Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
„Антон Адамовіч [усходнік] добра зарыентаваў мяне ў палітычнай сытуацыі. Стала мне трохі непрыемна, што сярод беларускага кіраўніцтва не было адналіту: існаваў падзел на ўсходнікаў і заходнікаў. (...) Я хутка зарыентаваўся, аб чым мне казаўАдамовіч: усходнікі і заходнікі. Інтэлігенцыі з Заходняе Беларусі ў тагачасным Менску было тмат, ды і зроблена было імі пямала працы. Арганізаванае школьніцтва, Беларуская Самапомач, выходзіла некалькі газэтаў. Пры Генэральным Камісарыяце была вялікая група людзей, якія працавалі ў галіне эканомікі. Цярэньні паміж усходнікамі і заходнікамі паўставалі, але адбывалася гэткае выключна з тае прычыны, што людзі з Заходняе Беларусі найчасьцей глядзелі на тых усходнікаў як-бы з гары, падазраючы іх у сымпатыях да камунізму, а сябе ўважалі больш эўрапейскімі. Адчак калі канфліктныя сытуацыі і паўставалі — прычыны былі суб’ектыўныя" (С. 212—213).
„На пачатку красавіка [1944 г.] быў створаны падрыхтоўчы камітэт [II Кангрэсу], былі выпрацаваныя інструкцыі, у акругі пайтлі дырэктывы падрыхтоўкі да выбараў дэлегатаў Кангрэсу. Відавочна, абмяркоўвалася правядзеньне і самога Кангрэсу. Тут вызначыліся дзьве плыні. Р. Астроўскі і ягоныя гарачыя сябры ўважалі, што ўсё ў часе працы Кангрэсу павінна быць у руках заходнікаў. Ясна, што Астроўскі меў падставу давяраць знаёмым яму асобам, а гэта былі людзі з былое Заходняе Беларусі. Аднак М. ІПкялёнак [заходнік], быўшы добра знаёмы са мной і з колькімі дзясятпкамі актыўнейшых усходнікаў, ад пачатку арганізаваньня працэсу лічыў, што ўсходнікі таксама павінны граць важную ролю на Кангрэсе. Тут Шкялёнак прапаноўваў на старшыню маю кандыдатуру"(С. 226).
калькі перабраў меру ў ацэнцы новатворства ў мове. Новатворства — рэч нядрэнная, але трэба нейкая ў гэтых адносінах мера і пасьлядоўнасьць. Прымаючы пад увагу, што газэта выдаецца для шырокіх мас, дык трэба пісаць у гэтай газэце зразумелай мовай. Нам неабходна чытаць часопісы „Полымя", „Узвышша“ з тым, каб выкарыстоўваць матар’ял гэтых часопісаў з мэтай разьвіцьця беларускай мовы. Правапіс беларускай мовы Тарашкевіча павінен легчы ў аснову, і ў гэты правапіс толькі могуць быць унесены паасобныя карэктьівы.
Затым слова бярэ Загадчык Аддзелу Культуры і Асьветы г. Менску г-н Гуцька.
Гр-н Гуцька пачынае сваё выступленьне такімі словамі:
— Перш чым што-небудзь сказаць тут, трэба сказаць некалькі слоў адносна самой канфэрэнцыі. Я лічу, — гаворыць Гуцька, — што гэтая канфэрэнцыя скліканая вельмі пасьпешна, да гэтай канфэрэнцыі не падрыхтаваліся, а таму і карысьці асаблівай яна прынясьці ня можа. Гэтую канфэрэнцыю трэба было-б лічыць Усебеларускай, але ў такім складзе ўдзельнікаў гэтакай яе нельга лічыць.
Галоўны інспэктар Гадлеўскі робіць заўваіу Гуцьку гаварыць на тэму.
— Я гавару зусім на тэму, — прадаўжае далей Гуцька, — я павінен сказаць, што канфэрэнцыя зусім непадрыхтаванаўжо толькі таму, што і пратакол гэтай канфэрэнцыі ня пішацца.
<28>
Галоўны інспэктар Гадлеўскі і галасы ўдзельнікаў зазначаюць, што пратакол з гэтай канфэрэнцыі пішацца гр-нам Шкуцькай. Гр-н Гуцька адказвае, зварочваючыся да гр-на Шкуцькі: „Піша і нагой калыша“.
Пасьля гэтага галоўны інспэктар Гадлеўскі зварочваецца да Гуцькі з наступнымі словамі: „Вы, я бачу, гр-н Гуцька, хочаце сарваць нам працу канфэрэнцыі, але гэтага Вам зрабіць ня ўдасца. Калі вы і далей ня будзеце гаварыць на тэму, я Вас пазбаўлю слова на гэтай канфэрэнцыі.
— Гр-н Гадлеўскі, мне дасьць слова канфэрэнцыя, — гаворыць Гуцька. Усе ўдзельнікі канфэрэнцыі маўчаць.
—	Гр-н Гуцька, — Вы пазбаўляецеся слова, — гаворыць Гадлеўскі.
—	Гр-н Гадлеўскі, на якой падставе вы пазбаўляеце мяне слова? — запытвае Гуцька.
— На той падставе, — зазначае Гадлеўскі, — што Вы хочаце наўмысьля сарваць нам працу канфэрэнцыі.
— Ну, што-ж, — гаворыць Гуцька, — калі Вы мне не дасьце магчымасьці гаварыць, то я маю цярплівасьці і моўчкі пастаяць. Будзем практыкавацца ў тым, хто каго перацерпіць.
— Ня будзем чакаць, — заўважае галоўны інспэктар Гадлеўскі і тут жа запрашае на заключнае слова гр-на Адамовіча.
Гр-н Гуцька, ідучы на сваё месца, кідае па адрысу галоўнага інспэктара рэпліку: „Мяне раней прымушалі маўчаць, выходзіць, што і зараз прымушаюць маўчаць, але ня век жа Вам быць інспэктарам".
Гр-н Адамовіч, устаючы, але з месца, заўважае: „Можа-б мы ўсёж выслухалі гр-на Гуцьку“, — і далей, зварочваючыся да Гуцькі, гаворыць: „Я табе раю ўсё-ж выказацца“.
<29>
— Я нічога супроць ня маю — адказвае галоўны інспэктар Гадлеўскі, — калі гр-н Гуцька будзе гаварыць на тэму і без асабістых прытычак.
— Я гаварыць ня буду, — адмаўляецца гр-н Гуцька.
— Ну, тады, калі ласка, гр-н Адамовіч, просім Вас узяць слова, — зьвяртаецца да Адамовіча галоўны інспэктар Гадлеўскі.
Гр-н Адамовіч ідзе да стала і пачынае адказваць на паасобныя меркаваньні і заўвагі гр-н, выступаўшых на канфэрэнцыі ў справах яго рэфэрату.
У сваім адказе ён спачатку спыняецца на некаторых пытаньнях, якія закрануў у сваім ко-рэфэраце гр. Шкуцька.
Гр-н Шкуцька добра высьвятліў з навуковага пункту гледжаньня паходжаньне слова спадар, але чамусьці гэтае слова яму не падабаецца. I свой, у даным выпадку суб’ектыўны, погляд Шкуцька зьвязвае з гістарычнымі абставінамі, у якіх апынулася гэтае слова. Тое, што гэтае слова ня мела сапраўды доўгі час грамадзянства ў беларускай мове, тлумачыцца пэўным разрывам народнай беларускай мовы з мовай сівой мінуўшчыны. Але-ж хіба, апіраючыся на гэта, можна гэтаму слову адмовіць у грамадзянстве ў сучаснай мове?
Можна яго аднавіць у беларускай мове ўжо толькі таму, што слова спадар лепш, чым слова пан, ва ўсіх адносінах.
Ізноў-жа, калі гаварыць адносна граматычных тэрмінаў самагукі і зыкі, то чым, скажам, дрэнныя тэрміны самагукі і зыкі і чаму яны не падабаюцца гр-ну Шкуцьку ня ведаю, бо гэтыя тэрміны зьяўляюцца перакладам з нямецкай мовы тэрмінаў у тым-жа значэньні, што і ў беларускай мове, а менавіта тэрмінаў [Selbstlaut і Laut], і чым лепш
словы-тэрміны галосныя і зычныя гукі, на гэта таксама цяжка <зо> адказаць, бо я не зусім згодны з довадамі, якія тут прыводзіў гр-н Шкуцька ў абарону тэрмінаў галосныя і зычныя гукі.
Калі-ж гаварыць адносна ненаціскнога о ў чужаземных словах, якое раіць перавесьці ў а гр-н Шкуцька, то трэба згадзіцца ў даным выпадку з граматыстам Тарашкевічам, які даводзіць, што не заўсёды можна ў гэтых словах захоўваць прынцып аканьня на пісьме, ужо толькі таму, каб адрозьніць па значэньню адны тэрміны ад другіх, напр.: анталёгія (выбар вершаў „красак"64) і онталёгія (навука аб быцьці). Спыняючыся на слове ністожыць, трэба сказаць, што гэтае слова ніколькі ня горшае за слова нішчыць, якое можна прызнаваць або за ўкраінізм, або за палёнізм.
Трэба згадзіцца з гр-нам Шкуцька ў тым, калі ён перасьцерагае аўтараў новатвораў ад непрыемных асацыяцый акустычных уражаньняў, як гэта даведзена на слове нашэньнікі ў сэнсе ‘носьбіты’, у якім гук /н/ па акустычнаму ўражаньню нагадвае моцна гук /м/. Нягледзячы на ўсе довады Шкуцькі супроць расчляненьня граматычнай катэгорыі на некалькі паняцьцяў і зьвязаныя з гэтым цяжкасьці арфаграфічнага парадку, усё-ж прыназоўнікі із і зь, ізь і з варта захаваць таму, што гэтая зьява шырока прывілася ў заходняй частцы, і нам трэба з гэтым лічыцца абавязкова.
Закранаючы пытаньне у і ў у беларускай мове, можна было-б хутчэй згадзіцца, апіраючыся на тыя довады, якія прывёў гр-н Шкуцька, з тым, каб усюды паказаць у прыназоўнікавае і упачатковае як у нескарочанае.
Тое самае можна сказаць і адносна і нескарочанага як пасьля зычных, так і пасьля галосных.
<31>
Наконт-жа афрыкаты дз у такіх словах як гарадзкі, грамадзтва трэба сказаць, што яна якраз тут дарэчы, бо тут-жа суфіксам выступаюць к і тв, а не ск і ств, як гэта даводзіць гр-н Шкуцька, бо вось папрабуй сказаць, што ў слове людзкі суфікс не к65, а адсюль вось па аналёгіі ў іншыя словы перанесена афрыката дз; ізноў-жа тут трэба ўлічваць
64 Анталёгія ад грэцк. avdoAoyia — „букет кветак, красак“.
65 Кастусь Шкуцька, несумненна, мае рацыю: у слове людзкі якраз суфікс -ск-: люд + -ск-і > лю[дс > тс > ц]кі. Тое ж можна цьвердзіць і адносна слова людзтва, дзе суфікс -ств-: люд + -ств-а > лю[дс > тс > ц]тва.
традыцыйны момант, ва ўмовах жа заходняй Беларусі заўсёды фігуруе на пісьме дз, а для арфаэпіі ўсёроўна — ці дз то тс, ці дс то ц < тс.
Літару я ў словах пасьля прыстаўкі Адамовіч раіць захаваць у тых словах, дзе гэта я было без прыстаўкі, для аднатыпнасьці напісаньня.
Трэба параіць г-ну Шкуцьку болын крытычна аднесьціся да такіх слоў, як прагрэсыўная тандэнцыя, бо і бальшавікі часта карысталіся гэтым словам, але ўкладалі ў яго адваротнае паняцьце: напр. калі для нас будзе прагрэсыўная тэндэнцыя заключацца ў тым, каб захоўваць формы братом, валом і г. д., то для іх прагрэсыўныя тэндэнцыі будуць выражаць адваротнае, а менавіта захоўваць у даным выпадку формы братам, валам і г. д.
Адказваючы гр-ну Лёсіку на яго заўвагі, гр. Адамовіч лічыць, што ў слове прыйсьці гукі /ы/ і /й/ навукова абгрунтаваны, паколькі /ы/ з /ь/, а /й/ з /і/.
Высьцерагацца канчаткаў -ць, як гэта раіць Лёсік, а таксама некаторыя іншыя грамадзяне, няма чаго, паколькі гэтыя формы шырока практыкуюцца ў народных масах і ў мастацкай літаратуры, асабліва ў паэтычнай мове. На заўвагу Лёсіка, чаму выдан правапіс Тарашкевіча не ў выданьні Лёсіка, трэба сказаць тое, што граматыка і правапіс Тарашкевіча зьяўляецца аўтарытэтам і на заходняй <32> частцы і на ўсходняй частцы Беларусі. Праўда, падзелу на заходнікаў і ўсходнікаў быць не павінна, але паколькі так званая ўсходніцкая рэакцыя ёсьць, то трэба шукаць нейкай сярэдняй цэнтральнай лініі.
У адказе сваім галоўнаму інспэктару Гаддеўскаму Адамовіч гаворыць, што сыіяшацца з рэформай правапісу, магчыма, і ня трэба, паколькі ёсьць даволі стала апрацаваны правапіс Тарашкевіча, але сьпяшацца наогул нам трэба, бо, калі гр-н Гадлеўскі прапануе пытаньне ўпарадкаваньня лексыкі беларускай мовы расьцягнуць на іо год, то „я з гэтым зусім ня згодзен".
На заўвагу Шыманскага аб сынтаксе беларускай мовы Адамовіч заўважае тое, што сынтакс у апрацаваньні Лёсіка павінен неадкладна выдавацца дзеля таго, каб як найхутчэй выгнаць моўныя звароты з дзеяпрыметнікамі накшталт ходзячыя, стоячыя і г. д.