Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
/ Аўстралію вызнаць шчэ мусіў.
Думка сэрца маё уразіла:
He пазнаў што як сьлед Беларусі.
У. Дудзіцкі
Пра Ўладзімера Дудзіцкага пакуль напісалі мала. Пасьля ўступу „Не карай за нямудрае, отча мой!“ да збору твораў „Напярэймы жаданьням“(і994) і тэксту „Post Scriptum да Збору твораў Уладзімера Дудзіцкага“ ў „Архіўнай кнізе“ (1997) (абодва — Лявона Юрэвіча) зьявілася некалькі аглядных артыкулаў, але ніводны зь іх не пайшоў далей за ўжо выказаныя раней ідэі.
Гэты невялікі артыкул — кароткі аналіз таго, якім бачыў сьвет і што бачыў у сьвеце паэт у часе сваіх вымушаных „хадж!эньняў“.
Уладзімер Дудзіцкі складаны й вельмі сучасны паэт. I абсалютна недасьледаваны. Між тым, ня толькі вывучэньне ягонай паэтычнай тэхнікі, але ў ня меншай ступені дасьледаваньне зьліцьця паэзіі зь філязофіяй, думак і вобразаў, паўсядзённага з апакаліптычным значна абагаціць, думаецца, як беларускую паэзію, так і беларускую думку... Сацыяльныя праблемы, радзіма й свабода, мова й культура, адданасьць і здрада распрацоўваюцца ў паэзіі Дудзіцкага й на побытавым і на філязофскім узроўнях. Блізкасьць і падзеленасьць паэзіі заўсёды была прадметам разважаньняў філязофіі. Яшчэ Плятон спрабаваў вывесьці паэзію з царства ідэяў, але насамрэч парадаксальным чынам злучаючы яе
зь філязофіяй. Быўчас, калі філёзафы слабасьць савецкай філязофскай думкі спрабавалі кампэнсаваць працамі па філязофіі Купалы й Коласа. I гэта, трэба сказаць, было б вельмі прадуктыўна, калі б дасьледаваньне не падмянялася пракруставым ложам перадузятых догмаў. Паэзія Дудзіцкага дае багаты матэрыял для сучасных роздумаў на тэмы свабоды радзімы, нацыі й культуры.
Разам з тым, творчасьць Уладзімера Дудзіцкага дае магчымасьць акрэсьліць і вузейшыя праблемы. Як ужо згадвалася, гэты артыкул прысьвячаецца „падарожжам" творцы, як яны адбіліся ў ягоных вершах.
Уладзімер Дудзіцкі нарадзіўся ў 1911 г. Юнацтва й маладосьць прыйшліся на гады, калі турызм быў у краіне ў зародкавым стане, а пра падарожжы, асабліва за мяжу, нават і ня марылася. Хоць панятак „жалезная заслона" распаўсюдзіўся пасьля фултанскай прамовы Чэрчыля, фактычна гэтая „заслона" існавала ўжо ў 1920-я іт. Аднак пра гэта можна было б не казаць, бо выглядае, што Дудзіцкага, палымяна адданага сваёй краіне, калі „чужына“ й „вабіла... калісьці“ („Ліст да маці")1, як усіх хлопчыкаў, то выключна ў дзяцінстве, а стаўшы даросл ым, ён, наколькі можна меркаваць, і ня думаў пра паходы й паездкі за межы Беларусі. Таму парадаксальна, што болыпую частку жыцьця яму давялося правесьці ўдалечыні ад радзімы.
Травэлёг Уладзімера Дудзіцкага — гэта травэлёг выгнаньніка й бежанца, уцекача... Маладосьць ягоная прайшла ў выгнаньні на Ўсходзе, а ў сталыя гады паэт быў вымушаны бегчы, ратуючыся, на Захад...
8 студзеня 1933 г. Дудзіцкаму споўнілася 22 гады. 23 лютага яго арыштавалі. Пачаўся першы этап — выгнаньніцтва. Менская турма. Затым турмы й лягеры Сібіру — Новасібірск, Марыінск, потым Сярэдняя Азія.
Травэлёг выгнаньніцтва — празаічныя „Ўспаміны", ,Даруй, што я плачу. Замест успамінаў" і вершаваныя „На парозе турмы“, „Крокі і вёрсты“, ,Д ратунку не было й няма“, „Пакуль песьня яшчэ ня сьпета“, „Каб хоць раз усьміхнулася шчасьце", „Ня першы раз і не апошні, мусіць... „Ні маністаў, ні зораў“, „У жаўталістую, рудую восень", „Жывой крыві жывыя цельцы", „Мая родная, любая, кволая...“, „На небе — зоры й месяц“, „Каму паскарджуся і напішу...“, „Маўклівасьць дум. Песьні выгнаньня“...
1 Тут і далей вершы цытуюода паводле выданьня: Дудзіцкі У. Напярэймы жаданьням. Нью Ёрк, 1994 — без пазначэньня старонак.
Сам Уладзімер Дудзіцкі ў маленькай прадмове да цыклю вершаў „Жывое праўдзівае слова“ сьцьвярджае: „Усе вершы гэтага цыклю напісаныя мною на выгнаньні ў канцэнтрацыйным лягеры Сібіру ў 1934 годзе. Няхай яны пакуль што будуць хоць невялікім помнікам апляванае, расьпятае бальшавікамі Бацькаўшчыны-Беларусі й загубленае маладосьці мільёнаў лепшых беларусаў". Частка вершаў гэтага цыклю публікавалася ў 1940-х гг., іншая — у 1950-х. А цыкль, што аб’ядноўвае гэтыя вершы, ствараўся Дудзіцкім ужо напрыканцы 1950-х. Сапраўды, частку вершаў ён напісаў у Сібіры. Іншыя стварыў значна пазьней, як, напрыклад, „Маем сілу і край свой“. Бачна, не ў Сібіры былі напісаныя й некаторыя іншыя вершы („Жывое праўдзівае слова“, „Навальніца", „На парозе пары“). У тым пераконвае самы павярхоўны аналіз. Вядома, гэта не абэрацыя памяці. Няцяжка зразумець, зь якой мэтай сабраў Дудзіцкі вершы ў адзін цыкль і абвесьціў яго антысавецкім. Ва ўсіупнай зацемцы „Горкія ўспаміны" да другога цыклю „Песьні няволі“ паэт крыху пашырыў часавыя межы: „Вершы, што друкуюцца ніжэй, напісаныя ў 1934— 1935 гадаху горадзеМарыінску. Яны — вынік перажытага“.
Як піша Ўладзімер Дудзіцкі ў даведцы „Коратка аб сабе“: „Па адбыцьці кары ў канцлягеры скіравалі ў Сярэднюю Азію, у г. Ташкент". На жаль, „узбэкскія" вершы паэта невядомыя.
Калі разглядаць травэлёг усьлед за падзеямі — ад арыштуда пасяленьня, — тады трэба было б пачынаць з празаічных твораў, дзе момант прадчуваньня арышту зьмяняецца выдатным паказам менскай турмы й яе насельнікаў: як бяспраўных зьняволеных, так і тых, хго меў над імі ўладу. Але нельга забываць, што празаічныя творы аўтар напісаў праз гады пасьля саміх падзеяў (нарыс „Даруй, што я плачу“ апублікаваны ў 1944 г., а „Успаміны“ — наагул у 1956 г.). Да таго ж „Успаміны" — гэта хутчэй мастацкі нарыс, чым сапраўды ўспаміны. Між тым вершы пісаліся па гарачых сьлядах, што пацьвярджаецца ня толькі датамі пад некаторымі зь іх, пастаўленымі паэтам (да гэтага, безумоўна, важнага арыенціру трэба ставіцца з асьцярожнасьцю), але й аналізам саміх вершаў.
Паэтычны травэлёг адрозьніваецца ад празаічнага ўжо тым, што ад яго нельга чакаць падрабязнага апісаньня мясцовасьці, дарогі, дэталяў зьменлівага атачэньня. Паэтычны травэлёг — гэта адначасова свайго родулірычны дзёньнік. Вядома, паэт-падарожнік, паэт-турыстусваім дзёньніку-травэлёгу адзначыў бы больш прыкметаў навакольнага сьвету, але паэт-выгнаньнік пагружаны ў свой боль, у сваю горкую думку, і навакольны сьвет, праламляючыся ў паэтычным успрыняцьці, становіцца часткай гэтага болю, гэтай думкі. Праўда, ня шмат у каго з паэтаўвыгнаньнікаў знойдзем такое амаль абсалютнае ігнараваньне нава-
кольнага сьвету, як у вершах Уладзімера Дудзіцкага. Добры прыклад — Язэп Пушча, настаўнік Дудзіцкага. Мы ведаем нешматлікія ягоныя турэмныя вершы — „Дачушкам Галі й Лялі“, але зь першых вершаў 1931 г., напісаных напасяленьніўг. Шадрынск (Курганская вобл.), мы даведваемся шмат і пра месца высылкі, і пра прыроду таго краю.
Калі у Шадрынск, на Ісець, Мяне прывезьлі пад канвоем, Я выйшаў сонейка сустракаць I нізка пакланіўся хвоям.
Ня першы дзень і не другі Вакол — суровы ійум тайгі, А недзе — паплавы, стагі...2
Турма, этапная дарога, суворая камяніца, вакно (турмы), Марыінскія краты, зялезная луска, сьцены (турмы), замкі, кайданы — такія нешматлікія рэчавыя прыкметы вонкавага сьветуўвершах Дудзіцкага.
За плячмі —
этапная дарога, прад вачмі — ня першая турма...
і ня цьветам, а пылам зялезнай лускі асыпаюць душу Марыінскія краты...
Але й іх называе Ўладзімер Дудзіцкі як быццам толькі дзеля таго, каб хоць неяк пазначыць месца дзеяньня. Паэт засяроджаны на сваім унутраным жыцьці, на роздумах пра свой лёс, трагедыю народу, сваю адарванасьць ад Беларусі.
Вось верш гэтага цыклю напісаны, верагодна, ужо пасьля вынясеньня прысуду, але яшчэ да „этапнай дарогі". Гэта васьмірадковы верш „На парозе турмы“ напоўнены горкімі думкамі й горыччу расставаньня. Вось гэты „багаж“, зь якім паэт кіруецца ў выгнаньне:
Ня ўкраў, не зьнявечыў нікога,
Толькі тое у думках было,
Каб народу закутага скогат ■
Уняць лекамі дум і слоў.
2 Пушча Я. Збор твораў. У 2 т. Т. 2. Мінск: Мастацкая літаратура, 1994С. іо, 13.
Ня ўняў, не суняў і ня сьцішыў... Скогат іншага сэрца кране.
Заўтра, пэўня, вятры закалышуць На чужыне нялюбай мяне.
Далейшыя вершы з травэлёгу выгнаньніка напісаныя ўжо на этапе ў турме і ў канцлягеры, але толькі пад адным вершам „Каб хоць раз усьміхнулася шчасьце" аўтар пазначае адрас: „Турма ў горадзе Марыінску (Сібір)“. Істотнага значэньня гэта ня мае, паколькі ўся паэзія выгнаньніцкага травэлёгу пранізаная блізкімі думкамі й настроямі. Тут няма вобразаў людзей — ні таварышаў у няшчасьці, ні тых, хто надглядае за імі. Чужая паэту прырода, змрочнае маркотнае надвор’е вельмі сугучныя душэўнаму стану паэта.
Колер неба хмары ўслалі густа.
Цемень цісьне долу.
Цішыня.
Белы сьвет зьмярцьвеў і стаўся пусткай небывалай...
Рук ня ў стане ўзьняць.
I бязьлістая, сівая восень, і пакутная, як пекла, ноч...
Натуральным чынам усе вершы турэмнага цыклю трагічныя. Гэта й трагедыя чалавека, адарванага ад роднай зямлі, і трагедыя адзіноцтва, і трагедыя разлучанага з роднымі людзьмі — братамі, сёстрамі, маці. Гэта трагедыя краіны, „у няволю забранай“. Але калі месцы выгнаньніцтва за ўсе гэтыя гады ня сталі ні бліжэй, ці цяплей паэту, то нутраны сьвет ягоны эвалюцыянаваў ад душэўнай прыгнечанасьці Q здаецца: на цэлым сьвеце сьмех і радасьць змагла пакута; Няўжо тут я сьмерць сваю прыйму?") да гатоўнасьці вынесьці ўсе пакуты С,Буду несьці у сэрцы мужнасьць, пакуль песьня яшчэ ня сьпета“). Нельга забываць, што ўсе гэтыя вершы напісаў малады чалавек. Пад першым стаіць дата — 1933 г. Нічога дзіўнага, што ў першых вершах пасьля арышту — разіубленасьць і нават адчай:
Скамянела, сьцішылася сэрца.
Кроплі сьлёз..., Разгойданая муць...
Няўжо тут цярпеньня боль парвецца?
Няўжо тут я сьмерць сваю прыйму?
Але хутка зьяўляецца памкненьне глыбей асэнсаваць тое, што адбываецца, хоць, натуральна, пры гэтым застаецца й трагічнае разуменьне свайго становішча.
Да сустрэчы... Бывай... He зьнішчальныя душы людзкія...
I ніколі й нідзе голас нашай крыві не памрэ й не завязьне.
Несумненна, надзею й веру паэт чэрпаў з сваіх успамінаў і думак аб родным краі. Беларусь — гэта тая антэева зямля, якая пастаянна прысутнічае ў паэзіі Дудзіцкага й дае яму сілы.
Боль ад расстаньня з радзімай перасьледуе паэта на яве і ў сьне3, і няма паратунку ад гэтага болю.
Сум па роднай старонцы ператвараецца ў назойлівую мару аб крылах, якія панясуць паэта ў Беларусь.