Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
3 далёкіх гораў, краю дарагі, імкліва мчацца думакмурагі — прысяга коньніка Крывіцкае Пагоні.
Нягледзячы натое, што ў асобных вершах амаль літаральна паўтараюцца некаторыя думкі, што адольвалі Ўладзімера Дудзіцкага ў Нямеччыне й Аўстрыі, збольшага вершы становяцца глыбейшымі, філязафічнымі, а некаторыя нават больш аптымістычнымі. Зьяўляюцца новыя вобразы і ў вершах пра радзіму.
Пад кашуляй зь беларускага радна, што пашылі на дарогу у нястачы, вельмімоцна б’ецца жылачка адна, і здаецца яна гэтакай гарачай...
Пацярплю. Тканінаю калянага радна нецярплівасьці пякучасьць заспакою, каб пад сэрцам гэта жылачка адна не давала мне ніколі супакою.
Спынімся яшчэ на адной тэме вершаў Уладзімера Дудзіцкага, зьвязанай з падарожжам. Гэта тэма каханьня.
Да Вэнэсуэлы ў Дудзіцкага было няшмат вершаў пра каханьне, хоць ня раз згадвалася каханая, што засталася на радзіме. Вэнэсуэльскія вершы пра каханьне незвычайныя для такога роду паэзіі. У іх шмат роздуму, цеплыні й горычы, недаверу й падзякі. Каханьню прысьвечана ліра-паэма „Сьцені“. Здавалася б, паэма пра новае каханьне — тут і жаданьне „прыкучежыць шчыра і заглянуць у журботны твар свае манашкі“, і мужчынскі гонар ад таго, што „спакусіла чараўніца". Але радасьць каханьня азмрочаная: „Залатыя сонца пасмы засланіла сьцень жывая...“Там, на радзіме, засталося сапраўднае каханьне, для якога паэт знаходзіць надзвычайныя вобразы:
Маці сеяла й мачыла сінявокі лён пад кручай, губку ж выткала дзяўчына і пашыла ў дзень заручын. На грудзёх, над сэрцам самым, васілёк і колас жыта, колас доўгімі вусамі крэсьліць шлях неперажыты...
Усе думкі паэта пра радзіму, душа ягоная там, там усё, толькі там усё сапраўднае, там і сапраўднае каханьне, якое толькі й шукае паэт ды ня можа знайсьці:
А цябе— непаўторнай, сінявокай мае беларускі, не знайшоў...
А потым Уладзімер Дудзіцкі пераяжджае ў Злучаныя Штаты, на некаторы час вяртаецца ў Нямеччыну, у Мюнхэн, ужо ў якасьці кіраўніка Беларускай рэдакцыі радыёстанцыі „Свабода".
I ў ЗША, і ў Мюнхэне зьяўляюцца новыя вершы, новыя роздумы, новыя вобразы, але, як і ў папярэдніх падарожжах, толькі адна краіна займае Дудзіцкага, адной жарсьцю ён захоплены, адной любоўю — Беларусьсю.
Такім чынам, кола замкнулася. Гэты артыкул задумваўся як маленькае дасьледаваньне таго, што адкрылася Ўладзімеру Дудзіцкаму падчас ягоных нявольных падарожжаў па Азіі, Эўропе й Амэрыцы. Дасьледаваньня не атрымалася: аб’езьдзіўшы ці ня ўвесь сьвет, Дудзіцкі бачыў толькі адну краіну — свой родны край. Відаць, гэта калі й не ўнікальная зьява (а можа быць, і ўнікальная), то надзвычай рэдкая.
Тэксты
Эміль Цяўлоўскі
БЕЛАРУСЫ Ў АРГЕНТЫНЕ
Пачаткаў беларускае эміграцыі ў Аргентыне трэба шукаць пасьля 1812 г., г. зн. па ўпадку Напалеона. У гэтую пару на Літве быў легіён ген[эрала] Кнішэвіча і ген. Рынкевіча, зь якога значная частка (20 ооо паводле М. Кукеля) эмігравала ў Францыю. Там былі аргентынскія агенцтвы для „рэкрутацыі“ імігрантаў: так вайсковых, як і цывільных спэцыялістаў. 3 былымі вайсковымі (ці паўстанцамі) палякамі зь лёзунгам „за нашую вольнасьць і вашую“ прыплывалі да Аргентыны [удзельнікі] літоўскага легіёну, найчасьцей яны ўступалі да аргентынскага войска. Каб дастаць адносную дакумэнтацыю з гэтых часоў, трэба было б зрабіць добрыя пошукі па архівах. Справа камплікуецца тым, што зачастую былыя вайскоўцы не падавалі фактычных прозьвішчаў, толькі псэўданімы, каб не наводзіць на падазрэньні для перасьледаваньня сем’яў расейскім уладам. Апроч таго, нават і гэтыя аўтэнтычныя прозьвішчы ў гішпанскай транскрыпцыі былі вельмі зьмененыя. Дзеля гэтага не знайшлося сьмелага чалавека даходзіць гістарычнае праўды паводле дакумэнтаў. Эміграцыя з царскае Расеі да Першае сусьветнае вайны была невялікая і таксама асталася без дакумэнтацыі. Паводле кнігі Акунцова2, у Аргентыну прыбыло ў 1907 г. наагул зь Беларусі, а найбольш зь Меншчыны 5 621 чалавек (невядома скуль узяў гэтыя лічбы). Болып канкрэтнае формы набірае эміграцыя міжваенная з Заходняе Беларусі (з Усходняе Саветы не выпускалі). Пачынаючы ад 1924 г. прыяжджаюць людзі цэлымі
1 Тэкст друкуецца паводле машынапісу, які захоўваецца ў архіве Беларускай бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лёндане. Арыгінал пісаны лацінкаю, але быў перароблены намі на кірыліцу і адаптаваны з гледзішча правапісу. Асаблівасьці лексыкі аўтара захаваныя.
2 Верагодна, маецца на ўвазе: Окунцов й, Русско-амернканскнй справочннк. Нью-Йорк, 1913. — 184 с.
статкамі „на зарабаткі" (украінцы, палякі й беларусы) і тут расьцярушваюцца па ўсёй Аргентыне. Між іншымі спатыкаліся людзі з арміі ген. Булак-Балаховіча (успамінаецца таксама ў кнізе Фларыяна Чарнышэвіча3). Прыяжджаюць пераважна бязь сем’яў адзінокія мужчыны, сяляне. Было крыху жанчын, прыманеных жыдамі ў служанкі, аднак калі аргентынская паліцыя зацікавілася тым, то не абышлося без судоў за „гандаль жывым таварам".
3 увагі на тое, што Буэнас-Айрэс ёсьць зьбежным пунктам усіх чыгунак і марскіх ліній, то тут быў найбольш згуртаваны промысел і гандаль. Гэта паслужыла, што ў Буэнас-Айрэсе й яго прыгарадах затрымалася найбольш эмігрантаў са ўсяго сьвету. Консульства польскае было камэрцыйнае арыентацыі (абсаджана жыдамі), дык справы імігрантаў найменш іх турбавалі. Абставіны, у якіх знайшлася беларуская эміграцыя, дыктавалі арганізаваць свае таварыствы. Такім чынам у 1934 г. паўстае першае Беларускае культурна-прасьветнае таварыства пры вуліцы Чарлёнэ 383, у Буэнас-Айрэсе. Другое Беларускае таварыства „Культура" сфармавалася ў 1937 г. у дзяльніцы Парке-Патрыцыёс, а за гэтым Беларуская бібліятэка імя Івана Луцкевіча ў дзяльніцы ВільляКрэспо. У1938 г. афармляецца Беларускае культурнае таварыства „Белавеж“ на прадмесьці Буэнас-Айрэсу — Валентын Альсіна. Гэтыя чатыры таварыствы сфармавалі 21.05.1939 г. Фэдэрацыю беларускіх таварыстваў у Аргентыне. Зь бегам часу далучыліся 2 новыя таварыствы. У партовай дзяльніцы пад канец 1939 г. паўстала таварыства, другое — на правінцыі Буэнас-Айрэс у Бэрысо, пры бойні і фабрыцы кансэрваў5нлД ужо ў 1941 г. Спачатку выглядала, што праца, вынікаючая зь неабходнае патрэбы, будзе разьвівацца: пры бібліятэцы Луцкевіча быўтэатрал ьны гурток, які меў добрыя посьпехі ў мясцовых тэатрах і ў суседнім Уругваі. Культурная сэкцыя наладзіла выдаваньне настольных календароў*, пачынаючы ад 1940,1941,1942,1943 і часам і пазьней, нерэгу-
3 У польскага пісьменніка беларускага паходжаньня Фларыяна Чарнышэвіча, што жыў у Аргентыне, ёсць некалькі аповесьцяў, якія распавядаюць пра жыцьцё на беларускіх землях: „НадбярэзінцьГ (Буэнас-Айрэс, 1942), „ВіцікЖывіца“ (Буэнас-Айрэс, 1953), „Хлопцы з Навашышак" (Буэнас-Айрэс, 1963). Падрабязьней пра Ф. Чарнышэвіча гл.: Госк Г. 3-над Бярэзіны да Бэрыса: Белетрызацыя аўтабіяграфічнага матэрыялуўпрозеФларыяна Чарнышэвіча // Запісы БІНІМ. №26. 2003. С. 157—168.
4 Маецца на ўвазе „Белорусскнй нллюстрнрованный календарь“ (БуэносАйрес).
лярна, у мове беларускай і расейскай. Гэткім чынам запазнаваліся людзі зь беларускімі літаратурнымі творамі. На выдаваньне сваёй газэты яшчэ не дайшло5, хоць выдавалі сьценныя газэткі як „Беларускі Голас“ ці „Кузьня“ або „Наша Думка“, „Зьвязда" й т. п. Можа, найважнейшае, што было наладжанае пры таварыствах, — навучаньне на кароткатэрміновых курсах і юрыдычныя парады.
Калі пачалася вайна (1939), то ў хуткім часе некаторыя запісваліся дабравольцамі ў польскую армію. Факт гэты трэба разумець, што людзі хацелі вярнуцца дамоў, толькі не было магчымасьці, проста не было грошай, а тут надаралася нагода на бясплатны праезд. Агулам (украінцаў, палякаў, беларусаў і жыдоў) з Аргентыны выехала 1140 чалавек, у гэтым 856 рыма-каталікоў, 131 грэка-каталік, 99 праваслаўных і 54 жыды. На камісію прыйшло каля 2 ооо дабравольцаў былых польскіх грамадзянаў. Колькі было беларусаў — невядома, трэба лічыць каля зо%6. Цікава, што ў гэтым часе і пазьней не было дабравольцаў у Чырвоную Армію, хоць прапаганда пашыралася сярод беларускіх таварыстваў. I другі факт, што „мабілізацыя" рэкрутаў ці рэзэрвістаў адбывалася ў вельмі агранічанай форме. Паводле інструкцыі ген. Сікорскага, ня можна было прымаць людзей у армію (польскую), каторыя былі сямейныя або са слабым здароўем. Апроч таго, на чужой тэрыторыі яны былі падуладнымі аргентынскаму праву, і іх не маглі прымусіць да арміі. У гэтым жа часе дэфілявалі па вуліцах Буэнас-Айрэсу абмундзіраваныя новасфармаваныя нямецка-гітлераўскія часьці, што вымагала вялікай асьцярожнасьці ў высылцы транспартаў з дабравольцамі розных нацыяў да Англіі.
Падчас вайны Аргентына пераходзіць да альянтаў, абвяшчаючы вайну Нямеччыне7. Гэтая фармальнасьць была прадыктаваная карыснымі гандлёвымі пэрспэктывамі, бо пачаліся паставы „корнэд бээфу“8 на фронт альянтаў. Аргентына пачулася больш свабоднай у сваёй эканоміцы, калі Англія была занятая вайною. Хоць і тут паўсталі не-
5 У канцы 1939 г. (раней за „Календарь...") выходзіла на расейскай мове газэта беларускіх імігрантаў „Новая Газета" (рэдактар П. Ільляшэвіч).
" Паводле звестак Ю. Грыбоўскага, з Аргентыны ў Эўропу паехалі змагацца \ польскіх фармацыях 1 263 чалавекі, сярод якіх было 92 ці ііо беларусаў: I 'рыбоўскі Ю. Беларусы ў польскіх рэгулярных вайсковых фармаваннях 1918—1945 гадоў. Санкт-Пецярбург, 2006. С. 407—408.
7 Аргентына абвесьціла вайну Нямеччыне й Японіі толькі 27 сакавіка 1945 г.
8 Корнэд бээф (ад анг. corned beef) — саланіна.
прадбачныя перамены: цывільны ўрад (паводле вольных выбараў) быў пранямецкае арыентацыі, цяпер мусіў пайсьці ў адстаўку, а іншыя партыі тымчасам не прадбачылі супрацоўніцтва з альянтамі. У такім выпадку абавязак спадае на войска, каб не дапусьціць да анархіі ў краі. 3 гэтага моманту пачаліся вайсковыя ўрады, якія зь бегам часу прытарнаваліся да сваёй функцыі, праходзячы паціху адмысловыя цывільныя факультэты. На няшчасьце (для беларусаў) Савецкі Саюз знайшоўся на баку альянтаў, што дало яму разгул выступаць па ўсёй Амэрыцы, а калі пачаўся ўпадак гітлераўскае сілы, то адначасна прапаганда праслаўляла Савецкую армію. У1945 г. савецкае пасольства ў Монтэвідэа (Уругвай) абвесьціла рэгістрацыю „сваіх грамадзянаў" з Заходняе Ўкраіны й Беларусі. Пры рэгістрацыі эмігрантаў патрабавалі здаваць польскія пашпарты і на іх месца выдавалі савецкія за даволі высокую плату. У насіупным годзе адкрываецца савецкае пасольстваў Буэнас-Айрэсе. Каб заахвоціць да вымены пашпартоў, пусьцілі байку, што „толькі з савецкім пашпартам людзі могуць адведаць сваю радзіму, бо „панская Польшча кончылася“, астаўся Савецкі Саюз“, пераняўшы традыцыю „еднной неделнмой“. Прапаганда пайіпла ўсёй даступнай сілай: фільмы, грамадныя выстаўкі, тэатральныя спэктаклі... Шмат хто зь беларускае эміграцыі паверыў прапагандзе, а некаторыя й сёньня вераць. Палітрукі прыходзілі да новапаўсталых таварыстваў, пачынаючы ўводзіць „новы лад“.