Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
3 Туронак 10. Беларусь пад нямецкай акупацыяй... С. 185.
лосьсі паміж кіраўніком Беларускае Краёвае Абароны Францам Кушалем і старшынём Галоўнага Кіраўніцтва Вайсковых Справаў Кастусём Езавітавым, і гэтым штучна стрымліваў стварэньне беларускага войска на чужыне, каб не дапусьціць удзелу беларускіх жаўнераў у вайсковых сутычках. Гэта адбывалася нягледзячы на вострую крытыку ягоных апанэнтаўу БЦР — апантаных прыхільнікаў барацьбы з Саветамі, якія імкнуліся надаць Радзе больш актыўнасьці й былі незадаволеныя дзейнасьцю Астроўскага: „Р. Астроўскі й слухаць не хацеў аб адстаўцы бальшыні сяброў БЦР, уважаў, йіто й камандаваньне БКА было на ўзроўні (я ж неаднойчы выказваў Астроўскаму думку, што штаб БКА дзеля сваёй няспраўнасьці ў часе адступленьня зь Беларусі мусіць быць цалкам абноўлены і што трэба будзе набіраць вайскоўцаў з былых савецкіх афіцэраў у лягерах палонных). (...)Яшчэ больш падрабязна я выказаў свае пагляды М. Шкялёнку. Шкялёнак, хоць і прымаў довады-закіды Астроўскаму як правільныя, аднак уважаў, йіто ў тым часе нешта мяняць было немэтазгодна, а Астроўскі быў асобай, якая магла найлепей гаварыць зь немцамР*.
Апроч сваіх непасрэдных абавязкаў (выконваньне функцыяў беларускага ўраду), БЦР у Нямеччыне была вымушаная займацца лёсам усіх беларусаў, што апынуліся на эміграцыі. А такіх ў 1944—1945 гг. было каля паўмільёна: сюды ўваходзілі як прымусова вывезеныя на працы ў Рэйх, гэтак і добраахвотныя эмігранты, што беглі з савецкага „раю“. У падпарадкаваньне БЦР былі перададзеныя й розныя структуры, што дзейнічалі на тэрыторыі Нямеччыны: Беларускае Прадстаўніцтва, Беларускі Камітэт Самапомачы. Пад юрысдыкцыю БЦР перайшоў Саюз Беларускае Моладзі з увядзеньнем у склад Рады ягоных кіраўнікоў — Міхася Ганько ды Надзеі Абрамавай. Друкаваным органам у БЦР таксама стала бэрлінская газэта „Раніца“. Рэдактарства ў ёй пераняў сябра БЦР, колішні намесьнік прэзыдэнта на Баранавіцкую акругу, Станіслаў Станкевіч.
Немцы паставілі перад БЦР задачу — мабілізацыя ўсіх рэсурсаў дзеля барацьбы з саюзьнікамі. Гэта мела на ўвазе перадусім адраджэньне Беларускае Краёвае Абароны, якой па эміграцыі зь Беларусі дэ-факта не існавала. Большая частка жаўнераў яшчэ пры канцы чэрвеня — пачатку ліпеня 1944 г. зь ведама камандзіраў былі распушчаныя па хатах, рэшта была далучаная да дывізіі Зыглінга й адпраўленая на За-
’ Юпель Я. Эпізоды... С. 232.
ходні фронт. Паводле падлікаў Франца Кушаля, на тэрыторыі Нямеччыны знаходзілася сама меней 10 тысячаў беларускіх жаўнераў, без уліку выхаванцаў афіцэрскае школы: сапёрныя батальёны БКА, 13-ты беларускі паліцыйны батальён, рэшткі батальёнаў БКА з дывізіі Зыглінга5. Аднак афіцыйна БКА працягвала існаваць. Таму пастановай ад 15 кастрычніка 1944 г. быў арганізаваны і-шы кадравы батальён БКА, які мусіўстаць правобразам гэтак званага Беларускага Легіёну, а месяцам раней было створанае Галоўнае Кіраўніцтва Вайсковых Справаў, якое ўзначаліў Кастусь Езавітаў. Камандзірам афіцэрскіх курсаў і часовым выканаўцам абавязкаў камандзіра батальёну быў прызначаны капітан Пятро Касацкі. Пастановай прэзыдэнта БЦР усе афіцэры, падафіцэры й жаўнеры БКА ды іншых беларускіх вайсковых аддзелаў, якія да дня 15 верасьня 1944 г. не знаходзіліся пры сваіх вайсковых частках, залічваліся ў рэзэрв беларускіх вайскоўцаў пры Галоўным Кіраўніцтве Вайсковых Справаў.
Па стане на 24 кастрычніка, батальён налічваў 492 чалавекі: стральцоў — 191, падафіцэраў пераменнага складу — ш, падафіцэраў — 8о, кадравых афіцэраў — 22, афіцэраў пераменнага складу — 66. Празь нейкі час на пасаду Начальніка Штабу БКА быў прызначаны афіцэр царскага войска, палкоўнік Язэп Гуцька. Таксама была створаная спэцыяльная Статутовая камісія, якую ўзначаліў віцэ-прэзыдэнт Мікола Шкялёнак. Пры батальёне дзейнічалі афіцэрская й падафіцэрская школы (кіраўнікі Барыс Рагуля й Язэп Сажыч адпаведна). У склад батальёну ўваходзіў і духавы аркестар — 22 чалавекі6. Вонкава кіпучая справа арганізацыі беларускага войска рэальна зацягнулася на доўгія месяцы, і толькі іо студзеня 1945 г., калі ў вайне ўсё было вырашана, быў здабыты дазвол на стварэньне і-е Грэнадэрскае Штурмавое Брыгады „Беларусь".
У гэтую брыгаду ўліліся выпускнікі кадравага батальёну. Камплектаваньне брыгады ішло ў Гіршаве (паўночна-ўсходняя Баварыя). Усяго вайсковая адзінка складалася з трох батальёнаў пяхоты пад камандай Пятра Касацкага, Зьмітра Чайкоўскага й Антона Сокал-Кутылоўскага, а таксама швадрона кавалерыі — усяго 2500 чалавек. Спачатку
5 Кушаль Ф. Спробы стварэньня беларускага войска. Мн.: Беларускі Гістарычны Агляд, 1999. С. 103.
6 Загад №6 Галоўнага Кіраўніцтва Вайсковых Спраў. Бэрлін, 27 кастрычніка 1944 г. 3 архіву БЦР. Копія знаходзіцца ў прыватным архіве аўтара.
камандзірам брыгады быўЗыглінг, пазьней яго замяніў Франц Кушаль7. Аднак беларускім жаўнерам так і не было наканавана ўступіць у бой, тым больш пры канцы красавіка яны перайшлі на бок саюзьнікаў.
Паралельна з фармаваньнем беларускіх збройных адзінак на эміграцыі разгортвалася „Справа генэрала Ўласава“.
14 лістапада 1944 г. у Празе адбыўся ўстаноўчы сход Камітэту Вызваленьня Народаў Расеі. Абвяшчэньне КВНР праходзіла ваўрачыстай абстаноўцы — з прысутнасьцю прадстаўнікоўнямецкагаўраду, праваслаўнага сьвятарства, журналістаў. Стварэньне Камітэту перасьледавала дзьве мэты: падвысіць баявы дух раскіданых па Нямеччыне й Чэхіі „ўсходніх" батальёнаў шляхам зьвядзеньня іх у болып буйныя фармаваньні й наданьня ім статусу арміяў саюзных дзяржаваў. Таксама плянавалася, што Камітэт аб’яднае ўсю эміграцыю — ад старой хвалі да „новых“ выгнанцаў і остарбайтэраў8.
У склад КВНР увайшлі Нацыянальны савет народаў Каўказу, Нацыянальны савет народаўТуркестану, Украінская нацыянальная рада, а таксама й прадстаўнікі „Беларускага камітэту". У маніфэсьце, выдадзеным сябрамі Камітэту, утрымліваўся параграф аб праве народаў СССР на самавызначэньне.
На супрацоўніцтва з Уласавым пайшла частка сяброў Беларускае Цэнтральнае Рады, незадаволеных „нерашучасьцю“ Радаслава Астроўскага й гаговых у любы спосаб змагацца з бальшавізмам. У склад Беларускага камітэту ўвайшлі былы экс-старшыня Менску Анатоль Комар, колішні кіраўнік БКА на Менскую акругу Міхаіл Пугачоў, паэт Уладзімер Дудзіцкі, журналіст Мікола Дземчанка, сябры БЦР Вячаслаў Сэлях-Качанскі, Яўхім Кіпель, Мікалай Будзіловіч ды інш.
Прыхільнікі акцыі Ўласава былі востра раскрытыкаваныя на пасяджэньні прэзыдыюму БЦР, што адбылося 12 сьнежня 1944 г., а колішні шэф аддзелу прапаганды галоўнага кіраўніцтва БКА надлейтэнант Уладзімер Гуцька (Дудзіцкі) нават быў разжалаваны (дэградаваны) з пасады надлейтэнанта да ступені стральца.
Радаслаў Астроўскі перасьцерагаў беларускіх дзеячаў ад залішняй веры ў прыхільнікаў акцыі Ўласава. Прэзыдэнт БЦР падкрэсьліваў: „3
7 Касяк I. Другая сусьветная вайна і паваенны час // Найдзюк Я., Касяк I. Беларусь учора і сяньня. Мн., 1993. С. 336.
8 Окороков А Антнсоветскне воннскне формнровання в годы Второй мнровой войны. Москва, 2000. С. ш.
мамэнту ўтварэньня Ўласаўскага Камітэпіу Вызваленьня, гэты Камітэт імкнецца да падпарадкаваньня сабе іншых народаў, зусім ня лічачыся зь іх існуючымі арганізацыямі. 3 гэтым імкненьнем ні беларусы, ні іншыя народы не маглі пагадзіцца й падалі нямецкім уладам супольны пратэст. Камітпэт Вызваленьня ня мае права выступаць ад іншых народаў паміма іхрэпрэзэнтацыйных органаў. Гэтыя народы становяць go мільёнаў усяго насельніцтва былой Расеі, і яны ня могуць пагадзіцца безагаворачна ўвайсьці ў склад „едзтай і недзелімай Расеі“, да чаго імкнецца Камітэт Вызваленьня. Мы іі інійыя народы для змаганьня з бальшавікамі можам зь імі заключыць ваенны саюз, а не падпарадкавацца яму^. Астроўскага падтрымаў і віцэ-прэзыдэнт Мікола Шкялёнак, зьвяртаючы ўвагу на тое, што Ўласаўскія паўнамоцтвы дастаткова абмежаваныя, і яму самастойна мала чаго ўдаецца зрабіць, бо арганізацыя батальёнаў вядзецца зь ведама немцаў.
Час расставіў усё на свае месцы. Празь некалькі гадоў Яўхім Кіпель прызнаў рацыю Астроўскага й ягоных паплечнікаў: „...у тым часе супрацоўніцтва з камітэтам Уласава было патрэбнае. Сярод тысячаў і тысячаў палонных савецкае арміі быў высокі працэнт беларусаў. Уласаў разьлічваў стварыць сваю армію з тых палонных, добраахвотнікаў, ідэёвых ворагаў камунізму й змагароў з бальшавікамі. Паколькі нацыянальная сьведамасыр, тых савецкіх жаўнераў была амаль ніякая, трэба было быць у Камітэце, каб дамагчыся стварэньня беларускіх аддзелаў. Хоць супрацоўніцтва з Уласавым было правільным, безь ніякага сумневу, правільна рабіла й БЦР, увесь час адстойваючы перад немцамі незалежную беларускую пазыцыю... Ва „ўласаўскім"Камітэце была выпрацавана канстытуцыя, паводлеяе нацыянальныя мятйыні былі вельмі абмежаваныя ў правох. Нашае палажэньне было далёкім ад палітычнай самастойнасьці. Галоўную ролю там адыгрывалірасейцы, а мы ім былі падпарадкаваныя... Мы схіляем галаву перад слаўнай і сьветлай памяцьцю генэралаА. А. Уласава як антыбальшавіка, правадыра антыкамуністычнага збройнага руху, але ягоная нацыянальная палітыка нас тады не задавальняла. Уласаў быў расейскім шавіністам. Мы спрабавалі зь ім супрацоўнічаць, але не змаглі. Беларускі народ жадае поўнай палітычнай незалежнасьці, а маніфэст Уласава гэткай незалежнасьці не даваў“'°.
9 За Дзяржаўную Незалежнасьць Беларусі. Лёндан: БЦР, i960. С. 151. ‘° КіпельЯ. Эпізоды... С. 238—240.
Займалася БЦР і справамі культуры. У Нямеччыне дзейнічаў ансамбль песьні й танца „Жыве Беларусь" (кіраўнік Аўген Кавалеўскі), які аб’езьдзіў з канцэртамі амаль усю краіну, наведваючы беларускія суполкі й лягеры.
Беларускі аддзел прапагандысцкага бюро „Вінэта" быў падпарадкаваны БЦР і ператвораны ў Беларускае Інфармацыйнае Бюро. БІБ пасьпела выпусьціць толькі адну кнігу — брашуру Кастуся Езавітава „Беларуская Цэнтральная Рада — адзіны правамоцны прадстаўнік беларускага народу". Рэшта кніг, якія знаходзіліся ў наборы, згарэла ад саюзьніцкіх бамбёжак11.
Апекавалася БЦР сацыяльнымі пытаньнямі. Дзякуючы высілкам Рады ўцекачы забясьпечваліся жыльлём, выплачваліся аднаразовыя дапамогі. Нават стварэньне розных аддзелаў і пададдзелаў пры Цэнтральнай Радзе, як, напрыклад, статугнага й санітарнага, Саюзу Беларускіх Жанчын, ці павышэньне афіцэрскіх рангаў трэба разглядаць выключна як спробу гарантаваць за нямецкія грошы людзям неабходны пражытачны мінімум. Немцы былі ў нейкай ступені фармалісты: калі існавала пасада, то чалавеку на ёй спраўна выплачвалі заробак.