Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
2)	праз нацыянальную эліту падрыхтаваць грамадзкую думкі да ўвядзеньня зьменаў у беларускі правапіс;
3)	легітымізаваць фактычную працоўную групу (у форме тэрміналягічнае камісіі) ддя ўнармаваньня артаграфіі, тэрміналёгіі й лексыкі беларускае мовы — у складзе: Антон Адамовіч, Антон Лёсік, Кастусь Шкуцька42.
&	пачатку сьнежня 1949 г. (Катковіч А., Катковіч-Клентак В. Успаміны. Беласток: Беларускае Гістарычнае Таварыства, 1999. С. 6о—61).
Аднак ува ўсіх энцыкляпэдычных біяграмах як дата сьмерці падаецца дзень 23 чэрвеня 1941 г. (Беларуская савецкая энцыклапедыя. Т. 2. Мн., 1970. С. 76; Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 5. Мн., 1981. С. 55; Беларусь: Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1995. С. 66; Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. і. Мн., 1993. С. 281). Насьмелімся зрабіць прыпушчэньне, што кваліфікаваны біёграф беларускіх лінгвістаў Іван Германовіч ведаў, што Мікола Байкоў застаўся ў акупаваным Менску й пазьней эвакуяваўся на Захад, аднак Германовіч, прывязаўшы час сьмерці Байкова да пачатку савецка-нямецкае вайны, імкнуўся захаваць ягонае імя ў аналах гісторыі беларускага мовазнаўства — вывесьці інфармацыю пра яго з-пад увагі цэнзуры.
41	Юрэвіч Л. „Не карай за нямудрае, ойча мой“ // Дудзіцкі У. Напярэймы жаданьням... С. XVII.
4’ Нездарма іхныя імёны ачаляюць сьпіс сяброў тэрміналягічнае камісіі.
Усе пералічаныя заданьні канфэрэнцыя ўтой ці іншай ступені выканала.	.
Апроч таго, канфэрэнцыя мела й сымбалічнае значэньне — яна прадэманстравала, што нават у гэтых цяжкіх умовах удаецца аднавіць беларусаведны працэс, спынены ў БССР у 1930-х гг.
Што да самога пратаколу, то гэта каштоўнае гістарычнае сьведчаньне пра заўважную для гісторыі беларускае моваведы падзею.
<1>
ПРАТАКОЛ
Канфэрэнцыі ў справе абгаварэньня навуковай тэрміналёгіі і ігравапісу ў праграмах і падручніках беларускіх школ, скліканай Інспэктарыятам беларускіх школ пры Генэральным Камісару Беларусі
Удзельнікі Канфэрэнцыі: галоўны інспэктар [Вінцэнт] Гадлеўскі, [Антон] Адамовіч, [Антон] Лёсік, [Натальля] Арсеньнева, [Вацлаў] Іваноўскі, [Уладзіслаў] Казлоўскі, [Радаслаў] Астроўскі, [Францішак] Кушаль, Шыманскі, Скалабін, [I.] Міцкевіч, [Пётра] Кісель, [Уладзімер] Сядура, [Васіль] Тэпін, [Мікола] Байкоў, [Мікола] Ільлінскі, [Аркадзь] Арэхва, [Аляксей] Сянькевіч, [Генадзь] Ціхановіч, [Антон] Шукелайць, Позьняк, [Уладзімер] Гуцька, [Платон] Жарскі, [Алесь] Матусэвіч, [Кастусь] Шкуцька, [Ізыдар] Плашчынскі, [Янка] Ліманоўскі, [Антон] Саломенік, Малашкін, [Іван] Пратасэвіч, [Віктар] Чабатарэвіч, [Эдвард Будзька].
Канфэрэнцыя распачынаецца ўступным словам галоўнага інспэктара Гадлеўскага, які гаворыць аб тым, што беларусы-моваведы запрошаны на гэту канфэрэнцыю для абгаварэньня пытаньня беларускай мовы, а беларуская мова — гэта наша краса і гонар, асабліва мова чыстая — непапсаваная. Трэба гэтую красу і гонар нашай мовы адчуць, a для гатага трэба знаць гэтую мову. Нам патрэбна апрацаваная тэрміналёгія, патрэбны падручнікі, слоўнікі і наогул беларуская літаратура. Справа мовы, справа ўсяго народу. Наша літаратурная мова абапёрта на народнай беларускай мове, на мове беларускага народу. Гэта мова мае свае законы, так як і польская мова. Бальшавікі з аднаго боку, a палякі з другога боку наўмысьля псавалі законы беларускай мовы. Філёлёгі пакліканы з мэтай дасьледаваць законы беларускай народнай мовы. Ёсьць асобы, якія хочуць накінуць нашай мове свае ўласныя, вельмі часта навукова неабгрунтаваныя „законы", але гэта быў-бы памылковы шлях разьвіцьця беларускай мовы. Трэба ў гэтай справе не адрывацца ад народнай вуснай мовы. Мова беларускіх пісьменьнікаў — гэта таксама адна з асноўных падстаў для апрацаваньня беларус<2>кай мовы. Значыцца, у справе разьвіцьця беларускай літаратурнай мовы гэтыя два вышэйпамянёныя моманты павінны адыграць найважнейшую ролю.
Пасьля ўступнага слова галоўнага інспэктара Гадлеўскага для рэфэрату запрашаецца рэдактар43 Адамовіч. У сваім рэфэраце пад на• звай „Гісторыя разьвіцьця беларускае мовы“ Адамовіч гаворыць аб тым, што беларуская мова — гэта надзея вызваленьня беларускага народу. Беларуская мова — гэта палітыка, эканоміка, быт для беларуса. Для немца, скажам, пытаньне мовы — зусім ясная рэч: Немец з крыві — гэта немец з мовы, для беларуса-ж гэта трохі іначай: не заўсёды беларус з крыві — беларус з мовы. Значыцца, калі для другіх народаў мова ўжо не становіць асноўнага, дык для нас беларуская мова — асноўнае. Разьвіцьця мовы народнай не магла спыніць ніякая сіла, а сілы гэтыя былі дзьве: з аднаго боку палякі, а з другога боку — бальшавікі. Мы зараз павінны пачынаць у мове не ад пачатку. У галіне беларускай мовы ўжо шмат чаго зроблена, калі глянуць на гэта вокам гісторыі. Мы маем зараз народную мову — агульную мову народу, якая існуе ў рознастайных дыялектах. 3 гэтае мовы вырастае нацыянальная мова, якая разьвіваецца ў розных жанрах рэлігійнай, палітычнай, навуковай літаратуры і г. д. Нацыянальная мова найбольш шліфуеццаўлітаратуры, паколькі для літаратуры гэта самы матар’ял творчасьці (у іншых дысцыплінах мова служыць толькі для паразуменьня). Адсюль мы часта нацыянальную мову называем літаратурнай, разумеючы гэта ў больш шырокім сэнсе гэтага слова. Як-жа разьвіваліся літаратурныя мовы сьвету? Тут трэба адзначыць два тыпы гэтага разьвіцьця: ангельскі і нямецкі. Ангельская літаратурная мова паўстала тады, калі Ангелыпчына прайшла цэнтралізацыю нацыі, іначай кажучы, адбылося ўтварэньне ангельскай мовы зьверху на аснове сталічнага (лёнданскага) дыя <з>лекту, ўсе іншыя дыялекты Ангельшчыны былі абвешчаны правінцыяльнымі дыялектамі.
Ангельская мова пачала прысвойваць сабе элемэнты іншых моў, правінцыяльныя-ж дыялекты заставаліся ўбаку — адсюль у ангельскай мове чужыя словы для ангельскага народу, бо ўдзел у тварэньні гэтай мовы народ ня прымаў. Ангельскую літаратурную мову тварылі вярхі, адзінкі, ужо пасьля стварэньня ангельскай дзяржавы.
Такім-жа шляхам утваралася і расейская мова. Яна разьвівалася на грунце старажытнае баўгарскае мовы, на грунце ўкраінскае і беларускае мовы, паасобныя-ж расейскія дыялекты ігнараваліся, ізноў-жа ра-
43 У той час Антон Адамовіч працаваў рэдактарам у выдавецтве „Менск“ і ў „Менскай газэце“, якая зь лютага 1942 г. пачала выходзіць пад назвай „Беларуская газэта".
сейская мова тварылася зьверху адзінкамі. (Зачытв[ае] вытрымку з артыкулуЯ. Лёсіка44.)
44	Верагодна, маецца на ўвазе артыкул „Некаторыя ўвагі да беларускае літаратурнае мовы“ (Полымя. 1924. №2 (10). С. 195—205), а менавіта наступны фрагмэнт (цыт. паводле: Язэп Лёсік. 1921—1930: Збор твораў. Мн., 2003. С. 117):
„Расійская літаратурнаямова... Колькімычулі абёй дыфірамбаў, усялякіх хвалебных гімнаў! „О, велйкйй, могучйй русскйй язык!“ у захапленьні маліўся ёй іх пісьменьнік Тургенеў. Можна-б прывесьці сотні такіх гымнаў, і цікава, што ўсеяны ў пераважнай большасьці выходзяць з вуснаў саміхрасійцаў. Тымчасам, навуковае знаёмства з расійскай літаратурнай мовай не пазваляе так захапляцца. Надмеру замілованыя ў расійскую літаратурную мову раней ці пазьней, а прыдзецца даведацца, што замілованыя яны ў мёртвы твор, у прыгожа-прыбраную мумію, якую ніякі бальзам не захавае ад гніеныія. Улепшым выпадку яна стане тым, чым стала некалі ц.-славянская мова, пабудованая на старой баўгарскай мове ды штучна (літаратура, праз кнігі да набажэнства) перанесеная на тэрыторыю ўсходніх славян — сучасных беларусінаў (крывічан), украінцаў і велікарусаў.
Сучаснаялітаратурнаярасійская (велікаруская) мова вытварана велікарускімі вышэйшымі каманднымі станамі і іх паслугачымі, адарванымі ад народных мас, на аснове ц.-славянскае мовы з элемэнтамі старасьвецкай беларускай (і ўкраінскай) літаратурііае мовы, таксама штучнай й далёкай ад жывой народнай мовы. / не зважаючы на пэўную прымесь у ёй элемэнтаў велікарускае маскоўскае гутаркі (дыалекту), гэтая расійская літаратурная мова з аднолькавым правам можа называцца беларускай і ўкраінскай мёртва-літаратурнай мовай, як некалі была такою мовай для гэтых народаў ц.-славянская мова. I, глянуўшы на расійскую літ. мову з гістарычнага боку, трудна сказаць з пэўнасьцю, хто быў яе пачынальнікам — самі велікарусы, ці беларуска-ўкраінскія выхадцы? Прынамсі, не падлягае сумненьню, што такія асобы, як Сымон Полацкі, Феофан Пракаповіч і іншыя, далей — сялавянская граматыка Мелеція Сматрыцкага, што служыла ўзорам Ламаносаву, потым Гогаль, Булгарын, пра каторага наша поэма [„Тарас на Парнасе"] кажа, што ён быў „рэдактор усіх газэт “ (расійскіх, разумеецца), і шмат ішат іншых, іменьні каторых„ты, госпадзі, весі“, — ня мала папрацавалі над расійскай літаратурнай мовай. Таксама мала папрацаваў над ёю і чемец Грот; Грот блага нават гаварыў парасійску, а тымчасам даў расійцам свой, усім вядомы, правапіс, які пануе ў іхідагэтуль. ір
Гэтакія штучныя мовы, як скажам, ангельская і расейская, першая праз эспэранто, другая праз так звануіо мову інтэрнацыянальную, прэтэндавалі пашырыцца на ўвесь сьвет. Найдалей у сэнсе асыміляцыі свае мовы з чужымі мовамі пайшлі жыды, можна сказаць, што яны сваю мову шляхам асыміляцыі зусім страцілі, засталіся, як кажуць, ад іх мовы толькі ножкі ды рожкі. (Зачытваецца наконт жыдоўскае мовы вытрымка з кнігі А. Гітлера.)
Другі тып разьвіцьця мовы — нямецкі. Літаратурная нямецкая мова пачала разьвівацца яшчэ да агульнае народнае кансалідацыі. Яна разьвівалася на базе народных дыялектаў, бяручы ў аснову верхне-саксонскі дыялект. Разьвіваючыся ўнутры краіны, нямецкая мова стала на шлях ачышчэньня свае мовы ад іншых моў, іначай кажучы, стала на так званы пурыстычны шлях разьвіцьця мовы. Распачаўся масавы грамадзкі ўдзел у галіне тварэньня нацыянальнай нямецкай мовы, стварыліся таварыствы па чысьціні нямецкай літаратурнай мовы, і ўсё гэта адбывалася пры актыўным удзеле філёлёгаў.
Такім жа шляхам разьвівалася італьянская і асабліва чэшская мова.
<4>
Прамежным тыпам разьвіцьця мовы зьяўляецца французская і польская мовы. Гэтыя мовы разьвіваліся часткова па тыпу разьвіцьця ангельскай мовы і часткова па тыпу разьвіцьця нямецкай мовы. Дарэчы сказаць, што польская мова, як і расейская мова, шмат чаго прысвоіла сабе з галіны беларускай мовы.