Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
9 Die Reisen des Samuel Kiechel... S. 98—101,102—105.
'° Die Reisen des Samuel Kiechel, 1585—1589... S. 118—121,121—124.
часам прыйшлімы ў Горадню — адкрыты горад без муроў (sender mauren), проста падякім працякае рака Мемель (Нёман), што вядзе да Коўна, гораду ўЛітве. Згаданай ракой можна трапіць да Караляўца. Яго вялікасьць польскі кароль мае ў гэтым гарадку Горадня свой дом (Haus), які загадаў пабудаваць зусім нанова. I хоць той яшчэ не даведзены да канца, кароль тут многа спыняецца, бо мае добрую магчымасьць папаляваць. Да апошняга ў яго каралеўскай вялікасьці асаблівае жаданьне й ахвота, такшто нярэдка на працягу 8 дзён [ён] не вяртаецца ў горад.
2б-га [чэрвеня], а гэта была нядзеля, я бачыў у Горадні яго вялікасьць польскага караля Стэфана, калі той ехаў на кані ад замку да храму". Гэта адметны (ansehenlicher) пан між асобаў, таксама высокіх імоцных, так што сярод многіх падобных не знайсьці й ня ўгледзець яшчэ такога. На ім адзеньне, упрыгожанае згодна зь мясцовымі звычаямі, і невялікая польская шапка, на якой носіць густы салтан (Federbusch) з чорных чапліных пёраў. Калі ён так едзе, то выглядае трыюмфальна, велічна й шыкоўна. Перад імізаім рухаецца мноства дзяржаўныхлюдзей, рыцараў і шляхцічаў, побач яго гвардзейцы, якія адзін ля другога стаяць па абодва бакі вуліцы ад замку да храму. Гэта ягоныя гусары й гайдукі, народ магутны й злы. [Было] відаць многа прыгожых, далікатных (subtiler) і элегантных коняў, з дарагім рыштункам і ўпрыгажэньнямі. Палякі (Polackhen) трацяць на гэта вялікія кошты. Я ўвайшоў у храм, у якім цягам цэлай гадзіны чыталі казані па-лацінску для яго каралеўскай вялікасьці. I калі кароль зноў рушыў да замку, я бачыў, як шатляндзец (Scotus), актор, які знаходзіўся тут і паўсюль быў даволі добра вядомы, паехаў у другім шэрагу перад яго каралеўскай вялікасьцю, а гэта мусіла значыць, што ён карыстацца вялікай ласкай караля.
27-га [чэрвеня] з самай раніцы кароль выправіўся з Горадні на паляваньне, бо звычайна ён толькі ў нядзелю застаецца ў горадзе, і на той жа дзень прызначаюцца прыёмы (Audientz). Гэтага дня ў часе вечаровай імшы (Vesperzeit) у адсутнасьці вышэйзгаданага шатляндца ўсчаўся пажар, які дайшоў да самага замку, ці ў перадбрам’е
11	Відаць, маецца на ўвазе так званая Фара Вітаўта — мураваны фарны касьцёл, узьведзены на Рынку. Улетку 1586 г. яго будаўніцтва магло толькітолькі завяршацца (Гл.: Трусаў I. Гістарычна-архіўныя і бібліяграфічныя даследаванні „Фары Вітаўта" ў Гродне. Гродна: Беларускі праектна-рэстаўрацыйны інстытут, [б.г.].).
(Vorhof). Тут узьнялі трывогу, і пачалася такая бегатня, што спачатку й нельга было зразумець, што там магло адбывацца. Калі я разам зь іншым народам тады таксама забег у замак, дык пабачыў, што ён гарыць, што агонь ужо прабіваецца праз дах ды што з-за гарачыні, дыму й чаду ніхто ня можа там доўга знаходзіцца. Калі ўсё яшчэ было ў агні, пакуль пажар тушылі і ўтаймоўвалі пераважна вадой ды рознымі ручнымі прыстасаваньнямі, шатляндзец узьлез праз дах наверх. Многія дзівіліся гэтаму: пасьля таго, як дыму паменела, шматзгадванага шатляндца заўважылі ўверсе на даху. Калі б такі пажар ветрам занесла ў горад, то ён мог бы ўвесь выгараць, бо тут мала каменных дамоў, усе з дрэва збудаваныя, і дахі зусім аднолькава дранкай пакрытыя, таксама як і дах вялікага храма. Хоць іншых храмаў я тут не глядзеў.
28-га [чэрвеня] увечары пасьля вячэры выехаў [я] з Горадні з адным татарынам, якімеў шкадобы еартага каня з калёсамі (Coless). Такіх татараў жыве ў краіне вельмі многа, і яны пераважна рамізьнікі (fuerleut), якія замізэрную плату перавозяць людзей і тавары...“
Такім чынам, у Горадні Самуэль Кіхэль прабыў няпоўныя 4 дні, — з 25 па 28 чэрвеня 1586 г. Сярод іншага, яму ўдалося пабачыць караля й вялікага князя Стэфана Баторыя акурат у апошнія месяцы жыцьця манарха й стаць сьведкам вялікага пажару. У 3 гадзіны ночы на 29 чэрвеня ён прыехаў у вёску Гожа (Ostscha), што за 2 мілі ад Горадні, а наступнага дня ўвечары трапіў у Мерач, адкуль накіраваўся на Вільню. Так што да сталіцы Вялікага Княства іх татарская запрэжка набліжалася з паўднёвага захаду. Але дамо слова самому Самуэлю Кіхэлю. Пасьля дэталёвага апісаньня воза й рыштунку рамізьніка аўтар вяртаецца да аповеду пра свой далейшы шлях.
,Лд самай раніцымы рушылі далей^. Калі да гораду Вільня [Vilna oder Wiilde] засталося гадзіны тры, пачаўся дзікі лес, і дарога пайшла ўгору. Пасьля адкрылася працяглая даліна з мноствам мястэчак і вёсак, якіх мусіць быць з трыццаць, заселеных аднымі татарамі. Утрымлівае іх польскі кароль. Каліяму толькі спатрэбіцца й запатрабуе, яны павінны адпраўляцца на вайну.
Гэты народ [татары. — Г. С.] суворы, грубы й пакладзісты (daurhafft), у ядзе непераборлівы. Калі ў іх будзе стары конь, непры-
12	Ноч з 30 чэрвеня на 1 ліпеня 1586 г. Кіхэль і ягоны татарын правялі пад адкрытым небам, каля аднаго ручая, прыкладна за паўдня шляху да сталіцы.
годны для далейшага ўтрыманьня й няздольны да працы, на ім езьдзяць верхам гадзіну ці дзьве, пакуль конь не разагрэецца й не ўпацее так, каб зь яго пена пайійла. Тады яны пераразаюць яму горла, забіваюць іядуць, і гэтым харчуюцца, якмы быкамі ці іншымі жывёламі. Жывуцьжа яны вельмі бедна.
Ад згаданых вёсак [было] яшчэ 2 мілі да гораду, у які я добрым часам уехаў 1 ліпеня. Паміж гарадком Мерач і горадам Вільня — 14 міляў. Гэта галоўны горад і сталіца Літвы, краіны, якая называецца Вялікім Княствам (grosherzogthomb) і мае свайго асобнага князя, хоць знаходзіцца пад апекаю польскай Кароны. Вільня ёсьць горадам вельмі вялікім, шырока раскінутым (weiitlefige) і безгустоўна разбудаваным, зусім слаба ўмацавапым, так што ўначы кожны можа выбрацца за горад.Дамы скрозь збудаваныя пераважна з дрэва й пакрытыя дошкамі, за выняткам дзьвюх больш высакародных вуліцаў, ці завулкаў, у якіх жывуць у асноўным нямецкія купцы ды іншыя. Яны маюць і сваю царкву, ісваіх сьвятароў, якіхутрымліваюць супольна. Акрамя лютэранаў (Martinisten) тут ёсьць ірозныя ічшыя рэлігіі ды сэкты з сваімі храмамі й публічным культам (Exercitia), такія, як папісты, кальвіністы, езуіты, русіны (Reiissen), або маскавіты, пярэхрысты (Wilertaufer), цьвінгліянцы ды юдэі, што таксама маюць свае сынагогі й зборы. Затым ёсьць і паганцы, або татары, якія, падобна іншым рэлігіям, групам і сэктам, карыстаюцца свабодай сумленьня (libertatem conscientiae), у чым тут нікому не перашкаджаюць.
Калі гаварыць пра яду й пітныя напоі, то тут можча жыць танна, маючы добрыя закупы. Асабліва шмат дзікіх птушак, курапатак меней, але рабчыкі. Штука каштуе адзін польскі грош, або нейкіх два кройцэры нашыя грошы. Заяц каштуе каля пяці, а глухар ці фазан — 9—10 кройцэраў. Якмне казаў мой гаспадар, зімою так шмат іхловіцца, што курапатка цірабчык часта каштуюць усяго адзіч pelicz13, што варта аднаго кройцэра, а заяц тады каштуе тры з паловаю ці чатыры кройцэры. Такое здараецца ў зімовы час, калі халодна й так шмат усяго ловяць, што курапатак ды рабчыкаў, як і глушцоў, вывозяць у Каралявец ціДанцыг. А зайцы тут, як і ў Швэцыі ды йімат якіх іншых краінах, зімою зусім белыя. Таксама за куру — паўтара ці два кройцэры, а за гадавалую — чатыры-пяць. Што тычыцца ялаві-
13 Значэньне слова peticz дакладна ня вызначана. Магчыма, яно ад лацінскага pellis — скура, футра, pellicium — выраблены з скуры.
Падарожныя запісы Самуэля Кіхэля пра Горадню й Вільню 1586 г. чыны, цяляціны, бараніны й іншага падобнага мяса, то й гэтага ўсяго ёсьць вялізная колькасьць, таксама й хлебнага зерня лёгка купіць. Рыбы меней, бо тут цячэ толькімаленькаярэчка, што праходзіць у горадзе пад самым замкам. Заеецца Вільня, ад яе й места так названа.
Замак вялікі й прасторны, [але] пабудовы старыя. Тут знаходзіцца вялікі прыгожы храм. Ёсьць у замку адзін новы будынак, які я агледзеў толькі звонку. Зь сярэдзіны ён пэўна прыгожы, [...] але ў цэлым пабудовы тут дрэнныя.
Што да напояў, дык тут нядобрая вада, кепскае й беднае (gering) niea, калі яно варана ў гэтай краіне, затое вельмі добры пітны мёд, які вывозіцца далёка ў іншыя месцы. Дастаюць таксама рэйнскае й вэнгерскае віно, але яно надта дарагое, бо яго ўвоз шмат каштуе.
Са скуры бараноў іласёў тут вырабляюць шмат замшы, якая ў вялікай колькасьці вывозіццаў Інфлянты, Масковію ды іншыя краіны. Займаюцца гэтым пераважна нямецкія майстры, якія іх апрацоўваюць ірыхтуюць. [,..]Яны трымаюцца за свае старыя прывілеі, паводле якіх майстар ня мае права навучаць рамяству паляка ціліцьвіна, каб ім самім ня страціць гэтага майстэрства. Чаляднікі й вучні, што ім падпарадкуюцца, усе яны павінны быць немцамі. Гандаль у іх звычайна ня вельмі значны, толькі вялікага прыгожага ільну праходзіць багата, а зь яго потым шмат пражы перасылаецца адсюль у Нюрнбэрг.
УВільні ці Вюльдэ (Wiilde) я правёў адзінаццаць дзён, добра ўладкаваўшыся ў аднаго немца зь Ляйпцыгу, званага Антоні, які тут валодае пастаялым дваром (Gastgeb). За гэты чася стараўся знайсьці аказію, каб выехаць у Інфлянты, імне трапіўся нямецкі купец, вэстфалец адзін, які закупіў тут замшы й зьбіраўся рушыць у шлях на Рыгу. Мы дамовіліся ехаць туды з двума татарынамі. Паколькімы ім ня надта давяралі, то яны мусілі нам паручыцца, як гэта ўіхі прынята, дзеля большай бясьпекі, хоць і не чуваць было, каб яны камусьці нашкодзілі. Вялікі шляхмы пакрылі за мізэрную плату. Дакладней, за дарогу зь Вільні да Рыгі, што складае 40—42 нямецкія мілі, я заплаціў 4 гульдэны, а меў асобны воз, у якім больш ніхто з мпою ня ехаў [...]. Так мы выехалі зь Вільні 13-га ўвечары, падчас вечаровай імшы.
Вось як успрыняў эўрапейскі падарожнік старую Горадню й сталіцу Вялікага Княства Літоўскага. Пабачьгўшы сьвету й ацэньваючы ўсё паводле сваіх заходніх стандартаў, ён нават Вільню называе „безгустоўна разбудаваным“ і слаба ўмацаваным горадам, мясцовае піва —
дрэнным і г. д. Некаторыя зь ягоных заўваг могуць падавацца дзіўнаватымі. Як і тое, што ў фокус ягонае ўвагі траплялі пераважна ўмовы побыту, і ён амаль нічога не натаваў пра грамадзка-палітычнае жыцьцё новага для яго краю. Зь іншага боку, як і іншых эўрапейцаў, што наведвалі Вялікае Княства, Кіхэля вельмі ўразіла суіснаваньне мноства рэлігіяў і тая верацярпімасьць, якая панавала ў горадзе (публічна служыць свае набажэнствы „тут нікому не перашкаджаюць“\). Цікава, што нямецкі лютэранін паўсюль спакойна адчуваў сябе, аглядаючы ўсё што хацеў і ў Горадні, і ў Вільні. Уражаньні ад грамадзкага жыцьця й акцэнты ягоных запісаў пра абодва месты прыкладна аднолькавыя. Яны, аднак, надзвычай розьняцца ад нататак пра Пскоў, куды Кіхэль дабраўся ў жніўні таго ж году. Там нямецкага назіральніка дзівілі зусім іншыя парадкі. Яго, у прыватнасьці, шакавала падазронасьць насельніцтва й наагул закрытасьць грамадзтва14. Як запісаў падарожнік, без афіцыйнай патрэбы й дазволу там ніводнага замежніка нават у горад не прапускалі. Усё гэта так выразна кантраставала з той свабодай і адкрытасьцю, сьведкам якой Кіхэль аказаўся падчас свайго знаходжаньня ў Вялікім Княстве, у Горадні й Вільні.