Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
11 Гл.: Religion in the USSR. Munchen: Institute for the Study of the USSR, i960. Serie I. №59. P. 70—75.
12 Гл.: Беларускі Праваслаўны Каляндар на 1968 год. Ныо-Ёрк: Епархіялыіая ўправа БАПЦ у Амэрыцы, 1967. С. 55—60.
13 Bird Т. Orthodoxy in Byelorussia: 1917—1980 // Запісы БШІМ. №17. Нью-Ёрк, 1983. С. 159-169.
м Belarusian Publishing In The West: A Bibliography. Periodicals / Compiled by Vitaut Kipel and Zora Kipel. New York: Ross Publishing Inc., 2004. — 150 p.
датычаць таксама нэкралёгі. Такія рэляцыі, паведамленьні й камунікаты звычайна публікаваліся ў газэтных ці часопісньіх рубрыках „3 царкоўнага жыцьця“, „3 нашага жыцьця", „Зь беларускага жыцьця“15. Багатую падгрупу складаюць аглядныя артыкулы з працы царкоўных сабораў, жыцьця парафіяў БАПЦ у ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Бэльгіі, Аўстраліі16 і гэтак званыя „юбілейныя" публікацыі, зьвязаныя з асобамі й падзеямі з гісторыі праваслаўнай царквы беларускага народу17.
Асабліва каштоўныя матэрыялы — праблемна-аналітычныя артыкулы, прысьвечаныя, сярод іншага, пытаньню рэформы й перакладу багаслужбы ў беларускую мову18. Сярод Lx найперш прыгадаем сэрыю
15 Прыкладам, з публікацыяў царкоўна-рэлігійнага зьместу ў газэце „Беларус" за 1954—1962 іт. гл.: Вернік. Прыгожыя харугвы ўнашай Царквеў Кліўлэндзе // Беларус. 1954. №3 (49); Прысутны. Новая царква й сьвятар БАПЦарквы // Беларус. 1954. №4 (50); [Б. а.] Царкоўнае сьвята ў Нью Брансьвіку // Беларус. 1956. №57; [Б. а.] У Нью Ёрку куплены царкоўны будынак // Беларус. 1957. №62; Васіль, архіяпіскап. 3 Богам наперад // Беларус. 1958. №63; Прыхаджанін. Беларускае царкоўнае жыцьцё ў Аўстраліі // Беларус. 1958. №70; Тулейка М. Высьвячэньне Катэдральнага Сабору БАПЦ у Нью Ёрку // Беларус. 1958. №70; [Б. а.] Сьвята парахфй Сьв. Кірылы Тураўскага // Беларус. 1962. №78—79; [Б. а.] Жаночае згуртаваньне ўпрыгожвае Царкву // Беларус. 1962. №78—79; [Б. а.] Зь дзейнасьці царкоўнае рады [парафія Жыровіцкай Божай Маці ў Кліўлэндзе] // Беларус. 1962. №75; [Б. а.] 3 царкоўнае хронікі // Беларус. 1962. №78—79.
16 [Б. а.] 3 жыцьця парафіяў Сьв. Б.АП.Ц. на чужыне [у ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Аўстраліі] // Беларускі Праваслаўны Каляндар на 1968 год. Нью Ерк: Епархіяльная ўправа БАПЦ у Амэрыцы, 1967. С. 80—106.
17 [Б. а.] ю-годзьдзе аднаўленьня БАПЦарквы // Бацькаўшчына. i960. №1— 2 (485—486); Маркоўскі П. Беларуская Праваслаўная Царква на выгнаньні // Веча. №3—4 (17—18). Іст Брансьвік, 1972. С. 2—18 ды інш.
18 A К. Беларуская царкоўная музыка кампазытара М. Куліковіча // Бацькаўшчына. 1949. №12 (56); Куліковіч М. Да пытаньня беларускага царкоўнага пяяньня // Бацькаўшчына. 1958. №36 (428); Куліковіч М. Пытаньне Беларускае Багаслужбы // Бацькаўшчына. i960. №12—13 (496—497); Немановіч У. Абаронцы рускага праваслаўя // Бацькаўшчына. i960. №іо (494); Гарыгляд Г. [Войтанка В.] Грамадзкая думка нашай царквы. [Пасэйк], 1969. — 5 с.
Гісторыя БАПЦ на эміграцыі: крыніцы дасьледаваньня публікацыяўу газэце „Бацькаўшчына", што пры канцы 1950-х гг. запачаткавала дыскусію ў справе беларусізацыі БАПЦ*9. Сутнасьць і асноўныя кірункі гэтае дыскусіі акрэсьленыя наступнымі яе аспэктамі:
1)	рэлігійныя сьвятыні ў праваслаўнай царкве беларускага народу:
—	нацыянальны характар і форма крыжа (крыж Сьв. ЭўфрасіньніПрадславы як уласнабеларускі);
—	культ іконы Божай Маці;
—	культ беларускіх нацыянальных сьвятых;
—	нацыянальны характар царкоўнай архітэктуры (іканастас, нутраны й вонкавы выгляд царквы, яе назва);
2)	нацыянальны характар і зьмест багаслужбаў:
—	пытаньне рэформы й перакладу багаслужбы ў беларускую мову;
—	пераклад царкоўных тэкстаў (Апостал, Эвангельле, Ойча Наш, Верую)
—	пераклад літургіі;
—	пытаньне беларускага царкоўнага пяяньня й музыкі (уласнабеларускія царкоўныя кампазыцыі й рэлігійныя песьні; стварэньне Беларускага Абіходу-Васьмігалосьніка);
2)	нацыянальныя звычаі й іх культывацыя ў царкоўным жыцьці на эміграцыі;
3)	справа календара (стары й новы стыль):
— стары каляндар як „тормаз разьвіцьця" нацыянальнага й рэлігійнагажыцьця;
5)	царкоўна-рэлігійны друк і пэрыядычныя выданьні:
— друкаванае слова як фактар нацыянальна-рэлігійнага выхаваньня;
6)	патрэба стварэньня царкоўных арганізацыяў (брацтваў і сястрыцтваў) і іх роля ў захаваньні беларускай нацыянальна-рэлігійнай тоеснасьці;
7)	праблема пераадоленьня кансэрватызму ў справе беларусізацыі
19	Будзіч А. [Запруднік Я.] Да беларусізацыі... БАПЦ // Бацькаўшчына. i960. №6 (490); Куліковіч М. Пытаньне Беларускае Багаслужбы // Бацькаўшчына. i960. №12—13 (496—497); А. К„ а. [ Крыт А., а.] Да беларусізацыі БАПЦарквы (Адказ с-ру А. Будзічу // Бацькаўшчына. i960. №10 (494); Бутрымовіч А. У справе беларусізацыі нашых цэркваў // Бацькаўшчына. i960. №19 (5<>3)-
царкоўна-рэлігійнага жыцьця на эміграцыі ў шэрагах ярархаў і сьвятарства БАПЦ20.
Варта заўважыць, што ўсе згаданыя аспэкты дыскусіі ня страцілі сваёй актуальнасьці ў сучасным рэлігійным жыцьці й на эміграцыі, і на бацькаўшчыне. Асобныя зь іх, як прыкладам, пытаньне рэформы й перакладу багаслужбы ў беларускую мову, знайшлі свой далейшы разгляд на старонках газэты „Беларус“ ў 1980— 1990-х гг.м.
Дыскусія на старонках газэты „Бацькаўшчына" ў справе беларусізацыі царквы выходзіла далёка за межы дзейнасьці самой БАПЦ. Яна акцэнтавала ўвагу на праблеме беларусізацыі ўсяго царкоўна-рэлігійнага жыцьця на эміграцыі, акрэсьліла яе шматаспэктны характар і маштабы. Абумоўлена гэта было стратэгічнай мэтай аднаўленьня нацыянальна-рэлігійнага жыцьця на эміграцыі, якую вельмі трапна й выразна сфармуляваў, між іншым, адзін з удзельнікаў вышэй згаданай дыскусіі:
„Ідэя царкоўнай ірэлігійнай незалежнасьці вяжацца непадзельна з нацыянальнай незалежнасьцяй кожнага народу, а паняволенага ў асаблівасьці. Змагацца толькі за палітычную й гаспадарчую незалежнасьць свайго народу, а заставацца ў царкоўнай, духовай залежнасьці ад сваіх палітычных і нацыянальных ворагаў — гэта ніякае змаганьне. (...) Незалежнасьць палітычная й нацыянальная мусіць вырастаць з душы народу, з духовай, псыхічнай, культурнай, моўнай, абрадавай, звычаёвай і г. д. незалежнасьці чалавека, зь ягонага маральнага складу, даякога ворагу дабрацца ня таклёгка. I вось царква, як запраўдная выхавальніца чалавека, мае вытварыць гэткі маральны склад чалавека пры дапамозе сваіх выхаваўчых сродкаў"22.
20 Найбольш канцэптуальна й канкрэтызавана ўсе згаданыя пытаньні разгледжаныя ў артыкуле: Бутрымовіч А. У справе беларусізацыі нашых цэркваў // Бацькаўшчына. i960. №19 (503).
21 Запруднік Я. Малітва, розум і родная мова // Беларус. 1988. №348; Пікарда Г. Пытаньне беларускае багаслужбы // Беларус. 1989. №355.
22 Бутрымовіч А. У справе беларусізацыі нашых цэркваў...
Лявон Вашко
Масты
БЫТААДЛЮСТЭРАК ЖЫВОГА НЯБЫТУ
(Ідэеўнівэрсаліі творчасьці Восіпа Арлоўскага ў кнізе „Беларускія народныя расказы“)
Кніжка Восіпа Арлоўскага „Беларускія народныя расказьГ, выдадзеная ў Полацку на пачатку XX ст., адметная сваёю тайнічай, скразьсьветнай ідэеўнівэрсальнасьцю: псыхічныя агульнападставы беларускага духачасу выяўляюцца ў ёй як перадрэчаіснасьць, рэчаіснасьць і пасьлярэчаіснасьць; кніжка прысутнічае, і гэтая прысутнасьць, неўясьнёнае псыхічнае зьзяньне дзесь побач з абыклай навакольнай быцежаю, прыадчыняе мудрую загадкаглыбіню сьвету; іначай кажучы, гледзячы на рачны пясок, можна толькі пясок і бачыць, але гэта — бачаньне невідочніка, бо на пяску заўсёды тайнічахвалюецца нябытаадсутнасьць, жывуць цені часу, лікі старажытных ды яшчэ ненароджаных багоў, творыцца касьмічны драмапіс Сусьвету, — і пры ўсім сваім унівэрсальным шчырараскрыцьці пясок гэты ёсьць, ён акамелая рэальнасьць; гэтак жа ёсьць і кніжка Восіпа Арлоўскага: можна не надаваць ёй аніякага значэньня або з дапамогаю заклёнаў ператварыць яе ў каменьне, але немагчыма пазбыцца ейнае рэальнае істасьці, у якой, між тым, таемніцца няўрозумная й хвалёўная пазаіснасьць.
Маё першае знаёмства з Восіпам Арлоўскім адбылося праз Максіма Гарэцкага на пачатку 1990-х гг. („Гісторыя літаратуры") — закранула; дык пайшоў у „ленінку“ ды замовіў „Беларускія народныя расказы“ — уразіла; а пасьля таго, як Лявон Юрэвіч зычліва даслаў з Наваёрку да мяне кніжку Восіпа Арлоўскага, выпадковае ўражаньне сталася мною; па-за неадрэдагаванымі, непрачытнымі радкамі раптам паўсталі жывыя цені тайнічае й неўміручае беларускае шчырасьці; гэта — вельмібеларуская кніжка, паколькі патрабуе найпаўнейшае разбуды душы; не пачуўшы ў сабе й не прыняўшы бязрозумны, невытлумны духасьвет беларуса, гэтую кніжку ўбачыць немагчыма — яна не разгорнецца, ейныя зжаўцелыя старонкі асыплюцца, як нежывыя пялёсткі засьмяглае кветкі, ейныя словы падмануць, прамовіўшы бязглузьдзіцу й схаваўшы тайнічазапаветны сэнс пісьмёнаў ды пачуцьцяў; душа —
той ключ, што адмыкае дзьверы ў кнігакрай беларускіх сноў: абыклы рачны жаўцяк ажывае ценямі старажытнае драмагісторыі неспасьцігнутых сэнсаў, розумазаклятае каменьне пачынае дыхаць, ператвараючыся ў фантастычныя істоты няведамае беларускае духаміталёгіі; ...і абсурдны бязглуздасьвет пустых словаў і сказаў напаўняецца стазьявамі й стаформамі жыцьця, раскрываючы ісьцінашчырасьці вальнавобразаў, явячы азарэньні цемры й прароцтвы невядомасьці.
Паводле асобы Восіпа Арлоўскага й ягоных „Расказаў" беларускае літаратуразнаўства ад самага пачатку знаходзіцца ў пэўнай разгубленасьці: яно ня можа „прыняць" творчасьць аднаго зь першых беларускіх пісьменьнікаў, аднак і ня можа „адмовіць“ ягоную творчасьць; з аднога боку, перад крытыкам паўстаюць жаданыя беларускамоўныя радкі, вельмі чаканыя й прагныя беларускай творчай душою на пачатку XX ст., а зь іншага боку, крытык бачыць перад сабою малапісьменнага й зашоранага графамана, які ў часе прадчуваньня ўсёахопных сацыяльных пераўтварэньняў, ухваляе праз сваіх герояў прыгонны лад і асуджае любыя праявы прагрэсу, — гэтая супярэчнасьць выразна бачыцца ўжо ў „Гісторыі літаратуры" Максіма Гарэцкага, для якога творчасьць Восіпа Арлоўскага зьяўляецца прадметам мастацкае крытыкі й разам з тым цяжарам, якога крытык ня можа пазбыцца; гэткая ж праблема паўставала й перад іншымі гісторыкамі: цягам часу імя Восіпа Арлоўскага згадвалася некаторымі дасьледнікамі беларускае літаратуры, і як правіла, яго крытыкавалі за непісьменнасьць, за нізкі ўзровень геніяльнасьці, а пагатоўза тое, што праспаў палітычны момант... аднак ніхто ня даў рады закрэсьліць, зьнябыціць ягоную спадчыну ўвогуле; гісторыеадметнасьць творчасьці ВосіпаАрлоўскагаўтым, што беларускае літаратуразнаўства, адмаўляючы спадчыну пісьменьніка, усё ж пакідала гэтую спадчыну ва ўлоньні беларускага літаратурнага разьвіцьця, не давала рады выкрасьліць пісьменьніцкае імя зь беларускае літаратуры, хаця, паводле зразумелых прычынаў, ня дужа акцэнтавала ўвагу на асобе й творах.