Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
Гарэцкі М. „Маладняк" за пяць гадоў. 1923—1928 // Гарэцкі М. Успаміны, артыкулы, дакументы. Мн., 1984. С. 234.
‘° Тупяец. Рэвалюцыя 1905 году й адраджэньне беларускай культуры // Маладняк. 1925. №9. С. 82.
распусты мастацкіх густаў. Вядзе да кампрамэтацыі ў вачах ворагаў беларускай культуры“", — сьцьвярджаўу сваёй прамове Адам Бабарэка, назваўшы й пункты разыходжаньня з „Маладняком", дзе „камандныя высоты“ адводзяць кіраўнікоў убок ад творчых справаў, a агульная культура й культура творчасьці занепадаюць. Заява на пасяджэньні была „прынятая да ведама“, і такім чынам адбыўся першы раскол „Маладняку": названая група пісьменьнікаў і Ўладзімер Дубоўка ў тым самым годзе выйшлі са складу арганізацыі, утварыўшы ўвосень 1926 г. новае літаратурнае аб’яднаньне „Ўзвышша“. У самой назьве яго выразна прачытвалася сымбалічная альтэрнатыва: свабоднае творчае „ўзвышша" супрацьстаяла прымусовым „камандным высотам" у любой іх, ня толькі маладнякоўскай, праяве. Ад таго часу творчы лёс Уладзімера Дубоўкі непарыўна быў зьвязаны з „Узвышшам".
„Маладняк“ жа перажыў у 1927 г. свой другі раскол, а затым, у 1928-м — рэарганізацыю ў Беларускую асацыяцыю пралетарскіх пісьменьнікаў (БелАПП), у Дэклярацыі якой сьцьвярджалася пераемная сувязь зь літаратурным згуртаваньнем і ўступленьне ў „новы этап творчасьці й змаганьня за чысьціню пралетарскай ідэалёгіі“^. Нягледзячы на істотныя разыходжаньні з „Маладняком", многія пісьменьнікі, хто раней выйшаў з арганізацыі (Уладзімер Дубоўка, Язэп Пушча, Алесь Дудар, Міхась Чарот, Міхась Зарэцкі й інш.) не ўспрынялі рэарганізацыю аб’яднаньня ў БелАПП аптымістычна, бо прадбачылі яшчэ больш моцны й жорсткі кантроль над літаратурай, яшчэ большае звужэньне магчымасьцяў для праяўленьня свабоды творчасьці, паглыбленьня мастацкасьці.
Першай ахвярай расправы над літаратурай і пісьменьнікамі, над свабодай выяўленьня сваёй думкі ўтворчасьці стала аб’яднаньне „Ўзвышша" й ягоныя самыя актыўныя сябры: Уладзімер Дубоўка, Язэп Пушча, Адам Бабарэка, Уладзімер Жылка, арыштаваныя ўлетку 1930 г. і абвінавачаныя паводле справы гэтак званага „Саюзу вызваленьня Беларусі“ — „контрарэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі", створанай нібыта з мэтай барацьбы з савецкай уладай за адарваньне Беларусі ад пралетарскай Расеі й пабудову тут незалежнай нацыянальнай („нацыяналістычнай“, паводле ПТУ) дзяржавы буржуазнага кшталту...
Дваццаць сем шматпакутных гадоў правёў Уладзімер Дубоўка ў выгнаньні, у абсалютнай творчай ізаляцыі. Зьведаў высылку адразу
“ БДАМЛіМ. Ф. 225. В. і. Адз. зах. 1. Арк. 22—23.
12	Маладняк. 1928. №12. С. 3.
пасьля справы „СВБ“, якую рэпрэсіўным уладам так і не ўдалося раскруціць паводле жаданага сцэнару. Гучнага працэсу над „нацдэмамі“ тут не адбылося, нікому са зьняволеных нельга было інкрымінаваць складу злачынства ў разыгранай сьледчымі органамі справе. Усё, што здолела зрабіць тагачасная ўлада зь ненавіснымі ёй „нацдэмамі" — прадстаўнікамі творчай інтэлігенцыі, якія любілі сваю краіну й жадалі працаваць для яе карысьці й росквіту, — гэта выслаць іх як мага далей з краіны, каб нэўтралізаваць іхны ўплыў і ўпарты апазыцыйны супраціў паэтычнага слова размаху падаўленьня правоў чалавека й народу на свабоднае разьвіцьцё... Пасьля адбыцьця высылкі ў Яранску, замест вяртаньня ў Маскву або на радзіму, Дубоўку чакала дзесяць гадоў канцлягеру, якія ён здолеў вытрымаць, выжыць і не зламацца. Але й гэта было яшчэ не апошняе кола пакутаў у сталінскім пекле. У1948 г. ён мусіў пакінуць Грузію, якую выбраў сабе за месца жыхарства, пазбаўлены права вярнуцца дадому пасьля лягеру. Яго, як чалавека „заплямленага“ перад уладай, чакала гэтак званае „вечнае пасяленьне" ў Краснаярскім краі... „I ня бойцеся, калі забіваюць цела, а душы ня могуць забіць", — прарочыя словы Новага Запавету. Сапраўды бязьмежныя былі пакуты таго, Дубоўкавага, пісьменьніцкага пакаленьня літаратараў — кожны зь іх выпіў свой кубак пакутаў і цярпеньняў: хто — прыняўшы гвалтоўную сьмерць ад кулі ў патыліцу, як Міхась Чарот, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі й дзясяткі іншых іхных сяброў і паплечнікаў; хто — цудам ацалеўшы, як Уладзімер Дубоўка, Язэп Пушча, Алесь Звонак, Сяргей Грахоўскі й яшчэ нямногія іншыя. Але сапраўды, забойцы цела былі няўладныя над душою й духам сваіх ахвяраў.
Пасьля рэабілітацыі ў 1958 г. Уладзімер Дубоўка жыў у Маскве, атрымаўшы там кватэру. Часта прыяжджаў у Беларусь, займаўся тут выданьнем сваіх кніг, дзе былі папраўленыя вершы 1920-х гг., новыя творы, пераклады, творы для дзяцей. Няпростае было ўрастаньне паэта ў новую рэчаіснасьць, вяртаньне да любімай літаратурнай справы пасьля амаль трыццацігадовага перапынку. У гэтым, трэцім, пэрыядзе ягонага жыцьця цікавым і красамоўным нам падаецца факт абмеркаваньня кнігі Лідзіі Залескай „Паэзія Савецкай Беларусі" (у расейскай мове), што адбылося на сэкцыі крытыкі й літаратуразнаўства 9 сьнежня i960 г. На пасяджэньні прысутнічаў і Ўладзімер Дубоўка. Было аднадушна зазначана, што ў кнізе Залескай няправільна адлюстраваны літаратурны працэс 1920-х гг. у Беларусі. Аднак Дубоўка з уласьцівай яму карэктнасьцю ўдакладніў: „Ці вінаватая ў гэтым Лідзія Іванаўна? Я сьцьвярджаю, што вінаватыя ў гэтым і, галоўнымчынам, тыя
гісторыкі літаратуры, якія прысутнічаюць тут і якія да самага апошняга часу паўтаралі выказваньні вульгарызатарскай крытыкі 20—30-х гадоў^. Далей паэт, творы якога непасрэдна разглядаліся ў кнізе, дадаў: .Дітаральна днямі выйшлі працы т. Пшыркова й т. Перкіна, дзе па-новаму асьвятляецца той пэрыяд. Пры гэтым выкарыстоўваюцца дакумэнтальныя зьвесткі, чаго ніколі нерабілі вульгарызатары (...). Ці можам мы патрабаваць поўнай яснасьці, аб’ектыўнасьці ад Лідзіі Іванаўны, для якой гэтыя новыя матэрыялы былі няведамыя?“*. Кніга Лідзіі Залескай была, зразумела, рэцыдывам вульгарызатарскага падыходу, які толькі імкнуўся хаця б часткова пераадолець сам сябе, бо асноўныя ідэалягічныя рыштаваньні заставаліся ранейшыя: кіраўнічая роля кампартыі на пераможным шляху да камунізму заставалася бясспрэчнай ідэалягемай.
Дубоўка, чалавек надзвычайнай эрудыцыі, высокай мастацкай культуры, тонкага густу, вялікага жыцьцёвага й творчага досьведу, прыроднага такту й гжэчнасьці, расстаўляў свае аргумэнтаваныя акцэнты пры абмеркаваньні. Ён не абараняўся, а нібыта ўшчуваў, захоўваючы пры гэтым годнасьць знакамітага й легендарнага паэта як 1920-х, гэтак і 1960-х гг., а ягоная пакута за літаратуру надавала яму права быць у некаторай сіупені й судзьдзём. Тым больш, што Ўладзімер Дубоўка добра памятаў сытуацыю канца 1920-х гг. і без ілюзіяў глядзеў на 1960-я. У сваёй прамове ён цытаваў з кнігі Лідзіі Залескай некаторыя месцы: „...У той час, калі адны сябры гэтых арганізацыяў прымаліактыўны ўдзел у фармаваньні й сьцьвярджэньні мэтаду сацыялістычнага рэалізму, іншыя імкнуліся супрацьдзейнічаць ім. He разумеючы разьвіцьця Беларусі, яны стваралі пры канцы 1920-х — на пачатку 1930-х гадоў скажоныя карціны жыцьця маладой савецкай рэспублікі. Яны лічылі, што Беларусь не павінна ісьці па сацыялістычным шляху, выступалі супраць калектывізацыі сельскай гаспадаркі. Роля партыі, вобразы камуністаў, сяброўстварасейскага народу зь беларускім — усё гэтае выглядала ў іхных творах, як у крывым люстэрку. Такімібылі, прыкладам, творы ЎладзшераДубоўкі„Камбайн“...“^. Самае парадаксальнае на сёньня тое, што, па сутнасьці, гэткая тракгоўка мела свой грунт, але акцэнты адпавядалі тагачасным вульгарыза-
13	БДАМЛіМ. Ф. 78. В. 1. Адз. зах. 94. Арк. 41.
ч Тамсама. Арк. 41.
15	Тамсама. Арк. 42.
тарскім стэрэатыпам, якія працягвалі заставацца крытэрам ацэнак літаратуры. Дубоўка далей пракамэнтаваў прыведзеную цытату: „Дзякуючы такой пісаніне, я на 30 гадоў быў адарваны ад літаратурнае працы. Бо паводле сэнсу гэтага выказваньня атрымоўваецца, што я ледзь не выступаю супраць савецкай дзяржавы. Ці ёсьць у гэтым хаця б цень праўды? Вы спасылаецеся на паэму „Камбайн". Вы зьвярніце ўвагу, чаму ні ў т. Пшыркова, ні ў т. Перкіна няма нават згадкі пра яе?Ды таму, што яны такой паэмы не чыталі й на вочы ня бачылі. Я стаўлю проста пытаньне — Вы, дарагая Лідзія Іванаўна, чыталі такую паэму? (Залеская зь месца: — He!)“16. Згадаем, што тут мелася на ўвазе паэма „Штурмуйце будучыні аванпосты!“, ведамая й нашумелая ў свой час, што мела жанрава-кампазыцыйны падзагаловак „Камбайн“, які адлюстроўваў складаную „мэханіку" яе структурнай будовы. Інтэрпрэтацыя паэмы ў новым часе патрабавала й новых пгідыходаў, чаго не было ў кнізе Залескай, якая нават дакладна ня ведала, пра які твор пісала. Таму, мы можам зразумець іранічнае абурэньне паэта, якога вымушалі даказваць нават у 1960-х гг., што ён„не выступаў супраць савецкай улады“, бо добра ведаў, што значыць, калі трактоўка мастацкага тэксту пераводзілася з эстэтычнай сфэры ў крымінальную.
Уладзімер Дубоўка ўсьведамляў, супраць чаго ён змагаўся ў сваіх творах 1920-х гт., але ж ён змагаўся „паводле правілаў" мастацкага тэксту, які мае свае коды й сымбалі. Гэта была, бясспрэчна, своеасаблівая „мастацкая гульня", але ж літаратура й ёсьць адмысловая „гульня“, дзе існуюць пэўныя законы. Пасьля 30 гадоў зьняволеньня паэт разумеў вельмі добра, што „правілы гульні“ даўно выйшлі за межы мастацкага тэксту, што для ўлады такіх правілаў не існавала ад пачатку. У гэтай сытуацыі „код“ ягоных твораў даваў магчымасьць абараняцца перад новымі няслушнымі нападамі: і ён паварочваў інтэрпрэтацыйны ключ у бясьпечны для сябе бок. Так, прыкладам, ён зрабіў гэта далей пры абмеркаваньні кнігі Залескай. Працытуем адпаведны кавалак стэнаграмы:
„Перайду да другога твору: „I пурпуровых ветразей узьвівы", прычым трэба сказаць, што асноўныя палажэньні гэтага твору можна й зараз надрукаваць. Калі я прыехаў, мне прапанавалі падрыхтаваць гэты твор да друку, але я ўстрымаўся таму, што ўсе палажэньні, за якія я біўся, сталі цяпер аксіёмамі. Асноўная думка адлюстраваная ў наступных радках:
16 БДАМЛІМ. Ф. 78. В. 1. Адз. зах. 94. Арк. 43.
Ты уважаеш, што культура ходзіць У портках ката слаўнае камуны Парыскае, у портках галіфэ? Або у марынарцы ходзіць Фрэнча, Другога ката, ката нашых дзён? Ня веру я у гэткія акрасы: Я ненавіджу іх, змагацца буду!