Запісы 32
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
Для прыйсьця сьветлага народу пад сьцягам бел-чырвона-белым шляхі крутыя пройдзем сьмела насустрач будучыні нашай.
— пачуцьцё няўпэўненасьці не пакідае паэта... Дый як можа быць іначай, калі Ўладзімер Дудзіцкі ня бачыць, якім чынам краіна можа набыць свабоду й незалежнасьць. Надзеі жывуць, але якія яны неканкрэтныя. Гэта проста вера, адчайная вера ў сьветлую будучыню, надзея, што разам можна адолець і ўсходнюю, і заходнюю чуму.
Насустрач разам выйдзем мы і першай сонечнай усьмешкай спалошчам спадчыну чумы і друз аджытага на сьцежках.
I расшуміцца сьпелы сад
і золатам спавіты жнівень.
Расьці, юнацкая краса, на сакавітай роднай ніве!..
Прыходзіць 1944 год, год вызваленьня Беларусі ад нямецкай акупацыі й разам з тым час чарговага выбару — куды ісьці? „Шлях зусім вузкі“. Пазьней ён напіша: „Кірунак захадні — зусім чужы, усходні гэтакі ж. Усе чужыя“. Людзкі сыход адлюструе і ў прозе: „Людзі йшлі й ехалі. Адны — на захад, другія — на ўсход. Ішлі й ехалі ўмісуські, куды вочы глядзелі. Несьлі й везьлі вялікае гора“. Але ў сапраўднасьці для Ўладзімера Дудзіцкага шлях быў адзін — на захад. Пачынаецца падарожжа ўцекача. Другая частка травэлёгу Дудзіцкага — травэлёг эмігранта: Нямеччына, Аўстрыя, Паўднёвая Амэрыка, ЗША.
Першыя вядомыя нам вершы на выгнаньні паэт напісаў у верасьні 1944 г. у Бэрліне. Яны так і называюцца — „Замест разьвітаньня":
Разьвітацца не прыйшлося... Болей скошанай траве ў лугох ня ўстаць. Горш яшчэ, калі ў жыцьці ніколі немагчыма будзе прывітаць.
Гэта яшчэ толькі верасень 1944-га. Да канчатковага разгрому Нямеччыны восем месяцаў. Зусім не відавочна, што нямецкія войскі не пяройдуць у контранаступ. Бо яны ж стаялі ў сьнежні 1941 г. пад Масквой, і тады здавалася, што Савецкі Саюз вось-вось будзе пераможаны. Дый Дудзіцкі, падобна, не адчуваў сябе яшчэ эмігрантам. Можа быць таму, што значную частку гэтага часу ён быў заняты справамі арміі Власава й жыў надзеяй.
У тыя месяцы Ўладзімер Дудзіцкі піша ,Дя роднай бацькаўскай мяжы“, „Нараджаецца сьвет неапеты", „На схіле гор стаіць мой новы дом“, „Віюцца чорныя дарог брыжьГ, „На станцыі начы“ й некаторыя іншыя. Тут няма яшчэ адчуваньня руйнаваньня надзеяў. Гэта пераважна трывожныя роздумы пра зробленае й чаканае:
— Камяністай дарогай ідзе непазнанаярадасьць паэты. He зракуцца і думы: у гневе падзей нараджаецца сьвет неапеты.
Паэт пераконвае сябе й чытачоў, што ня ўсё згублена, „пакуль над сьцежкамі сьвятло гарыць“. Але скрозь гэтыя спробы пераканаць сябе ў магчымасьці іншага выніку прарываецца цьвярозае разуменьне горкай праўды:
У іншы край, ня ведамы яшчэ, пагоніць, пэўна, часмае згіноты, а мо й падун сівы у бездань звалачэ
і прыме ў схоў глухі мой дзённы клопат.
Камэнтаваць вершы Ўладзімера Дудзіцкага складана: зусім няшмат, і то часта паводле чутак, нам вядома праягонае жыцьцё. Рэдка хоць зь якойсьці ступеньню пэўнасьці можна меркаваць пра пабуджальныя прычыны стварэньня вершу, вельмі часта зьяўляюцца сумневы нават у часе напісаньня. Канечне, жыцьцяпіс творцы не заўсёды тлумачыць ягоныя вершы. Ва ўзаемаадносінах паэта й грамадзтва, у
рэакцыі грамадзтва на вершы паэта, у прыманьні ці аднпурхоўваньні паэтам ідэалягічных клішэ й лёзунгаў могуць знаходзіцца ключы да твораў. Разам з тым даводзіцца ўвесь час памятаць пра істотную розьніцу паміж тымі, для каго паэзія ня толькі душэўная патрэба, але й асноўная дзейнасьць, што дае сродкі для існаваньня, і паэтамі, падобнымі да Дудзіцкага, для якіх часта прывідная нават надзея падзяліцца з чытачамі сваімі вершамі. Паэзія для іх — нешта накшталт дзёньніка стану душы й розуму. Гэтым і тлумачацца шматлікія часавыя лякуны й, наадварот, значная частка вершаў на іншым адцінку часу, але гэта паглыбляе й цяжкасьці іх камэнтаваньня. Менавіта ,дзёньнікавасьцю“ тлумачыцца й самарэфлексія ў шматлікіх вершах, асабліва вострая ў моманты страты жыцьцёвых арыенціраў.
1945 год. Пачуцьцё разгубленасьці, адсутнасьць адказаў, страта веры ў заўтрашні дзень.
...1 дзе ні стань, ні йдзі куды, ні глянь ты, віюцца чорныя дарог брыжы...
Куды імчыш мяне, цягнік? Спыніся, не імчы!
Адзін, як прывід уначы, стаю на станцыі начы.
Самоту на пачатковым этапе эміграцыі асабліва цяжка пераносіць. Да звычайнай для чалавека няўтульнасьці існаваньня, зьвязанай зь цякучасьцю й няўстойлівасьцю жыцьця, на даляглядзе якога пагрозьліва зьяўляецца сьмерць, дадаецца непазьбежная страта сацыяльнага статусу, што робіць чалавека залежным ад усіх грамадзкіх і прыродных стыхіяў. У той сытуацыі, у якой апынуліся ўсе, хто бег ад савецкай улады пасьля вайны й быў вымушаны часта хаваць сваю нацыянальнасьць, мінулае месца пражываньня, нават прозьвішча. Да патрэбы асабістай самаідэнтыфікацыі — „Хто я туг?“— дадалася (прынамсі, для некаторых, калі не для бальшыні) ня менш вострая патрэба этнічнай самаідэнтыфікацыі („3 кім я?“)Жыцьцё ў Ды-Пі-лягерах не спрыяла зьбліжэньню людзей. Аў Дудзіцкага стасункі з сулягернікамі ўскладніліся й асаблівасьцямі характару, нясхільнага да амікашонства, і добра-
ахвотнай службай пры канцы вайны ў Арміі Власава, што ўспрымалася сьвядомымі беларусамі як здрада. I гэта пры тым, што, наколькі вядома, Уладзімер Дудзіцкі не зракаўся сваёй нацыянальнасьці й нейкім іншым чынам разьвязаў праблему эміграцыі.
Пра сваю самотуўсамоцеўгэтым шматнацыянальным чалавечым гурце кажа паэт неаднаразова: „жыву між чужых я“, „жыву, як зерне на таку...“ I няўцямна, і адчайна:
Перада мной — прастор нябёс, чужы, халодны і нялюбы.
Якіж вар’ят сюды прынёс мяне на зьдзек людзкі, на згубу?
Зноў і зноў паэт зьвяртаецца да роднага краю, да роднага дому, да блізкіх людзей. Тут ён шукае выйсьце з самоты, адказы на пытаньні, што яго перасьледуюць. Ен увесь у думках пра радзіму, маці, блізкіх людзей, што засталіся ў Беларусі (вершы „Матуля любая, даруй“, ,Да вас, суродзічы, да блізкіх і далёкіх“, „Ліст да маці“, „Ліст да сястры", „О родны край“ ды інш.). Некаторыя вершы амаль літаральна паўтараюць сказанае ў маладосьці („О родны край“):
Са мною ты на яву і у сьне, мойродны край, блізкі і блізка... Табой жыву. Малюся, як вясьне. Ты — песьняў-дум найлепшая калыска.
I ўсё ж такі бачна, што любоў Уладзімера Дудзіцкага да роднага краю стала нават вастрэйшая, чым за „марыінскімі кратамі". Зь якім гневам ён адкідае думку, „што экзотыка нейкай Казані прыгажэй ад лясоў Беларусі".
Паэзія Дудзіцкага 1944—1946 гг., створаная ў Нямеччыне й Аўстрыі, да ад’езду ў Паўднёвую Амэрыку, складаная зьява. Тут і горыч страты роднай хаты, родных людзей, і вострае адчуваньне самоты, тут і бясконца вар’яваныя ўспаміны пра хараство Беларусі, тут і жахлівыя зьвесткі з радзімы, — і зусім крыху пра фарбы чужой зямлі.
I ўсё ж такі галоўнае й новае нават у самых тужлівых вершах — гэта пачуцьцё віны перад радзімай, асэнсаваньне таго, што надзеі на чужую дапамогу ня толькі бессэнсоўныя, але й шкодныя, што любы акупант прыносіць толькі бяду й спусташэньне. I, зьвяртаючыся да Беларусі, каючыся, паэт прысягае: „цяпер мая рука навотлег адшпурне чужую вушчунь“. I яшчэ з большай страсьцю й сілай у „Апошняй малітве":
Ўпаду лепш сам я каля сьценаў Храма, і там апошняя малітва будзе: „Браты і сёстры, пад Сьвятою Брамай зямлёюроднаю прыкрыйце грудзі!“
I таму такой горыччу поўныя словы, якія паэт прамаўляе, разьвітваючыся зь Нямеччынай („Адменная ода“). Цяпер ён выказвае ўсе абвінавачаньні, што назапасіліся за гэтыя гады: і пра тых, „хто учора за сьпінай нашаю нашай сьмерці каваў нажы“, і пра таго, хто „зьняважыў, на глум атрос надзеі“ й г. д. Уладзімер Дудзіцкі і ў пэрыяд нямецкай акупацыі быў настроены крытычна да таго, што робяць немцы ў Беларусі. Згадаем гісторыю стварэньня вершу „Маем сілу і край свой“, напісанага ў акупаваным Менску й скіраванага супраць акупантаў4. Але цяпер Дудзіцкі канчаткова разрывае зь мінулымі памылкамі, захоўваючы й абнаўляючы сваё рэзкае непрыманьне савецкай улады, пра дзеяньні якой прыходзяць усё больш жахлівыя весткі з радзімы („сяброў ахрысьцілі на вечны спачынак, хворага брата на голым майдане крывая асіна зь сям’ёй разлучыла"). Застаецца толькі заўважыць, што сам Дудзіцкі, мяркуючы паводле ягоных вершаў, да канца жыцьця захаваў нявер’е ў пабочную сілу, напрыклад, у заходнія краіны, якія быццам бы могуць прынесьці незалежнасьць Беларусі. У той жа час, шмат хто да канца амэрыкана-карэйскай вайны верыў, што саюзьнікі перамогуць Саветы (пра што піша Барыс Рагуля, гл. „Беларускае студэнцтва на чужыне“).
У апісаньні краіны знаходжаньня Ўладзімер Дудзіцкі, як заўсёды, вельмі ашчадны, але дэталі ўсё ж такі дазваляюць чытачу калі не пабачыць яе, то прынамсі зразумець, пра што ідзецца ў вершах. Так, у аўстрыйскіх Альпах зьяўляюцца „крутабокія Альпы“, „аўстрыйскі далягляд“, „гукі вальсаў вечных".
У1947 г. Уладзімер Дудзіцкі пакідае Эўропу. Жыцьцё ў лягеры ДыПі было нясьцерпным. У нейкай ступені яно знайшло аддюстраваньне ў вершы „Зь дзёньніка ДП’і...“. Здаецца, Дудзіцкі выкарыстаў першую магчымасьць вырвацца зь лягеру. Калі б у яго хапіла цярпеньня, як у многіх іншых, ён бы мог адразу эміграваць у ЗША. У чэрвені 1948 г. Кангрэс ЗША прыняў Закон аб перамешчаных асобах, дазволіўшы прыехаць 205 тысячам Ды-Пі з акупацыйнай зоны Нямеччыны, Аўстрыі, Італіі. Але да гэтага часу Ўладзімер Дудзіцкі быў ужо ў Вэнэсуэле.
4 Гл.: Адамовіч А Творы. New York: БІШМ 2003. С. 511—512.
Перад ад’ездам у вершы „Пякельны дар“ ён пісаў:
У новы край, далёкі і нязнаны, з пакункам дум — тугой набраклых мар — нясу гадоў ліхіх пякельны дар — скамененую горам немачраны.
Нялёгкі шлях ізь пекла па касьці, а мне ж ісьці... Далёка шчэ ісьці...
I ў тым жа годзе ўжо ў Каракасе, падсумоўваючы пройдзены шлях („...Цяпер усё. Уласнымі вачыма пабачыў сьвет"), адкрывае новую старонку свайго травэлёгу, адзначаючы самыя кідкія, відаць, дэталі краявідаў Вэнэсуэлы й сваё нялёгкае становішча ў ёй.
Між жоўтых скал паўдзённае сьпякоты у пошчаку шчапаецца мой плач, і плодзяцца штодзённыя турботы на пераломе спадаў і няўдач.
Трэба сказаць, што пра Вэнэсуэлу, яе прыроду й людзей Уладзімер Дудзіцкі наўпрост больш нічога й ня скажа. Толькі ўскосна, празь перажываньні паэта, адкрываюцца асобныя дэталі.
Цяжка чалавеку, які вырас у беларускім клімаце, пазнаёміўся за часы блуканьняў з шэрагам краінаў, увайсьці, ужыццаўлацінаамэрыканскую, дзе ў сталіцы — Каракасе — цэлы год расьцьвітаюць кветкі, дзе ў адных раёнах проста пекла, а ў другіх цэлы год ляжыць сьнег. Ды яшчэ бязь веданьня гішпанскае мовы. I зразумелыя й тужлівы тон шэрагу вершаў і простыя ды ўскосныя ўспаміны пра страчаную радзіму. I ў гэтай сувязі паказальны двайны верш, кожная частка якога пачынаецца словамі „Дарма, што на чужой зямлі жыву...“, і кожная — нібы разгорнуты доказ гэтага пасылу. Абедзьве часткі з розных бакоў апісваюць бачаньне паэтам Беларусі. Першая нагадвае пра тое, што ён пазнаў у роднай краіне, пералік завяршаецца радком „і любай цёплае і ласкавае слова". Другая пазбаўленая мяккасьці й цеплыні першай. Яна й пра надзею, і пра віну сына: „Ля родных хат — ахвяраў крыгалому — схілю сваю пакорна галаву“. А сканчаецца даволі красамоўна: