Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
Сярод вершаў-летуценьняў —„Зданьні", „Пацеркі", „Не жальбую, тых дзянькоў я не шкадую", „Над ставам дым...“, „Ноч наплакала бярозы“, „Імжа, і склізота, і прыкрая золь“. Верш „Зданьні" прэтэндуе на авангардную паэтыку: ямуўласьцівая абрывістая размоўнасьць інтанацыі, што дадаткова падкрэсьліваецца шырокім ужываньнем шматкроп’яў, чацьверты радок кожнага катрэна ўкарочаны, вылучаны графічна, адчуваецца прэтэнзія на знарочыстую эпатажнасьць. Тэматычна ж верш малюе начны травеньскі краявід, перадае смутак няспраўджанага спатканьня. Другі верш цыклю — „Пацеркі“ — уяўляе сабой трыпціх трыялетаў, што выдае падкрэсьленую багдановічаўскую традыцыю. Скразны матыў „Пацерак“ — туга, скруха, маркота.
Тугой спавіта вышыня, Істужкаміліюцца сьлёзы... Галосіць недзе моцна Я... Тугой спавіта вышыня? — Няхай! Надзея вось мая: „Ўсё вецер зьвее ў ніцы лозы!“ Дык війся жалем, вышыня, Дыклі істужкамі ты сьлёзы!..^.
Гэты верш паэт перапрацаваў для выданьня 1960-х гг., і там ён гучыць наступным чынам:
44	Дубоўка У. Строма... С. 14.
Тугой спавіты небакрай, наземяцца няспынна сьлёзы... За імі восені адчай...
Тугой спавіты небакрай? — Надзея родзіцца: няхай!
Бо вецер зьвее ў ніцы лозы Тугу, што йдзе за небакрай, і неспыняныя ўсе сьлёзы...*5.
Пад вершам у гэтым выданьні стаіць дата 1922 г., але ж ён розьніцца ад першага варыянту, як падробка ад арыгіналу, няхай сабе й зробленая самім майстрам. Гэта ўжо іншы верш — парафраз на ранейшы матыў. Можна сказаць, няўлоўным жэстам сьцёртыя рысы, што выдавалі ў вершы водар 1920-х гг.: заўжды нейкая каструбаватая парадаксальнасьць, алягічнасьць вобразных асацыяцыяў, ва ўсім — устаноўка на арыгінальнасьць, на „мадэрн“. У новым варыянце верша, відавочна, разбураны каркас ключавых словаў: „небакрай“ замест „вышыні“, зьніклі „сіужкі“, ,Я“> якое галосіць, зусім прапала ў банальным „восеньскім адчаі“, застаўся толькі двойчы паўтораны вобраз „тугі“, якая „ідзе за небакрай". Таленавіты лірычны этуд, тым ня менш, ужо пазбаўлены той таемнай энэргетыкі, дынамікі, што былі ў ранейшым тэксьце.
Калі ў „Пацерках" выразны багдановічаўскіўплыў, то верш Дубоўкі „Не жальбую...“ паказвае на відавочны ўплыў ясенінскі: выдае блізкасьць зь ягоным вершам „Не жалею, не заву, ня плачу“. Дарэчы, такі ўплыў адпавядаў Дубоўкавай пазыцыі й устаноўцы на свабоду творчасьці, бо Ясенін быў з тых аўтараў, да якіх непрыхільна ставілася афіцыйная крытыка, абвінавачваючы самога й ягоных прыхільнікаў у „імажынізьме“ й „багемнасьці“. Дубоўка ж не хаваў сваёй прыязнасьці да гэтага расейскага паэта, стварыў верш, натхнёны ягонымі матывамі:
He жальбую, тых дзянькоў я не шкадую, Што жыцьцё даўно разьвеяла як дым, — Пачакаю, пашукаю пільна тую, Ад якой я буду зноўку маладым.
Зь сенажацяў, гацяў роднае старонкі, 3-па-над лесу, з-пад тых чорных замстай хмар, Яна прыйдзе вольным гоманам сасонкі, Яна прыйдзе, бы вяночак дзіўных мар.
45	Дубоўка У. Выбраныя творы. У 2-х тамах. Т. 1. Мн., 1965. С. 31.
Загарацца, разжурацца, запалаюць Mae думкі, думкі-кветанькі мае. Паліюцца песьні з краю і да краю: To шчасьлівы й нешчасьлівы ў іх пяе46.
Уладзімер Дубоўка ўжо ў першым зборніку выявіўся й як творца новых словаў на аснове іх мэтафарызацыі. Словатворчую стыхію аўтара заўважалі многія дасьледнікі, яна была неад’емнай рысай ягонага й паэтычнага, і агульнафілялягічнага таленту. А таксама гэта была адзнака авангарднага творчага мысьленьня, якое заўжды скіраванае да экспэрымэнту. Так, як мы ўжо згадвалі, Антон Луцкевіч у сваім крытычным водгуку на першую кнігу Дубоўкі адзначыўяк ключавое слова „віхрыстасьць", маючы пры гэтым на ўвазе бадзёрасьць, абноўленасьць яе тону ў параўнаньні з папярэдняй сьлязьліва-наракальнай традыцыяй. Тугі й сьлёз не бракавала вершам і ў гэтай Дубоўкавай кнізе, хоць яны й упісаныя ў новую авангардную — „віхрыстую“ — стылёвую мадэль. Наваслоўі Дубоўкі, як правіла, мелі мэтафарычную афарбоўку, часта гэта дзеясловы з мнагаслойнай асацыятыўнай сэмантыкай, як прыкладам, слова „ўскоўдрыць" зь верша „Над ставам дым...“:
...Між зёлак пахлых і пад ліпай
Ускоўдрыць нас з табой туман..,47.
Гэты верш любоўна-краявіднай тэматыкі, з адценьнем „багемнасьці" пры канцы, малюе яркую вобразную карціну менавіта дзякуючы нязвыклым словам і багацьцю мэтафараў. Тут сустракаецца загадкавае слова „цымбалеі", якое адразу можна зблытаць з цымбаламі або падумаць, што гэта людзі — музыкі, якія граюць на гэтым інструмэнце й прылеглі адпачыць на прыродзе. Але з кантэксту вынікае, што гэта зусім не музычны інструмэнт і што слова мае дачыненьне да расьліннага сьвету — азначае кветку. Але якую? У „Батанічным слоўніку" Зоські Верас ёсьць падобная паводле гучаньня назва: цанцылея (гэта па-расейску „чйстотел") — кветка досыць распаўсюджаная ў Беларусі як лекавае пустазельле. Пацьвярджэньне здагадцы знаходзім у даведніку „Расьлінны сьвет: Тэматычны слоўнік", дзе ў артыкуле „Падтыньнік, чыстацел" прыводзіцца шмат дыялектных назваў гэтай расьліны. Сярод іх і цанцылея як варыянт, характэрны для Гарадзеншчыны, і цым-
46 ДубоўкаУ. Строма... С. 17.
47 Тамсама. С. 18.
балей — назва, якую ўжываюць менавіта на Пастаўшчыне, радзіме Дубоўкі48. Верагодна, гэта зусім не паэтычная кветка, але ж і „дым з балеі“ — зьніжана-пабытовы вобраз, таму магчыма меркаваць, што паэт сьведама адбіраў вобразы, якія зьдзівяць сваёй нечаканай празаічнасьцю. У гэтым была й свая „імажыністыка“ — пошук спосабу ўразіць вобразам. I гэта — мастацкі прыём з авангарднага паэтычнага арсэналу, што ў поўнай меры характарызуе паэтыку 1920-х гг.:
Had ставам дым, бы дым з балеі,
У вербалозе сьпяць дубцы, Свае галоўкі цымбалеі Пад сон схілілі на капцы. На небе мітусяцца хмары: Вятры зь іх штучны ткуць дыван, Начы клубком спляліся мары: Каханьне, віры, гасу ган..У>.
У выданьні 1965 г. ад ранейшай яркай вобразнасьці верша не засталося й сьледу: зьніклі й „цымбалеі“, і „ўскоўдрыць“, таксама як і параўнаньне туману-дыму над ставам з парай, якая ідзе з „балеі“, калі ў гэтую пабытовую празаічную рэч наліваюць ваду для праньня бялізны або для купаньня дзіцяці. Параўнаньне й вобраз, створаны на ягонай аснове, вельмі адметныя, арганічныя для тагачаснай паэтыкі. Тут можна адчуць і некаторы ўплыў паэтыкі акмэізму — вядомага кірунку ў расейскім мадэрнізьме, прадстаўнікі якога (Ганна Ахматава, Мікалай Гумілёў, Сяргей Гарадзецкі, Міхаіл Кузьмін, Восіп Мандэльштам) непрымальна ставіліся да сымбалістаў, крытыкуючы іх за ўхіл у непазнавальнае, невытлумачальнае, у цьмяную сугетыўнасьць. Галоўным прынцыпам акмэістаў быўтак званы „клярызм“, або яснасьць, зразумеласьць, таму яны абіралі зямную, рэчаісную й нават біялягічную аснову ддя сваіх мастацкіх вобразаў. Для акмэістаўхарактэрная ўвага да канкрэтных дэталяў рэчаіснасьці, побыту й фізіялёгіі чалавека. Вобразы, створаныя на грунце ўвагі да такіх дэталяў, тым ня менш, былі прыўзьнятыя й над побытам, і над фізіялёгіяй, і над грамадзкім жыцьцём. Створаны Дубоўкам вобраз сьведчыў пра творчую ўвагу паэта ня толькі да імажынізму, але й да акмэізму, што пазьней таксама арганічна ўваткаўся ў паэтыку ўзвышэнскага аквітызму.
48 Раслінны свет: Тэматычны слоўнік. Мн.: Беларуская навука, 2001. С. іоо.
■” Дубоўка У. Строма... С. 18.
Скразны матыўтугі, уласьцівы разьдзелу ,Детуценьні“, завяршаеццаў апошнім вершы „Імжа, і склізота, і прыкрая золь...“, дзе пачуцьцё сканцэнтравалася нібыта ў агульнае паэтычнае рэзюмэ ўсяго цыклю:
Імжа, і склізота, і прыкрая золь
За скрогатам ветру — навалай.
У чмарнасьць убралася сьветная столь, Блакіт ад зямлі адарвала.
Кудлатай лазой расплялася журба, Цярушыцца шэраньню ў сэрца.
Душа — ў падарожжы жахлівы жабрак, Наўкол — непакойныя гэрцы.
I скогат, і скарга, — ня скеміць, што скуль: Вялізманны восенны вераск.
Угрунь і угрунь, не для мэты пакуль, Праз стромы, амшары, празь верас...5°.
А ў гэтым вершы паэта менавіта й палоніць стыхія сугестыўнага, невытлумачальнага: ягоныя памкненьні, парываньні выпраменьваюцца самі па сабе ад перапоўненасьці душы й шукаюць выйсьце ў неспакойным і небясьпечным руху. Гэтаму „бязмэтнаму" руху падпарадкаванае ўсё ў вершы, а сам ён — як прадчуваньне пагрозы наступных катастрофаў, расплаты за адданасьць вольнасьці. Верш нібыта завяршае разьвіцьцё лірычнага дзеяньня ўсяго цыклю, як міцкевічаўскі санэт „Аюдаг“ завяршаў кампазыцыю „Крымскіх санэтаў" і сымбалізаваў уваскрашэньне паэта зь бяздоньня смутку й разгубленасьці да новых творчых вышыняў. „Не для мэты пакуль" бягом і бягом („угрунь і угрунь“) сьпяшаецца дух аўтара Детуценьняў" — „праз стромы, амшары, празь верас“. Гэтая стыхія, вір пачуцьцяў, не пазначаныя вэктарам кірунку, нікому не падпарадкаваныя, менавіта й прачытваюцца як сфэра мрояў, на якія мае права паэт і якім не абавязкова мець „рэвалюцыйную“ афарбоўку.
I ўсё ж Дубоўка згледзеў таксама свой Аюдаг праз „імжу і склізоту“. Вэктар ягоных ідэйна-эстэтычных разваг, пазначаны ў першым цыклі, раствораны ў „летуценьнях“ другога, вельмі выразна праяўляецца ў трэцім, які паэт назваў ,Адраджэнцам“.
50 Дубоўка У. Строма... С. 20.
Першы верш цыклю „Спагадае хто?“ быў прысьвечаны Габрыэлю Г. — Гаўрыле Гарэцкаму, — што яскрава паказвала на кола бліжэйшых тагачасных сяброў паэта й высьвятляла тыя ідэі й справы, у цэнтры якіх ён знаходзіўся. 1921—1922 гт. у Маскве — надзвычай інтэнсіўныя, плённыя для разьвіцьця грамадзкіх справаў і навуковых заняткаў. Гаўрыла Гарэцкі, малодшы брат Максіма Гарэцкага, быўтады студэнтам Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэміі (ПСГА), актыўна ўдзельнічаўу студэнцкім руху. Таленавіты эканаміст-аграрнік, ён быў і самаадданым патрыётам сваёй Бацькаўшчыны, што марыўу будучыні пакласьці свае веды й энтузіязм для яе эканамічнага адраджэньня. Гаўрыла Гарэцкі быў адзін з ініцыятараў стварэньня Беларускай кулыурнанавуковай асацыяцыі студэнтаў ПСГА5', выступаў з прамовамі й артыкуламі на старонках нефармальных выданьняў, прапаведаваў ідэю стварэньня новай маладой беларускай інтэлігенцыі, якая зьдзейсьніць свой гістарычны абавязак адраджэньня роднай краіны. Ідэал і мэта руху маладой інтэлігенцыі, што мела вырасьці з тагачаснага студэнцтва, на думку Гаўрылы Гарэцкага, — Беларускі Гнтэгральны Рэнэсанс, што мела наўвазе непарыўнасьць культурна-асьветніцкага й гаспадарча-эканамічнага адраджэньня. Першае — немагчымае без другога, слушна й дальнабачна лічыў малады навуковец. Адраджэнскія ідэі Гаўрылы Гарэцкага, зь якім Уладзімер Дубоўка быў добра знаёмы, бо ўдзельнічаўу тых самых імпрэзах і акцыях нацыянальнага студэнцкага зіуртаваньня ў Маскве, знайшлі адлюстраваньне ў згаданым вышэй вершы паэта: