Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
Яшчэ адна з найважнейшых падзеяў, што адбылася ў перадкапітуляцыйны пэрыяд дзейнасьці БЦР — прыняцьце Друтога Статуту ў студзені 1945 г. Ранейшы Статуг, падпісаны 21 сьнежня 1943 г., быў створаны генэральным камісарам Беларусі Куртам фон Готбэргам і састарэў, ён не рэглямэнтаваў дзейнасьці Рады, бо складаўся толькі з чатырох пунктаў. Прыняцьце новага Статуту доўга дыскутавалася — найбольшыя спрэчкі выклікала пытаньне колькасьці сяброў Рады — і нарэшце было ўхвалена ў сярэдзіне студзеня 1945 г. Фактычна, Статут уяўляў зь сябе Канстытуцьію дзяржавы.
Паводле яго БЦР абвяшчалася адзіным праўным прадстаўніцтвам сувэрэнных правоў беларускага народу, пакліканым Другім Усебеларускім Кангрэсам у Менску, а палітычныя заданьні вызначаны Пастановаю гэтага Кангрэсу: арганізацыя ўсіх палітычных сілаў беларускага народу для змаганьня за вызваленьне Беларусі й здабыцьцё ейнае незалежнасьці. Апроч таго, БЦР, згодна са Статутам, мела ажыцьцяўляць праўную, сацыяльную й культурную апеку над усімі беларусамі, якія апынуліся па-за межамі Беларусі.
11 Туронак Ю. Беларуская кніга пад нямецкім каітгролем: 1939—1944 гг. Мн., 2002. С. 66—67.
Паводле артыкула з, паўнамоцтвы БЦР мелі трываць да Трэцяга Ўсебеларускага Кангрэсу, які Рада абавязана склікаць неадкладна пасьля вызваленьня Беларусі.
На чале БЦР знаходзіўся прэзыдэнт, вызначаны Другім Усебеларускім Кангрэсам, які зьяўляўся правадыром усіх беларускіх збройных сілаў і„пратэктарам арганізацыі беларускае моладзі". Да кампэтэнцыі прэзыдэнта адносілася: рэпрэзэнтацыя БЦР перад урадамі й нацыянальнымі прадстаўніцтвамі іншых дзяржаваў.
„Вырашаючым" (заканадаўчым) органам БЦР абвяшчаўся Пленум Рады на чале з прэзыдыюмам (старшыня, заступнік і сакратар, што выбіраліся тэрмінам на адзін год), у склад якога ўваходзілі ўсе сябры БЦР (агульны лік сяброў ня мусіў перавышаць 25 чалавек). Да кампэтэнцыі Пленуму Рады належала:
—	перагляд Статуту БЦР;
—	выбар кандыдатаў да наступнікаў Прэзыдэнта БЦР;
—	разгляд і прыняцьце праграмы й палітычнае лініі БЦР;
—	ратыфікацыя ўмоваў з нацыянальнымі прадстаўніцтвамі;
—	прадстаўленьне Прэзыдэнту БЦР кандыдатаўу сябры БЦР і прапазыцыі аб адкліканьні радных і г. д.
Выканаўчым органам БЦР абвяшчалася Калегія, у склад якой уваходзілі кіраўнікі ўсіх аддзелаў БЦР і шэф Калегіі. Менавіта Калегія мелася выконваць усю працу БЦР у розных галінах і кірунках, вызначаных Пленумам Рады й прэзыдэнтам.
Перад самай капітуляцыяй Нямеччыны супрацоўнікі БЦР пакінулі Бэрлін, частка Рады апынулася ў Гокстэры, частка дзеячаў разьехалася па ўсёй Нямеччыне. Ня толькі сябры БЦР, але й усе вымушаныя эмігранты апынуліся ў няпростай сытуацыі: „Што рабіць далей?“, тым больш калі стала ведама, што згодна зь Ялцінскімі пагадненьнямі былых грамадзянаў СССР будуць высылаць у Савецкі Саюз. „Так,мы змагаліся супраць савецкае ўлады. Мы сталіся „саюзьнікамі“ немцаў.Але што з таго? Мы ж змагаліся супраць антычалавечнае, зьвярынае ўлады, мэтай якое было паняволіць сьвет, зьнішчыць свабодылюдзтва, паняволіць народы, пазбавіць іх культурнае спадчыны. Iмы гэта зразумелі, пераканаліся на ўласным дасьведчаньні. А нас былі мільёны. Heхацелася гэтаму верыць. Мы былі пэўныя, што здолеем пераканаць Захад. Але... трэба было некуды ісьці... Безвыходнасьць"1'2.
12 Туронак Ю. Беларуская кніга... С. 242.
Сябры Рады былі расьцярушаныя па ўсёй краіне, апынуліся ў розных зонах акупацыі — брытанскае, амэрыканскае, францускае. Яны вымушаныя былі мяняць прозьвішчы, месца нараджэньня — асабліва гэта тычылася тых, хто нарадзіўся ва Усходняй Беларусі. Частка сяброў БЦР апынулася ў СССР — хто прымусова, як Мікола Шкялёнак, Станіслаў Грынкевіч-старэйшы, Кастусь Езавітаў, Сьцяпан Калядка, дырэктар Слонімскае настаўніцкае сэмінарыі Міхал Астроўскі, хто добраахвотна, як Міхась Ганько, Усевалад Родзька, каб працягваць узброеную барацьбу. Зь першых толькі Міхал Астроўскі ня быў прысуджаны ў СССР да найвышэшае меры пакараньня, атрымаў 10 гадоў папраўчых работаў.
3 капітуляцыяй Нямеччыны адбыўся й самароспуск БЦР. Сябры Рады й Радаслаў Астроўскі справядліва баяліся за тое, што саюзьнікі будуць перасьледаваць іх за супрацоўніцтва зь немцамі. У тых неспрыяльных варунках да калябарантаў залічаліся ўсе, хто тым ці іншым чынам быў заўважаны ў супрацоўніцтве з нацыстамі, нават публіцыстычным, як у выпадку з нарвэскім пісьменьнікам Кнутам Гамсунам.
Нягледзячы на гэта дзейнасьць БЦР у Нямеччыне ў перадкапітуляцыйны пэрыяд мела надзвычай важнае значэньне. Сябры Рады здолелі паставіць пад кантрольусё беларускае жыцьцё й апекавацца ўсімі беларусамі, расьцярушанымі па гэтай краіне, бараніць іх ад самаволі нямецкіх уладаў. Апроч таго, дзейнасьць БЦР як галоўнага прадстаўніцтва беларускага народу лішні раз нагадвала эўрапейскім палітычным суб’ектам пра існаваньне незалежнае Беларусі. На жаль, пасьля капітуляцыі Нямеччыны БЦР апынулася ў складаным становішчы й на некаторы час спыніла сваю дзейнасьць. Яе абвінавачвалі ў шчыльным супрацоўніцтве з гітлераўцамі, хоць насамрэч ў тых варунках бараніць у інакшы спосаб інтарэсы беларускага народу было вельмі складана. Але тут ужо на сцэну выйшаў іншы фактар: зьяўленьне на палітычнай арэне новага моцнага гульца — Злучаных Штатаў Амэрыкі. I частка былых сяброў БЦР — Аўген Калубовіч, Франц Кушаль, Станіслаў Станкевіч, Барыс Рагуля — перайпілі ў склад адноўленае Рады БНР.
БЦР адрадзілася ў лютым 1948 г. як рэакцыя на зьяўленьне Рады БНР. Да яе далучыліся тыя, хто ня бачыў у Міколе Абрамчыку палітычнага лідэра.
Адзін з апошніх здымкаў Радаслава Астроўскага (у цэнтры). 1976 г. [Да артыкула Алега Гардзіенкі „Беларуская Цэнтральная Рада: ад эвакуацыі зь Беларусі да капітуляцыі Нямеччыны“]
Мэдалі Беларускай Цэнтральнай Рады.
[Да артыкула Алега Гардзіенкі „Беларуская Цэнтральная Рада:
ад эвакуацыі зь Беларусі да капітуляцыі Нямеччыны“]
Юры Гарбінскі
Варшава
ГІСТОРЫЯ БАПЦ НА ЭМІГРАЦЫІ: КРЫНІЦЫ ДАСЬЛЕДАВАНЬНЯ
Як ведама, падзеі Другой Сусьветнай вайны й яе вынікі паклалі пачатак чарговай хвалі эміграцыі зь Беларусі, што доўжылася ад 1944 г. да другой паловы 1950-х гг. і мела палітычны характар. Як слушна заўважыў доктар Вітаўт Кіпель, пры выразна акрэсьленай сацыяльнай неаднастайнасьці гэтую хвалю, якую складалі сяляне, інтэлігенцыя, вайскоўцы, характарызавала„ліоцная беларуская нацыянальная сьведамасьць, незалежніцкая ідэалёгія й абсалютная бескампрамісовасьць да камуністычнае сыстэмы"'. Паводле канфэсійнай прыналежнасьці пераважная большасьць эмігрантаў была праваслаўная, адна пятая ад агульнай колькасьці — каталікі, і невялікі адсотак — пратэстанты2. Першапачаткова гэтая хваля эміграцыі затрымалася ў Заходняй Нямеччыне, Аўстрыі, Бэльгіі, Ангельшчыне, Францыі. Аднак ужо на пачатку 1950-х гг. большасьць беларусаў-эмігрантаў з гэтых краінаў перабралася за акіян — у ЗША, Канаду, Аўстралію, а таксама ў Аргентыну. Час паказаў, што ў складаных варунках эміграцыйнага жыцьця царква й рэлігія, нягледзячы на закалоты й крызісы, сталіся для многіх важнымі фактарамі захаваньня беларускага традыцыяналізму й нацыянальнай саматоеснасьці. Галоўную ролю пры гэтым адыгралі новазарганізаваныя парафіі Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, адноўленай у чэрвені 1948 году ў Канстанцы (Нямеччына), і першыя беларускія прыходы ў грэцкай юрысдыкцыі ў ЗША й Канадзе.
Беспасярэдняя роля царквы ў штодзённым жыцьці беларускай дыяспары адлюстраваная ў рэляцыі др. Янкі Запрудніка, які, між іншым, заўважаў:
„Там, дзе была беларуская царква, людзі гарнуліся, можа, ня гэтулькі ў моц сваёй нацыянальнай сьведамасьці, колькі ў моц сваіх
1 Кіпель В. Беларусы ў ЗША. Мн.: Беларусь, 1993. С. 59.
2 Тамсама. С. 214.
пэўных больш або менш рэлігійных перакананьняў. Трэба было ўзгадоўваць дзяцей, калі сем’ібылі. Трэба было трымацца пэўныххрысьціянскіх абрадаў — хрысьціцца, жаніцца. I трэба памятаць, людзі ж наогул маральныя. Яны ведалі, што Царква вучыць дабру. Царква была яшчэ такім месцам таварыскіх сустрэчаў, знаёмстваў і адначасна месцам малітвы. Сыстэматычнасьць багаслужбаў забясьпечвала тое, што калі чалавек хацеў з кімсьці сустрэцца, то ў нядзелю ў царкве на службе ён абавязкова з патрэбным чалавекам мог убачыцца. (...)
Былі пэўныя маральныя й царкоўныя законы, зь якімі грамадзтва лічылася. Людзі прыслухоўваліся, што на пропаведзях гаварылі, і выконвалірэгулярны нядзельны цырыманіял‘\
Царква ня проста прыцягвала кожнага, але, як заўважаў доктар Вітаўт Кіпель, спрыяла фармаваньню беларускага грамадзкага й царкоўнага актыву на эміграцыі:
,Людзі паходзілі больш-менш з аднаго краю, гаварылі на адной і той жа мове, елі тыя самыя аладкі, дранікі. У іх была культурная супольнасьць, а нацыянальная сьведамасьць магла быць і зусім нізкай. Вось жа, царква, як нэўтральны грунт, дала магчымасьць усім гэтым людзям сыходзіцца рэгулярна — раз на тыдзень, або час ад часу. Гэта была агульная база, якая не вымагала нацыянальнай сьведамасьці, але прыцягвала максымальную колькасьць людзей. (,..)У такіх варунках паступова закладалася арганізацыйная аснова для беларускага грамадзка-рэлігійнага, а пры гэтым і палітычнага, і культурнага жыцьця. Усёгэта спалучалася адно ў адным.
Пакуль не было БАЛЦ, беларуская эміграцыя з рэлігійнага пункту гледжаньня была зусім раскіданая. Аднаўленьне БАПЦ дазволіла ўтрымаць нацыянальна сьведамую эміграцыю, бо нельга было будаваць прыходаў, арганізоўваць царкву як арганізацыйную адзінку, калі няма кіраўніцтва'Х
Гісторыя БАПЦ налічвае не адно дзесяцігодзьдзе й мае пэрыяды велічы й заняпаду, дасягненьні й страты. У беларускай гістарыяграфіі, пераважна эміграцыйнай, ёсьць шэраг грунтоўных публікацыяў, прысьвечаных гэтай праблеме. Аднак і сёньня дасьледніку цяжка знайсьці аўтарытэтныя аналітычныя працы, манаграфіі, якія б дэталёва разгля-
3	Рэляцыя др. Янкі Запрудніка да аўтара (Ныо-Джэрзі, 5 лістапада 2003).
4	Рэляцыя доктара Вітаўта Кіпеля да аўтара (Ныо-Джэрзі, 5 лістапада 2003).
Гісторыя БАПЦ на эміграцыі: крыніцы дасьледаваньня далі асноўныя пэрыяды разьвіцьця ідэі аўтакефаліі праваслаўнай царквы беларускага народу, гістарычны й кананічны фундамэнт БАПЦ. Да ўсяго, ненапісаная й сама гісторыя БАПЦ. Вось чаму сёньня адной з галоўных задачаў беларускай гістарыяграфіі ёсьць навуковая распрацоўка гісторыі Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы наогул і яе эміграцыйнага пэрыяду ў прыватнасьці. Важная праблема гэткай распрацоўкі ў яе мэтадалягічным аспэкце — вывучэньне ідэі аўтакефаліі як магістральная ў разьвіцьці беларускай нацыянальнарэлігійнай думкі ад часоў беларуска-літоўскай мэтраполіі да нашых дзён. I гэта зразумела, бо ў рэлігійна-гістарычных пошуках беларусаў ідэя аўтакефаліі беларускай царквы, як трапна заўважыў айцец Мікалай Лапіцкі, была„тьш коранем, зь якогарасьце дрэва нашаеЦарквы“5.