў Маскве ёсьць студэнт Літаратурна-мастацкага інстытуту У. Дубоўка, аб якім Вы па зусім зразумелых прычынах ня згадваеце ў Ba­rnau капітальнай працы „Беларусы", т. III, в. 3, але які заслугоўвае быць адзначаным у Вашых „матэрьіялах для слоўніка беларускіх пісьменьнікаў апошняга часу“. Учасе знаходжаньня ў ІнстытуцеДубоўка паказаў сябе вельмі здольным і пладавітым беларускім паэтам, які падае вялікія надзеі. Яго любоў да мовы й літаратуры наогул, у прыватнасьці да вывучэньня вершаскладаньня, зьвярнула ўвагу кіраўнікоў-прафэсараў, і яго ўжо прызналі вучоным сакратаром кабінэту паэтыкі ў Інстытуце. У цяперашні часДубоўка працуе ў галіне тэорыі славеснасьці, але яго больш вабіць вывучэньне беларускай мовы йлітаратуры. Несумненна, яму патрэбна добрая навуковая школа, і ён, шануючы Ваш вялізны навуковы аўтарытэт, імкнецца папрацаваць пад Вашым вопытным і надзвычай цэнным кіраўніцтвам. Добра ведаючы цудоўныя якасьці душыДубоўкі, я не магу не прасіць Вас аказаць усё магчымае Ваша спрыяньне й надаць увагу яго працы па паглыбленьні й удасканаленьні ведаў імэтадаў у галіне роднаснай Вам навуковай дысцыпліны. Я ўпэўнены, што Дубоўка будзе вартым вучнем свайго настаўніка й прынясе сваімі ведамі значную карысьць як самой навуцы, так і нашаму шматпакутнаму роднаму беларускаму народу. Яшчэ раз вельмі прашу не адмовіцьДубоўку ў Вашым навуковым кіраўніцтве. Шчыра паважаючы Вас Ф. Турук“ь*.
Ці працаваў Уладзімер Дубоўка непасрэдна пад навуковым кіраўніцтвам Яўхіма Карскага, сказаць пакуль што адназначна мы ня можам, трэба шукаць новыя дакумэнты ў маскоўскіх архівах. Але ж ліст красамоўна сьведчыць пра спэктар і глыбіню філялягічных зацікаўленьняў Дубоўкі, пра сур’ёзнасьць ягоных навуковых намераў, пра пад-
6	Копія ліста захоўваецца ў Аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ Беларусі. Ф. 14. В. 1. Адз. зах. 815. Арк. 1—2.
* Усе цытаты ў тэксьце падаюцца па-беларуску, правапісам, прынятым выданьнем. — Рэд.
трымку адным з найбольш уплывовых тагачасных палітычных кіраўнікоў маладога пэрспэктыўнага беларускага паэта, які ўжо ад пачатку свайго творчага шляху й станаўленьня фактычна належаў дыяспары.
У беларускай паэзіі імя Ўладзімера Дубоўкі стала ведамае ад 1921 г., калі газэта „Савецкая Беларусь“ надрукавала ягоны верш „Сонца Беларусі“. Аўжо ў 1923 г. у Вільні выйшла першая паэтычная кніга „Строма", якая зь цяжкасьцю прабіла сабе дарогу ў друк, але выклікала заслужаную цікавасьць і ўвагу чытачоў, крытыкаў, старэйшых пісьменьнікаў. На яе цёпла адгукнуліся Цішка Гартны й Зьмітрок Бядуля. Антон Навіна (Антон Луцкевіч) у заходнебеларускім друку адзначыў таксама выхад кнігі як новую цікавую зьяву: „Уладзімер Дубоўка радыкальна разарваў сувязь з традыцыйным стагнаньнем. Той дух, якім пранікнуты ўсе ягоныя вершы, найлепей сьведчыць аб тым, што аўтар пісаў іх не пад цяжкім ярмом чужацкае ўлады, а на волі, у варунках вольнага жыцьця“\ Адносна паэтыкі Навіна адзначаў, што аўтар „яшчэ ня выйшаў за межы старых формаў верша, усё яшчэ ўжывае старога трыялету... Затое многа вольнасьці ў яго ў словатварэньні, многа цікавых гукавых эфэктаў. Слова „завіхрыцца" сустракаецца ў „Строме“, здаецца, ажно тры разы. I „віхрыстасьць" зьяўляецца асноўным тонам верйіаў Уладзімера Дубоўкі"*.
Пасьля выхаду „Стромы" разгарнулася напружаная творчая й літаратурна-арганізацыйная праца. Спачатку Дубоўка — адзін з актывістаў „Маладняку" — узначальваў Маскоўскую філію, у складзе якой у 1924 г. было 15 чалавек. Ён быў адным з кіраўнікоў Цэнтральнага бюро „Маладняку“ ў Менску й часта выяжджаў для арганізацыі новых філіяў у правінцыі (прыкладам, у Магілёў). У паэта выйшлі кнігі паэзіі „Там, дзе кіпарысы" (1925), „Трысьцё" (1925), „Credo" (1926). У гэты час „Маладняк“ шырыўся, набіраўтворчай вышыні, стаў фактычна ўсебеларускай літаратурнай арганізацыяй. Гэта было засьведчана на I зьезьдзе „Маладняку", які адбыўся ўвосень 1925 г. і вызначыў своеасаблівы пік у гісторыі згуртаваньня, што налічвала ў сваіх шэрагах болып за трыста сяброў і кандыдатаў, мела разгалінаваную структуру (на зьезьдзе зарэгістраваліся дванаццаць філіяў). „Маладняк" перажываў тады сапраўдны росквіт: рэгулярна выходзілі ягоныя „кніжыцы" (у Дубоўкі ў гэтай
7	Навіна А. Новае ў беларускай паэзіі // Заходняя Беларусь. Вільня, 1924.
С. іоі.
8	Тамсама. С. 103.
сэрыі выйшла паэма „Там, дзе кіпарысьГ) — зборнікі вершаў і прозы маладнякоўскіх пісьменьнікаў, — наладжваліся творчыя вечары й сустрэчы. Максім Гарэцкі вылучаўтры пэрыяды дзейнасьці згуртаваньня, і гэта быў менавіта ягоны першы пэрыяд (1923—1925 гт.), які вызначаўся „арганізацыйнаю й масаваю працаю „Маладняку“, шуканьнем новых формаў творчасьці й змаганьнем за свае пазыцыі ў беларускай літаратуры"9. У першы пэрыяд найболып актыўна разьвівалася паэзія, якая характарызавалася ўзьнёслым апяваньнем рэаліяў новага жыцьця, шчасьлівай будучыні, адмаўленьнем усяго старога, перажытага, крытычнай ацэнкай творчай спадчыны папярэднікаў. У1925 г., дзякуючы Дубоўку, адбылася публічная перамена поглядаў на літаратурную спадчыну „нашаніўцаў". У артыкуле „Рэвалюцыя 1905 году й адраджэньне беларускай культуры" Ўладзімер Дубоўка, зашыфраваўшыся псэўданімам Тупяец, назваў літаратуру 1905—1915 гг. „нашаніўскім кругабегам“ і зрабіў выснову, што яна сапраўды была „пачаткам адраджэньня беларускай кулыпуры", пэрыядам, што „заслугоўвае ўсебаковай увагі нашай моладзі, якая імкнецца сьведама працаваць над разьвіцьцём і пашырэньнем яе іі надалей^0. Гэта было новае слушнае слова, якое прымушала прыслухацца праз авангардны „буралом“ да прыглушанага голасу традыцыяў.
Масавы характар, прыярытэтнасьць культурна-асьветніцкага кірунку працы сталі каталізатарамі творчага й арганізацыйнага крызісу „Маладняку", які прывёў, як ведама, да ягонага расколу. Максім Гарэцкі вызначыў гэты пэрыяд як другі ў гісторыі арганізацыі (1926— 1927). Ужо ў траўні 1926 г. на пасяджэньні цэнтральнага Бюро разглядалася заява групы пісьменьнікаў (Язэпа Пушчы, Кузьмы Чорнага, Кандрата Крапівы, Адама Бабарэкі) аб выхадзе са складу аб’яднаньня. Нязгоду пісьменьнікаў выклікала менавіта тое, што „Маладняк“ зь літаратурнай творчай арганізацыі ператварыўся ў „прасьветную". Пушча й Бабарэка ў сваіх выступах адзначылі заняпад мастацкасьці ў згуртаваньні, а таксама тое, што творчасьць ня можа разьвівацца камандаю зьверху, а толькі культураю. „Сучаснае становішча вядзе да поўнага заняпаду, вядзе да адбіваньня чытача ад літаратуры, да ўпадку й