Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
Мэта гэтага артыкула — сысгэматызацыя крыніцаў з гісторыі БАПЦ, кароткі агляд-рэтраспэкцыя найважнейшых публікацыяў і дасьледаваньняў, якія ў большай ці меншай ступені закраналі праблему аўтакефаліі праваслаўнай царквы беларускага народу й асабліва эміграцыйны пэрыяд гісторыі БАПЦ.
Як жа выглядае крыніцазнаўчая база матэрыялаў з гісторыі Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы? Што зроблена ў гэтым кірунку? Якія аспэкты дзейнасьці БАПЦ знайшлі сваё адлюстраваньне ў публікацыях беларускіх і замежных дасьледнікаў? Адказаць на гэтыя пытаньні дазваляе беспасрэднае знаёмства з багатай навукова-культурнай спадчынай беларускай дыяспары й эміграцыйнымі архівамі, у першую чаргу, царкоўнымі.
Пры клясыфікацыі крыніцазнаўчай базы з гісторыі БАПЦ варта вылучыць чатыры асноўныя катэгорыі матэрыялаў: архіўныя дакумэнты; крыніцы эпісталярна-мэмуарнага характару; публікацыі ў беларускім, пераважна эміграцыйным, і іншамоўным друку (у сьвецкіх пэрыёдыках і царкоўна-рэлігійных выданьнях); манаграфічныя працы й апрацаваньні як друкаванага, гэтак і машынапіснага характару. Разгледзім больш канкрэтна кожную групу.
Першую і, бадай, найбольш каштоўную катэгорыю матэрыялаў да гісторыі БАПЦ складаюць архівы царкоўных інстытуцыяў, ярархаў і сьвятарства, а таксама сьвецкіх рэлігійных дзеячаў. У гэтай групе варта вылучыць адносна добра захаваныя зборы кансысторыі й парафіяў
5 М. Л. [Лапіцкі М., а.] Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква // Царкоўны Сьветач. №2 (з). Саўт Рывэр, 1952. С. 7-
БАПЦ у Гайлэнд-Парку, Нью-Ёрку, Кліўлэндзе (ЗША) і Таронта (Канада), а таксама багатую калекцыю арыгінальных дакумэнтаў і копіяў зь беларускіх парафіяў у Аўстраліі. Сярод іншых крыніцаў асаблівую каштоўнасьць мае калекцыя матэрыялаў епіскапату БАПЦ з часоў Другой Сусьветнай вайны, якая па волі лёсу разам з прыватным архівам уладыкі Філафея (Нарко) шчасьліва захавалася ў Нямеччыне.
Надзвычай каштоўная дакумэнтацыя пра функцыянаваньне Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквызнаходзіццаўархівеўладыкі Васіля (Тамашчыка). Яе характар і дыяпазон надзвычай шырокія: гэта карэспандэнцыя, асьведчаньні й публікацыі ў справе аднаўленьня й дзейнасьці БАПЦ на эміграцыі ад 1949 году, пратаколы нарады япіскапаў БАПЦ. Сярод іншых матэрыялаў — дакумэнты й копіі асабістых папераў сьвятароў; пратаколы Епархіяльных Сабораў Япіскапаў і Епархіяльнай управы, дакумэнтацыя з парафіяў у ЗША й Канадзе; службовыя паперы й карэспандэнцыя ў справе ўладыкі Андрэя (Крыта); матэрыялы, зьвязаныя з арганізацыяй царкоўнага жыцьця ў Ангельшчыне, Бэльгіі ды Аргентыне; ліставаньне з рэдакцыямі газэтаў „Бацькаўшчына“ й „Беларус“; асабістыя паперы архіяпіскапа Васіля (Тамашчыка), нататкі, накіды й фрагмэнты ягоных рэлігійных твораў; тэксты малітваўу Кангрэсе ЗША; Калядныя й Велікодныя пасланьні Сьвяшчэннага Сабору Япіскапаў БАПЦ на чужыне. Значную частку архіву складаюць эпісталярыі: карэспандэнцыя архіяпіскапа Васіля зь япіскапамі, сьвятарствам і вернікамі БАПЦ, каштоўнае ліставаньне з архіяпіскапам Сяргеем (Ахоценка), беларускімі палітычнымі й грамадзка-культурнымі дзеячамі, царкоўным сьвецкім актывам у паваеннай Заходняй Эўропе, ЗІПА й Канадзе; лісты да сьвятароў і рэлігійных дзеячаў у справе арганізацыі беларускага царкоўнага жыцьця ў Аўстраліі, лісты ярархаў Украінскай Праваслаўнай Царквы й Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.
Ня менш вартасным выглядае й архіўуладыкі Мікалая (Мацукевіча), дзе, дарэчы, перахоўваецца багатая калекцыя матэрыялаў царкоўнага характару, некалі перасланая ярарху з Аўстраліі. Можна меркаваць, што ў гэтую „аўстралійскую“ калекцыю трапіла дакумэнтацыя з прыватнага архіву архіяпіскапа Сяргея. Галоўную частку архіву архіяпіскапа Мікалая складае карэспандэнцыя з кансысторыі Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, лісты да Епархіяльнай управы БАПЦ у ЗША, ліставаньне з архіяпіскапам Васілём і архіяпіскапам Андрэем, эпісталярыі з Ангельшчыны й Аўстраліі. Зь іншых матэрыялаў варта адзначыць дакумэнтацыю ў справе Надзвычайнага Сабору 182
БАПЦ (28 красавіка — 5 траўня 1983, Кліўлэнд) і некалькі важкіхтамоў, зьвязаных з судовымі справамі Царквы. У гэтак званай „аўстралійскай калекцыі“ матэрыялаў адклаліся дакумэнты з царкоўнага жыцьця парафіяў БАПЦуАўстраліі, карэспандэнцыя архіяпіскапа Сяргея й багатае ліставаньне мітрафоннага протаярэя Міхася Шчурко. Варта адзначыць, што ўладыка Мікалай вёў працу ў сыстэматызацыі матэрыялаў да гісторыі праваслаўнай Царквы беларускага народу. Сьведчыць пра гэта ёмістая падшыўка ксэракопіяў газэтных, часопісных і кніжных публікацыяў, што зьбіралася ад пачатку 1970-х гг. На жаль, зрэалізаваць задуманую справу цалкам уладыку Мікалаю не ўдалося.
3 архіваў сьвятароў і рэлігійных сьвецкіх дзеячаў заслугоўваюць асаблівай увагі прыватныя калекцыі мітрафоннага протаярэя Васіля Кендыша (Самэрсэт, ЗША), Аляксандра Міцкевіча (Нью-Ёрк, ЗША) і Барыса Данілюка (Самэрсэт, ЗША), якія пашыраюць і ўдакладняюць дакумэнтальную базу гісторыі БАПЦ.
Другой важнай крыніцай для вывучэньня царкоўна-рэлігійнага жыцьця эміграцыі ёсьць матэрыялы эпісталярна-мэмуарнага характару: дзёньнікі, успаміны, вусныя й пісьмовыя рэляцыі. Іх, аднак, ня так багата, як хацелася б — у складанай эмігранцкай рэчаіснасьці далёка ня ўсё з напісанага захавалася й знойдзена. У гэтай катэгорыі крыніцаў трэба вылучыць успаміны архіяпіскапа Апанаса „На ніве Хрыстовай"6, арыгінальны, закадаваны й адначасна шмату чым супярэчлівы дзёньнік архіяпіскапа Васіля7, успаміны Віктара Войтанкі-Васілеўскага „50 год Аўтакефаліі“8, а таксама некалькі сшыткаў дзёньнікавых запісаў уладыкі Мікалая9. Кожная з гэтых крыніцаў не пазбаўленая суб’ектыўнасьці ў ацэнках тых або іншых падзеяў, фактаў, учынкаў розных асобаў — як сьвятароў, гэтак і вернікаў. 3 гэтае прычыны шырокае выкарыстаньнеўспамінаў, дзёньнікаў, карэспандэнцыі, пісьмовых і вусных рэляцыяў, іншых крыніцаў такога кшталту пры адсутнасьці арыгінальныхдакумэнтаўзаўсёды будзе рабіць больш складаным аб’ектыўнае асьвятленьне й аналіз вострых і супярэчлівых момантаў у гісторыі БАПЦ на эміграцыі, зьвязаных з царкоўнымі закалотамі ці судовымі працэсамі i960—1980-х гг. I разам з тым, кожная з гэтых крыніцаў па-
6 Гл.: Юрг A На ніве Хрыстовай (Невядомыя ўспаміны архіяпіскапа Апанаса) // Беларус. 2003. №490.
7 Перахоўваецца ў архіве ўладыкі Мікалая ў Таронта (Канада).
8 Перахоўваюцца ў архіве БШІМу ў Нью-Ёрку (ЗША).
9 Перахоўваецца ў архіве ўладыкі Мікалая ўТаронта (Канада).
свойму непаўторная, важная й для разуменьня спэцыфікі царкоўнарэлігійнага жыцьця на эміграцыі, і для асэнсаваньня гісторыі БАПЦ.
Іншая катэгорыя матэрыялаў — манаграфічныя працы й дасьледаваньні абагульняльнага характару. Сярод іх вылучым наступныя аналітычныя публікацыі й крыніцы інфармацыйна-камнілятыўнага пляну.
1.	Мгр. A М. [Мартас А.] Матар’ялы да гісторыі Праваслаўнае Беларускае Царквы. (Пэрыяд савецкай і нямецкай акупацыі Беларусі.) Нямеччына, 1948. — 138 с.
2.	М. Л. [Лапіцкі М., а.] Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква // Царкоўны Сьветач. №2. Саўт Рывэр, сьнежань 1951 — люты 1952. С. 5-8; 1952. №2 (3). С. 5-9; 1953. №1 (4). С. 3-8; 1954. №1 (5). С. 7-ю; 1955. №1 (6). С. 5-11.
3.	Гарошка Ла. Ерархія і некаторыя важнейшыя статыстычныя даныя аб Праваслаўнай Царкве ад Першае Сусьветнае Вайны да нашых дзён (1950). Парыж, 1950. — 51 с.
4.	[Гарошка Л., а.] Храналёгія да гісторыі Хрысьціянства на Беларусі. Парыж, 1952. — 24 с.
5.	Касяк I. 3 гісторыі Праваслаўнай Царквы беларускага народу. Нью-Йорк, 1956—190 с.
6.	[Рэлігійны стан на Беларусі]. Нью Ёрк: БІНІМ, 1957. [Б. п.] Зборнік артыкулаўу ангельскай і беларускай мовах пра стан рэлігіі ў Беларусі.
7.	Волаціч М. [Пануцэвіч В.] Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква (БАПЦ). Чыкага, 1957. — 104 с. (манускрыпт).
8.	Пануцэвіч В. Матар’ялы да гісторыі БАПЦарквы. Сшытак 2. [ЗША], 1957[Б. п.]
9.	Даведкі з гісторыі аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Мэльбурн, i960. — 9 с.
io.	A. М. [Яцкевіч М., а.] „Адзіны ратунак". Аўтакефалія Сьвятое Беларускае Праваслаўнае Царквы. Мэльбурн, i960. —9 c.
11.	Афанасмй, Архнепнскоп. Беларусь в нсторнческой государственной н церковной жнзнн. Кнпга в трёх частях. Буэнос-Айрес, 1966. — 292 с.
12.	Вініцкі А Матар’ялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў 1939—1951 гадах. Ч. II: Рэлігійныя справы. Лос Анжэлес, 1968. — 119 с., дадаткі; Выд. 2:1994.
13.	Лапіцкі М. Праваслаўе ў Вялікім Княстве Літоўскім за часоў панаваньня Уладыслава Ягайлы. Нью Ёрк, 1978. — 152 с.
14.	Збор дакумантаў Сьв. Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы (на выгнаньні). [Аўстралія], 1983. — 193 с.
Падрыхтаваны пры ўдзеле мітрапаліта Андрэя й пад рэдакцыяй кансысторыі БАПЦ.
15.	Манькоўскі П. іооо гадоў Хрысьціянства ў Беларусі. Нью Ёрк, 1988. — 26 с.10.
3	англамоўных працаў беларускіх дасьледнікаў заслугоўваюць увагі публікацыі Надзеі Тэадаровіч (Абрамавай) The Belorussian Autocepha­lous Orthodox Church" i архіяпіскапа Васіля The Holy Byelorussian Autocephalic Orthodox Church'2, a таксама артыкул амэрыканскага славіста Томаса Бэрда Orthodoxy in Byelorussia: 1917—1980".
Чацьвёртую й апошнюю катэгорыю ў нашай клясыфікацыі крыніцаў з гісторыі БАПЦ складаюць публікацыі ў беларускім эміграцыйным і айчынным пэрыядычным друку (у сьвецкіх пэрыёдыках і царкоўна-рэлігійных выданьнях): газэтах, часопісах, царкоўных календарах і г. д.14. Умоўна іх можна падзяліць на чатыры падгрупы. Да першай трэба аднесьці нарматыўныя царкоўныя тэксты (Велікодныя й Калядныя Пасланьні). Другую складаюць публікацыі інфармацыйнага характару: звароты й заклікі ярархіі БАПЦ, весткі пра стварэньне парафіі, сястрыцтва, царкоўнага хору, пра першую багаслужбу ў беларускай мове, пра рэлігійныя ўрачыстасьці або прыезд высокапастаўленай духоўнай асобы, пра ўрачыстыя сакавіковыя набажэнствы ў Нью-Ёрку, Нью-Брансўіку, Чыкага, Кліўлэндзе, Дэтройце ды ў беларускіх парафіях грэцкай юрысдыкцыі ў Саўт-Рывэры, Чыкага (ЗША) і Таронта (Канада), пра новы іканастас, харутвы. Да гэтай падгрупы
10 Пералічаныя публікацыі й машынапісы захоўваюцца ў архіўнай калекцыі Зоры й Вітаўта Кіпеляў у Славянскім Дадзеле Нью-Ёрскай Публічнай Бібліятэкі.