Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
Каб ня рукі, а крылы магутныя меў, узмахнуў бы я крыламі... Вышай, у надзем'е крутое, як сэрца на ўме, дзе блакіт неба зорамі вышыт... каб мае расьцьвілі ўсе найлетйыя сны, што, прысьніўшыся, сьпяць, як і спалі...
Але бязьлітасная рэальнасьць разьбівае мары аб „Марыінскія краты ...
I ўсё ж зноў і зноў паэт бачыць сны пра родныя палі, рэкі й азёры. Гэтыя сны перасьледуюць Уладзімера Дудзіцкага ў вершы „Пакуль песьня яшчэ ня сьпета" — лісьце да сябра. Паэт кажа:
Кожнай ночы ў снох бачу лета, чую шумы палёў аўсяных.
Імі гора й туга апеты, імі ж сэрца жыве і сяньня.
3 Адзначым, што паэзія „сноў аб радзіме" традыцыйная для беларускай літаратуры. „Мне сьняцца сны аб Беларусі", — пісаў Купала, і менавітатакія сны сьняцца многім паэтам, і ня толькі эмігрантам.
А калі сум-боль аб роднай старонцы злучаецца з марай пра крылы, зьяўляецца верш „Ня першы раз і не апошні, мусіць...“.
Паэт„на крылах сну“ зьдзяйсьняе палёту Беларусь. Спачатку, як у рэальным палёце, адкрываецца агульны плян („рэкі Беларусі“, „журботная вазёраў сінь“), з гэтай вышыні паэтуглядаеццаўродную зямлю, шукае знаёмыя прыкметы (дзе„туманы вільгацібалотнай", „рунь мурожная аселіц"). Затым аіульны плян зьмяняецца болып канкрэтным. I далей падчас гэтага „зваротнага" падарожжа на чытача абрынаецца мноства дэталяў („сагплеў... невад, човен гойдаецца, восьці"), ажно да такіх, як настрой ката („яму, дачуўся я, сягоньня млосна, і ён чамусьці перастаў мурчаць"). Вельмі паказальна вось„дачуўся я“: зьяўляецца сумненьне — а ці сон гэта? А якая нагляднасьць у словах аб „маёй уцесе“:
Ля вербаў моліцца мая уцеха і плача, стомленая, ля ракі.
Паэт сапраўды падарожнічае, але падарожнічае па роднай зямлі, няхай гэта толькі ў думках ці ў сьне. I натуральны той боль, які выклікае падарожжа:
Сьціскае грудзі мне бязбожны вырак, імой хістаецца, бы цень, шкілет.
Кальцавая форма вершу дазваляе паэту, сканчаючы падарожжа, зноў зірнуць на Беларусь з „птушынага палёту“, інакш кажучы, паўтарыць палёт, але ўжо назад.
У вершы „Крокі і вёрсты", прайшоўшы „сотні вёрстаў", удалечыні ад роднай зямлі, усё так жа паглыблены ў думкі пра яе:
Мілы сэрцу майму балацяны павеў, шум палёў, песьні ветру, туманы...
паэт просіць:
прышлеце мне песьняў ракіт і зямлі пах у сьцены вастрогу!
але „далі шлюць плач радзімы і лёскат“, бо „край мой родны, ў няволю забраны". Гэта Купалаўская ўстойлівая форма, зразумелая чытачу, і яна не патрабуе расшыфроўкі.
Спынімся яшчэ на адным вершы гэтага цыклю. У вершы „Ні маністаў, ні зораў“ зноў мара, відзежы пра радзіму сутыкаюцца з суровай рэчаіснасьцю. Але гэты верш ні паводае зьместу, ні паводле формы не паўтарае ўжо вядомыя нам. Упершыню паэт піша анапэстам з чаргаваньнем пяцістопных і шасьцістопных радкоў.
Анапэст ня новы для беларускай паэзіі. Ім, у прыватнасьці, карыстаўся любімы паэт Дудзіцкага Язэп Пушча. Адныя паэты бачылі ў анапэсьце імклівасьць, парывістасьць, рух стыхіяў. Іншыя чулі анапэст у маршы жаўнераў. Цікава ахарактарызаваў анапэст расейкі паэт Канстанцін Бальмонт: „Памер, поўны змрочнай выразнасьці, цяжкага й разьлічанага ўдару. Верш, якрука зь мячом, якая паволі ўздымаецца, замахваецца й б’е. Адваротны від дактыля, адваротнае цячэньне пачуцьцяў“. У Дудзіцкага анапэст стварае моцную напружанасьць: адзінля вакна у суворай сяджу камяніцы..."
Верш „Ні маністаў, ні зораў“ падзелены на 4 часткі, што незвычайна для цыклю. Можна сказаць, што гэта нават маленькая паэма. Тут лірычны герой выступае адначасова й як наратар: яго вачыма мы бачым тое, што адбываецца, троху збоку, і ў той жа час адчуваем перажываньні героя. Кампазыцыйна кожная частка самадастатковая, але цесна зьвязаная з астатнімі, кожная складаецца з двух радкоў. Лексычныя паўгоры пачатку кожнага радка першай і другой частак ствараюць адзіны эмацыйны тон — стрымана-напружанага аповеду. Але калі ў першай частцы перад намі сьвет у фарбах і гуках за вакном турмы, то ўжо другая частка прыводзіць нас да зрокавых і гукавых бачаньняў нутранага сьвету паэта. I бачаньне-мара, разгортваючыся і ўскладняючыся ў трэцяй і чацьвёртай частках, дасягае апагею„за бяседным сталом“:
Хіба ж мелі калі мо такое багацьце у хаце, якім сяньня найменшы гасьцямі нязнанымі шчодра убраны?..
I наймагутным пахавальным акордам гучаць апошнія радкі, якія разбураюць відеж і якія быццам выпадаюць з агульнай структуры вершу, але ў сваёй падсьвядома чаканай чытачом нечаканасьці абсалютна дакладныя:
...Зазьвінелі замкі. Hi маністаў, ні зораў...
Прысуд і кайданы...
I ў гэтым вершы, як ужо ў разгледжаных, сьвет, што атуляе вязьня, ня мае прыкметаў пэўнай мясцовасьці („гадзіна-другая начы, месяц, сінь нябесная, хмаркі, цені, у нямой цішыні нетрывалыя нейчыя хрус-
нулі косьці...“), але тут зусім іншы сьвет бачаньняў: няма звыклай для Ўладзімера Дудзіцкага Беларусі. Тут вяршэнствуе нявыказаная думка пра магчымасьць вырашэньня самімі беларусамі свайго лёсу. На пытаньне „Хто мы?“ не адказваюць муры, але моіуць адказаць „асілкі" што „выплывалі і з-за хваляў агністых“ і зьбіраліся „за бяседным сталом“. У гэтым бачаньні перемешваюцца нявызначаныя, але шматзначныя сымбалі („чаўны залатыя", „хвалі агністыя", „асілкі“, „дыяманты, цудоўныя, як сонца цудадзейны вагонь", „хорам хрустальны“) зь нечакана простай размовай з роднымі людзьмі. Няцяжка пабачыць, што вобразы-сымбалі ўзыходзяць да легендарнага „залатога веку“, які ўтой ці іншай ступені маецца ў кожнай нацыі. Інакш кажучы, гэта мінуўшчына, перакуленаяўбудучыню. Такая першая спробаЎладзімера Дудзіцкага філязофска-эсхаталягічнага тлумачэньня лёсу краіны.
Так, знаходзячыся ўдалечыні ад дому, паэт пачуцьцямі й думкамі быў там, у Беларусі, успрымаючы навакольны сьвет, як нешта іррэальнае, скажам, як дурны сон. Падарожжа Дудзіцкага зь Менску ў Сібір паэтычна ператварылася ў „зваротнае“ падарожжа — падарожжа ў Беларусь. Чытач застаецца ў невядомасьці й пра саму турму, і пра парадкі, што панавалі там, і пра яе насельнікаў. Зь іншага боку, ён шмат дазнаецца пра сьвет, пакінуты паэтам, пра ягоны душэўны лад. I можна скласьці дастаткова адэкватнае ўяўленьне пра кірунак думак той моладзі, да якой належаў Дудзіцкі.
Абсалютна натуральна, што хараство роднага краю непарыўна зьвязанае ў сьвядомасьці паэта з „скогатам народу закутага, плачам радзімы, яе горам і бядой“. Як выхадзецзь сялянства, зьякога й пачалі сваю палітыку тэрору бальшавікі, Уладзімер Дудзіцкі рана пазнаў„бяду народную". Аў Менску сярод маладой беларускай інтэлігенцыі ён зразумеў, што такі ж лёс чакае іншыя пласты насельніцтва й, у першую чаргу, нацыянальную інтэлігенцыю. I хоць гэта быў адно пачатак 1933 г., часы ў імпэрыі „амаль вэгетарыянскія" (масавыя расстрэлы й павальныя арышты, зьвязаныя ў сьвядомасьці гісторыкаў з 1937 годам, яшчэ наперадзе), быццам бы зробленыя толькі першыя крокі на шляху зьнішчэньня нацыянальнай інтэлігенцыі, але рашэньне ЦК КПБ 1929 г. пра нацдэмаўшчыну й шматлікія арышты 1930 г. ужо дастаткова ясна казалі пра мэты й мэтады савецкай улады. От жа, хочацца дадаць, што тое зразумела, відавочна сёньня, а ў 1930-х гг., дый пазьней, большая частка насельніцтва ў краіне калі нешта й разумела, дык імкнулася трымаць думку так далёка, каб — крый Божа! — нават блізкія не здагадаліся. 1920—1930-я гг. — ганебны пэрыяд у гісторыі ня толькі савец-
кай інтэлігенцыі, якая непасрэдна адчувала ціск і прапаганды, і страху, але і ўсёй эўрапейскай, што капітулявала перад „сацыялістычным экспэрымэнтам", які абяцаў забясьпечыць роўныя правы ўсім народам і даць незалежнасьць усім рэспублікам. Ня будзем забываць, што на гэту прапагандысцкую вуду трапіліся такія ненаіўныя палітыкі, як Вацлаў Ластоўскі. I калі беларускія маладыя літаратары разумелі ўжо ў тыя гады сутнасьць савецкай улады й здолелі выкласьці гэта разуменьне на паперы, то можна ацаніць іх праніклівасьць і сьмеласьць.
Каб завяршыць разгляд першай часткі травэлёгу Ўладзімера Дудзіцкага, яшчэ варта спыніцца на празаічным творы, які называецца „Ўспаміны" (першая публікацыя ў газэце „Бацькаўшчына“, чэрвень— верасень 1956). Сам аўтар кажа, што „згадваючы пра жытае й перажытае, пачынае пераказ таго, што калісьці сталася ды што ніколі й нічым не спляміцца“. У разьдзеле, што папярэднічае арышту, паказваецца атмасфэра страху ў грамадзтве, запалоханасьці, чаканьня арышту як непазьбежнасьці. Тыя людзі, пра арышт якіх піша Ўладзімер Дудзіцкі, — самыя простыя, як гаспадар кватэры, сусед бацькоў і г. д. Нават у нацдэмаўшчыне іх нельга абвінаваціць. На гэтым фоне арышт Дудзіцкага непазьбежны. А затым вельмі яркае апісаньне самой турмы зь яе найкалярытнейшымі насельнікамі... Толькі ўсё гэта анічога не дадае да выгнаньніцкага травэлёгу Ўладзімера Дудзіцкага...
У Беларусь Дудзіцкі вярнуўся пры канцы 1937 г. Час, скажам, ня самы спрыяльны для былога зэка. Нездарма Язэп Пушча, арыштаваны яшчэ ў 1930-х і выпушчаны на свабоду ў 1935 г., не вярнуўся ў родную старонку, лягічна баючыся новых рэпрэсіяў. Дасталося й Дудзіцкаму. Некалькі гадоў па вяртаньні з высылкі ён жыў з таўром „вораг народу“, аднак — Бог дараваў — цудам пазьбег арышту. Жыцьцё пад дамоклавым мячом было невыноснае. Надзеі на перамены можна былоўскладаць адно на вонкавыя сілы — заходнія краіны. I калі Нямеччына напала на СССР, Уладзімеру Дудзіцкаму, як і шмат каму іншаму, падалося, што надзеі спраўджваюцца. Няшмат часу спатрэбілася, каб расчаравацца і ў гэтых „сябрах“. Выйсьця не было, бо трэцяй сілы не існавала. Да таго ж нямецкія ўлады давалі больш магчымасьцяў для працы на „ніве асьветы“. I Дудзіцкі кінуўся ў культурна-асьветную працу. Чалавек з натуры вельмі дзейсны, што пакутаваў на сваё амаль падпольнае існаваньне ў перадваенныя гады, ён імкнуўся заняцца ўсім, што было ў той ці іншай ступені даступна ва ўмовах акупацыі. I ён пачаў зноў пісаць. Ці пісаў ён, выйшаўшы з турмы, ва Ўзбэкістане і па вяртаньні ў Беларусь, невядома, ва ўсялякім выпадку напісанага ў гэтыя гады па-
куль знайсьці не ўдалося. А цяпер ён пісаў. Вершы 1941—1944 гг. займаюць асобнае месца ў паэзіі Дудзіцкага. У іх ёсьць аптымізм, вера ў будучыню Беларусі, развагі пра жыцьцё, надзеі. Нават назвы кажуць пра гэта — „Былое трупам мусіць пасьці", „Над сьлядамі шляхоў аджытых", „Дваццаць пяты“, „Да зброі, да чыну“, „Насустрач будучыні нашай“, „Крывёю купленае права“ ды інш. Тады ж ён напісаў паэмы „Клятва духу“, „Цені сьмерці“ (зь якой да нас дайшоў толькі невялікі ўрывак)... Пры гэтым яны трагічныя, гэтыя вершы й паэмы. „Гляджу, прызнацца, не бяз страху на воблік сяньняшняга дню... “ — радкі зь вершу „Насустрач будучыні нашай“. I хоць заканчэньне яго ўсяляе надзею —