Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
1)	кожную арфаграфічную зьяву абгрунтоўваць навуковымі довадамі, іначай кажучы, павінна заўсёды быць навуковая ўзгодненасьць матар’ялу;
2)	у мэтах падняцьця аўтарытэту арфаграфіі беларускай мовы трэба па магчымасьці пазбаўляцца ўмоўнасьці (калі-ж умоўнасьці нельга
„У сярэдняй паласе сярэдняга дыяпекту пад націскам усі чыста дзеясловы маюць у з ас. адз. л. канчатак -ць, зн. ё: ён цьвіцець, стрыжэць, трэць, жнець, б’ець, пяець, мінець, бляець, злуець, блішчыць; a не пад націскам ізноў усі дзеясловы маюць у гэтай паласе хорму 3 ас. без канчатку -ць: ён можа, сядзе, ляжа, меле, пора, шые, цягне, кажа, назірае, сьнедае, сябруе, хварэе, возьме, носе, любе, просе, кура, гавора, крыша. Гэткім парадкам., сярэдняя паласа сярэдняга дыялекту, казаў той, сэрца й хрыбет беларускае мовы, мае ў з ас. хормы залежныя ад націску; зьява гэтая надта тыповая для беларускай мовы, у каторай балыаыня асаблівасьцяў, як аканьне і што ад яго залежа і іншыя, залежаць ад націску. Дзеля гэтага менаваная асаблівасьць (...) павінна быць уведзеная ў беларускую літаратрную мову“.
ніяк усьцерагчыся, то трэба, каб гэтая ўмоўнасьць была апраўдана шырокай практыкай, традыцыяй);
3)	там, дзе гэта патрэбна, шырока карыстацца элемэнтамі аналёгіі;
4)	даваць выключэньні толькі, як кажуць, у выключных выпадках;
5)	выкарыстоўваць шырока традыцыйны элемэнт.
Толькі такім чынам, мне думаецца, можна дабіцца стабілізацыі арфаграфіі беларускай мовы, гэта значыць, зрабіць яе аўтарытэтам ня толькі для беларуса, а і для іншых нацыянальнасьцей.
Гаворачы-ж наогул аб беларускай мове, трэба імкнуцца разьвіваць спэцыфіку беларускай мовы як мовы нацыянальнай, якая-б істотна розьніла беларускую мову ад іншых нацыянальных моў, трэба штодзённа гаварыць аб гэтай спэцыфіцы.
Між іншым, гэтыя спэцыфічныя элемэнты ёсьць, іх трэба толькі разьвіваць, удасканальваць. Якія гэта элемэнты?
1.	Шырокае, адчыненае вьімаўленьне галосных гукаў, гэтага мы ня маем ні ў ваднэй з славянскіх моў, адсюль вось тая пявучасьць у беларускай мове, аб якой я ня раз успамінаў і ўспамінае паважаны гр-н Г адлеўскі.
2.	Пераход д і т у спалучэньні з і (артыкуляцыя сярэдняй часткі языка да сярэдняй часткі паднябеньня ў дз і ц так званае дзеканьне і цеканьне), дарэчы тут сказаць, што над гэтай зьявай на акадэмічных паседжаньнях Беларускай Акадэміі Навук ня раз і ня два заносіўся нож для кастрацыі гэтай зьявы, нават даводзілі, што ў слове дзед д вымаўляецца <17> толькі з удзелам сярэдняязычнай артыкуляцыі (д), гэта знача, мае два моманты артыкуляцыі, як і ў даным выпадку ў расейскай мове, наўмысьля забываючы, што ў беларускай мове ў гэтым слове дз вымаўляецца з удзелам трох момантаў артыкуляцыі, гэта зн[ача], з удзелам яшчэ фрыкатыўнай артыкуляцыі з. Тое самае можна сказаць і адносна афрыкацыі. Дзеканьне і цеканьне-ж у польскай мове зусім адметная зьява параўнальна з дзеканьнем і цеканьнем у беларускай мове.
3.	Пераход в і л пасьля галоснага ў зачыненым складзе ўў, які істотна адрозьнівае беларускую мову ад іншых славянскіх моў (праўда, гэты пераход да пэўнай ступені маецца і ў некаторых іншых славянскіх мовах, але там гэтая зьява не зьяўляецца спэцыфікай).
4.	Зацьвярдзелыя зычныя, сутнасьць якіх заключаецца ў тым, што яны заўсёды вымаўляюцца ў беларускай мове без удзелу сярэдне-чытальнай [?] артыкуляцыі і.
5.	Менш энэргічная артыкуляцыя ўсіх гукаў наогул параўнальна з іншымі славянскімі мовамі, ну і г. д.
Заканчваючы сваё выступленьне, уношу наступныя прапановы:
1.	Распачаць сталую працу тэрміналёгічнай камісіі.
2.	Патрабаваць культуры беларускай мовы ў прыватнай і афіцыйнай перапісцы і гутарках.
3.	У бліжэйшай будучыні арганізаваць вывучэньне беларускіх дыялектаў, прыцягваючы для гэтага шырокае кола людзей і ў першую чаргу настаўніцтва.
4.	Рыхтавацца да апрацаваньня і выданьня тлумачальнага і арфаграфічнага слоўніка.
5.	Распачаць работу апрацоўкі матар’ялу для граматыкі беларускай мовы.
6.	Тэрміналёгічнай камісіі неадкладна ўсталіць тэрміналёгію поўнай праграмы беларускай мовы.
Галоўны інспэктар Гадлеўскі пасьля ко-рэфэрату Шкуцька аб’яўляе, што дыскусыя над рэфэратам Адамовіча і ко-рэфэратам Шкуцька пераносіцца на наступны дзень. На гэтым спыняецца праца канфэрэнцыі ў першы дзень з тым, каб весьці яе далей <18> у наступны дзень.
На другі дзень працы канфэрэнцыі моваведаў распачалася дыскусыя над рэфэратам Адамовіча і ко-рэфэратам Шкуцька.
У сваіх заўвагах гр-н Лёсік гаворыць аб тым, што цяпер у нас сталага правапісу няма, пішуць паводле розных правапісаў, хоць усе ведаюць, што трэба пісаць правапісам Тарашкевіча. Гэта выйшла з той прычыны, што наша выдавецтва надрукавала правапіс Тарашкевіча з кніжкі „Беларуская граматыка для школ“, уякой няма поўнага правапісу, бо значная частка правіл Тарашкевіча паасобна не запісана, а відна з табліц скланеньняў. Адсюль вышла тое, што ў школах ня ведаюць, як пісаць розныя склоны, і пішуць на сталах, сталам і др. замест на сталох, сталом. Нават у выданым правапісе Тарашкевіча парушаецца яго правіла, паводле якога і паасобнае скарачаецца, а ва ўсёй кніжцы яно скарочана толькі тры разы.
Апроч таго, у правапісе ёсьць супярэчнасьці. Так у §4 значыцца: „У мяккіх складох пасьля націску пішацца е[“], але прыбаўлена ўвага, паводле якой пішацца пасьля націску я: ляцець і выляцець, нясу і вынясу“ і г. д. Тут-жа гаворыцца, што калі перад націскам было я або е, то яны пішуцца і пасьля націску: лезьці — вылезьці, аднак ё зьмяняецца на я: нёс — еыняс, вёз — вывяз і г. д. Як бачыце, у даным выпадку няма пасьлядоўнасьці [у арыгінале: паступовасьці].
Асабліва ўнёс супярэчнасьці ў правапіс Тарашкевіча „Дадатак з пастаноў зборкаў чысьціні беларускае мовы“.
Так, у §23 значыцца: „калі прадлог канчаецца на зычны, то і пасьля цьвёрдага зычнага выгаварваецца як ы: адысьці, адышоў, падышоў, адыду, падыду" і г. д., а паводле „Дадатку" <19> і ў гэтых выпадках пішацца й, як і тады, калі прыназоўнік канчаецца на галосны гук: адыйсьці [у арыгінале: адысьці], адыйшоў, падыйшоў, адыйду, падыйду і г. д.
Далей у Тарашкевіча (§11) запісана: „Калі перад словам, якое пачынаецца з а, стаіць прадлогу нескарочанае, то тады слова прыймае прыдыханьне в, напр. дом у вагні“, аў ,Дадатку“ гаворыцца, што прыстаўное в зьяўляецца на пачатку слова перад а ня толькі па прыйменьні у, але і пасьля ў скарочанага: атава — коні ў ватаве. Апроч супярэчнасьці правапісу Тарашкевіча, гэтае правіла не адпавядае законам беларускай мовы, бо вытвараецца ў такіх выпадках зьбег зычных: коні ў ватаве і гэтым парушаецца мілагучнасьць мовы; пасьля у не скарочанага прыстаўляецца в, каб ня было зьбегу галосных: дом у вагні.
Зноў-жа „Дадатак" унёс у просты правапіс Тарашкевіча ўскладненьне новымі правіламі адносна ўжываньня прыназоўніказ. Па-першае, гэтае з, а таксама на канцы прыназоўнікаў зьмякчаецца перад мяккімі зычнымі, чаго ня был о ў Тарашкевіча: зь Вільні, ізь лесу і г. д.
Па-другое, паводле пастаноў „Зборкаў чысьціні беларускае мовы“: „Па зычным папярэдняга слова, а таксама перад с, з, сь, зь, ш, ж да прыймя з дадаецца і незалежна ад канчатку папярэдняга слова. Ішоў Тадор із Тадорай, знайшлі лапаць із аборай; ішлі браты ізь сястрой" іпад.Аўвершах робіцца выключэньне: і дабаўляецца да з і пасьля галосных.
Адносна гэтых правіл трэба адзначыць, што ў старой мове ўжываліся прыназоўнікі ізь і с з рознымі значэньнямі, і таму яны не маглі замяняць адзін другога. У сучаснай беларускай мове замест ізь і с ужываецца прыназоўнік з, які вытварыўся адпадзеньнем і ў прыназоўніку ізь <2О> і заменаю с на з у прыназоўніку с. Калі-ж да з дадаць і, то вытварыцца стары прыназоўнік із; у такім выпадку із ня можа замяніць таго прыназоўніка з, які вытварыўся з прыназоўніка с, бо гэты прыназоўнік мае зусім другое значэньне, і таму пісаць і гаварыць пабеларуску: Ішоў Тодар із Тадорай, знайшлі лапаць із аборай будзе няправільна, бо тут прыназоўнік із адпавядае старому прыназоўніку с, а не старому із. Можна сказаць: выйшаў із хатпы, але будзе зусім няправільна сказаць ішоў із мною заместа ішоў са мною, тут са заместа старога с. Або зьлез із дзерава — няправільна. Лічыць гэтае і за прыс-
таўное нельга, бо яно было ў старым прыназоўніку із. Выходзячы з гэтага, трэба лічыць, што няма навуковай падставы ўводзіць гэтыя новыя правілы.
Таксама няма падставы ўводзіць новыя прыназоўнікі ува і ўва замест у і ў і ўжываць іх аднолькава з у і ў: у сьне і ува сьне і пад. Такіх прыназоўнікаў у беларускай мове ня было. Няма сэнсу гаварыць і пісаць: ува ўсіх замест: у ўсіх.
У „Дадатку“ нават падкрэсьліваецца, што „ніколі ня можна ўжываць формы ва, а значыць, трэба ўжываць ува“. Якраз прыназоўнік ва трэба ўжываць, бо гэта стары прыназоўнік вь, уякім глухі [вйаць: рэдукаваны ь] праясьніўся ў о ненаціскное, і таму атрымалася ва, таксама як з прыназоўніка с[ь] у старой мове вытварыўся прыназоўнік са (са мною). Такім чынам, ,Дадатак“ з пастаноў зборкаў чысьціні беларускае мовы ўнёс у правапіс Тарашкевіча супярэчлівыя правілы і шмат новых, што значна ўскладніла наш правапіс і прывяло да рознастайнага пісьма ў нашых установах і нават у школах. Гэтага ня вышла-б, калі-б быў надрукаваны правапіс Язэпа Лёсіка. Гэта правапіс па сутнасьці Тарашкевіча, але лепш і падрабязьней апрацаваны, бо Тарашкевіч апрацаваў, можна <21> сказаць, першае выданьне, а Я. Лёсік выпусьціў некалькі выданьняў і таму меў магчымасьць кожнае новае выданьне палепшыць, і далей гаворыць аб тым, што ён сам прымаў удзел у палепшаньні правапіса Тарашкевіча і таму можа напомніць, што было зроблена ў правапісе Тарашкевіча для яго палепшаньня.
Па-першае, правапіс прыведзен у сыстэму: спачатку йдзе правапіс гукаў у васнове слоў, потым правапіс усіх канчаткаў зьменных часьцін мовы паасобку: правапіс назоўнікаў, прыметнікаў, лічэбнікаў, займеньнікаў і дзеясловаў. Прычым усе правілы дэталізаваны і ўсе выпадкі падрабязна зафіксаваны, так што правапіс Я. Лёсіка можа служыць для правапісных даведак.
Апроч таго, у Тарашкевіча правапіс складаных і іншамоўных слоў ня быў апрацаваны падрабязна, што зроблена Я. Лёсікам пасьля вялікіх дыскусый у Інстытуце беларускае культуры і [ў] друку.
Па-другое, Тарашкевіч дапускаў шмат формаў, што ўскладняла вывучэньне правапісу. У правапісеЯ. Лёсіка лік некаторых формаўскарочаны: напр., нашто пісаць: робе, косе і пад., калі гэта вядзе да зблытваньня спражэньняў. Нашто пісаць пад націскам берацё, несяцё і пад., а не пад націскам чытаеце, пішаце (без ё), калі ёсьць вымаўленьне на -е і пад націскам несяце, бераце. Таксама няма патрэбы ўжываць па некалькі склонавых формаў.