• Часопісы
  • Запісы 28

    Запісы 28

    „Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

    Памер: 473с.
    Мінск, Нью Йорк 2005
    91.61 МБ
    Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
    Цікава прасачыць на падставе такіх дакумэнтаў, як сур’ёзна й напорна адбываўся працэс дэфармацыі грамадзкай сьведамасьці, спаку-
    21 БДАМЛіМ. Ф. 66. В. 1. Адз. зах. 1403. Арк. 10.
    22 Тамсама. Арк. 3.
    23 Тамсама. Арк. 4.
    24 Тамсама.
    25 Тамсама. Арк. 7.
    Уладзімер Дубоўка й паэтыка „Ўзвышша“ шанай рэвалюцыйнай дагматыкай, калі тое, у чым абвінавачваліся пісьменьнікі й зіуртаваньне, насамрэч было найвялікшай і неаспрэчнай мастацкай каштоўнасьцю, а тое, ад чаго яны адмаўляліся, — па сутнасьці чужым і непрымальным для сапраўдных творцаў. Так, варожа ўспрымалася вяртаньне ўзвышэнцаў ва ўлоньне нацыянальных мастацкіх традыцыяў: „замест ідэі пралетарыяту — ідэя нацыянал-дэмакратызму". Вернасьць нацыянальным вытокам, прыярытэт нацыянальных культурных каштоўнасьцяў, або, як казалі вульгарызатары, „нацыянал-дэмакратызм11, быў самым галоўным ідэйным „ворагам" пралеткультаўскай эстэтычнай канцэпцыі, якую актыўна насаджала партыйнае кіраўніцтва. Ідэйным цэнтрам канцэпцыі, названай намі рэвалюцыйным канцэптуалізмам26, быў пралетарыят і рэвалюцыя, зьдзейсьненая ім пад кіраўніцтвам партыі бальшавікоў. Гэтым ідалам трэба было пакланяцца й ім служыць, адсякаючы ўсё неадпаведнае. Немагчыма было прыпусьціць, што ідэйным цэнтрам для кагосьці сталася бацькаўшчына, радзіма ва ўсёй складанасьці жывых сувязяў з гістарычным мінулым, культурнымі традыцыямі, пэрспэктывамі далейшага нацыянальнага разьвіцьця. „У чым канкрэтна выяўляецца нацыянал-дэмакратызм? — пытаўся аўтар артыкула, працягваючы свае абвінавачаньні, і адказваў: „Утой агульначалавечай нацыянальнай творчасьці, нацыянальнай кулыпуры, якую абгрунтоўвалі й распрацоўвалі тэарэтыкі„Ўзвышша“. Да спадчыны беларускай літаратуры падыходзілі як да агульназначнай каштоўнасьці, як да агульначалавечыхідэалаў. Шукалі ў спадчыне не дэмакратычных ідэалаў, a буржуазна-нацыянальных'^7. Сёньня абсурднасьць такіх абвінавачваньняў нават не патрабуе доказаў. Але сур’ёзнасьць, зь якой яны былі зробленыя ў 1920-х гг., не выклікае сумненьняў. У наш час можна толькі зьдзіўляцца й ганарыцца тым, што такі скарб нацыянальнай культуры, як „Узвышша" ў ягонай ідэйна-мастацкай цэласнасьці, мог узьнікнуць і пэўны час быць цэнтрам літаратурнага жыцьця. Куніцкі дакладна ахарактарызаваў ідэі й кірунак „Узвышша“ як імкненьне да „беларускага стылю“ й „беларускай нацыянальнай формы , а ў пляне спадчыны — акцэнтаваньне асноўнай увагі на адраджэнскай літаратуры. Выразьнікамі „беларускага стылю“ й „беларускай нацыянальнай
    26 Гл.: Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя: У 4-х тамах. Т. г.Мінск: Беларуская навука, 1999С. 8—45.
    27 БДАМЛіМ. Ф. 66. В. 1. Адз. зах. 1403. Арк. 9.
    формы“ крытык і называў менавіта Алеся Гаруна й Максіма Багдановіча, што ўжо адышлі з жыцьця. Артыкул Сымона Куніцкага напісаны, відавочна, пасьля 1931 г., боўім згадваецца працэс самаліквідацыі згуртаваньня, а гэта быў час, калі лідэры аб’яднаньня ўжо былі высланыя. Што датычыць багдановічаўскай традыцыі „Ўзвышша", то пра яе варта сказаць асобна з пункту гледжаньня сучаснага досьведу.
    Творчасьць Максіма Багдановіча ня толькі прышчапляла й замацоўвала на беларускай мастацка-паэтычнай глебе эўрапейскія літаратурныя традыцыі антычнасьці, асьветніцтва, мадэрнісцкіх плыняўканца XIX — пачатку XX стст., але й сама сталася традыцыяй для літаратуры наступных дзесяцігодзьдзяў. Замацаваньне багдановічаўскай традыцыі асабліва адчуваецца ў 1920-х гт. у літаратурна-мастацкай тэорыі й практыцы „Ўзвышша". Насьледаваньне Багдановічу ўзвышэнцамі падкрэсьліваў Язэп Пушча падчас абмеркаваньня згаданай ужо кнігі Лідзіі Залескай. Адзначыўшы ўплыў Купалы й любоў да яго маладых пісьменьнікаў, Пушча падкрэсьліў: „IМаксіма Багдановіча мы цанілі, і ніхто іншы як я напісаў пра яго артыкул „Кніга лірыкі як мастацкае цэлае“. Максім Багдановіч зьяўляўся прыкладам для нас, узорам таго, як трэба складаць кнігу лірыкі‘™. Многія вобразы багдановічаўскіх твораў часта станавіліся ключавымі сымбалямі выяўленчай палітры ўзвышэнцаў. Апрача таго, вобразная пераклічка суправаджалася й рэальным падабенствам лёсаў.
    Так, творчы лёс Уладзімера Дубоўкі складваўся падобна да лёсу Максіма Багдановіча, вершы якога, як ведама, спачатку трапілі ў архіў „Нашай Нівы“ з адзнакаю „вершаў не для народу". I толькі крыху пазьней, дзякуючы падтрымцы Сяргея Палуяна, Вацлава Ластоўскага, яны былі прызнаныя тагачасным беларускім літаратурным парнасам, пасьля чаго й пачалося імклівае ўзыходжаньне Багдановічавай паэтычнай „зоркі“. Вершы Ўладзімера Дубоўкі, што ён у 1921 г. даслаў у газэту „Савецкая Беларусь“, таксама спачатку былі вернутыя паэіу рэдакцыяй з адмоўнай заўвагай „Уладысю Дубоўцы", што надрукаваць вершы нельга, бо яны „ня маюць рытму й вытрывалай думкі“, і яму параілі лепш „пісаць прозу"29. Аднак тыя ж вершы маладога паэта трапілі ў Вільню й там былі надрукаваныя асобным зборнікам пад назваю „Строма" (1923). Менавіта Дубоўка стаўпрадаўжальнікам багдановічаўскай тра-
    28 БДАМЛіМ. Ф. 78. В. 1. Адз. зах. 94. Арк. 81.
    29 Дробуш С. Пра мастацтва і Дубоўку // Аршанскі Маладняк. 1926. №2. С. 10.
    дыцыі ў беларускай літаратуры 1920-х гг. Адбілася яна таксама ў творчасьці яго сяброў-паплечнікаў Язэпа Пушчы, Уладзімера Жылкі ды склала канцэптуальную аснову плятформы „Ўзвышша" цалкам.
    Эстэтычная канцэпцыя „Ўзвышша" была працягам „паэзіі красы“ Максіма Багдановіча ў глыбінным сэнсе разуменьня красы як мастацкага ідэалу. Паэтыка ўзвышэнскага аквітызму як „імклівасьці" сапраўды ў істоце сваёй вяртала мастацкі твор у сфэру ідэальнага сьветабачаньня, што пры канцы 1920-х гг. было ня проста сьмелым грамадзянскім крокам літаратараў, але сьведамым выклікам афіцыйнаму партыйнаму курсу на палітызацыю мастацтва й ягоную прывязанасьць да надзённых праблемаў сацыялістычнага будаўніцтва. У гэтым была сутнасьць „аквітызму" й тэарэтычная канцэптуальнасьць „Узвышша“. Праз паэтыку „аквітызму", што ўключала ў сябе сынтэз мастацкіх прыёмаў розных напрамкаў і школ, а таксама ўласную традыцыю, зьвязаную з апорай на нацыянальную адраджэнскую дамінанту, узвышэнцы здолелі сказаць у мастацкім слове вельмі шмат пра сябе й свой час. У люстры „Ўзвышша", у эзопаўскай мове й алегорыях, якімі шырока карысталіся паэты, асабліваЎладзімер Дубоўка й Язэп Пушча, адбілася ўсё няпростае й трагічнае жыцьцё друтой паловы 1920-х гг.
    Відавочна, вытокам паэтыкі „Ўзвышша“ можна назваць паэзію Максіма Багдановіча, якога крытык таго часу Ўладзіслаў Дзяржынскі назваў „першым спаміж беларускіх паэтаў іядыным, хто спэцыяльна заняўся беларускім вершам якгэткім, яго стылізацыяй, гэта знача выпусканьнем тых паэтычных нормаў, якія ўласьцівы і могуць быць застасаваны ў беларускім вершы"30. Калі мы зьвернемся да „Тэзісаў“ „Узвышша", то ўбачым у аснове ягонай эстэтычнай канцэпцыі тую ж устаноўку на дасканалую форму твораў: „Мастацтва павінна быць узвышшам^'. Узвышша тут сынонім-мэтафара дасканаласьці. „Магчымасьць утварэньня ўзвыійша беларускай мастацкай літаратуры“бачылася ўнаступных парамэтрах: „кулыпура беларускай мовы; жыцьцёвая сымболіка мастацкага твору; яго канцэнтрацыйная вобразнасьць; дынамічнасьць кампазыцыі; беларуская жанравасьць; адзінства творча-мастацкай ідэі; разнастайнасьць фармальных
    30 Дзяржынскі У. Максім Багдановіч як стылізатар беларускага вершу // Адраджэньне. Л ітаратурна-навуковы весьнік Інстытуту беларускай культуры. Сш. 1. Менск, 1922. С. 205.
    31 Тэзысы да пытаньня аб утварэныгі „Ўзвышша" / / Узвышша. 1927. №1. С. 168.
    
    рэальнасьцей і — аквітызм, як тая імклівасьць, якою прасякаецца мастацкі твор у сваім ідэале"32. Такім чынам, заўважаем, што дамінуе тут нацыянальная аснова творчасьці, устаноўка на вобразнасьць і сымболіку як галоўныя сродкі паэтызацыі, а таксама „аквітызм“, або жыватворчая адухоўленасьць тэксту, ягоная прыўзьнятасьць над рэальнасьцю. Бясспрэчна, гэтыя мастацкія прынцыпы ўзнаўлялі „нашаніўскія“ традыцыі, а значыць, эстэтыку мадэрнізму (найперш тэндэнцыі сымбалізму й імажынізму, якія былі ўласьцівыя беларускай паэзіі 1910—1920-х гг.). Узвышэнцы сьцьвярджалі, што „Беларусі як крыніцы творчасьці новых формаў кулыпуры яшчэ ня ведаюць“, а каб іх ствараць, неабходна „шмат ведаць і ўмець па-мастацку выражаць“а. Што гэта, як ня сьведамая ўстаноўка на наватарства, на стварэньне нацыянальна адметнага авангарднага мастацтва? Ня толькі абноўленая канцэпцыя „чыстай красы“ ў выглядзе „аквітызму“ мела сваю актуальнасьць, але й фарматворчы нацыянальны экспэрымэнт, што, у прыватнасьці, узнаўляў досьвед багдановічаўскіх фальклёрных стылізацыяў. У творчасьці Ўладзімера Дубоўкі гэта, да прыкладу, выразна выявілася ў тым, што ён уключыў у кампазыцыю сваёй паэмы „I пурпуровых ветразей узьвівьГ некалькі вершаваных народных паданьняў і ўклаў у іх шматзначны алегарычны сэнс.
    Пра творчую школу Максіма Багдановіча гаворыць і паэзія прадстаўнікоў аб’яднаньня: Уладзімера Дубоўкі, Язэпа Пушчы, Уладзімера Жылкі, Тодара Кляшторнага, Сяргея Дарожнага. Апрача акалічнасьцяў выданьня пёршых кніг, Дубоўку з Багдановічам лучыў, да прыкладу, і такі асабісты фактар, як адарванасьць ад бацькаўшчыны. Трагічныя матывы падабенства асабістага лёсу да лёсу Багдановіча ёсьць і ў Жылкі. Язэпу Пушчу літаратурныя апанэнты закідалі „ўпадніцтва" як ідэалягічную хібу цэлага „Ўзвышша"34. Згадаем, што вершы Багдановіча напачатку таксама называліся „дэкадэнцкімі". Сымбалічна, што сама назва паэтычнага зборніка Багдановіча „Вянок“, дадзеная, як ведама, Вацлавам Ластоўскім, мела значэньне „вянок на магілу Сяргея Палуяна“ — аднаго зь першых прыхільнікаў паэзіі Максіма Багдановіча. Зборнік вершаў Уладзімера Дубоўкі „Строма" быў таксама вянкомпрысьвячэньнем сястры Максіма Гарэцкага: „Сьветлай памяці Ганулі
    32 Тэзысы да пытаньня аб утварэньні „Ўзвышша“... С. 168.
    33 Тамсама. С. 169.
    м Глыбоцкі Т. Літаратурнае балота // Полымя. 1928. №1. С. 187.
    Гарэцкай, як вяночак на магілку ў чужыне, — прысьвячаю“. Ганна Гарэцкая, як ведама, сталася адной зь першых бязьвінных ахвяраў рэпрэсіўнага апарату яшчэ ў 1922 г.: яна, студэнтка першага курсу Заатэхнічнага інстытуту, патрапіла пад колы трамвая ў Маскве й была сьмяротна пакалечаная, калі несла перадачу ў турму арыштаванаму ГПУ брату Гаўрыле35. Яе сьмерць страсянула ўсе нацыянальна сьведамыя сілы беларускага грамадзтва, і Ўладзімер Дубоўка, ушанаваўшы яе памяць сваім прысьвячэньнем, тым самым дакладна вызначыў свой арыенцір — нацыянальна-патрыятычнае рэчышча беларускай паэзіі.