Запісы 32
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
25 3 1470 г. у Каталіцкім касьцёле кожны 25-ты год (напр. 1900,1925,1950, 1975, 2000) абвяшчаецца юбілейным.
Агулам паехала зборнымі групамі, пераважна самалётамі, блізка 4 ооо асобаў. 3 Полыпчы ўжо была сякая-такая люднасьць, але з Саветаў — вельмі туманна. Як вынік гэтых паездак паказалася шмат лістоў пра „радзіму" ў тутэйшай пракамуністычнай газэце „Родной Голос“, але больш чым пахвал знайшлося ўспамінаў і нэкралёгаў без крыжоў па людзях, каторыя адгэтуль выехалі ўпярод (1955, 1956) „на радзіму". Гэтыя людзі калісь тут вялі агітацыю да выезду з Аргентыны, некаторыя даўно паўміралі ў Савецкім Саюзе — толькі мала хто на сваёй Бацькаўшчыне26.3 гэтых жа нэкралёгаў відаць ясна, што ніхто зь іх не даслужыўся ані дарабіўся да бліскучых вынікаў, ані да якой уласнасьці, часамі каторыя з работнікаў быў прыняты ў партыю! Іншы факт заслугоўвае на ўвагу, што ніхто адгэтуль з эмігрантаў не астаўся там, хіба памёр на разрыў сэрца (было й такіх шмат здарэньняў). Значыць, хто хацеў адведаць радзіму, то гэта зрабіўу прошлым годзе і цяпер вярнуўся сядзіць ціха. Болып людзей да паездкі няма, бо білеты падаражалі ў 10 разоў, а наагул штось людзям адпала ахвота.
Пераглядаючы сьпісы злоўленых дывэрсантаў, не спатыкаецца прозьвішчаў беларускіх, а нават наагул славянскіх, толькі зачастую ёсьць жыдоўскія. Гэта паказвае, што ў Лацінскай Амэрыцы большым аўтарытэтам карыстаецца Куба, чым Савецкі Саюз. У псыхіцы тутэйшых „савецкіх грамадзянаў" зайшлі паважныя перамены, найперш адлюстроўвае газэта „Родной Голос“. Супрацоўнік гэтае газэты С. Філютовіч родам са Слонімшчыны ёсьць як бы магнітнаю стрэлкаю ў компасе, паказваючы ідэйную дарогу. Вось жа гэты правадыр цяпер дакарае тых, што калісь выяжджалі адгэтуль „не раздумана" на радзіму, што яны не былі патрыётамі савецкае радзімы, бо трэба было аставацца туг, працаваць у сваіх таварыствах, узгадоўваць моладзь (па-савецку). Значыць, дапусьцілі вялікія памылкі...
Мімавольна наводзіць пытаньне: Ці ж каб зразумець савецкі абман, то трэба было чакаць больш 20 гадоў? А каму патрэбныя тут савецкія пашпарты? Навату прошлым езьдзілі на радзіму з аргентынскімі — проста баючыся, каб там не затрымалі як савецкіх грамадзянаў.
I ў канцы — што ж асталася па беларускіх таварыствах?
26 Наадварот, большасьць рээмігрантаў вярнулася на радзіму, у БССР. Толькі адзінкі паехалі на цаліну, але і яны мелі магчымасьць пасьля вызначанага тэрміну (год-два) вярнуцца ў Беларусь.
Злучыўшы беларусаў, украінцаў, расейцаўі ліцьвіноў, ёсьць 4 арганізацыі на прадмесьцях Буэнас-Айрэсу. Паводле аргентынскае тэрміналёгіі — вось яны:
1) Club Cultural у Deportivo27 „М. Gorki“, с. Curupaiti 3046, Valentin Alsina, BsA.
2) Club Cultural y Deportivo ,,Belinski“ c. Faluche 135, San Martin, BsAs.
3) Club Cultural y Deportivo ,,NA.Ostrovski“Juramiento, Villa Carasa BsAs.
4) Club Cultural y Deportivo ,,Vostok“c. Ostende 1091, Beriso, BsAs28.
Гэтыя клюбы часамі ладзяць утодкі ці савецкія сьвяты, запрашаючы да сябе людзей з савецкага пасольства і зь іншых падобных таварыстваў, каб было каго пасадзіць за стол. Пры такой нагодзе часамі арганізуюць спэктакль-канцэрт з аргентынска-савецкім рэпэртуарам. Імпрэзы выходзяць вельмі слабыя ў параўнаньні зь іншымі групамі.
Пры падзеле на розныя юрысдыкцыі праваслаўныя прыходы мала маюць вернікаў, і тых штораз зьмяншаецца. На балёнках „Родного Голосу“ выліваюцца нараканьні, што моладзь ня горнецца да клюбаў, прамоўчваецца аб царкоўных прыходах. Усё старое дажываецца, выкончваецца. Дрэнна ці добра, але моладзь пайшла не па бацькаўскае дарозе...
01.09.76
Падрыхтоўка да друку й камэнтары Сяргея Шабельцава
27 Club Cultural у Deportivo (гішп.) — культурна-спартовы клюб.
28 Даведкі таварыства „Украіна" (Кіеў) і „Радзіма" (Менск) сьведчаць, што ў 1970-х гг. акрамя згаданых таварыстваў дзеялі ў Буэнас-Айрэсе і клюбы ім. Маякоўскага, ім. А. Пушкіна, ,Дніпро“, а таксама клюб ім. Пушкіна ў г. Расарыё і клюб ім. I. Франка ў г. Санта-Фэ. Гэтыя клюбы аб’ядноўвалі ўкраінцаў і беларусаў, налічвалі ад 200 да 350 чалавек кожны.
Архіваліі: падарожныя нататкі
Генадзь Сагановіч
Менск
ПАДАРОЖНЫЯ ЗАПІСЫ САМУЭЛЯ КІХЭЛЯ ПРА ГОРАДНЮ Й ВІЛЬНЮ 1586 г.
Нямецкі падарожнік Самуэль Кіхэль, шляхі якога праляглі й праз даўнюю Беларусь, нарадзіўся ў 1563 г. у швабскім горадзе Ульме, у заможнай бюргерскай сям’і. У якасьці іспыту на сталасьць юнакі з забясьпечаных сем’яў тады традыцыйна ажыцьцяўлялі падарожжы ў далёкія краіны, а потым стваралі апісаньні сваіх прыгодаў. Дасягнуўшы 22 гадоў, так зрабіў і Кіхэль, аказаўшыся апантаным і сьмелым адкрывальнікам новага сьвету. У1585 г. ён выправіўся ў грандыёзнае падарожжа, якое доўжылася 4 гады. Спачатку малады лютэранін аб’ехаў 28 гарадоў Заходняй Эўропы, а ў 1586 г., праехаўшы праз Ростак, Штральзунд, Шчэцін, Данцыг і Каралявец, ён дасягнуў земляў Вялікага Княства Літоўскага — наведаў Горадню, а адтуль прыехаў у Вільню. Зь Вялікага Княства цікаўны немец падаўся на Рыгу, адкуль праз Дэрпт даехаўда Пскова. Пазьней, у 1587—1589 г., ён вандраваў яшчэ па Блізкім Усходзе, — быў на Кіпры, Родасе, у Сырыі, Эгіпце й Турцыі. У адрозьненьне ад іншых, ён выбіраўся ў далёкія землі ня ў складзе дыпляматычнай місіі, ня зь сьвітай, а наўласную волю й зусім адзін. Свае запісы, у якія ўвайіплі каштоўныя апісаньні самых розных краінаў і народаў, Самуэль Кіхэль ствараў пасьля 1589 г., калі вярнуўся на радзіму. Памёр нястомны падарожнік у родным Ульме ў 1619 г.
Упершыню гэты помнік, напісаны на швабскім дыялекце, быў апублікаваны ў 1820 г. у Нямеччыне1, але ня цалкам, і толькі ў пераказе. Поўны тэкст „Запісаў” Самуэля Кіхэля паводле трох рукапісаў, што цяпер ужо не існуюць, у 1866 г. у Штутгарце быў выдадзены старань-
' Aus Samuel Kiechel’s Reisen von Jahre 1585 bis 1589 // Archiv zur Geographic, Histone, Staatsund Kriegskunst. 1820. №86, 96.
нямі доктара К. Гашлера2. У тым выданьні падрабязьнейшае апісаньне чатырохгадовых падарожжаў Кіхэля склала 484 старонкі! Нарэшце, у 1987 г. у Мюнхэне Гартмут Протунг выдаў адаптаваную вэрсію помніку, перакладзенага на сучасную нямецкую мову3.
Расейская і польская гістарыяграфіі ўжо даўно ўвяла падарожныя запісы Кіхэля ў навуковы ўжытак. У расейскай гістарычнай літаратуры з XIX ст. выкарыстоўвалася першае іх выданьне, а таксама іх апрацоўка Ф. Адэлунгам4. Асобны фрагмэнт помніку, датычны Пскова, ня так даўно дасьледаваўі апублікаваўархеолягА. Кірпічнікаў (Санкт-Пецярбург)5. Урыўкі пра Горадню й Вільню пераказваліся ў папулярным артыкуле Э. Клінкоўскага, апублікаваным у міжваенныя гады ў нямецкамоўным познанскім часопісе6. Для беларускай жа гістарыяграфіі гэтыя апісаньні можна лічыць адносна новай крыніцай, амаль ня выкарыстанай навукоўцамі. Між тым, помнік ня можа ня ўражваць дэталёвасьцю назіраньняў і запісаў. Дапытлівы адкрывальнік новых земляў старанна фіксаваў літаральна ўсё, што чуў і бачыў у чужой краіне — пісаў пра звычаі, кошты, дарогі, транспарт, забудову й да т. п., так што ягоныя запісы могуць зацікавіць ня толькі гісторыкаў.
Ніжэй зьмяшчаюцца фрагмэнты запісаў Кіхэля, прысьвечаныя Горадні й Вільні, якія асобна публікаваліся адпаведна ў Беларусі7 й Літве8.
2 Die Reisen des Samuel Kiechel / Aus drei Handschriften herausgegeben von Dr. K. D. Haszler. Bibliothek des Litterarischen Vereins in Stuttgart, LXXXVI. Stuttgart, 1866.
3 Die Reisen des Samuel Kiechel, 1585—1589 / Ubers, und bearb. von Hartmut Prottung. Munchen, 1987.
4 Adelung F. Kritisch-literarische Ubersicht der Reisenden in Russland bis 1700. Bd. 1. St.-Petersburg—Leipzig, 1846. S. 370—377.
5 Кнрпнчннков A. Сообіценне немецкого путешественннка Самуэля Кнхеля о Пскове XVI в. Публнкацня н нсследованне // Вестннк Санкт-Петербургского уннверснтета. Сер. 2.1994. Вып. 2. С. 3—8; Вып. 3. С. 9—20.
6 Гл.: Klinkowski Е. Grodno, Wilna und die Posener Land in einem deutschen Reisebericht vom Jahre 1586 // Deutsche Wissenschaftliche Zeitschrift fur Polen. Hf. 30 (1936). S. 133—138.
7 Гл.: Нямецкі падарожнік Самуэль Кіхель пра Горадню часоў Стэфана Баторыя // Спадчына. 2002. №2—3. С. 66—70.
8 Гл.: Внльна в опнсаннн немецкого путешественннка Самуэля Кнхеля // Senosios rasstijos ir tautosakos saaveika: kulturine Lietuvos Didzziosios Kunigaiksstystes patirtis. Vilnius, 1998. S. 193—197.
Пераклад выкананы аўтарам гэтых радкоў паводле найбольш поўнага й дакладнага выданьня К. Гашлера9, а таксама зьвераны з адаптаванай публікацыяй Гартмута Протунга10.
Урывак, датычны Беларусі, пачынаецца з запісу ад 21 чэрвеня 1586 г., калі пачаўся шлях маладога нямецкага вандроўніка ад Караляўцуда Горадні.
„21 -га чэрвеня я выехаў з адным гарадзенскім ліцьвінам (Littauer), купцом і гаспадаром (wiirt), імя якога Ганс Гільцовіч (Hanns Hiilcowilz), на ягоным возе. Ён меў уласнага рамізьніка й каня. Мы сядзелі на возе толькі ўдвух, хоць ён вёз з сабою трохі закупленага сукна ды іншых тавараў. Увечары прыехалі ў вёску, званую Лагарбы (Lagarben), што яшчэ ў Прусіі пад маркграфам. Тут ужо не гавораць na-нямецку, a na-літоўску. Яна за 9 міляў ад Караляўцу.
22-га [чэрвеня]з самай раніцы адсюль [мы]мелі добрую дарогу, бо паўсюль раўніна, было сухое надвор’е й вельмі цёпла, так штояажно дзівіўся гарачыні. Тут галоўным чынам лясы ды зарасьці, і сонца многа не пабачыіа. За дзеньмы праехалі юміляў і трапілі ў вёску Шылашах (Schilaschach), дзе гавораць na-літоўску, гэта асобная мова пад Польскай Каронай.
23-га [чэрвеня] вырушылі вельмі рана, ехалі нешта да 9 гадзікаў, пакуль ня стала горача, імы распрэгліся ў адным паселішчы ды затрымаліся там да вечара, прыкладна да 7 гадзінаў. Таму штомінулага дня коні часам спыняліся й нехацелі ісьці, бо зусім аслабелі ад страшэннай гарачыні, а ў дадатак іхмоцна кусалі вялізныя авадні й мухі. Увечары, калі гарачыня спала, мы вырушылі адтуль далей і ехалі цэлую ноч, паколькі дарога была добрая йроўная.
24-га прыкладна ў 4 гадзіны дня мы прыехалі ў адкрыты гарадок уЛітве, ійтозавеццаАўгустова,якіўііміляхадтагомесца, адкуль мы выяжджалі 23-га раніцай. Тут адпачылі, зьелі абед і засталіся да вечара. Супраць ночы выправіліся адсюль у дарогу й ехалі цэлую ноч. Суцэльны лес цягнуўся 6 міляў, і нідзе не было ні хаты, ні прытулку. Але адразу за лесам зьявілася самотная карчма, у якую мы трапіаі недзе ў 2 гадзіны дня й пакармілі коняў. Адтуль давялося ехаць яшчэ 4 мілі. Мы не маглі марудзіць, бо не заставалася ніякіх запасаў яды, а коням ад гарачыні зрабілася кепска. I так 25-га [чэрвеня] добрым