Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
1 Захоўваецца ў архіве БІНІМу.
2 Жумарь С. Оккупацнонная печать на террнторнн Беларусн в годы Велнкой Отечественной войны. Мн., 1996. С. 182. На жаль, спасылка 388 на дакумэнт
з Нацыянальнага Архіву Рэспублікі Беларусь (Ф. 370. Воп. 1. Спр. 1284. Арк. ііо) аказалася памылковаю. Мяркуючы па кантэксьце, у якім аўтар манаграфіі ўзгадвае канфэрэнцыю, дакумэнт, на які ён спасылаецца, уяўляе зь сябе рэфэрат Антона Адамовіча ці, прынамсі, яго фрагмэнт, прысьвечаны ролі часопіса „Ўзвышша“ й найперш Уладзімера Дубоўкі.
Пратакол спалучае тры тыпы паведамленьняў:
1)	пераказы выступаў (складаны характар цэлых пэрыядаў выказваньняў дае падставы меркаваць, што пры стварэньні пратакола выкарыстоўваліся й пісьмовыя варыянты выступаў);
2)	спасылкі на цытаты (самі цытаты адсутнічаюць, аднак у сваіх камэнтарах да пратакола мы зрабілі спробу рэканструяваць іх);
3)	дакладнае натаваньне зьместу даклада (ко-рэфэрат Кастуся Шкуцькі, бо менавіта ён вёў пратакол);
4)	даслоўныя натаваньні выказваньцяў, аформленыя дыялёгавай моваю (палеміка Вінцэнта Гадлеўскага й Уладзімера Гуцькі (Дудзіцкага).
Асаблівасьці публікацыі
Тэкст публікуецца правапісам арыгіналу зь нязначнымі выпраўленьнямі відавочных памылак, таксама прыведзеныя да адзінства рознапісаньні; дзе магчыма, у прастакутных дужках рэканструюецца прапушчаная інфармацыя (прыкладам, імёны ўдзельнікаў канфэрэнцыі3, скарочаныя напісаньні ды інш.). Машынапісныя сродкі вылучэньня (двукосьсе, разрадка, верхні рэгістар) замененыя на друкарскія (курсіўі паўтоўсты шрыфт). Таксама публікатары вылучылі паўтоўстым прозьвішчы прамоўцаў — для зручнасьці пры чытаньні. Пунктуацыя сучасная.
У абмежаванай колькасьці месцаў публікатары дазволілі сабе больш лягічна падзяліць матэрыял на абзацы.
Пачаткі старонак арыгіналу адзначаюцца нумарам адпаведнае старонкі, узятым у ламаныя дужкі (усе старонкі арыгіналу, апроч першае, — пагінаваныя зьверху па цэнтры).
Удзельнікі канфэрэнцьіі
Канфэрэнцыя сабрала ці ня ўвесь тагачасны беларускі істэблішмэнт: бурмістар Менску Вацлаў Іваноўскі (лістапад 1941 — 7 сьнежня 1943 гт.); кіраўнік Бранскай (лістапад 1941 — красавік 1942 гг.)> а пазьней Смаленскае акругі Радаслаў Астроўскі; галоўны школьны інспэктар айцец Вінцэнт Гадлеўскі; загадчык аддзелу мастацтва Менскае гара-
3 Практыка ігнараваньня імёнаў была характэрная для савецкага справаводзтва 1920—1930-х гг.
дзкое ўправы Мікола Ільлінскі; загадчык аддзелу культуры й асьветы Менскае гарадзкое ўправы Ўладзімер Гуцька (Дудзіцкі); начальнік курсаў менскай шутц-паліцыі Францішак Кушаль (верасень 1941 чэрвень 1942 гг.); дырэктар Менскага гістарычнага музэю Антон Шукелойць; судзьдзя Аркадзь Арэхва; дацэнт філялёгіі БДУ Платон Жарскі (пазьней ён заняў пасаду Ўладзімера Гуцькі), а таксама прадстаўнікі навуковых ды літаратурна-мастацкіх колаў.
СяргейЖумар згадвае канфэрэнцыю двума словамі: „конференцня «языковедов»“. Той факт, што аўтар узяў „языковедов" у двукосьсе, дае падставы зрабіць прыпушчэньне: на думку архівіста, удзельнікі канфэрэнцыі ня мелі дачыненьня да моваведы.
Аднак аналіз складу ўдзельнікаў пераконвае нас у адваротным. Лішне казаць пра Міколу Байкова й Антона Лёсіка — абодва бралі ўдзел яшчэў Акадэмічнай канфэрэнцыі 1926 г. і добра ведамыя як аўтары шэрагу моваведных працаў. Сярод удзельнікаў былі й іншыя лінгвісты-прафэсіяналы — I. Ю. Міцкевіч4, Іван Пратасевіч (Пратасэвіч)5 і Антон Саломенік6, а таксама Васіль Тэпін, прафэсар БДУ, адмыслоўца ў галіне расейскае філялёгіі7. Перад самаю вайной абараніў кандыдацкую дысэртацыю ў філялёгіі выпускнік Л енінградзкага ўнівэрсытэту, выкладнік Менскага пэдагагічнага інстытуту Ўладзімер Сядура. Прафэсійна зьвязаныя зь беларускаю моваю былі: Антон Адамовіч8,
4 У1932 гвыйшлі аж чатыры навучальныя дапаможнікі беларускае мовы аўтарства I. Міцкевіча.
5 Пратасевіч Іван — аўтар шэрагу прадручнікаў беларускае мовы, выдадзеных у другой палове 1920-х — пачатку 1930-х гг., у тым ліку: Граматыка беларускай мовы. Сыстэматычны курс морфолёгіі і элемэнты сынтаксу. Мн., 1927; у рэпартажы „Канфэрэнцыя акруговых і раённых інспэктароў абшару Гэнэральнага камісарыяту Беларусі“ (Менская газэта. 1941№20. 28 сьнежня) згадаваецца інспэктар Вялейскай акругі Пратасэвіч; ня выключана, іпто гэтая тая самая асоба.
6 Саломенік Антон — выкладнік беларускае мовы, сакратар Ваенна-тэрміналягічнае камісіі Беларускай акадэміі навук, аўтар шэрагу падручвікаў беларускае мовы, у т. л. (у суаўтарстве з Н. I. Шэўчыкам): Граматыка. Мн., 1934; выд. 2, выпраўленае і дапоўненае: 1935; выд. 3:1936.
7 Паводле вуснага паведамленьня архівіста Віталя Скалабана.
8 Адамовіч Антон — рэдактар, выступаў і з артыкуламі пра культуру
мовы.
Радаслаў Астроўскі9, Эдвард Будзька10, Уладзімер Гуцька (Дудзіцкі)11, Уладзіслаў Казлоўскі12, Пётра Кісель'3, Аляксей Сянькевіч'4, Віктар Чабатарэвіч'5, Кастусь Шкуцька’6, Шыманскі17. Апроч таго, у канфэрэнцыі бралі ўдзел такія літаратары, як Натальля Арсеньнева, Мікола Ільлінскі, Янка Ліманоўскі, Алесь Матусевіч (Матусэвіч), тэатральны дзеяч Ізыдар Плашчынскі, мастак Генадзь Ціхановіч.
’ Астроўскі Радаслаў — палітычны дзеяч, пэдагог. Падчас дырэктарства ў Віленскай беларускай гімназіі ўклаў падручнік: Беларускі правапіс: Паводле Б. Тарашкевіча і Я. Лёсіка / Скомпіляваў Р. Астроўскі. Вільня, 1925; выд. 2, папраўленае і дапоўненае: Вільня, 1925.
‘° Будзька Эдварду пераліку ўдзельнікаў канфэрэнцыі на пачатку пратакола ня згадваецца. Найстарэйшы выдавец і рэдактар беларускіх пэрыёдыкаў і кніг (з 1916 г.).
11 Гуцька Ўладзімер (Дудзіцкі) атрымаў кваліфікацыю выкладніка беларускае мовы й літаратуры, выкладаў, у тым ліку ў пэдагагічным інстытуце, працаваў стыль-рэдактарам (паводле: Дудзіцкі У. Напярэймы жаданьням: Збор твораў. Нью Ёрк, 1994. — ХХІХ+312 с.).
12 Казлоўскі Ўладзіслаў — публіцыст, рэдактар органу Беларускай нацыянал-сацыялістычнай думкі „Новы шлях“ (1933—1937), падчас нямецкай акупацыі — „Беларускае газэты" (1942—1943).
13 Кісель Пётра — у 1930-х гадах перакладнік, спэцыялізаваўся ў перакладзе вайскова-мэтадычнай літаратуры; у 1942 г. дырэктар адной зь менскіх народных школаў, выкладаў беларускую мову; аўтар выданьня: Bielaruski lemantar. Mn., 1942,1943,1944.
14 Сянькевіч Аляксей — рэдактар „Менскае газэты“, газэты „Голас вёскі“.
15 Чабатарэвіч Віктар — скончыў настаўніцкую сэмінарыю ў Нясьвіжы, выкладаў беларускую мову.
16 Пра пэўную лінгвістычную падрыхтоўку Кастуся Шкуцькі можна меркаваць як паводле зьместу ягонага выступу на канфэрэнцыі, гэтак і паводле ягонага ўдзелу ў падрыхтаваньні перавыданьня граматыкі Браніслава Тарашкевіча ды ў выданьні граматыкі Антона Лёсіка („Pry skladanni „Віеіаruskaha pravapisu" autar karystausia kansultacyjaj dacenta K. §kucka“, naводле: Losik A. Bielaruski pravapis. Miensk, 1943. S. 3). У 1944 г. Кастусь Шкуцька быў навукова-мэтадычным рэфэрэнтам школьнага аддзелу Беларускае Цэнтральнае Рады.
17 Аднавіць імя не ўдалося. Імаверна, гэта аўтар перакладу на беларускую мову брашуры: Копцеў Н. Вясковым комсамольцам аб XVI зьезьдзе ЎсеКП(б). Мн., 1931. — 89 с.
Неідэнтыфікаванымі засталіся наступныя асобы: Малашкін, Скалабін, Позьняк.
Час правядзеньня канфэрэнцыі
Пратакол канфэрэнцыі недатаваны, таму нам застаецца вызначаць дакладны час яе правядзеньня паводле другасных прыкметаў.
У якасьці найранейшае часавае мяжы мы ўзялі момант выданьня Інспэктаратам навучальнае „Праграмы беларускай мовы для народнае школьГ (у ліку 13-ці такіх праграмаў па розных дысцыплінах), што адбылося да канфэрэнцыі школьных інспэктараў, якая прайшла ў Менску 15—17 сьнежня 1941 г.'8. Гэтую праграму крытычна ўзгадвае ў сваім ко-рэфэраце Кастусь Шкуцька.
Як найпазьнейіпую часавую мяжу лягічна ўзяць момант арышту айца Гадлеўскага, што адбыўся ўначы з 23 на 24 сьнежня 1942 г.
Найбольш верагодна, што канфэрэнцыя адбылася ў студзені 1942 г. Як вынікае з пратаколу, арганізацыйным вынікам канфэрэнцыі сталася ўтварэньне тэрміналягічнае камісіі. Верагодна, менавіта гэтая камісія згадваецца ў манаграфіі Юрыя Туронка19.
Ёсьць яшчэ адно ўскоснае сьведчаньне таго, што канфэрэнцыя адбылася ў першай палове студзеня 1942 г. У №3 „Менскае газэты" за 15 студзеня 1942 г. зьявілася публіцыстычная нататка Мікіты Трахімовіча „Няскончаная размова з адным дацэнтам“, у якой сярод іншага ёсьць і такія развагі:
„...гэтыя філёлёгі на канфэрэнцыі, лунаючы ў паветры, пачалі абараняць свае філёлёгічныя штукарствы адзусім справядлівых нападкаў настаўніцтва, якое даводзіла зусім правільна, што і ў школе, і ў друку, і асабліва ў тэрміналёгічнай працы трэба бліжэй стаяць да жывое беларускае мовы, а не аддаляцца адяеўнетры шукальніцтва, калі вельмі цяжка бывае ўнікнуць штучнасьці й туманнасьці".
18 Туронак Ю. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944)Мн., 2002. С. 32; Руніч А. Праца над арганізацыяй беларускага школьніцтва // Менская газэта. 1941.14 сьнежня. („Гэтымі днямі выходзіць праграма...")
19 Туронак Ю. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем... С. 35. („...створаная ў студзені 1942 г. у рамках Інспэктарата тэрміналягічная камісія...“)
Перадумовы правядзеньня канфэрэнцыі
Нямецкая акупацыя скасавала мноства забаронаў і табу, у тым ліку на шырокае ўжываньне беларускае мовы ў справаводзтве, а таксама на выкарыстаньне клясычнага правапісу (тарашкевіцы). Аднак трэба канстатаваць сьледам за Юрыем Туронкам: „Сумнай спэцыфікай тагачасныхбеларускіх выданьняў была адвольнасьць іразнастайнасьць альфабэтных сыстэмаў, непасьлядоўнасьць правапісу й тэрміналёгіі"20. Такі стан рэчаў быў уласьцівы ня толькі сфэры друку, але ўсім без выключэньня сфэрам ужываньня літаратурнае мовы. Прычына гэтага й у нізкім узроўні пісьменнасьці сярод беларускіх дзеячаў і службоўцаў, і ў неўнармаванасьці тарашкевіцы, але ня толькі. У новых умовах асабліва выразна выявіўся падзел на заходнікаў і ўсходнікаў, што праявілася сярод іншага й на моўным узроўні: за два міжваенныя дзесяцігодзьдзі моўная практыка ў дзьвюх частках Беларусі істотна разышлася21; сытуацыя ўскладнялася яшчэ й тым, што ад 1933 г. клясычны правапіс у БССР быў забаронены, а яго месца заступіў рэфармаваны варыянт.
Асабліва востра стаяла пытаньне моўнага ўнармаваньня ў адукацыйнай сфэры, таму нездарма першай кнігаю, іпто выйшла на тэрыторыі Беларусі пасьля пачатку нямецка-савецкае вайны, стала граматыка Тарашкевіча (канец верасьня 1941 г.)22, дапоўненая „Дадаткам з пастаноў зборкаў чысьціні беларускае мовы“, аўтарам якога выступіў, верагодна, Янка Станкевіч.