Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
Ці жяня ведаю, ці я ня знаю, ці я ня сын сваёй сучаснасьці — жыцьцё крынічыць імузыкі граюць на лад папасьці ўсё ня шчасьціцца.
Часінай — весела, часінай — сумна ідуць шляхі — ў ба/іотах трацяцца. А недзе злосьнікі бразгочуць бубнамі... Даруй, даруй, мой любы браце, мне...'оВ.
У прыведзеных радках выразна адлюстраваны дыскамфортны душэўны стан самога аўтара, які не адчуваў сябе ўтульна ў тагачаснай рэчаіснасьці, бо — ня можа „ў лад папасыр“. Ён з усім імпэтам маладосьці й незвычайнага таленту імкнуўся ўдзельнічаць у будаўніцтве новай Беларусі, у зьдзяйсьненьні яе „Беларускага Інтэгральнага Рэнэсансу“, але ж тыя сілы, што кіравалі краінай, у сваіх практычных дзеяньнях адышлі вельмі далёка ад уяўленага ідэалу. Зьнеіпне нібытаўсё заставалася яшчэ тое: „Жыцьцё крынічыць і музыкі граюць" — нібыта ўсё яшчэ дэкляравалася будаўніцтва новага шчасьлівага грамадзтва. Але формы, у якіх яно працякала, выклікалі ў паэта тугу й трывогу. Гэта й адлюстравалася ў ягоным творы „Калініншчына", дзе Дубоўка пасьля свайго лірычнага ўступу буйнымі штрыхамі маляваў этапы гістарычнага шляху Беларусі. Дарэвалюцыйнае мінулае паказанае паэтам на прыкладзе мэтанакіраванай русіфікацыі й бяспраўя Беларусі ўХІХ ст.:
Такая песьня — думкі падарожныя.
Значыцца —
блякнот і нататкі, —
калісьці сіла наежджая і варожая зь Беларусі зьбірала падаткі.
3 падаткаў будавала...
Рознае, адным словам.
А галоўным чынам — цэрквы і турмы.
Зразумела, — не любіла беларускую мову, бо чула ў ёй па сабе гімн хаўтурны...'09.
Абраўшы форму падарожных журналісцкіх нататкаў, паэт дае сьціслы нарыс наступных карцінаў. Калі ў першым фрагмэнце ён пад-
108 Дубоўка У. Credo... С. 37.
Тамсама. С. 38.
крэсьліў паняволенасьць Беларусі й тое, што яна змагалася за сваю долю шляхам паўстаньняў („Беларусь стаяла то ніцам, то дыбам 3, то далей ён з захапленьнем апісвае крокі беларусізацыі, вяртаньне беларускай мовы ва ўсе сфэры дзейнасьці ўключна з урадавай, уздым і творчы імпэт людзей, якія ўзяліся будаваць уласную краіну для саміх сябе, дзейнасьць „Маладняку", пакліканага стварыць новую літаратуру. Пры гэтым паэт адзначае ўклад свайго адрасата ва ўсе гэтыя пачэсныя справы, сьпявае яму заслужаную хвалу, як старажытныя аўтары-барды з належным этыкетам славілі сваіх князёў і сьвятых у жыціях, летапісах і гістарычных аповесьцях. Але твор заканчваецца зноў жа элегічным эпілёгам, дзе паэт без „сталёвасьці й арфазвоннасьці" заглыбляеццаў сваю душу й перадае тыя трывогу й неспакой, якія яе агортваюць, нягледзячы на ўсе апісаныя перад тым посьпехі й дасягненьні. Эпілёг поўны прадчуваньнем сьцюжы, матыў якой гучаў ужо ва ўступе. А тут Дубоўка малюе восеньскі краявід, згадвае дні мінулай вясны й імкнецца адчуць подых будучыні. Але ж гэты подых вястуе трывогу:
А я! Благаслаўляю дні, што зьніклі, вітаю дні настуітага ў трывозе. Няўжо і вы, як гэны камень дзікі, на шыю занізьзю мне ляжаце увосень?
3 трывогай гэтай аб адным малюся: каб дні жыцьця майго па вітай сьцежцы вялімяне па любай Беларусі,
дзе кожны з дрэва ліст мне сэрца цешыць"0.
Такім чынам замыкаецца вобразнае кола кампазыцыі кнігі: яе замкнуў вобраз сьцежкі, што вядзе „па любай Беларусі", вера ў адраджэньне якой і складала непераможнае крэда паэта („Шляхі да мэты як вялі — вядуць!“)Пачатак разьвіцьцю гэтай мастацкай думкі быў пакладзены ў першым вершы кнігі „Сьцежка", дзе Дубоўка ў новай вобразнай форме сьцьвердзіў свой паэтычны маніфэст: „У песьнях пабудую свой трыкліні“. Гэта значыць — тую геапалітычную мадэль, калі Беларусь паміж Усходам і Захадам зойме месца раўнапраўнай дзяржавы. Але ж гістарычны „трыкліні", за якім бачыў новую Беларусь Уладзімер Дубоўка, не сьпяшаўся стаць у трапезнай для роўных высакародных патрыцыяў, таму крэда паэта, ягоная вера ў Беларусь, непарыўна
1,0 ДубоўкаУ. Credo... С. 45—4^-
спалучыліся з думкаю аб цярновым вянку пакуты, увасобленым у вобразе шыпшынавых дзідаў. Кветка шыпшыны як сымбаль Беларусі й яе вострыя „шыпы“-дзіды як пакуты паэта, што церпіць за сваю краіну, прадчуваючы ўласны крыжовы шлях разам зь ёю, ёсьць вызначальнымі вобразамі зборніка „Credo" й выразна пацьвярджаюць патрыятычную грамадзянскую пазыцыю Ўладзімера Дубоўкі.
Алег Гардзіенка
Менск
БЕЛАРУСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАДА: АД ЭВАКУАЦЫІ ЗЬ БЕЛАРУСІ ДА КАПІТУЛЯЦЫІ НЯМЕЧЧЫНЫ
Гісторыю Беларускае Цэнтральнае Рады можна падзяліць на тры пэрыяды:
—	дзейнасьць у Беларусі (студзень—чэрвень 1944 г.);
—	дзейнасьць у гітлераўскай Нямеччыне й самароспуск Рады (верасень 1944 г. — лета 1945 г.);
—	адраджэньне й дзейнасьць на эміграцыі (люты 1948 г. — красавік 1995 г., калі памёр Міхась Зуй і Рада, фактычна, спыніла сваю дзейнасьць).
У першы пэрыяд БЦР дасягнула някепскіх вынікаў, кантраляваўшы розныя сфэры беларускага жыцьця — ад сацыяльнага да школьнага. Але гэтых дасягненьняу не ўдалося разьвіць. Ужо на наступны пасьля Другога Ўсебеларускага Кангрэсудзень, 28 чэрвеня, прэзыдэнт Радаслаў Астроўскі атрымаў ад нямецкага кіраўніцтва Менску загад на эвакуацыю. Месцам выезду супрацоўнікаў БЦР быў вызначаны Кёнігсбэрг.
Пасьля кароткага знаходжаньня ва Ўсходняй Прусіі супрацоўнікі Рады, паводле загаду нямецкага кіраўніцтва, былі пераведзеныя ў Бэрлін, які стаў ад лета 1944 г. галоўным цэнтрам беларускае палітычнае прысутнасьці па-за межамі радзімы. Яўхім Кіпель пазьней згадваў: „Улетку 1944 г. беларускае жыцьцё ў Бэрліне было досыць актыўнае: паступова зьяжджаліся ў Бэрлін уцекачы, дзеілі арганізацыі беларускія пры Міністэрстве Прапаганды й пры Міністэрстве Ўсходніх Справаў, быў беларускі аддзел пры Арбайтфронце, дзеіў Беларускі камітэт, выходзілі газэты „Раніца“ й „Беларускі Работнік" і паступова афармлялася БЦР‘\
Дзейнасьць БЦР — яна атрымала офісныя памяшканьні ў прадмесьці нямецкае сталіцы — канчаткова была адноўленая ў сярэдзіне
1 Кіпель Я. Эпізоды. Нью-Ёрк: Выдавецтва газэты „Беларус", 1998. С. 231.
верасьня. Але яшчэ двума месяцамі раней адбылася вельмі важная для Рады падзея: Міністэрства Ўсходніх Акупаваных Тэрыторыяў афіцыйна прызнала Беларускую Цэнтральную Раду за галоўнае прадстаўніцтва беларускага народу. Рэч у тым, што стварэньне Рады ў сьнежні 1943 гбыло выключна асабістай ініцыятывай генэральнага камісара Беларусі Курта фон Готбэрга. 20 ліпеня 1944 г. Міністэрства Ўсходніх Акупаваных Тэрыторый выдала адпаведную інструкцыю, што пералічала наступныя „рэальныя задачы й паўнамоцтвы“ Рады.
1.	Барацьба з бальшавізмам шляхам:
а)	удзелу ў падрыхтоўцы да стварэньня беларускіх вайсковых фармаваньняў;
б)	удзелу ў стварэньні партызанскіх групаў за лініяй фронту;
в)	акгыўнае прапагандысцкае дзейнасьці сярод беларускіх рабочых.
2.	Аб’яднаньне ўсіх беларусаў у Саюзе Вызваленьня Беларусі.
3.	Кулыурная, сацыяльная й прававая апека над усімі беларусамі ў Нямеччыне.
4.	Моладзевая праца (СБМ, вайсковая дапаможная служба).
5.	Жаночая праца2.
Безумоўна, нямецкія чыноўнікі, пашырыўшы такім чынам паўнамоцтвы, адводзілі БЦР ролю звычайнага выканаўцы загадаў у справе абароны межаў Трэцяга Райху, перадусім на Ўсходнім фронце — савецкія войскі ўжо дайшлі да Віслы. Сябры БЦР па-рознаму глядзелі на тагачасную палітычную абстаноўку. Частка (на чале гэтае групы стаяў старшыня Беларускае Незалежніцкае Партыі Ўсевалад Родзька) былі апантанымі прыхільнікамі барацьбы з Саветамі й лічылі, што яшчэ нічога ня згублена й трэба шукаць новыя любыя формы барацьбы.
Прэзыдэнт БЦР Радаслаў Астроўскі лічыў, што вайна немцамі ўжо прайграна й вельмі шчыльнае супрацоўніцтва зь імі — перадусім вайсковае — ёсьць самагубствам. Дасьведчаны палітык, ён япічэ ў 1943 г. наладзіў кантакты з польскім узброеным падпольлем. У супрацоўніцгве з Польшчай, а гэта аўтаматычна азначала з заходнімі саюзьнікамі, была й асабістая зацікаўленасьць прэзыдэнта. Ад пачатку 1930-х іт., калі савецкі вэктар прайграўу заходнебеларускім нацыянальным руху, Радаслаў Астроўскі быў прыхільнікам беларуска-польскага супрацоўніцтва. Ня здрадзіў ён сваім прынцыпам і падчас нямецка-савецкае вайны. На
2 Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. Мн.: Беларусь, 1993. С. 192.
палітычныя перакананьні прэзыдэнта БЦР уплывала й тое, што ён быў паводле нараджэньня рыма-каталіком, і гэта адрозьнівала яго ад праваслаўных дзеячаў, якія з падазрэньнем ставіліся да каталікоў, бо лічылі іх за польскіх агентаў. Такім чынам, Радаслаў Астроўскі мог цудоўна ўжывацца як зь беларускімі дзеячамі-ўсходнікамі (падчас нямецкае акупацыі ён працаваўу Смаленску, Бранску, Магілёве), так і „заходнікамі" — калегамі па заходнебеларускім руху 1920—1930-х гг. Нямногія палітыкі маглі пахваліцца гэткай падтрымкай.
Была ў Астроўскага й асабістая зацікаўленасьць у посьпеху польскасаюзьніцкае справы — ягоны сын, Віктар, быў афіцэрам корпусу генэрала Ўладыслава Андэрса й на баку саюзьнікаў удзельнічаў у штурме Монтэ-Касіна ў траўні 1944 г., месяцы, калі, здавалася, супрацоўніцтва зь немцамі прэзыдэнта БЦР дасягнула найвышэйшае кропкі.
Усе гэтыя абставіны дазвалялі даволі цьвяроза глядзець на нямецкую акупацыю, а вымушанае супрацоўніцтва з гітлераўцамі прэзыдэнт БЦР яшчэ ўвесну 1944 г. сьмела тлумачыў наступным чынам: „Мы не фантасты, а рэальныя палітыкі й, маючы 25-гадовы досьвед нашай народнай трагедыі, добра разумеем, што пры сучасных абставінах беларускі народ, ідучы па шляху да зьдзяйсьненьня свайго найвышэйшага ідэалу, павінен шукаць сабе помачы з боку больш магутнага прыязнага суседа. Палітычная каньюнктура ў сучасны момант злажылася так, што гэтым апекуном-пратэктарам для беларускага народу зьяўляецца Нямеччына"3.
Тое ж тычылася й супрацоўніцтва зь немцамі падчас знаходжаньня БЦР у Нямеччыне, якое тлумачылася выключна палітычнае каньюнктурай — Нямеччына на той час была адзінай дзяржавай, якая хоць нейкім чынам была зацікаўленая ў „беларускім пытаньні". Рада БНР, распушчаная ў 1925 г., ня дзейнічала, каб даводзіць заходняму сьвету пра існаваньне Беларусі, таму задачай Беларускае Цэнтральнае Рады было нагадаць эўрапейскім краінам пра актуальнасьць згаданага „беларускага пытаньня". Так з розных прычынаў, у тым ліку пералічаных вышэй, і пасьля эвакуацыі неабходна было рабіць стаўку на Нямеччыну. Таму Астроўскі, ахвотна ідучы на кантакт з гітлераўцамі ў палітычнай і культурнай сфэры, як мага далей трымаўся вайсковага супрацоўніцтва, цудоўна разумеючы, што вайна ўжо прайграная й увязвацца ў яе цяпер роўна самагубству. Магчыма, таму ён выкарыстоўваў рознага-