Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
Гутарылі пра рознае, але зьбіваліся на царкоўнае. Ён, аказваецца, таксама быў у Сан-Францыска й нават рабіў даклад. I цікава — закідае царкоўнікам нежаданьне думаць і бачыць шырэй, артадаксальнасьць, рэтраградзтва (ну, не такімі словамі, ён вельмі асьцярожны), і згодны, што Беларусь мае права быць незалежнаю дзяржаваю, з сваёю мовай, але як даходзіць да царквы — ён супраць „нацыяналізму“... I хоць ты забіся... I каб царкоўную гісторыю аддзяляць ад гісторыі дзяржавы. Як гэта магчыма, у нашых умовах? Як паразумецца, калі Язафата, Мялеція, Апанаса Берасьцейскага мы бачым супрацьлегла?
Што сьмешна: ягоныя дзед і бабка — зь Беларусі, габрэі... ©
Паводле яго, асноўная праблема злучэньня Загранічнай царквы з Маскоўскаю — не ва ўзаемных матэрыяльных прэтэнзіях і не ў пытаньнях кшталту экумэнізму, як я меркаваў, а ў тым, што „зарубежнікі" ёсьць апошнім сымбалем і аплотам белага руху, і аб’яднацца — прызнаць паразу гэтага руху... Якое там тысячагодзьдзе на двары? ©
Казаў, што меў гутарку зь нейкім рабочым з заводу, які прыехаўзь Беларусі як прадстаўнік іхнай Загранічнай царквы. Маць мая, а гэтыя ўнас скуль?!
Гляджу на Лаўра, які бласлаўляе кожную трапезу, бачу так блізка, як, не раўнуючы, Зянона, і кажу сабе: ось гэта й ёсьць іхны мітрапаліт? Вось гэта й ёсьць Алексій загранічнікаў?
А пад канец мне зрабілася непрыемна зь ім гутарыць: ужо нагадваў мне Юрку Васілеўскага...
Вось занатоўваю дзень, п’ю віно, закусваю яблыкам... Гэх, хлебу белага не набыў... Ужо 9:44...
Адчуваю, як настаўніку не стае суразмоўніка, хай нават такога, як я (гы-гы, быццам мне ,,стае“). Важны ня ўзровень размовы, ня тэмы, хоць гэта мо й адыгрывае ролю, a — адсутнасьць страху прагаварыцца падчас размовы. Як сёньня кінуў мне Сергій пра яго: 15 гадоў тут, а ўсё мяркуе, што ён там... I высьветлілася выпадкова, што яны вучыліся ў адной установе, толькі на розных курсах... Айцу Сергію 36.
У гутарках з настаўнікам неаднойчы праскоквала LOSER. Пра іншых, пра тое, як ня хочацца ім быць, казаў ён, але слова перла й перла, і не было сумневу, што ён сябе менавіта такім лічыць... Пайду зірну ўлюстэрка... ©
Ая несхуднеў, ані. Наватрастудалей... непакоіцьтолькі: ці ня сыплюць яны бром у ежу? (Ці бром — ліюць?)
Запытаўся пра гэтага Лёву, што навату кнігу манаха трапіў. Ен сын нейкага надта папулярнага ў свой час адваката ў Пецярбурзе, рана захварэў на мэнінгіт, але праз усе рэвалюцыйныя абставіны з акалічнасьцямі яго не лячылі. Вось так і жыве... Да яго ледзь ня зь Піцеру прыяжджаюць: лічыцца, што ягонымі вуснамі гаворыць Бог... Атутяго старыя шпыняюць, бо насамрэч можа нашкодзіць.
Мне не яго шкода, ягонага бацьку; добра, што ня ведае....
10:23... Як наконт паспаць?
31	.05. Апошні дзень траўня. 5:30 раніцы, я ўжо чысты, з каваю сяджу за кампутарам. Мо арганізм падсьвядома — ад 4-й гадзіны — даводзіць, што лёг спаць цьвярозым? © Хацеў папрасаваць кашулю, дык прас збаёдавалі.
Сёньня мае быць выпускны іспыт у 5 курсу, і мяне могуць пагнаць, бо паверх нібыта зачыняецца, і нікога не пускаюць. Ну й што я буду рабіць без інтэрнэту??? He ў бібліятэку ж ісьці, кнігі чытаць ©.
А можа нядобра, што не пранікаюся ўсім манастыром, ладам жыцьця, які там добра сфотканы ў альбоме, пра які ў фільме? Ну, сапраўды ж, прыгожа, сапраўды, урачыста... Што замінае? Што чалавек я, па-сугнасьці, не царкоўны, нават больш — на вялікі жаль, не рэлігійны? Што здольны дастаць толькі да ўзроўню трапезнага стала? Але ж цягнуў мяне ў манастыр найперш менавіта гэты бок. Дык што здарылася? He адпавядае ўяўленьням? Духовасьці на тварах не стае? Ці спалохаўся чаго?
Вось і пусьціўся ў падарожжа я, каб толькі заўважаць, што непадобна да майго пакінутага ў хаце.
1:15 PM. Прыйшоўдамоў — горача. Меркаваў зусім не вяртацца, ды на маё „шчасьце“ Сергій ехаў — разьвярнуў свой мабіль і адвёз пад хату. Яно хутчэй, але ў машыне гэтак жа горача, як і на вуліцы. Мо пераапрануцца й пайсьці? А то й чэк сёньня аддаў, як і абяцаў, на $500. Ня ведаю. Лянуюся. Мо пазьней...
Перад сьняданкам схадзіў да прычасьця, пастаяў службу (ня цалкам). Служба напачатку адбывалася ў верхняй царкве, а потым у ніжняй. Вядома, прыгожа. Але якія званы! Калі біць пачынаюць — такая музыка, такое пачуцьцё...
He, я багата добрага бачу... Вось айцец Іоў — ледзь соўваецца, на дзьве палкі абапіраецца, але на ўсіх машынах гойсае, на трактары, на сенакасілцы... Другі, архімандрыт (!!!!) — толькі ў сваім аблачэньні на службе, а ходзіць у такой затрапезнай апранасе й заўсёды — у чорнайчорнай працы... А рэгент хору гераманах (зусім немалы чын) Раман — як вясёла й з задавальненьнем мые посуд на кухні... He, я бачу гэта... Але праца — ня мусіць быць галоўным; у сэнсе, самаю адданай цяжкаю працаю не заменіш манастыр як... ну, зразумела...
3-за іспытаў мяне не пагналі; Сергій сказаў, што я адзіная жывая душа, дапушчаная. Мне яно трэба было? ©
На жаль, амаль нічога ня чуў: ні пытаньняў, ні адказаў. Адно пытаньне паўтаралася: на якой старонцы... Гэта трэба ведаць старонку???!!! Да гэтага нават сьв. п. Фёдар Міхайлавіч17 (не Дастаеўскі) не дацёмкаў... Адобра было здаваць іспыты ўінстытуце. Ніколі не вучыў, але не баяўся.
Вось, троху болей было чуваць, калі студэнты... сэмінарысты сышлі, і выкладчыкі паміж сабою гутарылі. Ну, так, пра баб-с яны ня могуць, сан-с не дазваляе, але рэшта — яку Антона Паўлавіча. Ня тыцну пальцам дакладна на твор, але ведаю, што адтуль...
На абед дапамагаў накрываць. Тут кожны, хто прыходзіць зараней, можа дапамагчы разносіць. А абед ніштаваты быў, толькі нейкага смаку не ставала. Была зупа з... як жа іх... брокалі (?), бульба з смажанаю цыбуляю, гарох гарачы, памідоркі нарэзаныя, а пасярэдзіне туна’8 (!), ну й яблычкі з памаранчыкамі... Я пакуль свой мех яблыкаў дагрызу — насіупны сэмэстар пачнецца...
...Што я хачу дома? Ну, кілішак гарэлкі... і бутэльку каб не забіралі... © нечага салодкага зь печыва... лусьцень белага хлеба зь вяндлінаю... © о! Смажаная бульба зь селядцом!!! Ну й які кавалак мяса, шніцэль там, паліты яечкам... Ага! ©
Заўтра сьвята Ўваскрашэньня Хрыста... ці Ўзьнясеньня...
He, не пайдуя... Завалюся ў ложак, з кніжачкаю... У мянеўсёжадпачынак, праваслаўныя! ©
17 Фёдар Янкоўскі.
'8 Рыба тунец.
...Атрымалася сіеста. Прачнуўся а 4-й, пайшоў папрацаваў троху, дурань-дурнем, павячэраў і вось вярнуўся. Бабахае за вокнамі — як вайна (напэўна). Недзе навальніцы, але так зіхаціць ды грыміць, што шыбы дзінькаюць... Ці шыбы ня могуць дзінькаць? Хмх...
Адным словам, 6:41 — і я зноў у сябе. Каця не напісала — мо заўтра якая вестачка будзе. А як не — зазваню. Штораз з трымценьнем і страхам...
На вячэры спаймаў сябе на тым, што на новых паломнікаў гляджу як манастырскі, як тутэйшы. I таксама не падказваю, як мне не падказвалі, а назіралі, пэўна... Яшчэ адна праява дзедаўшчыны? Магчыма, але ж размаўляць у трапезнай нельга... ©
Сярод кнігаў, што заношу, трапіўся адзін-адзінюткі томік Томаса Мана. Я як ведаў, не разгортваючы, — „Доктар Фаўстус"... I зноўку — войска: як у капцёрцы чытаў ноччу... дваццаць гадоў таму. Дваццаць!!!!!!!!
АГА!!!! Палілося. Яка залева!!!!!!! А я ў доміку © ©.
і	.об. Чэрвень. Чацьвер. Чатыры дні да ад’езду. Бязладны дзень.
Цяжка прачынаўся, хацелася паспаць, але пацягнуў сябе на сьняданак. Якога, паколькі сьвята, сёньня не было. Троху папрацаваўшы, вярнуўся дадому, папіў соку, зноў пайшоў. Працаваў да абеду, а як сышоў у трапезную, пабачыў, што ён даўна пачаўся. Больш таго, паколькі сьвята — людзей поўна, не праціснуцца да стала. Вярнуўся. Яшчэ папрацаваўшы, зноў пайшоў да сябе, зрабіў кітайскую каву, гадзінку паспаў і зноўку павалокся. Папрацаваў да вячэры — тут ужо трапіў у час. Гатаваў дэкан сэмінарыі айцец Лука: смажаная бульба, рыба. Але ўсё адно смаку няма... Хатняга смаку. Потым зноў вярнуўся на працу, падрукаваў да 8:оо і сышоў. Вось памыў шкарпэткі, цэльны стос, і прысеў за кампутар...
...Адказы Булгакава19 на „Свабодзе" выклікалі абмеркаваньне. У адным з U (kaciarynka) прачытаў даўна вычуванае мною: Францішак Н. (разумнік Бабкоў) казаў:
„УБыкава пасьля „Знака бяды" не зьявілася анічога „быкаўскага“. Я калісьці пісаў (ці казаў на „Свабодзе"). У апошнія гады ён быў дэпрэсіўны, нудны, антыінтэлектуальны, антыпаэтычны й проста нецікавы. А зь яго дабрадзеі ляпілі „кулыпурную ікону“ пад Нобэлеў-
19 Галоўны рэдактар часопіса ARCHE Валер Булгакаў.
скую. Я ўяўляю, як агідна яму было ўсё гэта чытаць і слухаць: бо ён сапраўдны творца й ня мог не разумець, што адбываецца. У новай сытуацыі ён так і не знайшоў сваю форму й свой зьмест. I таму лепшая яго кніга новага часу — гэта ўспаміны.
3 Барадуліна таксама лепяць ікону, — зграя цынічных піаршчыкаў. Ніколі не забуду, як у кулюарах яны гаварылі: ну такмы ж разумеем, што гэта сьмешна, не дацягвае — але жмы мусім штосьці супрацьпаставіцьАлексіевіч — якая рвецца ў кандыдаты на „Нобэля“.
Барадулін — геніяльны вершаскладальнік, але ён бязь зьместу, без эмоцыі, без паэтычнага лёсу. Я не вагаючыся аддам усяго Барадуліна за адзін верш Сапач, Дубянецкай альбо Баярына".
Вось так... Вось і атрымліваецца: змаганьне з уладай хлусьні — хлусьнёю. Няўжо, калі будзе перамога, зьменіцца гэта, і людзі, здабыўшы пачэснае месца беларускай культуры, пачнуць казаць шчыра пра сапраўдны стан тае культуры?! ® Адказ відавочны... Пры такім раскладзе лепш бы ніколі перамогі не было; тады, прынамсі, хоць надзея была б, мара... рух у змаганьні. Калі будзе сёньня перамога — пачнецца хлусьня яшчэ большая: пра заваёвы нацыянальнай перамогі.
Яшчэ сказаў страшную штуку (рэдактар ARCHE займаецца кнігавыданьнем), цытую за LJ kaciarynka’ю:
„Сказаць папраўдзе, што б ты ні выдаваў цяпер па-беларуску ў часопісным фармаце — літаратуру, мастацтва ці мовазнаўчыя студыі — ты ніколі ня здолееш перакрочыць адзнакі 1000—1500 асобнікаў чыстых продажаў. Большую аўдыторыю беларуская культура пакуль не стварыла. Дык ці варта распыляцца, друкуючы беларускую літаратуру, якгэта робяць дзясяткі іншых выданьняў, ці такі шукаць сваю ўнікальную нішу, якую апрача твайго выданьня няздольны заняць ніхто?“
Дык ці маем мы права?..
Яшчэ добрае чытво, таксама ў LJ, Антаняна: „У нялюбым жанры травэлёгу“ — пра вандроўку ў Беласток. Быццам мы разам езьдзілі. Калі прыехаў на канфэрэнцыю, такія самыя пачуцьці: страшэннага апусташэньня й савецкасьці, машына часу... Праўда, падобнае засталося й ад Варшавы: дзікія падазроныя людзі, насьцярожаныя да ўсіх, да іншамоўя, безьліч п’яных... Ноччу ў Цэнтралпарку ня так ніякавата, як у Варшаве ўдзень на праспэкце. Дзікая краіна неэўрапейцаў, абцяжараных уласным компдексам уяўнай шляхетнасьці.