Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
57	Дубоўка У. Строма... С. 25.
58	Тамсама. С. 26.
беларускай справе, пайшоў з жыцьця. У1921 г. на сьмерць паэта адгукнуўся малады пачатковец Міхась Чарот вершам „Жывыя акорды“. Чарот у тыя гады таксама шукаў сваё паэтычнае самавызначэньне ў нацыянальным рэчышчы, ён быў блізка знаёмы з Гаруном, сваім літаратурным кумірам, прыкладам служэньня песьняра справе нацыянальнага адраджэньня, па справах Беларускай вайсковай камісіі. Уладзімер Дубоўка меў рацыю, калі падкрэсьліваў вялікую абуджальную місію, якую выканаў Алесь Гарун для Беларусі як сваёй паэтычнай, гэтак і грамадзкай дзейнасьцю:
Раўнаваўшы сябе да зялёнага дубу, Што па сьмерці кідае дубкоў маладых, Цэлы лес абудзіў ты, але ж тваю згубу Помніць ён і сумуе да дзён аж да тых.
Раўнаваўшы сябе да ручайкі малой,
Што зьвініць па карэньні, цячэць цёмным борам, Ты папраўдзе быў слаўнай, вялікай ракой, Iяна ў гэты часразьліваецца морам...59.
Такім чынам, Новы беларускі рэнзсанс, як потым назваў гэты пэрыяд і ўзвышэнскі крытык Антон Адамовіч, на пачатку 1920-х іт. выразна вымалёўваў сваё дзейснае жыцьцесьцьвярджальнае аблічча. Як ідэйнаэстэтычная плынь ён адлюстраваўся ў раньніх вершах Уладзімера Дубоўкі, асабліва ўтрэцім цыклі зборніка „Строма" — „Адраджэнцам“.
Першая кніга Дубоўкі ўяўляла сабой кампазыцыйнае й ідэйна-мастацкае цэлае. У ёй адбіліся погляды аўтара на працэс нацыянальнага адраджэньня, былі вызначаныя арыенціры й мэты маладога пакаленьня паплечнікаў — прадстаўнікоў беларускага зямляцтва ў Маскве. У паэта не было сумненьняў і хістаньняў у выбары сваіх ідэйна-мастацкіх ідэалаў і задачаў: ягоны ідэал адроджанай будучай Беларусі й вобраз маладога паэта, які шчыра й самааддана служыць ёй, грунтаваўся як на ўласным жыцьцёвым перакананьні, гэтак і на мінулым нацыянальным досьведзе. Прыклад філяматаў даваў гістарычны грунт, прыклад Алеся Гаруна настройваў на выніковасьць справы. Для новага маладога пакаленьня беларусаў адкрываўся вялікі шлях да бацькаўшчыны, падобны да таго, які калісьці натхнёна апяваўу „Одзе да маладосьці" Адам
59 Дубоўка У. Строма... С. 26.
Міцкевіч. Гэта быў шлях ахвяры й подзьвігу: „На шчыце ці з шчытом“ — вось зарок!“. Такім паўстае паэтычнае аблічча Ўладзімера Дубоўкі зь ягонага першага зборніка „Строма“.
IV.	Трысьцё й кіпарысы:
новая асацыятыўнасьць і замацаваньне традыцыяў
У1925 г. у Дубоўкі выйшлі дзьве асобныя паэтычныя кніжкі: паэма „Там, дзе кіпарысы“ й зборнік лірыкі „Трысьцё".
Паэма „Там, дзе кіпарысьГ сьведчыла пра пошук паэтам новых тэмаў, новых вобразна-асацыятыўных сродкаў, новай арыгінальнасьці. Відавочная ўстаноўка на нязвыклае, экзатычнае. Гэта быў ведамы рамантычны прыём, калі дзеяньне сьведама пераносілася ў далёкія экзатычныя краіны, дзеля таго каб паставіць героя ў экстрэмальную сытуацыю. Зь іншага боку, паўднёвы крымскі паэтычны краявід ізноў жа выклікаў міцкевічаўскія асацыяцыі. Аднак калі „Крымскія санэтьГ мелі нутраную драматургію, а разьвіцьцё лірычнага „дзеяньня" адбывалася ў душы героя-пілігрыма, то твор Дубоўкі мае ўпарадкаваны вонкавы сюжэт, на які нанізваюцца аўтарскія развагі й лірычныя адступленьні. Трэба адзначыць яшчэ, што ў творы літаральна струменіць моватворчая стыхія аўтара, вельмі часта сустракаюцца адмысловыя наваслоўі як прыклады экспэрымэнту, пашырэньня межаў асацыятыўнасьці ня толькі вершаванага радка, але й асобнага слова, што само закліканае стаць вобразам („дайлідзіць", „кармазыніць“, „упаветраны“ ды інш.). Дубоўка дае клясычную кампазыцыйную распрацоўку тэмы. Невялічкі лірычны ўступ зьвернуты да адрасата, пазначанага ў прысьвячэньні, — Кастуся Станкевіча, аднаго зь сяброў маладосьці паэта. Успамінаючы супольнае мінулае, калі „галадамірылі“ разам і калі „змаганьне за сутоку выйсьця / штандарыла над галавой“, аўтар задае й сваё сакрамэнтальнае пытаньне, на якое сам жа дае адказ. Гэтае пытаньне-адказ як быццам вяртае насу вобразны сьвет папярэдняга зборніка паэта „Строма“, але далейшыя развагі ўжо непасрэдна зьвязаныя з разьвіцьцём скразнога матыву паэмы: Заходняя Беларусь як зона несвабоды (і ня толькі яна) і прага барацьбы:
Аб чым яшчэ тады мы дбалі?
Каб вызваліць свой родны кут! Як быццам моцна клалі палі, А Захад — і цяпер таўкуць.
Няхай! Націсьнем на кардоны, Яшчэ ня стыне ў сэрцы кроў.
Сабе яны кладуць прадоньне ЎЗаходняй Беларусі, скрозь...ь°.
Далей паэт абрывае думку й тлумачыць, чаму ягоны позірк скіраваўся на Поўдзень, і тут менавіта чуецца водгук міцкевічаўскіх матываў: асацыятыўная сувязь згадвае зьнешняе захоплена-ўзьнёслае апяваньне Міцкевічам усходняй пышнасьці й экзотыкі пры нутранам настальгічным трызьненьні Беларусьсю — родным прынёманскім краем. У Дубоўкі мы бачым падобную ж матывацыю звароту да „кіпарыснай" тэмы:
Дык вось. Сьпяваю сёньня Поўднем, Бо ён — імпэт пакуль адзіны, — Каб, можа, песьняй лебядзінай, Успомніць Віленшчыну, Нёман...61.
Віленшчына, паводле старога адміністрацыйнага падзелу, уключала ў сябе й Дубоўкавы родныя мясьціны, што давала падставы ня толькі на рэцэпцыю Міцкевіча ў творчасьці, але й на адчуваньне непасрэднай злучанасьці зь ім як земляком. Падаецца не бясспрэчным, але надта верагодным, што ў паэме пастаянна прысутнічае нутраная сувязь з „Крымскімі санэтамі", аднак сувязь досыць зашыфраваная. Першы аргумэнт: зварот да „кіпарыснай“ тэмы й паўднёвага калярыту — гэта выключна эстэтычная мэта, прынцыповы мастацкі ход, які меў сваю традыцыю ў паэзіі Беларусі, а традыцыя непасрэдна скіроўвае да Ддама Міцкевіча. Другі аргумэнт: само разгортваньне сюжэту й галоўны матыў утрымліваюць у сабе альтэрнатыўнасьць або ўяўленьне пра іншую, паралельную, сытуацыю.
Такім чынам, на самым пачатку разгортваньня сюжэту мы бачым новага беларускага пілігрыма, які не паводле чужой злой волі вымушаны быў пакінуць Айчыну, як Міцкевіч, а сам „пацягнуўся" няведама чаго ў нязьведаны сьвет. Але ж не знайшоўтам шчасьця: „Гора таксама ходзіць тут“. У апісаньнях Міцкевіча поўдзень быўрайскім і пышным кутком дастатку й прыгажосьці. Краем няшчасьцяў, які ад гэтага не пераставаў быць менш любімым, была радзіма — пакінутая пад прымусам Беларусь. У творы Дубоўкі іншая ключавая пазыцыя: поўдзень
60 ДубоўкаУ. Там, дзе кіпарысы. Мн., 1925. С. 5—6.
61 Тамсама. С. 6.
не такі райскі й раскошны, тут таксама ёсьць гора й ён таксама можа быць краем пакуты. I выснову-ідэю сваю паэт падмацоўвае разгортваньнем сэнтымэнтальна-трагічнага сюжэту. У цэнтры ўвагі паэта вобраз „прыгожай наўзьдзіў дзяўчыны", якая можа зачараваць любы позірк. Незвычайнасьць дзяўчыны аўтар падкрэсьлівае, рамантызуючы вобраз, надаючы яму рысы ідэальнай выключнасьці, эксклюзіўнасьці: яна не баіцца марской стыхіі, сьмела заплывае вельмі далёка — туды, дзе мора зь небам злучаюцца ля рысы небасхілу. Авангардны стыль паэмы дае сябе адчуць, калі рамантычныя ўзьнёслыя апісаньні гераіні зьмяняюцца ледзь не на парадыйныя ў стылі „Энэіды навыварат". Напрыклад, вось толькі што незвычайная чароўная дзяўчына сьмела перамагала марскую стыхію, кідала ёй выклік і выйшла пераможцай у гэтым змаганьні. Яна выглядае як незямное боства. А вось тут жа яна ўжо апісаная ў прыземлена-пабытовых занятках (на што аўтар нават сам робіць рэмарку — „якая проза“), зусім як тая Вэнэраў Вікенція Равінскага, якая, вярнуўшыся з кірмашу, „твар сыраваткаю абмыла, / кужэльны ўзьдзела балахон". Дубоўкава ж гераіня пасьля эфэктнага змаганьня са стыхіяй... здымае бялізну, якую перад гэтым раніцою разьвешвала на вяроўцы:
Вось апранулася лагодна, Пайшла бялізну паздымаць. Якая проза...62.
Адна з узьнёсла-рамантычных сцэнаў паэмы зьвязаная з аповедам маці дзяўчыны ў час навальніцы. Маці ўспамінае мінулае, і яе дзеці — дзяўчына ды яе брат — даведваюцца пра трагічны лёс свайго бацькі, якога зацягнула ў свае нетры марская стыхія, калі той пасьля навальнічнага шторму зьбіраў на беразе „падарункі мора“ — незвычайныя ракавіны-дзівы:
Зьбіраў ваш бацька падарункі у самы навальнічны час.
Зьвіліся хвалі, бы карункі...
Дык слухай, сын... сумуй, дачка...
Любіў ваш бацька горы, ,Дзіву“, Ай-Петры бацька ваш любіў...
62 Дубоўка У. Там, дзе кіпарысы... С. 15.
На ўзвышшы ўсё сядзеў маўкліва, адтуль відаць і дно глыбінь...
Адтуль глядзеў на ўсход, на захад, на сухазлоцьце Скутары.
I гэта пазбаўляла страху: прадоннае пазнаў стары.
Але каршун на ноч накрумкаў, магнолію заваражыў...63.
Ці выпадковы тут вобраз „узвышша“, адкуль было „відаць і дно глыбінь і ўсход, і захад? Думаецца, што не, бо паэт ужо тады жыў прадчуваньнем „узвышша", якое станавілася жыцьцёвай пазыцыяй, новым этычным і эстэтычным стандартам. Дубоўка разгортвае сюжэт паэмы такім чынам, што дзяўчына, узрушаная апавяданьнем маці, сама ідзе пасьля навальніцы зьбіраць чароўныя ракавіны на бераг мора. Яна таксама, ня згледзеўшы наступу хваляў, захапіўшыся прыгажосьцю ракавінаў, гіне ў марской пучыне. Відавочна, што гэты сюжэт мусіць успрымацца як алегарычны, хоць ягоная зьнешняя эфэктнасьць таксама самадастатковая. Дубоўка ўкладае й філязофскую развагу ў твор, надаўшы сьмерці дзяўчыны сымбалічнае значэньне: у адным трагічным моманце тут злучыліся радасьць і гора. Дзяўчына імкнулася завалодаць найпрыгажэйшай у сьвеце ракавінай, і калі яна дасягнула мэты, яе напаткала сьмерць. Заўважым, што завяршэньне сюжэту ўтрымлівае ў сабе й выключна дэкадэнцкі матыў эстэтызацыі сьмерці, злучэньня „прыгажосьці й сьмерці". Гэта гаворыць, бясспрэчна, пра багацьце эстэтычнай палітры Дубоўкі, які выкарыстоўваў як авангардны прыём мазаіку розных стыляў. Такім чынам, ідэйна-эстэтычны корпус паэмы грунтуецца на філязофска-этычнай аснове: калі чалавек імкнецца да дасканалага й прыгожага (няхай гэта будзе незвычайная ракавіна альбо нацыянальнае адраджэньне), то спазнаць яго да канца, да самай вяршыннай радасьці, можна толькі праз ахвяру й нават страту жыцьця. Такая цана спазнаньня прыгажосьці й дасканаласьці. Гэтая канцэпцыя мела значэньне й для беларускага мастацтва й літаратуры, і для пэрыпэтыяў адраджэнскага руху. Ці ня постаць незабыўнай Ганулі Гарэцкай стаял а перад паэтавымі вачыма, калі ён ствараў гэты незвычай-
63 Дубоўка У. Там, дзе кіпарысы... С. 17—18.
ны, рамантычны вобраз дзяўчыны, што ў парыве за нязьведанай прыгажосьцю была вымушана аддаць жыцьцё — прынесьці сваю ахвяру за прыгожую мару беларускага адраджэньня? Што гэта так, і твор мае ня толькі тэкст, але й падтэкст, сьведчыць ягоная 12-я частка, дзе аўтар закранаетэму дачыненьняў з крытыкамі. Паэт адстойваў сваё творчае права „віць і разьвіваць" уласны творчы лёс самастойна, без падказак крытыкаў, між якіх ён „швагра ня мае“ й якія заўсёды гатовыя для нападу С,хто на паэта не брахаў?“). Дубоўка згадвае таксама „высь“ (параўнаем з ,,узвышшам“!), куды была скіраваная думка ягонага твору й якую, хутчэй за ўсё, крытык не зразумее: