Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
49 ЛёсікЯ. Сынтакс беларускае мовы. Мн., 1924; выд. 2, пераробленае: 1925.
59 СапрЯўды, ніякіх пастановаў абавязковага характару Акадэмічная канфэрэнцыя 1926 г. не прыняла. Аддзел мовы й літаратуры Інбелкульту меўся надрукаваць водгукі, рэцэнзіі, артыкулы з нагоды „Працаў...“„у наступнай кнізе, якая павінна прадставіць сыстэматычны і поўны проект рэформы беларускага правапісу й графікі" (Працы Акадэмічнае конфэрэнцыі... С. XV).
выдатны беларускі паэт Уладзімір Дубоўка. „Узвышша" ставіць сабе мэтай выпрацаваньня культурнай літаратурнай беларускай мовы. Аб’яднаньне „Ўзвышша“ станоўча праводзіць нацыянальную палітыку ў галіне беларускай мовы і асабліва стала яе праводзіць Уладзімір Дубоўка, аб чым можа сьведчыць яго палеміка з Вольным. „Узвышша“ выпрацоўвае тэзы разьвіцьця культурнай беларускай мовы, як напр. закон мілагучнасьці, які палягае на гармоніі галосных і г. д. (зачытваюцца тэзы Дубоўкі51).
51 Імаверна, Антон Адамовіч мае на ўвазе найперш артыкул Уладзімера Дубоўкі „Некаторыя прыватныя выпадкі мілагучнасьці нашае мовы“ (Узвышша. 1927. №4. С. 88—93):
„...найбольш мілагучныя мовы сьвету (італьлянская і ўкраінская) маюць тую асаблівасьць, што бадай заўсёды ў словах, сказах спатыкаецца роўная колькасьць галосных і зычных (1:1). Гэта пропорцыйнасьць ва ўкраінскай мове часам парушаецца, але компэнсуецца і ўроўнаважваецца асобнымі эўфонічнымі спосабамі (пераход „в“ на „у“ ў вядомых выпадках і г. д.).
Беларуская мова з большага набліжаецца паводле чаргаваньня галосных і зычных гукаў да згаданых моваў (і :і,2; 1:1,3), оле ўсё-ж поўнай роўнавагі не дасягае. На дапамогу прыходзяць асабліва музычныя гукі (падвойныя мягкія зычныя, а такжа д’з’; ц’; л’; н'іг. д.), якія, спатыкаючыся ў вялікай колькасьці, надзвычайна ўзбагачаюць гукавую композыцыю. На фоне гучаньня гэтых мягкіх цьвярдыя вылучаюцца ў якасьці акомпануючых, што ў агуле і дазваляе дасягнуць найвялікшай мэлёдыйнасьці.
Але ў нашай мове, як і ў іншых, часта-густа спатыкаецца зьбег галосных і зычных гукаў, чым парушаецца мілагучнасьць. (...)
Для зьліквідаваньня гэтых выпадкаў з цягам часу выпрацаваўся шэраг спосабаў".
Далей аўтар прапаноўвае наступныя правілы эўфаніі, якія адлюстроўваюцца й на пісьме: прыназоўнікавыя у і ў ды на пачатку слова павінны ставіцца паводле правілаў (г. зн. пасьля зычных — у, пасьля галосных — ў), у тым ліку й у паэтычных тэкстах; іірысгаўшяя галосныя і, а могуць разьвівацца толькі пасьля зычных; прыстаўны в можа разьвівацца толькі перад націсным пачатковым о, пры зьмяшчэньні націску о пераходзіць у а, і прыстаўны не разьвіваецца; поўныя канчаткі назоўнікаў і прыметнікаў жаночага роду ў форме творнага склону адзіночнага ліку —ою/-аю (-яю) — ужываюцца ў становішчы перад зычнымі, перад галоснымі ўжываюцца кароткія канчаткі —ой/-ай (-яй); поўныя канчаткі прыметнікаў жано-і^
Удзельнікамі гэтага аб’яднаньня ставіцца пытаньне замены на пісьме дз, дж на літары [..., ...]52. Баронячы пазыцыі прыцягненьня ў
чага роду ў форме роднага склону адзіночнага ліку —ое/-ае (-яе) — ужываюцца ў становішчы перад зычнымі, перад галоснымі ўжываюцца кароткія канчаткі — -ой/-ай (-яй); зьбег галосных на мяжы словаў касуецца шляхам поўнае рэдукцыі аднаго з галосных („суток галосных"); ды некаторыя іншыя.
52 Праблема замены дыграфаў дж, дз манаграфамі даволі актыўна абмяркоўвалася моваведнай грамадзкасьцю ў 1920-х гг. „Па гэтым пытаньні ўжо ў 1922 г. у Інстытут Беларускае Кулыпуры паступілі проекты літар для гэтых гукаў“ (Працы Акадэмічнае конфэрэнцыі... С. VII). Таму натуральна, што гэтае пытаньне ўзьнімалася на Акадэмічнай канфэрэнцыі 1926 г. (Юрка Гаўрук, Міхайла Грамыка, Тодар Імшэньнік, С. Катовіч, Пётра Растаргуеў, Аляксандар Сержпугоўскі). Па гэтым пытаньні двойчы выступаў у часопісе „Ўзвышша" Ўладзімер Дубоўка: артыкулы „Праект літар для гукаў дз і дж“ (1928. №4 (io). С. 161—177) і „Беларускі згук (афрыката дз) і літара „?ело““ (1928. №5. С. 184—191). Ён жа й стварыў першы прэцэдэнт выкарыстапьня гэтых літараў: артыкул „Лацініка ці кірыліца: Да проэкту рэформы беларускага альфабэту" (Узвышша. 1929. №1. С. 100—113; таксама выйшаў асобным адбіткам: Мн., 1929). У выніку ў насіупным нумары часопіса зьявілася пастанова агульнага сходу згуртаваньня „Ўзвышша“ ўвесьці адмысловыя літары замест згаданых дыграфаў. Падпісалі дакумэнт старшыня згуртаваньня Кузьма Чорны, ягоны намесыгік Кандрат Крапіва й сакратар Адам Бабарэка, пасьля чаго новыя літары сталі рэгулярнымі ў гэтым пэрыёдыку.
Пастанова ўзвышэнцаў пярэчыла рашэньню Графічнае Камісіі, утворанае з удзельнікаў Акадэмічнае канфэрэнцыі — азначаць дз і дж сэрбскімі літарамі tj і h (Працы Акадэмічнае конфэрэнцыі... С. VII).
Дарэчы будзе адзначыць, што Язэп Лёсік падтрымаў гэтую ініцыятыву, аднак прадэманстраваў пры гэтым абыякавасьць да палітычнае каньюнктуры (літара Э — гэта стылізаваная выява скрыжаваных сярпа й молата) ды большы рэалізм за ўзвышэнцаў, прапанаваўшы літары Д (для дз) і Д (для дж) (Дубоўка У. Праект літар... С. 169).
Наступным крокам ва ўдасканалепьні альфабэту была замена трыграфаў для абазначэньня падоўжаных мяккіх ньн, цьц манаграфамі н, ц, тэарэтычнаму абгрунтаваньню чаго Дубоўка прысьвяціў артыкул „Падоўжаныя (або падвойныя) зычныя і спосаб іх абазначэньня на пісьме” (Узвышша. 1929. №2. С. 78—81), а рэалізаліся гэтыя прапановы ў артыкуле I. К. Ку-іЁ
мову дыялектызмаў у шырокім сэнсе гэтага слова, „Узвышша" адначасова вядзе барацьбу з так званай „байкоўшчынай", шкоднасьць якой заключаецца ў тым, што аўтар расейска-беларускага <8> слоўніка Байкоў (аўтар-жа Некрашэвіч гэтага слоўніка зьяўляецца, дарэчы сказаць, выпадковым аўтарам), ня ведаючы практычна беларускай мовы, уводзіў у слоўнік такія словы, якія былі вельмі штучнымі і нават часта нецэнзурнымі, што якраз было наруку ворагам беларускай мовы53. Але ў 1930 г. пасьля арышту ўдзельнікаў „Узвышша" праца ў напрамку разьвіцьця кулыуры беларускай мовы спынілася, хоць „Узвышша" па інэрцыі яшчэ некаторы час існавала.
У Заходняй частцы Беларусі існаваў часопіс пад назвай „Родная мова“54. Удзельнікамі яго былі Луцкевіч, Станкевіч і інш. Прынцып, якога прытрымліваўся часопіс „Родная мова“, — гэта прынцып нацыянальнай чысьціні мовы. Гэты прынцып вельмі просталінейны, і ён на сваім шляху даволі часта ігнаруе і традыцыі, і навуковыя падставы
Р сік’яна „Яфэтычная тэорыя" (Узвышша. 1929. №4. С. 84—98). Сьмеем зрабіць прыпушчэньне, што гэта пераклад, зроблены тым жа Дубоўкам, бо менавіта ён выступаў з вышэйзгаданымі ініцыятывамі што да зьменаў у альфабэце; канчатковую яснасьць у гэтае пытаньне магла б унесьці тэксталягічная экспэртыза.
Ужо ў 1980-х гг. Вінцук Вячорка актыўна прапагандаваў Лёсікавы прапановы ў дачыненьні абазначэньня афрыкатаў і Дубоўкавы — у дачыненьні абазначэньня падоўжаных.
53 У гэтым месцы, як і ў шэрагу іншых, Антон Адамовіч дэманструе поўнае прызнаньне аўтарытэту Язэпа Лёсіка, які выступіў са зьнішчальнаю рэцэнзіяй „Беларуска-расійскага слоўніка" Міколы Байкова й Сьцяпана Некрашэвіча (Узвышша. 1927. №2. С. 203—209; цыт. паводле: Язэп Лёсік. 1921— 1930... С. 272):
„...перш трэба раз на заўсёды выясьніць і зьліквідаваць адну недарэчнасьць, якая нязьменна паўтараецца ва ўсіх нашых слоўніках, што складаліся сумесна з М. Байковым. Гэтую недарэчнасьць знаходзім мы і ў гэтым слоўніку. Зьвязана яна з расійскім словам панос. Яе нельга назваць, бо літаратурная мова не дапускае такіх брыдкіх слоў, а ў слоўніку стаіць яна на стр. 98 пад літарамі „др“. (...)
Слоўнік складалі „члены Інстытута Беларускае Культуры", і людзі могуць падумаць, што наша літаратурная мова сапраўды дапускае гэткую пахабшчыну".
54 Часопіс „Родная мова“ выходзіў у Вільні ў 1930—1931 гг.
мовы. Прасьцей кажучы, гэтая просталінейнасьць часта перашкаджае аўтарам часопісу „Родная мова" высьвятляць тыя ці іншыя зьявы навуковым шляхам або стаць на шлях традыцыі, напр. толькі таму, што ў слове той суфікс ой55 пад націскам нагадвае суфіксы расейскай мовы тыпу слоў слепой, аўтары часопісу „Родная мова“ [у арыгінале: „Роднае слова“] прапануюць пісаць у беларускай мове тый, забываючыся на тое, што гэтым самым яны моцна парушаюць у даным выпадку традыцыі мовы і г. д. Таго-ж прынцыпу, гэта значыцца, прынцыпу нацыянальнай чысьціні беларускай мовы, прытрымліваюцца і так званыя „зборкі чысьціні беларускай мовы“56. Напрыклад, зьмяняючы слова дзяржава на слова гаспадарства, яны лічаць, што слова дзяржава моцна нагадвае сабою расейскае слова держава, але забываюць у даным выпадку, што слова дзяржава ўжо моцна прывілося ў масе беларускага народу і г. д.
Як бачыце, шлях гэтых часопісаў выразны — гэта не баяцца наватворства. Але-ж нельга сказаць, што тут няма перагібаў. <9> 3 свайго боку лічу неабходным:
1.	Зараз-жа апублікаваць практыку моўнай палітыкі.
2.	Зьвярнуць асаблівую ўвагу на выпрацаваньне характэрн[ага] нацыянальнага вымаўленьня (у гэтай справе асабліва павінны прычыніцца філёлёгі і артысты беларускага тэатру). Гэта значыць, у паход за культуру мовы!
Пасьля таго, як скончыў свой рэфэрат Адамовіч, галоўны інспэктар Г адл еўскі зазначыў аб тым, што рэфэрат Адамовіча вельмі зьмястоўны і цікавы, і нельга зрабіць гэтаму рэфэраіу амаль ніякіх закідаў, і што з довадамі Адамовіча нельга не згадзіцца, бо настолькі яны пераканальны. Трэба згадзіцца з тым, што далейшыя працы над абгрунтаваньнем нашага правапісу і граматыкі павінны апірацца на тых законах, якія ўжо дасьледваны і сьцьверджаны нашымі моваведамі. Адначасова дадаў, што гэты рэфэрат паслужыць каштоўным матар’ялам у працы канфэрэнцыі моваведаў. На гэтым аб’яўляецца перапынак у працы канфэрэнцыі.
Пасьля перапынку слова для ко-рэфэрату прадастаўляецца гр-ну Шкуцька. Матар’ял гэтага ко-рэфэрату пры гэтым падаецца.
55 У слове той марфэма -ой ня суфікс, а канчатак.
56 Ініцыятарам і нязьменным старшынём „Зборкаў чысьціні беларускае мовы“ быў Янка Станкевіч.
— Разьвіцьцё беларускай мовы да вайны знаходзілася ў бязвыхадным становішчы. Тэндэнцыя зьнішчэньня беларускай мовы набывала што раз усё большыя і большыя памеры. Зьнішчаючы беларускую мову, палякі трымаліся лёзунгу, што „беларуская мова — гэта мова мужыцкая“, а жыды і бальшавікі прыкрываліся лёзунгам „утварэньня інтэрнацыянальнай мовы“. Іх мэты, як бачыце, абсалютна супадалі: „Гавары па-мужыцку, дык гэта будзе па-беларуску“, — казаў паляк. „Гавары як найбрыдчэй, дык гэта будзе па-беларуску“, — гаварылі жыд і бальшавік. Зараз у сувязі з надыходам новага парадку ў Эўропе беларуская мова атрымала свае правы на існаваньне і культурнае разьвіцьцё по<Ю>бач з культурнымі мовамі Заходняй Эўропы. Атрымаўшы такую магчымасьць, трэба як ніколі нам, беларусам, працаваць зараз над разьвіцьцём беларускай мовы на шчасьце беларускаму народу, які здолеў, нягледзячы на шматгадовы ўціск маральны і палітычны, захаваць чысьціню гэтай мовы. Але-ж працуючы над разьвіцьцём беларускай мовы, трэба ставіць наступныя два моманты: