Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
„Узяўшы ў рукі пяро, я запісаў на паперу новы адменьнік, у якім слова „шыпшына" замяніў „лясной ружай“. Новы адменьнік гучаўтак:
О, Беларусь, лясная ружа!
Зялёны ліст, чырвоны цьвет!
Хадой упэўненай і дужай Ідзеш ты у шырокі сьвет. Had шляхам ясна сьвецяць зоры Змуроў спрадвечнага Крамля.
,<ч Авдзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ. Ф. 14. В. 1. Ддз. зах. 322. Арк. 2—3.
Нягоды зьнішчаны і гора, Красуе родная зямля. Варожасьць шляху не заслоніць, Мацнее дух ад перашкод. Тваё шчасмівае сягоньня Стварыў упарты наш народ. Цябе вітаем шчырай песьняй, I сонцам ясным, і зарой, I кожнай лісьцінкай у лесе, I кожнай кветкай лугавой. Дакуль на небе сонца сьвеціць, Дакуль існуе сьветам сьвет, — Нас неразьвее дзікі вецер, He замяце твой ясны сьлед. Мы загартуем нашы душы, I ў час, калі апошні бой, — Непераможнай хваляй рушым, Цябе заслонім мы сабой. Пялёсткамі тваімі станем, Каб вечна красавала ты I каб шумелі вечна з намі Твае зялёныя лісты.
О, Беларусь, лясная ружа, Зялёны ліст, чырвоны цьвет! У грамадзе савецкай дружнай Ты і знайшла свой новы сьвет“'°5.
Варыянт верша, надрукаваны ў 1965 г., крыху адрозьніваецца ад гэтага варыянту, а таксама ў ім на адну страфу менш, але ж пераважна яны падобныя. Да таго ж ня будзем забывацца, што Дубоўка надрукаваў у двухтамовіку й першы варыянт 1925 г., і новы верш 1958 г., што ёсьць падкрэсьлена красамоўным, калі браць пад увагу крытыку й заўвагі рэдактараў, пра якія ён згадваў у сваім артыкуле. Значыць, паэту было прынцыпова важна ня тое, каб патрапіць густам новага часу, быць, як кажуць, у нагу зь ім і выканаць слушныя парады „тонкіх і дасьведчаных" рэдактараў. Думаецца, што Ўладзімер Дубоўка меў абсалютна дакладнае ўяўленьне пра тое, які гэта быў час і што можна
‘°5 Аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ. Ф. 14. В. і. Адз. зах. 322. Арк. 3—4.
было сказаць пра яго ўголас, ня трапіўшы потым ізноў туды, адкуль ён усё ж такі здолеў выйсьці. Напісаўшы гэтыя варыянты вершаўу 1958 г. і свой артыкул пра тое, як ён гэта рабіў і чаму, Дубоўка тым самым паказаў нам, як мастак, праўду пра тое, якое значэньне тады мела эстэтычная вартасьць радка. Ён даў зразумець, што яна ня значыла абсалютна нічога, апрача адпаведнасьці патрэбным палітычным ідэалягемам, пра чысьціню ўвасабленьня якіх у мастацтве па-ранейшаму дбаў немалы штат цэнзараў, крытыкаў і рэдактараў.
Уласна кажучы, для Дубоўкі мала што зьмянілася: ён правіўу 1925 г. верш для беларускага друку, правіў і ў 1958 г. I паэт не абураўся, вонкава не пратэставаў: ён рабіў так, як яму раілі-загадвалі, нібыта выконваючы адзін са сьвятых хрысьціянскіх запаветаў:
,Л Я вам кажу: He праціўцеся злому; а калібхто ўдарыў у правую шчаку тваю, настаў яму і другую. I таму, хто хоча з табой судзіцца і кашулю ўзяць, аддай яму й плашч. I калі б хто цябе змушаў ісьці зь ім мілю, ідзі зь ім дзьве“ (Мацьв. 5, 39—41). Мабыць, гэтыя ісьціны былі спазнаныя Дубоўкам на ўласным лёсе, бо ў ягоных паводзінах адчувальная глыбіня разуменьня сутнасьці Боскіх прыказаньняў: не як пакорлівасьць больш моцнаму й уплывоваму суперніку, не як пасіўнае зьмірэньне, а як хрысьціянская мудрасьць, што дае чалавеку сілы выжыць, напаўняе акавітай Духу. Толькі так ён мог заставацца недасягальным для мітусьлівых прыслужнікаў улады, якія ніколі не маглі зьнішчыць ягонага сьвятла. Менавіта так, у кантэксьце хрысьціянскай этыкі, можна зразумець Дубоўку: тое, што ён правіў верш, што абвяшчаў тост „за кампартыю". Паэт быў нібыта той вучань на гары, што чуў словы Хрыста: „Вы чулі, што сказана: „Любі бліжняга свайго й у нянавісьці мей непрыяцеля твайго". А Я вам кажу: Любіце ворагаў сваіх імалецеся за тых, што перасьледуюць вас“. (Мацьв. 5,43—44). У атэістычным грамадзтве 1950-1960-х гг. такі тып паводзінаў быў незразумелы, бо дасягнуць сэрцам гэтых духоўных вышыняў было няпроста. Для гэтага патрабавалася вялікая праца духу, — духу, які вызнаў пакуты, несправядлівасьць і жорсткасьць лёсу. Дубоўка быў у тагачаснай савецкай імпэрыі адзін з тых, каму гэтыя хрысьціянскія ісьціны былі адкрытыя й вызначылі ягоную этыку. Але прасочым далей гісторыю стварэньня верша „О, Беларусь, лясная ружа“, абапіраючыся зноў на тэкст самога аўтара. Дубоўка быў не зусім задаволены новым варыянтам, бо адчуваў, што яму бракуе адлюстраваньня яшчэ нейкіх „праблемаў сучаснасьці". Няцяжка заўважыць іронію ў Дубоўкавым тэксьце — яна прарываецца праз увесь сур’ёзна-нэўтральны тон аповеду:
„Адразу ў мяне самога паўстала пытаньне: а дзежгучаньне нашае індустрыі? Зусім такое ж пытаньне задаў мне й I. Д. Казека, калі я паказаў яму гэты новы адменьнік. Ізноў я бяру пяро ў рукі і дадаю замест чацьвертае страфы новую:
Цябе вітаем працай плённай, няспынным рокатам машын, сям’ёй усёй шматміліённай цябе вітаем, як адзін.
Наш вельмі ўдумлівы паэт Васіль Вітка парадзіў памяняць у гэтай страфе радкі: першыя два на месца апошніх.
Максім Танк сказаў, што яму не падабаецца страфа „Пялёсгпкамі тваімі станем“... цалкам, бо яна выбіваецца з агульнага тону верша, што яму не падабаецца вобраз „ляснаяружа", „ясна сьвецяць“, „мацнее дух ад перашкод". Прыблізна тое ж самае сказаў іАнатоль Вялюгін. Узяўшы да сэрца й увагі ўсе гэтыя сяброўскія парады, я вярнуўся ізноў да свайго пяра й паперы, прадумаў увесь верш нанова і даў яго канчаткова ў такім выглядзе (лічым мэтазгодным прывесьці цалкам і гэты варыянт верша Дубоўкі, бо ён ня быў апублікаваны ў двухтамовіку выбранага й адрозьніваецца ад папярэдняга, хаця многія радкі й супадаюць. — I. Б.у.
0, Беларусь, мая айчына, ідзеш ты праз шырокі сьвет. Красуе сьцяг твой, як шыпшына, — зялёны ліст, чырвоны цьвет.
Had ійляхам не пагаснуць зоры з крамлёўскіх векавечных веж, нядолю зьнішчыўшы і гора, да камунізму нас вядзеш.
Варожасьць шляху не заслоніць, ня спыніць пераможны ход. Тваё шчасьлівае сягоньня стварыў упарты наш народ. Сям’ёй усёй ійматміліённай цябе вітаем, як адзін.
Цябе вітаем працай плённай, няспынным рокатам машын. Дакуль на небе сонца сьвеціць, дакуль існуе сьветам сьвет, —
нас не разьвее дзікі вецер, не замяце твой ясны сьлед. Мы загартуем нашы душы, а ў час, калі апошні бой, — непераможнай хваляй рушым, цябе заслонім мы сабой.
О, Беларусь, мая айчына, ідзеш да найвялікшай з мэт, красуе сьцяг твой, як шыпшына, — зялёны ліст, чырвоны цьвет.
Калія паставіў апошнюю кропку каля гэтага апошняга адменьніка, я і задумаўся. — Мне не вядома, як спаткаюць гэты мой твор чытачы. Можа, яны яго зганяць..."'06.
Варта адзначыць, што ў 1970 г. з друку выйшаў яшчэ адзін парафраз Дубоўкі на гэтую ж тэму зь яшчэ больш узмоцненымі акцэнтамі „сучаснасьці'* — „О, Беларусь... Цяпер ня ў песьнях, а наяве“, які наводзіць на думку, што паэт ішоў па шляху стварэньня такога своеасаблівага жанру, як самапародыя. Паводле той упартасьці, зь якой ён зноў і зноў вяртаўся да мадыфікацыяў свайго верша, мы можам меркаваць, што ў гэтым была нейкая парадаксальная, знарочыстая абсурднасьць. Магчыма, паэт жадаў, каб калі-небудзь ўсё згаданае было заўважана менавіта як абсурднасьць, бо гэта адзін з эстэтычных „ключоў" Дубоўкі, які павінен дапамагчы адамкнуць сапраўдную сутнасьць паэтавай думкі. Такім чынам, ён ішоў да сьцьвярджэньня сваіх адносінаў да рэчаіснасьці шляхам „ад адваротнага“: не „падрабіцца" пад новую эпоху меўся паэт, але паказаць бязглуздасьць яе раздутых ідэалаў. Сапраўды, калі„хтохоча з табой судзіцца і кашулю ўзяць, аддай яму й плашч...“ Калі хто захоча, каб ты пакраіў свае думкі на ягоны капыл, пакраі іх так, як ён і ўявіць сабе ня змог бы. Ен задаволіцца гэтым, але сутнасьць твая й тваё сьвятло ўсё роўна застануцца для яго незразумелыя й недасягальныя.
У рэчышчы такога хрысьціянскага прачытаньня нам бачыцца й канцоўка гэтага знамянальнага Дубоўкавага нарысу. Нездарма ён выказаў сумнеў, як успрымуць новы варыянт верша чытачы: „Можа, яны яго зганяць" — і паставіў шматкроп’е. Заканчвае ж апісаньне нараджэньня верша Дубоўка наступным чынам: „Але — ці зьявіўся б ён на
Аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ. Ф. 14. В. 1. Адз. зах. 322. Арк. 4—6.
сьвет, каб 3. П. Матусаў ня day мне мой рукапіс на дадатковы прагляд у той дзень, калі я пра гэта яго прасіў? Каб I. Д. Казека, В. Вітка, М.ТанкіА. Вялюгін не выказвалі сваіх сяброўсУіх заўваг наконт яго зьместу й афармленьня? — Безумоўна не. Вось чаму, паколькі гэта першы выпадак такога калектыўнага абмеркаваньня ў маёй практыцы — яй надумаў запісаць усё гэта сабе на памяць і дадаць пры гэтым: калі што добрае будзе сказана пра гэты мой твор, няхай яно, разамзмаёй шчырай падзякай, і поіідзе да гэтых таварышоў, бо бязь іх, як ужо даведзена вышэй, яго й на сьвеце не было б. 26—27.XII.1958. Мінск. Ул.Дубоўка“'"7.
Такім чынам, мы назіралі ўвесь „творчы працэс" нараджэньня новых Дубоўкавых вершаў на матывы Беларусі-шыпшыны. Зразумела, што ў пазьнейшы час вобраз быў цалкам пазбаўлены свайго другога сымбалічнага значэньня — „цярновага вянка пакутаў“, які выпаў на долю адданага Беларусі яе сына-паэта. Новыя варыянты верша паказвалі ўсё ж, што аўтар ня здрадзіў сам сабе. Ён шукаў новыя спосабы выказаць сваю пазыцыю ў той рэальнасьці, у якой яму трэба было жыць пасьля рэабілітацыі. Крэда паэта — ягоная вера ў Беларусь — заставалася нязьменнае, хоць, як і прадчуваў, ён прайшоў свой шлях з наколатым„на дзіды, на востры шыпшыньнік" сэрцам. Прадчуваньне такога „цярновага“ шляху было вельмі моцнае ў паэта й трывожнымі нотамі выявілася ў многіх вершах зборніка „Credo". Адбілася яно й у заключным шырокапанарамным творы — публіцыстычнай паэме „Калініншчына“, прысьвечанай яшчэ аднаму з актывістаў беларусізацыі, паплечніку ў адраджэнскай справе — Алесю Адамовічу, ведамаму ў тыя часы дзяржаўнаму й партыйнаму дзеячу, земляку Дубоўкі. Паэт буйнымі штрыхамі малюе этапы гістарычнага разьвіцьця Беларусі, але найцікавейшымі нам падаюцца лірычныя ўступ і заключэньне твору, дзе найболей выяўленая пазыцыя самога аўтара. Ва ўступе ён зьвяртаецца да адрасата як да вельмі блізкага чалавека, якому можна даверыць усё, што хвалюе душу:
Мой любы браце, блізкі і далёкі, няма сталёвасьці і арфазвоннасьці. Такая сьцюжа на душы, навокал, як дзень з дажджамі — быццам сёньняшні.
'°7 Аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ. Ф. 14. В. 1. Адз. зах. 322. Арк. 6.