Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
1.	Сувязь літаратурнай мовы з мовай жывой народнай, бо літаратурная мова — гэта не мэханічнае спалучэньне дыялектаў, а выкрысталізаваная мова шляхам адбору з дыялектаў найбольш здольных да жыцьця прагрэсыўных элемэнтаў.
2.	Літаратурная мова павінна быць культурнай, зразумелай, дакладнай і мілаіучнай.
Памятуючы гэта, трэба як мага імкнуцца ўсьцерагчыся памылковых шляхоў культывацыі беларускай літаратурнай мовы. Гэтых шляхоў можна, прынамсі, налічыць тры: і) заўзятай тэндэнцыі ў бок сівой мінуўшчыны; 2) звычайнага простага перакручваньня польскіх або расейскіх слоў на беларускую мову; 3) шлях штучнага новатворства. Спынімся больш падрабязна на кожным з гэтых шляхоў, высьвятляючы іх сутнасьць: што значыць прадузята выкарыстоўваць словы сівой мінуўшчыны? — гэта значыць навадняць літаратурную мову словамі, да якіх яшчэ трэба пісаць тлумачэньні, паколькі гэтыя словы зьяўляюцца незразумелымі для народных мас, іначай кажучы, не адпавядаюць духу і тэндэнцыям разьвіцьця сучаснай літаратурнай беларускай мовы, напр. слова спадар сягае аж у XIV і наватХІІ ст.; складалася яно з двух каранёў госьць і подь, што азначала ‘уладар над госьцем’, адсюль словы господь, господйн у расейскай мове, гаспадар — у беларускай мове. Гэтае слова ў выніку ўтраты на першай частцы націску і ў выніку слабой сіле вымаўленьня (рэдукцыі) гэтай часткі слова, утраціла пачатковае го-, а адсюль утварэньне слова спадар. Узьнікае пы<п>таньне, ці
ёсьць патрэба ў культывацыі такіх слоў, як слова спадар, калі яны такі доўгі час ня мелі грамадзянства ў беларускай мове? Ці ня будзе гэта занадта штучна? А што значыць перакручваць польскія або расейскія словы на беларускую мову? Гэта значыць, вельмі часта, як кажуць, трапляць неўпапад; вось жа для прыкладу спынімся на пару тэрмінаў граматычных, надрукаваных у скарочанай праграме беларускай мовы, як напрыклад, самагукі і зыкі. Гэта, перш за ўсё, няўдалы перакалад з польскай мовы тэрмінаў [samogloski і dzwi^ki] у значэньні ‘галосныя і зычныя гукі’ або дакладны пераклад з нямецкай мовы [Selbstlaut і Laut]. Хіба-ж самагукі і зыкі ў беларускай мове — гэта тое самае, што ў польскай мове [samogloski і dzwiqki], або нават, скажам, у нямецкай мове [Selbstlaut і Laut] (у нямецкай мове тэрмін [Laut] абазначае па зьместу і гук, і тон (паняцьце, блізкае да паняцьця голасу). Далей, самагукі — гэта адвольныя гукі, якія могуць быць не зьвязаны ні з энэргіяй, ні тым болей [з] розумам чалавека, а голасны гук — гэта хіба адвольны іук? Выбачайце, але-ж голас і гук — гэта дзьве розныя зьявы. I зноў-жа слова зык у прадстаўленьні чалавека выклікае прадстаўленьне нявыразнага нейкага гуку, які можа выдаваць і жывёла. Слова гук, такім чынам, патрабуе да сябе азначэньня [галосны гук, зычны гук). Больш гэтага, паняцьцямі самагукі і зыкі разрываецца цалкам сувязь паміж галоснымі і зычнымі гукамі, у той час як гэтая сувязь вельмі выразная, бо з навуковага пункіу гледжаньня: галосныя вымаўляюцца з нязначным удзелам шуму, пры вымаўленьні-ж звонкіх зычных пераважае шум над голасам, а глухія зычныя — без удзелу голасу.
<12>
У такім-жа слове, як ністожыць і іншых, болып менш спрактыкаванаму чалавеку ў галіне мовы ня цяжка заўважыць, што гэта перакручанае слова з расейскай мовы, а менавіта слова унйчтожйть з прыўнясеньнем у гэтае слова элемэнту дысыміляцыі і адпадзеньня пачатковага у-. I зноў жа запытваем: ці ня будзе гэта занадта штучна?
А што значыць уводзіць у мову штучныя новатворы, прасьцей кажучы, выдумляць словы накшталт слоў нашэньнікі? He адразу можна здагадацца, што слова нашэньнікі — гэта па зьместу (у аўтарскім разуменьні) тое, што слова носьбіты, тым болей, што не на карысьць аўтара гэтага [у арыгінале: гэтае] слова, пачатковы гук /н/ па спосабу артыкуляцыі і акустычнаму ўражаньню вельмі падобны да гуку /м/. Тут ужо ня толькі шіучнасьць, але, выбачайце, і вялікае дзівацтва! Хопіць ужо гэтых ггрыкладаў, каб сказаць, што такое ішучнае новатворства лье ваду на млын ворагаў беларускага народу і дае падставу без усялякай на
гэта патрэбы распаўсюджваць чуткі наконт беларускай мовы накшталт: „Глядзеце, да чаго гэтыя нацдэмы дайшлі, што ўжо пішуць так, каб ніхто не зразумеў, што і аб чым яны пішуць". Вось-жа таму, каб не рабіць памылак недарэчных і прыкрыху галіне беларускай мовы, трэба адразу стаць на навуковы шлях разьвіцьця беларускае мовы, гэта значыцца, правільны шлях. Разьвіваючы беларускую мову, неабходна моцна апірацца на тое, што было створана да рэвалюцыі пісьменьнікамі і вучонымі (асабліва Карскім). Дарэчы тут сказаць, што навуковая праца Карскага ў галіне беларускай мовы зьяўляецца і на сучасны момант працай непераўзыйдзенай асабліва там, дзе ён выступае як дасьледчык-зьбіральнік беларускіх матар’ялаў, бо як дасьледчык у поўным сэнсе гэтага слова Карскі, карыстаючыся мэтадам вучонага Буслаева, дакладна фіксуючы моўныя зьявы, не заўсёды дае навуковыя абгрунтаваньні гэтым зьявам, але гэта ўжо датычыць вышэйшых школ. У гэтых адносінах узорам дасьлед<із>ваньня моўных зьяваў для вышэйшай школы могуць служыць працы нямецкага вучонага Лескіна (граматыка стараславянскай мовы). Ну, і бязумоўна неабходна вывучаць жывую народную мову ці то з навуковых прац, ці то непасрэдна ў масе беларускага народу, выкарыстоўваючы з гэтае мовы больш прагрэсыўныя, больш жыцьцяздольныя, больш мэтазгодныя элемэнты, якія-б адпавядалі духу сучаснай беларускай літаратурнай мовы з яе традыцыямі.
Пераходзячы да пытаньня арфаграфіі, устабілізаванай Тарашкевічам, варта спыніцца на наступных момантах:
1.	Захаваньне ненаціскнога о ў словах чужаземнай мовы — гэта бадай такая-ж умоўнасьць у беларускай мове, як было ўмоўным захаваньне ненаціскнога о ўтак званых інтэрнацыянальна-рэвалюцыйных словах, ужо толькі таму, што ў беларускай мове элемэнты ўзмоцненага аканьня пераважаюць над іншымі відамі аканьня. Далей гэтая акалічнасьць поўнасьцю падтрымліваецца арфаэпічнымі нормамі ненаціскнога о ў беларускай мове. Тым болей, што ў практыцы вучня не заўсёды лёгка адрозьніць чужаземнае слова ад нечужаземнага. Паўстае пытаньне: навошта тады блытаніна ў арфаграфіі? Каб адрозьніць жа онталёгію ад анталёгіі? Для гэтага служыць нам кантэкст, у якім будуць сустракацца гэтыя словы.
2.	Але наадварот, каб не абцяжарваць памяці вучняў падзелам аднае і тае-ж граматычнае катэгорыі на шэраг паняцьцяў, як, напрыклад, прыназоўнік із у сэнсе прыназоўніка с, зь у сэнсе йз, пры гэтым зь перад мяккімі зычнымі і, ё, е, ю, я і з перад астатнімі зычнымі і галоснымі, хоць гэта да пэўнай ступені апраўдваецца арфаэпічнымі нормамі
беларускай мовы, — варта <14> адмовіцца ад гэтага падзелу, захоўваючы адзін прыназоўнік з ва ўсіх выпадках, памятаючы, што не заўсёды элемэнты арфаграфіі супадаюць з элемэнтамі арфаэпіі.
3.	He зусім нармальная зьява як захаваньне я ў словах тыпу вынясьці, калі тлумачыць толькі тым, што гэтае я знаходзіцца пасьля прыстаўкі, бо, бачыце, сама прыстаўка часта зьяўляецца ўмоўнай зьявай і можа быць высьветлена толькі гістарычным шляхам.
4.	У дадатак таго, што гаворыцца аб пераходзе у > ў, для палёгкі вучня варта гэтае скарочанае ў ужываць, калі яно стаіць у якасьці прыназоўніка, і пасьля зычных, напр.: зробім ў хаце, як зрабілі ў хаце, паколькі ў жывой мове наогул няма канца слоў і што з боку акустычнага аднолькава гучыць як у ў першым выпадку, так і ў у другім выпадку, і зноў-жа для аднолькавасьці ў арфаграфіі, апіраючыся на тыя-ж прычыны, пачатковае уў слове захоўваць як у нескарочаным ва ўсіх выпадках. Грунтуючыся на тых жа довадах, можна згадзіцца і з тым, каб у прыназоўнікавае і пачатковае узахаваць як у нескарочанае.
5.	Злучнік [і] варта захаваць як і нескарочанае і пасьля галосных, і пасьля зычных, ізноў-жа апіраючыся на тыя два моманты, што ў жывой мове няма канца слоў і што па акустычнаму ўражаньню ў даным выпадку ўспрыймаецца аднолькава ці й скарочанае пасьля галоснага, ці і нескарочанае пасьля зычнага, напр.: ён яго й поіць і корміць.
6.	Афрыката дз у беларускай мове спалучаецца ў прадстаўленьні з трыма артыкуляцыйнымі момантамі: д+ +з = дз+, гэтую афрыкату можна прасачыць у цэлым шэрагу беларускіх слоў тыпу: хадзіў, вадзіў і г. д., а ўтакіх словах, як гарадзкі, <15> грамадзтва, гэта або зусім не афрыката, а звычайнае спалучэньне двух зычных дч-з, або афрыката, але не беларускага, а польскага паходжаньня d-niz з стараславянскай мовы. Каб ліквідаваць гэтую падвойнасьць лепей было-б ужываць у даным выпадку суфіксы ск, ств тым болей, што гэтыя суфіксы і зараз мелі і маюць грамадзянства ў беларускай мове; гэтаму абсалютна не супярэчыць арфаэпія беларускай мовы. Гэта было-б таксама апраўдана і марфолёгіяй слова.
7.	Варта было-б абмежаваць у літаратурнай беларускай мове форму дзеяслова першага спражэньня на -ць (выконваець)^ паколькі гэ-
57 Заўзятым прапагандыстам формы 3 асобы адзіночнага ліку на -ць для дзеясловаў I спражэньня быўЯнка Станкевіч, праўда, выразна сфармуляваўён правіла ўжываньня гэтае формы значна пазьней — ужо на эміграцыі (Веда. 1951[№4]. Ліпень—верасень. С. 119—120): й*
тая зьява характэрна толькі для раёнаў паўночнай і ўсходняй часткі Беларусі, пры гэтым як раз у памянёных раёнах яна падтрымліваецца ўплывам форм у тым-жа спражэньні і ў той жа асобе расейскай мовы на -ть (делают[ь]) з захаваньнем мяккага -ть, якое ў беларускай мове пераходзіць у -ць, бо болын характэрныя і пашыраныя формы ў беларускіх дыялектах у даным выпадку зьяўляюцца формы на е тэматычнае (выконвае). Гэта значыцца, у беларускай мове, у адрозьненьне ад расейскай, мы тут маем моманты рэдукцыі некалькі іншага парадку, бо, калі, скажам, індаэўрапейская форма *-ti ў стараславянскай і затым у старарасейскай мове ў выніку першай рэдукцыі дала -ть, а затым у другой рэдукцыі -тья, то ў беларускай мове індаэўрапейская форма *-ti, перажыўшы спачатку першы момант рэдукцыі, што і ў старарасейскай мове, усталіла форму на тэматычнае -е (ті > ть (ць) > е).
8.	Пытаньне складаных слоў было і раней і зьяўляецца зараз зусім неўпарадкаваным у беларускай мове. Трэба будзе гэта пытаньне ўпарадкаваць абавязкова.
<16>
Наогул у пытаньнях арфаграфіі, мне здаецца, неабходна кіравацца наступным: