Запісы 32
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
Калі Аргентына пачала зарабляць на ваенных пастаўках, то стала зьнікаць безрабоціца, усё пайшло разьвівацца пры добрых заработках, хутка ўсе эмігранты дарабляліся ўласных дамоў, варштатаў, будаўляных ці транспартных прадпрыемстваў, крамаў etc. Суродзічы, каторыя жылі ў Парагваі ці Бразыліі, даведаўшыся, што Аргентына ёсьць лепшым краем, прадавалі або проста пакідалі свае чакры (гаспадаркі), пасяляліся ў блізасьці Буэнас-Айрэсу ці іншым горадзе. Па заканчэньні вайны (з 1948 г.) пачалі вяртацца дабравольцы і прыяжджаць новыя эмігранты з польскае арміі й зь беларускіх абозаў DP, першы раз з Усходняе Беларусі9. Каля 1950 г. беларуская эміграцыя даходзіць шчыту‘°, блізка іоо ооо душ11, у наступныя гады пачне зьмяншацца.
9 Аўтар мае на ўвазе, што ў Аргентыну ўпершыню трапілі выхадцы з Усходняй Беларусі, г. зн. транзытам празь лягеры DP (для перамешчаных асобаў) у Нямеччыне.
'° Шчыт (ад польск. szczyt) — тут: пік.
“ Лічба іоо ооо беларусаў у Аргентыне часта сустракаецца ў літаратуры, але яна нідзе ніякім чынам не абгрунтоўваецца.
Ад 1946 г. Славянскі Саюз12 не праяўляў вялікае актыўнасьці, аж на пачатку 1949 г. „зашумеў", пачаліся дэманстрацыі, напады з разбоем на беларускія арганізацыі (зрэшты, таксама й на іншыя), адным словам — без паліцыі не абыходзілася. Спрэчкі выходзілі за межы арганізацыі. Правадырамі ці агітатарамі былі падасланыя з Саветаў цёмныя тыпы, як, прыкладам, Шастакоўскі1’ ці Драмазонак14, але й мясцовых памагатых не бракавала, як Вінцусь Качарга15, Зданея*6, Шоц17, Савіцкі18,
12 Славянскі саюз у Аргентыне — пракамуністычнае аб’яднаньне славянаў, частка сусьветнага славянскага руху, які быў ініцыянаваны СССР улетку 1941 г.
13 Павал Шастакоўскі (1877—1962), расейскі белаэмігрант (пакінуў Петраград у 1917 г.), старшыня Славянскага саюзу ў Аргентыне. Пасьля пераезду ў СССР (1955 г.) жыў у Менску. Ягоны ўнук — Сяргей Картэс — знакаміты беларускі кампазытар.
14 Антон Драмазонак (Драмачонак?), сакратар прафсаюзу дрэваапрацоўнікаўу канцы 1930-х гг. у Буэнас-Айрэсе. Сакратар Славянскага саюзу Аргентыны да 1949 г. Арыштоўваўся аргентынскімі ўладамі. Паводле некаторых звестак, пераехаўу СССР у 1950-х гг.
15 Вікенці Качарга, у Аргентыне з 1928 г (г. Расарыё, г. Буэнас-Айрэс). Сябар кампартыі Аргентыны з 1936 г., неаднаразова арыштоўваўся за камуністычную дзейнасьць. Старшыня першага Беларускага культурна-прасьветнага таварыства. Зь сярэдзіны 1950-х жыў у БССР.
16 Верагодна, Васіль Жданеня (1920—2003), актыўны грамадзкі дзеяч прасавецкай беларускай дыяепары. Арыштоўваўся аргентынскімі ўладамі. Старшыня клюбу „Бялінскі". 3 1956 г. — у БССР (Менск). У1963 г. вярнуўся ў Аргентыну.
17 Іван Шоц (?—1972), вядомы грамадзкі дзеяч прасавецкай беларускай дыяспары. Адзін з стваральнікаў Беларускага цэнтральнага дэмакратычнага камітэту дапамогі сіротам Вялікай Айчыннай вайны. 31946 па 1949 г. — рэдактар газэты „Наш Голас“ (Буэнас-Айрэс). Арыштаваны ў 1949 г. аргентынскімі ўладамі. 3 1955 г. — у БССР, памёр у Смаргоні.
18 Вячаслаў Савіцкі (1898—1976), дзеяч прасавецкай беларускай дыяспары. У Аргентыне — з 1926 г, сябра кампартыі Аргентыны. Арыштоўваўся аргентынскімі ўладамі. У гады Другой сусьветнай вайны — сгаршыня Беларускага дэмакратычнага камітэту дапамогі Бацькаўшчыне. 31955 г. — у БССР (Менск).
С. Філютовіч, Маркуіпэўскі, Гайлевіч19 і шмат іншых. У рэзультаце аргентынскія ўлады мусілі дэпартаваць у Саветы 14 актывістаў. Шмат хто, выменяўшы польскі пашпарт на савецкі, чакаў абешчанага „першага транспарту“ на радзіму. Заміж таго, каб выкарыстаць спрыяючую каньюнктуру Аргентыны ды чагось дарабляцца, то яшчэ прадавалі што мелі, асабліва нерухомую ўласнасьць, і то за бясцэнь. Сядзелі на валізках (прадаўшы мэблі), а дзяцей не пусьцілі ў школу, чакаючы на праслаўленую савецкую вучобу. Варта ўспамянуць, што калі прыплывалі пасьля вайны новыя транспарты эмігрантаў, то ў порце Буэнас-Айрэсу ўжо чакалі камуністычныя баёўкі, каб не дапусьціць да высадкі, а кіраваць (па загадзе пасольства) да „раю рабочых", бо, маўляў, тут самыя „буржуі крывапіўцы". Для людзей, што прайшлі „сталінскую школу“, падобныя аргумэнты толькі даводзілі да злосьці, не абыходзілася бяз дракі, якую прыпыняла паліцыя. Але людзі, чакаючы гадамі транспарту, дажывалі апошнія грошы, і ў канцы трэба было шукаць працу, каб не памерці з голаду. Савецкі абман быў відавочным.
Беларускія арганізацыі пераходзяць да камуністаў, зьнікаюць нацыянальныя прыметы, астаюцца згуртаваньнямі „савецкіх грамадзянаў“ бяз розьніцы: расейцаў, украінцаў, беларусаў, ліцьвінаў... Савецкая рэарганізацыя нічога не памагла, некаторыя таварыствы пачалі ліквідавацца, якіх маёмасьць пераходзіла на ўласнасьць дзяржавы (Аргентыны) або была разграблена савецкімі дыпляматамі. У гэтым хаатычным часе невядома дзе загінула бібліятэка I. Луцкевіча. Калі яшчэ сёньня дажываюць некаторыя таварыствы, то дзякуючы спагаддівасьці іх першых закладчыкаў, каторыя будавалі з пэрспэктывай на будучыню, але, як піша Філютовіч у „Родным Голасе“2°, што „за 20 гадоў не палажылі ані адной цэглы". I гэта праўда, без рамонту з будынкаў хутка будуць руіны. Новая эміграцыя абыходзіць навокал старыя тавары-
19 Уладзіслаў Гайлевіч (? — пасьля 1985 г.), адзін з ініцыятараў стварэньня і першы старшыня Фэдэрацыі беларускіх таварыстваў у Аргентыне (1939)Сябар кіраўніцтва Бібліятэкі імя I. Луцкевіча (Буэнас-Айрэс). Адзін з тых, хто ствараў унутраную апазыцыю ў беларускай прасавецкай дыяспары, бо адмоўна ставіўся да супрацы беларускіх арганізацыяў з КПА. Памёр у Буэнас-Айрэсе.
20 „Родной Голос“ — прасавецкая газэта на расейскай мове ў Буэнас-Айрэсе, разьлічаная на беларускую (у першую чаргу) і расейскую дыяспары ў Аргентыне.
ствы, проста каб не даваць палкай па ілбе або нажом у бок (што ня раз здаралася). У1948 г. новыя эмігранты зарганізавалі Беларускае таварыства21. Першыя гады гэтае таварыства было вельмі жывучае, плоднае ў працы, аднак з часам пачало пуставаць, бо людзі выяжджалі з Аргентыны, ажу канцы з прычын малой колькасьці сяброўтаварыства занікла зусім. Час ад часу паказваюцца беларусы на тугэйшае арэне, але мала і без эфэкту.
Прычыны зьмяншэньня эміграцыі ёсьць розныя: пад канец вайны людзі хацелі эміграваць як найдалей ад камунізму і ад пералюдненай Эўропы. Найлепш знанымі (з расказаў) краямі былі Злучаныя Штаты П[аўночнай] А[мэрыкі], Канада і пасьля — Аўстралія. Туды й запісваліся. Да выезду, аднак жа, трэба было праходзіць розныя бюракратычныя фармальнасьці: чакаць на афідавід, запрашэньні ад сваякоў, мець запэўненую (абешчаную) працу, лекарскія камісіі, а найдаўжэй трэба было чакаць на „квоту". Аргентына прымала безь вялікіх „шыканаў"22, то людзі, каб ня трапіць пад „трэцюю вайну“, з посьпехам туды паехалі. Але калі пачалі надсылаць візуда Аргентыны з USA (было гэта асабліва ў часе карэйскае вайны), то шмат рээмігравала. У1955 г. дачакаліся некаторыя, што хацелі вярнуцца на радзіму, сабралася іх каля 5 ооо23. Мала каму зь іх удалося вярнуцца. Другая прычына зьмяншэньня этнічнае беларускае групы — гэта брак моладзі на падмену, бракуе людзей адукаваных, бо калі моладзь дарастала школьнага веку, то бацькі не пасылалі да школ, спадзеючыся на савецкую вучобу, або мусілі працаваць, каб дарабіць крыху, што ўтрацілі, чакаючы на транспарт. Ёсьць адзінкі, што кончылі аргентынскія ўнівэрсытэты, але гэтыя людзі былі адарваныя ад беларускіх спраў. Працэс асыміляцыі трэба браць пад увагу.
06.9.1956 паўстала арганізацыя „Лібэрасьён Эўрапэа", да якой ад пачатку належала беларуская рэпрэзэнтацыя. Да гэтае арганізацыі
21 Маецца наўвазе Згуртаваньне беларусаўу Аргентыне (Asociacion Bielorrusa еп la Arguentina).
22 Шыкана (ад польск. szykana) — прыдзірка, зачэпка.
23 Пасьля савецкага загаду аб амныстыі 17 09.1955 г., паводле якога дазвалялася вярнуцца на Радзіму і былым грамадзянам міжваеннай Польшы, у СССР з Аргентыны пераехалі каля 2 тыс. беларусаў. Тыя, хто жадаў пасьля вярнуцца ў Аргентыну, змаглі гэта зрабіць толькі ў 1960-х гг. (вярнуліся крыху больш за 200 беларусаў). ,
належала 17 розных нацыяў з-пад Саветаў. „Лібэрасьён Эўрапэа" была вельмі актыўнай: выступала ў радыё, высылала з рознай нагоды мэмарыялы да дзеячаў у цэлым сьвеце, але ўсё адбывалася ў гішпанскай мове. Пражыла да 1961 г., пазьней слух загінуў, не хапіла матэрыяльнае апоры.
Калі пачалася партызанка ў Балівіі (1967), то тут кранула па-суседзку Парагвай. Ясна, што Чэ Гевара плянаваў падняць на ногі жыхароў Лацінскае Амэрыкі, лічыў на падмогу індыянскіх плямёнаў (кечуа, аймара, гуарані) і на эмігрантаў з савецкімі пашпартамі. Па чакрах пачалі хадзіць агітатары, цягнуць да балівійскай сэльвы людзей да партызанкі Чэ Гевары, які спадзяваўся хуткай перамогі ў Балівіі, а пасьля перакінуцца ў Парагвай. Ахвотнікаўу партызанку амаль не было, але затое было што грабіць на чакрах: жывёлу і прадукты, бо ніхто не хацеў прадаваць ім за грошы. Даведаўшыся аб гэтым, прэзыдэнт ген. Стрэснэр24 хутка паставіў вайсковую аблаву, правадыроў патрымаўу карцэры, даў ім лупня і пусьціў на волю, так што яны доўга не пажылі. Сярод беларускіх, як і ўкраінскіх эмігрантаў, каторыя мелі савецкія пашпарты, раптам паўстала паніка, пачалі ўцякаць як мага з Парагваю — хто куды. У гуарані ачнуўся індыянскі інстынкт, каб заўладаць усім, чаго дарабіўся „грынго“ (эмігрант). Да Аргентыны трэба было нелегальна пераехаць раку Парагвай, і тут гуарані, перавозячы лодкамі ўцекачоў, шмат каго ўтапілі. Аб гэтым не было ані слова нідзе, ведама толькі з расказаў іншых уцекачоў. Такім чынам у Аргентыне знайшлося блізка 200 душ, якія ў рассыпцы хутка тут уладзіліся, вырабіўшы аргентынскія дакумэнты (бо без аргентынскае „цэдулі" ня можна дастаць працы).
1975 год быў загадзя абвешчаны „Сьвятым Годам“25, і ў сувязі з гэтым былі зьніжкі на білеты да Рыму. Сам Рым, уласьціва, нікога не цікавіў, толькі самая Эўропа, каб адведаць радню ці нават радзімы кут. Такім чынам, частка паехала ў Польшчу, а найбольш у Савецкі Саюз.
24 Алфрэда Стрэснэр (Stroessner, 1912—2006), сын нямецкага каланіста. Прэзыдэнт (дыктатар) Парагваю ў 1954—1989 гг., неаднаразова падаўжаў свае паўнамоцтвы. Перасьледаваў камуністаў, а таксама даў прьггулак былым нацысцкім злачынцам. Прыйшоў да ўлады ў выніку перавароту ў 1954 г. і зьвергнуты ў выніку перавароту ў 1989 г. Меў рэпутацыю самага лібэральнага з паўднёваамэрыканскіх дыктатараў.