Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
02.01.1945 г. Бэрлін
СЭРЦУ
Беднае сэрца! Чаго ты жадаеш?
Беднае сэрца! Куды ты імкнеш? Часта журбою душу спавіваеш, Часта хвалюеш мяне.
Часта хвалюеш мяне ты да болю... Прагнасьцю дышаш такой, Што я цябе не здаволю, Дзе ж я знайду супакой?
21.01.1945 г. Бэрлін
Я сягоньня адзін на чужыне, Я далёка ад жонкі, дзяцей. I калімаё цела астыне, Дык ніхто не зьбярэ мне касьцей. Мне ж ня трэба жанчына якмэта, Мне патрэбна сяброўка ў жыцьці, Бо прадмною дарога паэты, I па ёй толькі хочу ісьці*.
16.01.1945 г. Бэрлін
* Верш перакрэсьлены. — Л. Ю.
АКРОСТЫХ
Ваша імя у сэрцы паэты
Абудзіла далёкі ўспамін.
Ласкай вашых паглядаў сагрэты, Я адчуў, што я тут не адзін.
17.01.1945. Бэрлін
СЭРЦУ. Варыянт 2-гі
Беднае сэрца, чаго ты жадаеш?
Беднае сэрца, куды ты імкнеш? Часта журбою мяне спавіваеш, Часта хвалюеш мяне.
Часта хвалюеш мяне ты да болю...
Штожмне рабіць у нягодзе такой? Чым я цябе, маё сэрца, здаволю, Дзе я знайду супакой?
Дзе я знайду супакой на хвіліну?
Пэўна, ня тут, у чужой старане... Веру: я разам з табой не загіну, Ты ж на Радзіму імкнеш?
16.02.1945 гНюрнбэрг
* * *
Прырода дыхае вясною, А на душы ў мяне зіма Таму, што ты ўжо не са мною, Таму, што тут цябе няма.
Няма са мноюлюбых дзетак...
Вы там — у роднай старане.
I зелянеючы палетак —
Чужы — ня радуе мяне.
22.03.1945 г. Цягнік ад Augsburg’yдa Munichen’y
ЭПІГРАМА НА СЯБЕ
Болей месяца ў дарозе
Пад алярмамі, ў трывозе...
Ад свае ж вандроўнай долі
Я нікуды не ўцяку, Хоць і сраку намазоліў Ад сядзеньня ў цягніку.
17.03.1945 г. Цягнік ад Nurnberg у да Eger’y
СЫНУ
Сваёй бездапаможнаю душою
Маліся, сынку, за мяне.
Сваёй бездапаможнаю душою
Маліся, сынку, за мяне.
Твой бацька нават і ў няволі Цябе штодзённа ўспамяне.
07.05.1945 г. Лягер Regensburg
* * *
Ці ведаў, ці думаў, ці марыў, Што гэтулькі буду цярпець Заместа служэньня алтару Улягеры так, як цяпер? Хацелася шчасьце і долю Каваць для радзімы свае, Ды лёс насьмяяўся уволю, Разьбіў усе мары мае.
15.05.1945 г. Лягер Regensburg
* * *
Эх, як хораша ночкай вясновай! Лёгка думкі віюцца з клубка, I разбуджана песьняю новай Па лісточку плыве рука.
16.04.1945 г. Лягер Regensburg
* * *
3 чужых і нялюбых краёў
Я вярнуся на ўлоньне тваё.
Ты прымі свайго блуднага сына.
Дарагая радзіма мая,
Ты прабач, ты даруймне правіны.
17.05.1945 г. Лягер Regensburg
КАМУ ПАЖАЛЮСЯ
Каму пажалюся, каму? Свой сум пушчу на вецер, Няхай ён цяжар маіх дум Нясе па белым сьвеце.
Няхай нясе у родны край Маю тугу абродных I скажа: „Цяжка паміраць У чужынё бязродным!"
[Няхай нясе, нясе да іх Маё сардэчнае жаданьне: Хутчэй вярнуцца да сваіх, Забыць тугу, бадзяньне.]*.
03.06.1945 г.
* Слупок перакрэсьлены. —Л. Ю.
* * *
Татуля родны!
Маці дарагая!
Чаму, няшчасны, я прыйшоў на сьвет?
Чаму яшчэ жмцьцёвым маем
Асыпаўся маіх жаданьняў цьвет?
Чаму я часта вымушаны сяньня На лёс цяжкі, суворы наракаць, I на чужыне ў роспачы выгнаньня Жыцьцё прыроды мушу сустракаць?
Што вам пісаць, ці ведаю, аб долі Маёй і блізкіхмне сяброў...
Мы ўсе ў чужым нялюбым полі Сядзім за дротам лягероў.
Жыцьцё цяжкое, ведама, ў палоне...
Яда даецца двойчы ў дзень, Але так мала, што ўжо сёньня He чалавекя — толькі цень.
Нуда мне сушыць розум; сэрца
Смыліць тугой аб доме і аб вас.
Няўжо мне з вамі болей не сустрэцца?
Няўжо прамень надзеі згас?
О, цяжкілёс! Такія мукі!
Як перажыць, як перажыць?!
Калі ж загіне боль разлукі, Шторэжа сэрца, як нажы?
05.06.1945 г.
* * *
Часта роспач сэрца запалоніць Ланцугамі сьцісьне і дзяржыць. Ой, дакуль, дакуль жа у палоне Горш сабак галодных будзем жыць.
[Б.д.]
* * *
Белым пухам абсыпаны вішні. Хмель вясны ап’яняемне кроў. Толькі сэрца гаворыць: „Ты лішні У вялікай сям’і змагароў". „Не, няпраўда!“ — крычу яму ў вочы, Мне ня здрадзілі сілы яшчэ.
Яшчэ рана пагібель прарочыць, Пакуль кроў ў маіх жылах цячэ. Хай няволі ланцуг мяне цісьне, Няхай голад туманіць мазгі, Я ганю ад сябе ненавісны Скрутак суму і скрутак тугі.
18.06.1945 г.
* * *
Сйней дымкой подернута даль, Мскры золота брызжут с востока. Мне прошедшего болыйе не жаль. Мысль о будуіцем льется потоком. Пусть я пленный, как многйе сегодня, Но я верю в святую победу.
Еіце міценья мечй зазвенят. Я на родйну скоро поеду.
* * *
Гарачыя дні залатога жніва...
I толькі усьпявай завіхацца.
Выйшлі на ніву жняяркі сьпяваць.
Спорыцца дружная праца.
26.07.1945 г. Durnhettenbach
* * *
Як сьветлыя зоркі у цёмную ночку, Зазьзяла ў маім ты жыцьці.
26.07.1945 г. Durnhettenbach
3	вамі, мае волы,
3	вамі, крутарогі, Аб сырую зямлю Выбелім парогі.
09.08.1945 г. Durnhettenbach
* * *
Мерна іду баразною,
Думаю думу сваю:
Потам сваім, мазалямі Сьвет накармлю, напаю.
09.08.1945 г. Durnhettenbach
* * ♦
Я вярнуся к табе хоць калекай. Ты мяне не спазнаеш тады. He спазнаўшы, прагоніш мяне ты.
I пайду ад цябе недарэкай, He напіўйіыся нават вады. Я вярнуся к табе хоць калекай. He спазнаўшы, прагоніш мяне. I пайду я ійукаць тады лекаў Ад той крыўды, што сэрца праткне.
15.08.1945 г. Durnhettenbach
* * *
Жыцьцё — нялюдзкае бадзяньне, I некалі цяпер тварыць.
А сьвет адранку да зьмярканьня Нібы ў агні гарыць.
Але ня толькі ўдзень і ўночы
Трывожаць сон і супакой, I часта, нат ня зьвёўшы вочы, Ты зноў кідаесься у бой.
Ідзеш у бой за хлеб штодзённы, У бой за лепшае жыцьцё.
24.03.1945 г. Amberg
* * *
Я сягоньня бяскрылы, бязвольны.
Маё сэрца папала ў палон.
[Б.д.]
За долю, за волю для маці-краіны
У бітву ідзе беларускі жаўнер.
Гарыць яго сэрца шточас, штохвіліны
Агнём непагасных надзей.
Ужылах крывіцкая кроў не астыгне
I слава жаўнера ў вякох не загіне.
27.01.1945 г.
* * *
Чалавек на чужыну прыехаў, Разгубіўся сярод чужых, He знайшоў для душы пацехаў I ня ведае, як пражыць.
Да таго ж і туга абрадзіме Штохвіліны грызе нутро.
31.01.1945 г. Б.
Як шалёныя ў пене коні, Праняслася мая маладосьць, I цяпер маё сэрца палоніць Ліхадзейка шчымлівая — злосьць.
Разам зь ёй праняслося каханьне, I цяпер — толькі сум і туга. Праняслося жыцьцёвае раньне Без дарог, без пуцін, наугад.
02.02.1945 г. Б.
Had Бэрлінам зоркі Сьвецяць не па-нашаму, Had Бэрлінам зоркі Сьвецяць халабней.
05.02.1945 г. Б.
Сыпле золата іскраў цягнік, Дзе мігаюць прыеабна агні. Раней часу ніхто не загіне, Толькі сьмела ynepad імкні.
09.02.1945 г. Цягнік з Бэрліну ў Нюрнбэрг
Калі ж бавябзецца загінуць, Дык eedati:
У бойцы за шчасьце краіны Злажыў я сваю галаву.
17.02.1945 г. Нюрнбэрг
Калі ж бавябзецца загінуць, Касьцьмі угноіваць траву, — Дык ведай: за шчасьце краіны Злажыў я сваю галаву.
10.03.1945 г. Esslingen
* * *
А хтожмяне прыгалубіць, Да грудзей прыгорне?
Безь цябе, каханы, любы, Мне жыцьцё агоркне.
10.03.1945 г. Esslingen
Спавіла хвароба цяжкая Дні жыцьця майго бядачага.
22.11.1944 г. Б.
На руках маіх шжат мазалёў.
Хіба жіхя саромецца мушу?
Гэта знак, што я маю ў сабе Чалавечую чэсную душу.
22.11.1944 г. Бэрлін, кашары
* * *
Вецер йіалёны ірве людзям полы,
Злосна грукоча у дах.
Ходзіць па сьвеце бяздомны і голы, Сее у сэрцы ім жах.
Я не спыню сваемужныя крокі.
Злуйся, шалей, сунімай мае крокі,
Злосны бяздомны вар’ят.
Сьвет безнадзейна вялікі, шырокі.
Твой не залье яго яд.
Ты ап’янеў ад крыві чалавечае,
Ладзячы баль на касьцях.
Мала табе яшчэ стратаў зьнявечаных, Кучаў руінаў, сьмяцьця?
Докуль ты будзеш, бадзяга бязьлітасны...
19.01.1945 г. Б.
* * *
Твой вобраз, сьветлая мая,
Са мной заўсёды тут, Са мной жыве заўжды.
Мая душа ў палоне прадчуеаньняў, Гарыць агнём нягаснучым нутро.
22.01.1945 г. Б.
* * *
Мы абодва жывыя, Ды толькі ўдаўцамі Мы змушаны долю сваю праклінаць.
Дзяцей цалуючы, ты ўспомні Таго, хторай знайшоў з табой.
* * *
I зьдзек, і крыўду, і прымус Цярпліва зносіць беларус. Цярпіць, ды толькі да пары. А ўсё нутро агнём гарыць. I закіпае ў сэрцы гнеў.
Тады магутны, нібы леў, Ён пойдзе ворага крышыць.
[Б. д.]
* * *
Кветку — першую вясьнянку, У чужым сарваўшы краю, Яняз радасьцю, а з смуткам Ёй у тварык пазіраю.
22.03.1945 г. 3 Ulm у Augsburg
* * *
Вясна навокала пануе.
Вясна чужая, не мая.
22.03.1945 г. 3 UlmyAugsburg
* * *
Кветку першую вясною Я ў чужым убачыў краю Ды на гэту расквітанку Я са смуткам пазіраю. Нагадала гэта кветка Мне радзімую старонку, Як вясна йдзе па палетках 3 жаўруковай песьняй звонкай. Ох, як цяжка раніць грудзі Тая згадка аб радзіме. Ці ж калі цябе забудзе Сын твой, любая Радзіма?
18.03.1945 г. Eger
* * *
Балюча рвалі маё сэрца Калючай горычы сукі, Калі адчуў на разьвітаньне Халодны ціск тваёй рукі.
Сярод сваіх я на чужыне.
Я неяк дзіўна стрэўся з Вамі. Я з Вамі стрэўся неяк дзіўна, Сярод сваіх я на чужыне.
05.11.1945 г. Regensburg
* * *
Колькі ня плач,
He ўздыхай прад людзьмі.
Лістапад 1945 г. Janghof
Цяжка я ўздыхаю, Хочацца мне плакаць, Бо цябе кахаю, Як анучу лапаць*.
Людміле Харытончык
* * *
Ты хацеў пацалаваць Любую дзяўчынку, А прыйшлося цалаваць Шчоку ці аўчынку.
П. Манькову
Людміле Харытончык
He сярдуй за вершык, Я віну папраўлю: Як куплю гарэлкі — Цэлы літр пастаўлю.
* * *
Зоры Савёнак
За табою сочаць
Mae вочы зорка...
Штожмне напрарочаць
Твае вочы, Зорка?
Прадмова й падрыхтоўка да друку Лявона Юрэвіча
* Гэты і наступныя вершыкі напісаны ў часе гульні ў пошту на вечары ў Зоры Савёнак 02.12.1945 г. у пас. Janghof у Regensburg’y. — Л. Ю.
ДА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ПАРТЫЗАНКІ
Вашай увазе прапануюцца дакумэнты з архіваў БІНІМу, якія датычаць недасьледаванай старонкі гісторыі Беларусі — паваеннай нацыянальнай партызанкі. Закрытасьць і абмежаваны дазвол да працы ў беларускіх архівах спрычыніліся да нараджэньня рознага кшталту мітаў, якія не дазваляюць рэальна й непрадузята зірнуць на падзеі пяцідзесяцігадовае даўніны. Апроч таго, дакумэнты беларускіх архіваў адлюстроўваюць „савецкую" думку — погляд тых, хто душыў нацыянальнае падпольле.
Ніжэйпрыведзеныя дакумэнты — погляд на сытуацыю ў Беларусі зь іншага боку: з боку беларускага патрыёта-выгнанца, удзельніка антыбальшавіцкага падпольля — цікавыя ў некалькіх кірунках. 3 аднаго боку, гэта жыцьцяпіс Ашпона Дуды. Пуцявіны ягонага жыцьця вартыя асобнага артыкулу: тпут і закідка ды праца ў Польшчы, і нелегальны пераход мяжы ў Беларусь, і сустрэча з партызанамі, іх закансьпіраванасьць, потым вяртаньне назад і няўдалыя спробы зь першага разу вярнуцца ў вольны сьвет.