Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
Кожная літаратурная мова пачынаецца з нарматывізацыі. Яна нарматывізуецца перш за ўсё ў галіне правапісу, затым — фанэтыкі, пасьля сынтаксу і фразэалёгіі і нарэшце — арфаэпіі. Літаратурная мова павінна быць асабліва нарматызавана ў галіне арфаэпіі. Літаратурнае вымаўленьне — гэта важнейшы момант, бо па ім, як па вопратцы, пазнаецца чалавек з нацыянальнага пункту гледжаньня. Некалькі слабей можа нарматызавацца правапіс (арфаграфія). Пры гэтым граматыка ўнармоўваецца і стабілізуецца, а слоўнік увесь час разьвіваецца і асаблі-
Усё гэта, агулам узятае, немагло, разумеецца, спрыяць сапраўднай велікарускай літаратурнай мове і зрабіла тое, што яна сталамовай акадэміцкай, габінэтнай, мовай кніжнай у найгоршым значэньні гэтага слова. А з рэштай, як-бы яно там ня было, а факт застаецца фактам: сучасная расійская літаратурная мова чужая і малапрыступная шырокім велікарускім народным масам".
ва па лініі сынаніміі, напрыклад, у нямецкай мове ў галіне слоўніка можна вельмі часта заўважаць па 3—4 словы сынонімы на адно паняцьце.
Як-жа разьвівалася наша літаратурная мова? Яна пачала разьвівацца ад 19-га стагодзьдзя і разьвівалася выключна на аснове народных дыялектаў. Старажытная-ж беларуская мова, якая была заснавана на царкоўна-славянскай мове, удзелу ў стварэньні нацыянальнай беларускай мовы ня брала. Першы пэрыяд — дабагушэвіцкі. У гэтым пэрыядзе выступаюць такія пісьменьнікі, як Баршчэўскі, Марцінкевіч і інш., якія, дарэчы сказаць, пісалі ў трох мовах. У гэтым пэрыядзе нельга яшчэ гаварыць аб нацыянальнай беларускай мове, бо гэтая мова пераважна паўднёва-ўсходніх дыялектаў, нават дыялект Д[уніна-]Марцінкевіча — гэта бадай цалкам усходні дыялект.
Другі пэрыяд — гэта пэрыяд багушэвіцка-нашаніўскі. Толькі пачынаючы з часоў Багушэвіча можна наглядаць разьвіцьцё нацыянальнае <5> беларускае мовы. Багушэвіч ужо ставіць пытаньне мовы як пытаньне жыцьця і сьмерці. Багушэвіч ужо сьвядома пачынае тварыць беларускую літаратурную мову. У аснове гэтай мовы пакладзен Багушэвічам віленска-ашмянскі дыялект. Праўда, у Баіушэвіча была тэндэнцыя разьвіцьця мовы ангельскага тыпу, аб чым сьведчыць перапіска Багушэвіча з Абуховічам. Аднак і ў гэтым пэрыядзе ня выпрацаваны нормы правапісу, няма норм слоўніка, кожны пісьменьнік піша на сваім уласным дыялекце.
Тут ужо выступае ў беларускай літаратуры Я. Купала, які ў аснову літаратурнай мовы, як і Багушэвіч, кладзе віленска-ашмянскі дыялект, але Купала пачынае тварыць новыя словы. I калі да Купалы пэўнай нармалізацыі ў галіне [правапісу] не было, то гэтая нармалізацыя пачынаецца менавітаўасобеЯ. Купалы. Якуб Коласяк пісьменьнік — гэта прадстаўнік паўднёвага дыялекту. У асобе Коласа беларуская мова выступае сваімі паўдзённымі дыялектамі. Якуб Колас, як і Цішка Гартны, ня ставіцца актыўна да стварэньня літаратурнае беларускае мовы. Якуб Колас фатаграфуе ў сваёй творчасьці як пэрсанажы, так і мову. Такім жа фатографам у галіне мовы зьяўляецца Алесь Гарун. Асабліва прычыніўся да разьвіцьця беларускае мовы Максім Г арэцкі — прадстаўнік усходняга дыялекту. Усёж сталай нарматывізацыі ў галіне мовы ў гэты пэрыяд не было.
Нарматывізацыя беларускае мовы пачынаецца пасьля рэвалюцыі 1917 году. Гэтая нарматывізацыя зьвязана з школьніцтвам у часы нямецкай акупацыі. Першую спробу напісаць беларускую граматыку зрабіў Пачобка, але гэтая спроба аказалася няўдалай ужо толькі таму, што яна была з тэндэнцыйным ухілам у бок польскай мовы.
<6>
Луцкевіч і Станкевіч робяць спробу нарматывізаваць беларускі правапіс45, але гэты правапіс больш характэрны сваёй надуманасьцю, чым навуковасьцю.
Далей напісаў беларускі правапіс Я. Лёсік46. Гэты правапіс быў напісан у нацыянальным духу, але ізноў-жа ў ім моцна адчуваецца недахоп навуковага грунту.
У Ленінградзе напісаў беларускі правапіс Будзька, у аснову гэтага правапісу пакладзена дысыміляцыйнае аканьне, а значыцца, ён ня мог быць прыняты нормамі беларускай мовы.
Затым у 1918 г. піша правапіс і граматыку беларускай мовы Тарашкевіч. Гэтыя правапіс і граматыка ўжо амаль цалкам абапёрты на навуковых падставах, паколькі аўтар іх зьяўляецца вучоным філёлёгам. У аснову граматычнага матар’ялу пакладзена ўзмацнёнае аканьне і цьвёрдае р, іначай кажучы — менскі і віленскі дыялекты. Пры гэтым Тарашкевіч не ігнаруе і іншых дыялектаў, захоўваючы і лічачыся з традыцыяй. Гэта, можна сказаць, першы этап у нарма[ва]ньні беларускай мовы, бо прынцыпы ў галіне правапісу і граматыкі, высунутыя Тарашкевічам, працуюць і зараз.
Пасьля ў нармаваньні беларускай мовы выступае Я. Лёсік, які, грунтуючыся на навуковых вывадах Тарашкевіча, а таксама стоячы на нацыянальных пазыцыях, імкнецца выкарыстаць усё багацьце народ-
45 Luckiewic A., Stankiewic J. Bielaruski prawapis. Wilnia, 1918; a таксама: Станкевіч Я. Беларуская правапісь з практыкаваньнямі. Кніжка I. Вільня, 1921.
46 Лёсік Я. Практычная граматыка беларускае мовы: Курс періпы. Мн., 1921; выд. 2, пераробленае (Ч. I—II): 1922; выд. 3 (фактычна стэрэатыпае аднаўленьне ч. II) выйшла пад назвай: Пачатковая граматыка беларускае мовы: 1925; наступныя выданьні выходзілі пад назвамі: Школьная граматыка беларускае мовы (выд. 4, нанава напісанае: 1926; выд. 5—6, стэрэотыпнае: 1927; выд. 7:1928; выд. 8, выпраўленае: 1929); ён жа. Граматыка беларускае мовы. Фонэтыка. Мн., 1926; ён жа. Граматыка беларускае мовы. Морфолёгія. Мн., 1927; ён жа. Беларуская мова: Правапіс. Мн., 1924; пазьнейшыя выданьні выходзілі пад назовам: Беларускі правапіс (выд. 2, пераробленае й дапоўненае: 1925; выд. 3, стэрэотыпнае: 1926; выд. 4, нанава пераробленае і дапоўненае: 1926; выд. 5, стэрэотыпнае: 1927; выд. 6, папраўленае і дапоўненае: 1928; выд. 7, стэрэотыпнае, 1928; выд. 8, выпраўленае: 1929).
нае мовы, напрыклад, адносна паасобных элемэнтаў з вуснаў паасобных грамадзян, беларускай лексыкі, Лёсік заяўляе: „Хвала яму, калі ён так кажа“.
У Менску ў 1925 г. ствараецца тэрміналёгічная камісіі, якая, кіруіочыся нацыянальным прынцыпам, імкнецца ачысьціць беларускую мову ад чужаземных слоў, навадняла мову, дзякуючы філёлёгічнай непадрыхтаванасьці, палёнізмамі і русіцызмамі. Аднак-жа тэрміналёгічная <7> камісія шмат чаго зрабіла, хоць бы скажам, у колькасных адносінах. (Зачытваецца фармулёўка працы тэрміналёгічнай камісіі, паданая Некрашэвічам47.) У Літве распачынае працу над нармаваньнем
47 Магчыма, маецца на ўвазе фрагмэнт з даклада Сьцяпана Некрашэвіча на Акадэмічнай канфэрэнцыі 1926 г. „Сучасны стан вывучэньня беларускай мовы“ (Працы Акадэмічнае конфэрэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі (14—21 лістапада 1926 г.). Мн., 1927. С. 54—56): ^Тэрмінолёгічная] Камісія ў сваёй працы застанавілася на прынцыпе менш уводзіць чужаземных слоў, замяняючы іх сваімі словамі, хоць, можа, і ня зусім дапасаванымі да таго ці іншага абстрактнага значэныія. Але Камісія была ўпэўнена, што словы народнай мовы з іх конкрэтным, рэальным значэньнем будуцьлепш перадаваць навуковыя, абстрактныя разуменьні, чьш словы чужаземнай мовы, што конкрэтныя словы народнай мовы будуць з часам набываць абстрактнае значэньне, і такім чынам, калі тое ці іншае слова сягодня яшчэ ня зусім падходзіць, то праз колькі гадоў яно зусім можа быць ма месцы. (...)Аднак, імкнучыся да замены чужаземных слоў па магчымасьці сваімі, Тэрмінолёгічная Камісія не аддзялялася якімсьці кітайскім мурам ад увядзеньня ў сваю мову міжнародных навуковых тэрмінаў па зоолёгіі, ботаніцы, мэдыцыне і да т. п.; такіх тэрмінаў прынята цімала. (...)
Тэрмінолёгічная Камісія павінна ў сваёй працы цесна зьвязвацца з нашай школай, з усімі тьімі асобамі, якія цікавяцца тэрмінолёгічнай працай Камісіі і жадаюць прыняць у гэтай працы чынны ўдзел. (...) Разам з гэтым, Камісія павінна перагледзець мэтоды сваёй працы, і, улічыўшы сваю пяцігадовую практыку, болый зьвярнуць увагі на атрыманьне тэрмінолёгічнага матар’ялу за дапамогай програм з народчай мовы. (...) Скажу некалькі слоў аб прынятай тэрмінолёгіі. У навуковай крытыцы ўказвалася на некаторую штучнасьць нашай тэрмінолёгіі, часта на недакладнасьць і неадпаведнасьць беларускіх слоў адпаведным рускім словам-тэрмінам. 3 крытыкаю ў болыйасьці прыходзіцца згадзіцца.
беларускага слоўніка вядомы беларускі дзеяч Ластоўскі, які, прытрымліваючыся нацыяналістычнага прынцыпу, раіць выкарыстоўваць тыя словы, якіх няма ў суседзяў. (Зачытваецца прадмова Ластоўскага да слоўніка4*.) Гэты слоўнік выходзіць з друку ў 1924 г. У гэты прыблізна час пачынае вялікую працу па нарматывізацыі сынтаксуЯ. Лёсік. Сынтакс Я. Лёсіка49 зьяўляецца першым сынтаксам на беларускай глебе. У аснову гэтага сынтаксу пакладзен нацыяналістычны прынцып разьвіцьця беларускай мовы. Лёсік таксама падкрэсьлівае неабходнасьць нарматывізацыі лексыкону [у арыгінале: лексыкалёгіі] беларускай мовы. У1926 г. склікаецца акадэмічная канфэрэнцыя, якая шмат чаго намеціла ў справе далейшага разьвіцьця мовы, ал е якая нічога не давялада канца50.
Вялікую працу ў сэнсе разьвіцьця беларускай мовы вядзе зарганізаванае мастацкае аб’яднаньне „Ўзвышша". Тут асабліва вызначаецца
& У нашай тэрмінолёгіі запраўды ёсьць яшчэ нямала штучнага, выдуманага, якое з часам адпадзе і будзе заменена бальш дакладнымі і трапнымі словамі. (...) Чарговаю задачаю Тэрмінолёгічнай Камісіі павінна зьявіцца паверка, рэвізія раней прынятай тэрмінолёгіі. Паколькі апошняя тэрмінолёгія ўвайшла ўжо ў школу, то за дапамогаю адпаведных спэцыялістаў такую паверку можна будзе наладзіцьб лёгка і поўна“.
48 Відаць, Антон Адамовіч меў на ўвазе наступнае сьцьверджаньне:
„ІІаша мова толькі тады здолее разьвіцца, калі патрапіць выявіць сваю выразна зарысаваную індывідуальнасьць, а гэтым самым дакажа рацію свайго істнаваньня і калі патрапіць абараніцца ад асымілюючага ўплыву суседніх грамадных народаў: Расійцаў, Палякаў, Украінцаў.Дзеля гэтага трэба памятаць, што кождае чужое слова, занесенае ў мову, асымілюе, зьлівае мову з суседзкай, забівае яго асобны характар, а таму трэба, асабліва пішучы, высьцярагацца ўжываць сходныя з суседзкімі словамі, хоць-бы яны і былі ў мове, а браць такія, якіх няма ў чужынцаў, але існуюць ў здаровай нашай народнай стыхіі“. (Ластоўскі В. Падручны Расійска-Крыўскі (Беларускі) слоўнік. Коўна, 1924. С. V.)