Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
Ня дзіва, што такія падыходы дасьледнікаў перакачавалі на старонкі энцыкляпэдычных выданьняў; узяць хоць і артыкул з даведніка „Беларускія пісьменьнікі: бібліяграфічны слоўнік“, дзе творы Восіпа Арлоўскага называюцца не іначай як „вершаваныя практыкаваньні", ацэньваюцца як „слабыя ў мастацкіх адносінах“, „псэўданародная літаратура", а творчасьць разглядаецца як „рэакцыя самай адсталай, кансэрватыўнай часткі сялянства на буржуазныя рэформы й рэвалюцыйны рух“; адмысловае становішча з творчасьцю пісьменьні-
ка ў беларускай гісторыі літаратуры ў тым, што бяздарнасьць, непісьменнасьць, ацемранасьць зрабіліся падставаю для досьледаў і энцыкляпэдычных публікацыяў...
Але ці такія нікчэмныя творы Восіпа Арлоўскага, як гэта падаецца беларускаму літаратуразнаўству?
Бог скора сатрэць усё ў прах, I багачэй ажыдаюць сьлёзы, Бо вялікі настанець страх Ад бяды вялікай дозы.
Скучныя мае сьціхі і прозы, Я не крычу, браты, „Віват'", А кажу, штомір чакаюць сьлёзы... Ціж я гэтаму вінават?
Гэта яшчэ ня ёсьць ліха, А самае ліха ўперадзі, Да таго зробіцца няціха, Што хоць ты на сьвет не глядзі...
Гэтыя радкі, напісаныя Восіпам Арлоўскім на пачатку XX ст., у часе ўсеагульных патасных памкненьняў да сацыяльных пераменаў і экспэрымэнтаў — нават не засьцярога: у „Беларускіх народных расказах" няма папярэджаньняў і падказкаў наконт таго, як унікнуць прадвызначэньня, у кнізе — раскрыцьцё лёсададзенасьці, якую немагчыма абмінуць, і якую, паводле скразное ідэі твораў, найлепей сустрэць зь вераю ўБога; ...магчыма, шматлікія радкі-прадказаньні глыбіні чалавечых крыві й сьлёзаў, чым выразна пазначылася XX ст., не адзінае прароцтва?; ...магчыма, яшчэ шмат чаго з жудаснага, таемнаспавешчанага ў кнізе, давядзецца прачытаць наступнікам?; ...і магчыма, богавера на шматпакутным шляху — хоць і простая, але даволі мудрая падказка?.. Ідэеўнівэрсальнасьць „Беларускіх народных расказаў“ — у несканечнасьці мастацкіх вобразаў, якія негадана, па часе й усяго часу шчырараскрываюцца перад намі, прарочаць, вяшчуюць і адбываюцца рэчазьяўна, бытна; то ўнівэрсаліі рэчаіснавымаўленыя, напісаныя словам праз рэчаіснасьць.
Кніжка Восіпа Арлоўскага вельмі блізкая (ці нават тоесная) да тае неўясьнёнае духаглыбіні, якую немагчыма вызначыць і якая — „пуст-
ка“; гэтая „пустка“ — як пара, што папярэднічае нараджэньню й першым дзіцячым вобразам (а на справе бесчасоўнавечнатворыцца ў якойсь паўзьбежнасьці): пры непамноце гэтае пары ўсё адно няма сумневу ў ейнай быўнасьці, ужывіне, ужывачасе, штоіснаваліданараджэньня... непамнота адно падкрэсьлівае глыбіню й тайнічасьць таго „давобразнага“ часу; у беларускіх кулыурабыўнаце, -гісторыі гэтая няпомнапара — вельмі хвалёўны, вельмі вабны акрай творчасьці, які немагчыма асьвядоміць-знайсьці, але й які немагчыма абмінуць духова, чульліва; гэты акрай шукалі й першыя „небеларускія" этнографы, і сьведамабеларускія творцы новага, нашаніўскага часу, і сучасная перарода літаратараў... але, як бы й хто б не шукаў шлях у краіну-патаемніцу, усе яны мусілі надаваць гэтай пустцы жывое значэньне, трохі большае, чымся ёсьць пустка; гэтак зьявілася канцэпцыя пра рабства, абсалютную акулыурнасьць беларусаў, якая тым ня менш не ўплывае на іх згубна, не дае загінуць, а наадварот, выяўляе іхную самабытнасьць; дастаткова тут прыгадаць заўвагу Івана Насовіча, які ў сваім „Слоўніку..." апавядае пра народнае павер’е наконт таго, што беларусы народжаныя рабамі, або верш беларускага паэта XIX ст. Шалухі:
Адной маткі ўсе мы дзеткі,
Усі радзілісь адАдама,
Урабы пайшлі нашы прэдкі Праз праступак ацца-Хама. А тэй з ацца насьмяяўся Рабом еечньш за то стаўся: У някрыту папаў долю.
Iмы навек усіхамамі Церпім муку і няволю, I пануець усяк над намі. 3 тых пор, браццы, скажу сьмела, Усё ліха на нас усьсела.
Але калі сучасьнікі Восіпа Арлоўскага шукаюць гэтую пустку, каб знайсьці пацьвярджэньне й апраўданьне свае беларускае сутнасьці, каб, усьведаміўшы рабскі стан беларуса, зрабіць крок да волі й абудзіць на вольнападарожжа іншых, дык кніжка „Беларускія народныя расказы" ні ў якім разе не абуда і не бунтовы заклік, а яна — самая тая жывая й хвалёўная „пустка", на падставе якой бязрозумна, духова жываадбываецца Беларусь; кніжка гэтая — прагісторыя народа-раба, прададзенага сваімі шляхцюкамі, князямі ды прэзыдэнтамі, паняволенага, абрабава-
Бытаадлюстэрак жывога нябыту нага, дазваньня маральнарастаптанага іншымі плямёнамі, але духованезьнішчальнага, — гэты народ, як вада, што безнайменна й абыякава пялёхае пад нагамі, але ў рукох абыякавасьць вады ператвараецца ў няўрымсьлівасьць, яе не ўтрымаць, яна прабягае між пальцаў, і тым болей, чым мацней сьціскаецца далонь; „Беларускія народныя расказы“ — новая народная міталёгія, якая на руінах зьнішчаных багоў, веры й гісторыі нараджае проста з душы свой абсурдны, адухоўлены, непераможны й вольны мітасьвет неўміручых і неўпалонных рабоў, дзе гістарычныя падзеі й матэрыялістычныя законы — усяго толькі недарэчная ўмоўнасьць, а сапраўднасьць — у жывапрахваляваных мроях; дзеля прыкладу можна прыгадаць безгістарычную, з пункту гледжаньня гісторыі як прадметалёгікі, вэрсію процістаяньня Галілеа Галілея царкоўнаму ўціску: у творы „Сьпірыдон і Міхей“ гэтая вэрсія выразна кажа сваю міталягічнасьць, дзе прадметазаконы гісторыі занядбаныя й забытыя, а гістарычны факт ператвораны ў адвольную канстатацыю; каб чытаць гэтае, трэба прасякнуцца пэўнаневызначальным пачуцьцём нутранага псыхізму твору, прыняць ягоную таемнастыхію, вобразна кажучы, асьвяціцца „вераю“, прайсьці абрадак „ініцыяваньня“... іначай бо цяжка даць цяму, калі размоўнікі Сьпірыдон і Міхей у гэтым жа творы, разважаючы пра тое, што Зямля круглая, прыходзяць да высновы, што яна ўсё ж круглая не як „бабскі клубок нітак“, а як патэльня — ізноў жа ў парушэньні аб’ектыўнасьці, рэчаіснае прадметасьвятасьці, можна ўгледзець рысы няскоранага беларускага таемнаміталягізму; і ўгледзеўшы тыя рысы, няшкодзіць задаць сабе пытаньне наконт рабскасьці таемнамітоўшчыкаў: ці насамрэч раб той, хто можа дазволіць сабе так адвольна разважаць? Бяспамяцтва, такім чынам, — жывы прытулак, зь якога дужаецца паўстаць новы творчы сусьвет; і ён няскорана нараджаецца з музыкі душы, ператвараючы аскялёпкі гісторыі ў храм новае веры й духагукі ўрэчыва; ідэеўнівэрсальнасьць гэтае кніжкі — у скразной творчай беспачатнасьці душы, якую немагчыма зьнішчыць; то перадрэчаісныя ўнівэрсаліі, якія духова запавядаюць словавобразы рэчаіснага сьвету, каб затым абыцьцявіліся „прарэчы" й „прападзеі".
Гаворачы пра ўзьдзеяньне перадрэчаіснасьці на быцежу, лягічна меркаваць і пра адваротны ўплыў: „прыход" сьвету ў свой стан немінуча завяршаецца сканчэньнем стану — у жыцьці й разьвіцьці сьветаформаў і сьветасэнсаў вяртаньне ў нябыт калі не найгалоўнейшая зьява, дык пэўна, што ня другасная — у розьніцу ад нараджэньня яна выразна пазначаная драмаю й надзвычайным таемствам; і „Беларускія народныя расказы" — яскравы прыклад беларускае фаталістычнае літарату-
ры: тут усё прасякнутае чаканьнем спраўджэньня й завяршэньня лёсу; сам лёс абсалютызаваны — завершанасьць на старонках кніжкі паўстае як выбаўляльная сьмерць, у часе якой кожны атрымае кару за свой грэх; але ў сьмерці прысутнічае жывіна, Богапачатак: шанаваць хрысьціянскія запаветы — вось тое, што ўратуе ад духапагібелі. Вядома, ідэя гэтае кніжкі не ў маралізатарскіх павучэньнях — яны ўсяго толькі частка міталягічнага абсурду; сэнс у жывасьвятнасьці самой сьмерці: „Беларускія народныя расказы“ пры ўсіх сваіх нутранатэкставых сьмерцематывах зарадкоўна-затэкстава кажуць пакрыёмае жывазьяўленьне Беларусі — новы мавачас нараджаецца й сталее з паўсловаў, паўсказаў, трызьненьняў, чыста немаўля вырастае напроці цямлівага веку; гэтая кніжка адметная сваёю „заўтрашнасьцю“, якую мы ўжо сёньня можам бачыць, разумеючы, што бяз твораў Восіпа Арлоўскага гэтая „заўтрашнасьць" будзе непаўнавартасная ці ўвогуле немагчымая; беларускі шлях праз страты адно гартуе й бязьмежнаўзвышае беларушчыну, якая насуперак пагібелі дужэе з кожным прамоўленым словам, непакорліва размаіціць сусьветамэтафарыстыку жыцьця; і калі-небудзь у пошуках адказаў на пытаньні паводле беларускае пасьлябытнасьці, прызначэньня беларушчыны, кніжка Восіпа Арлоўскага раскрые напоўніцу свой сакральны сэнс першых мастацкіх словаў і неўтаймоўную сілу духатворчае ідэі; у гэтай унівэрсальнай, духатворчай ідэі запавяданы вечны водгук пасьлязаканчэньня, ці то ў глыбіні зжаўцелых старонак полацкае кніжкі міжволі чытаецца пасьлярэчаіснасьць.
„Беларускія народныя расказы“ можна параўнаць з казкамі дзяцінства: па сталым веку казкі, што ўражвалі жыцьцёвай бяздоннасьцю вобразаў, явяць свой наіў, і ў чарадзе бясконцых казкамудрасьцяў гэта ёсьць іхная чарговая шчырасьць, якая сьведчыць пра веліч праставеры, безь якой немагчымая душэўнасьць навакольных зьяваў, у тым ліку — сьвет і гісторыя; невялікім прыкладам плёну беспадстаўнасьці спадзеваў і праставатасьці чаканьняў могуць быць і вышэйпісаныя радкі, — акурат мой собскі, нутраны наіў ёсьць тое, у чым я ні на міг не ўсумніўся ў часе хваляваньня праз творы Восіпа Арлоўскага, тое, што натхніла мяне на працу, і тое, што ўсяго часу натхняе на жыцьцё й веру ў сапраўднасьць навакольнага бытаадлюстэр’я.
МОВАВЕДНАЯ КАНФЭРЭНЦЫЯ 1942 ГОДУ
У 1942 г. у Менску адбылася Канфэрэнцыя ў справе абгаварэньня навуковай тэрміналёгіі й правапісу ў праграмах і падручніках беларускіх школ, зарганізаваная Інспэктаратам (Інспэктарыятам) Беларускіх Школ пры Генэральным Камісару Беларусі. Адзіны ведамы нам дакумэнт, які сьведчыць аб правядзеньні канфэрэнцыі — пратакол, які й публікуем у гэтым нумары „Запісаў"1. Згадка пра канфэрэнцыю — настолькі ляпідарная, што нічога не дадае да нашых ведаў пра падзею, — утрымліваецца ў манаграфіі Сяргея Жумара „Акупацыйны друк на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікае Айчыннае вайны“2, і ніякіх іншых паведамленьняў пра гэтую падзею ня знойдзена.
Тэксталягічная характарыстыка
Дакумэнт уяўляе зь сябе копію (праз капіравальную паперу) машынапіснага тэксту на 33 аркушы стандартнае паперы, задрукаванае з аднаго боку, з пропускамі ў месцах, дзе пазьней меркавалася ўпісваць лацінічныя літары ды іншыя знакі, якіх няма ў кірылічным машынапісным наборы. Машынапісны набор — расейскі, і перадаецца праз знак I, ў — праз накладаньне няпарнага двукосься " на у: ў, ё — праз накладаньне няпарнага двукосься " на е: ё. У шматякіх выпадках двукосьсе прапушчанае, але ў публікацыі ў, ё падаецца паводле сучасных правілаў. Аднаўляюцца лацінічныя напісаньні на месцы кірылічных.