Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
...На ўсім дне — ранішняя размова з домам. Мама зусім ня радуе, хвароба не мінае, ускладненьні... Хутчэй бы дахаты, хоць быць побач...
2	.о6. Няма шасьці. Папіць кавы ды ісьці. Сёньня апошнія паўдня папрацую, а калі скончыцца іхны пэдсавет (пачатак у 1:30), пасядзім з настаўнікам за бутэлькаю віна.
Накідаў зацемку для „Беларуса" пра Панцеляймона:
„Беларускія магілы ў Джорданвіле. Сьвятпа-Троіцкі манастыр у Джорданвіле, йітпат Нью-Ёрк, непадалёку ад мяжы з Канадаю, — месца паломніцтва расейскіх праваслаўных вернікаў: тут знаходзіцца рэзыдэнцыя першаярархаРЗПЦмітрапалітаЛаўра, тут месьціцца сэмінарыя. Але ў гэтым цэнтры расейскага праваслаўя за мяжою ёсьць і дарагія беларусам магілы.
Самая вядомая, напэўна, магіла архіяпіскапа Апанаса (Мартаса) (08.09.1904—03.10.1983), аўтара кнігі „Беларусь у гістарычным дзяржаўным і царкоўным жыцьці“ (Буэнас-Айрэс, 1966). Ягонаю постацьцю й спадчынаю ўсё актыўней пачынаюць цікавіцца беларусісты: выдрукаваныя дзьве працы зь ягоных архіваў, „Матэрыялы да Псторыі Праваслаўнай Беларускай Царквы" (Жыровіцы, 2004) і„На нівеХрыстовай" (Нью-Ёрк—Менск—Варшава, 2005). Пісала пра яго й нашая газэта (А. Юрг „Расейцы не датрымалі дагавору..."// Беларус. №491. Сьнежань 2003). Магіла Апанаса знаходзіцца каля самай царквы.
На сьвецкіх„новых“могілках знайшлі свой апошні прытулак беларускі пісьменьнік Уладзімер Сядура (Гаыбінны) (24.12.1910—14.05.1995) і ягоная жонка Ірына (13.07.1923—03.01.1998). Праўда, ні пра якую „беларускасьць“ згадак няма; паломнікі могуць толькі даведацца, што тут ляжыць „профессор лйтературы“.
I мала хто ведае, што ў Джорданвіле ёсьць яшчэ адна беларуская магіла — таксама каля царквы, на самым ушанаваным месцы. Гэта магіла заснавальніка манастыра архімандрыта Панцеляймона (Ніжніка).
Пётра Ніжнік нарадзіўся 16.01.1895 z. у Рэчыцы ў вялікай сялянскай сям’і. Калі яму споўнілася 18 гадоў, бацькі вырашылі ажаніць сына. Будучы сьвятар надта не хацеў заводзіць уласную сям’ю і, каб ня быць цяжарам бацькам, адпрасіўся ў Амэрыку: нямала знаёмых з Гарадзеншчыны выпраўляліся за акіян, адкуль, знайшоўшы працу, дасылалі грошы дахаты. Бацькі згадзіліся, адно маці прасіла: „Сынку, не згубі Бога“.
У1913 г. 18-гадовы юнак ступіў на амэрыканскую зямлю. Знайшоў сабе працу — на цукровым заводзе ў прыгарадзе Чыкага.
1918 г. стаўся пераломным у жыцьці юнака: 18 красавіка ён паступае ў Ціханаўскі манастыр, заснаваны ў 1905 г. архіяпіскапам
Паўночна-Амэрыканскім іАлеуцкім Ціханам. У1920 г. Пётра пастрыгаецца ў манахі й высьвячаецца ў герадыякана, a 10 красавіка 1921 г. у сан гераманаха.
Пра гэты час архімандрыт Панцеляймон пазьней згадваў: „За дзесяць гадоў у Ціханаўскім манастыры я пабачыў, як няпроста жыць сапраўдным манаскім жыцьцём маладому манаху. I я пачаў задумляцца пра іншае месца. У гэтым мне дапамог айцец Іосіф, тады Іван Андрэевіч Колас, які быў рэгентам-псаломшчыкам у парафіі. Ён прыехаў да нас у манастыр пажыць — гэтакмы пазнаёміліся. Разам мы надумалі зарабіць троху грошай, каб набыць які кавалак зямлі. 3 гэтаю мэтаю я пайшоў працаваць на завод Сікорскага ў Стратфардзе. I ў 1928 г. кабылі зямлю, на якой сёньня месьціцца наш Сьвята-Троіцкі манастыр. Але мы працягвалі працаваць на заводзе, пакуль цалкам ня выплацілі пазыку. У1930 г. вясною пасьля Пасхі я пакінуў працу й прыехаў на сваю зямлю. Першым маім набыткам у гаспадарку быў імбрык“.
Вясною 19352. айцом Панцеляймонам іманахамі, што былі далучыліся даяго, была збудаваная царква ў гонар Троіцы, нарыхтаваны матэрыял на дом з 16 кельляў, набылі карову й коней. Але на асьвячэньні царквы адбылося няшчасьце: ад сьвечкі загарэлася царква, і ў лічаныя імгненьні на вачох манахаў — згарэла. Трэба было пачынаць усё спачатку.
У сярэдзіне 1940-х гадоў манахі цалкам разьлічыліся з пазыкаю за зямлю, нават набылі дадатковую; узьвялі прыбудовы для кароў, займелі найсучасьнейшы лінатып, друкарскі варштат. Айцец Панцеляймон хоць і не займеў адукацыі, аднак лічыў кнігадрукарскую працу вельмі важнаю; што праўда, рабіў гэта своеасабліва: з ранейшых кнігаў выдзіраў упадабаныя кавалкі й злучаў іх у адну новую. Ягоныя выданьні й сёньня захоўваюцца ў манастыры.
Архшандрыт Панцеляймон пражыў доўгае жыцьцё й адышоў у 1984 годзе“.
3	.06. Учора не пісаў, бо даволі позна вярнуўся: пакуль скончыўся іхны пэдсавет (недзе ў4:оо), пакуль заехалі да настаўніка, каб ён пераапрануўся, а потым яму трэба было на пошту, а пасьля ў банк, і за адным разам у краму... Карацей, увечары прыехалі ў Cooperstown, хвілінаў 30 ад нас. Невялічкі, але поўна турыстаў ужо — такая амэрыканская Мэка для бэйсбалістаў. Галоўная вулачка, уся ў крамах, пераважна тэматычных, вялікае прыгожае возера, магіла Фэнімара Купэра...
Зайшлі выпіць тамтэйшага піва, Old Slag ger. Каб ня факт, што даўна ня піў, дык і ня ведаю, але тут спадабалася. А, і ўзялі бульбы-фры. Я заплаціў. Па піву майму настаўніку трэба было папіць кавы, і толькі пасьля рушылі ў адваротны бок... Зрабіў пару здымкаў... От цікава: ён моліцца ды жагнаецца й перад ядою, і перад тым, як паехаць, а вось зайшлі ў каталіцкі касьцёл на могілках — не, рука нават не дрыганулася... Пытаю, а ў цэрквах Маскоўскага патрыярхату — як там? Натуральна, кладу крыж... Зразумей іх... Я раней думаў, што выказваньні кшталту „ёсьць хрысьціянства, а ёсьць каталіцтва" — гаворыць пра неадукаванасьць чалавека, але, відаць, карані глыбейшыя...
Прыехалі да яго. Уразіла, па-шчырасьці, як бедна жывуць. Мэблі амаль ніякай, толькі ўсё неабходнае, няма TV, танныя старыя лялькі дачкі (яны ў Маскве цяпер). Кнігаў амаль няма. Неяк усё надта няўтульна, неахайна... часова...
Да віна я ў краме набыў хлеба (як сказаў настаўнік, дарагі — $з), быў сыр... Пасядзелі, пагугарылі. Выявілася, што ён прыехаў сюды вучыцца 15 гадоў назад, па студэнцкай візе. I застаўся. I тут па заканчэньні пачаў выкладаць. Тым больш мне дзіўна, што нічога няма, бы толькі вось прыехаў. А нават манахам выдаецца штомесяц па $іоо — пры тым, што ўсё неабходнае (апратку, шкарпэткі, абутак, акуляры etc. etc. etc.) набывае манастыр.
У гаспадара быў ня надта добры настрой, бо якраз напярэдадні ліставаўся з айцом Сергіем: трэба падпісваць новы кантракт, і ён спадзяваўся былога аднакашніка раскруціць на падвышку — даляраў на 500 у месяц. Напісаў, што бярэ час навуковая праца, вось да сэмінарскай канфэрэнцыі піша даклад... Закончыў артыкул на 24 старонкі, які пісаў два гады... Што адказаў начальнік? Правільна: калі навуковая дзейнасьць так замінае й цяжкая, адмоўся ад яе... ® Але хто ж падобныя размовы вядзе праз e-mail?]. Сёньня ён зноў хадзіў да шэфа, але як скончылася размова, ня ведаю — ня бачыў пасьля. Ды й шэф моцна заняты: ад 9-й выдаваў адзнакі, кожнаму асобна, кожнага запрашаў у кабінэт і прыватна нешта казаў. Ды й надвор’е — заўтра Акт, уладыка загадаў, каб усё было на двары, і шатры ўжо паставілі, а вось цэльны дзень ліе, імжыць... так што й сёньня мокры, і што заўтра будзе, невядома... Нават на сьняданак не пайшоў: проста лілося зь мяне. А абед быў смачны! Гатавалі выпускнікі: і яйкі смажаныя, і кукуруза, і такі густы... шчы? I макарона, і капуста, а галоўнае — белы хлеб, якога за два тыдні ня бачыў, толькі ў кнізе манаха Ўсевалада прачытаў, што й такі пякуць...
А я настаўніка яшчэ настрой папсаваў. Запытаўся, ці не закіне ён мяне пасьля агульнай імпрэзы да Сергія на прыватную. А яго не запрасілі...
Затое ён ганарыўся, што на пэдсавеце выказаў свае думкі: інспэктар (ну, той, абжора рудая — бухгальтар) аднаго сэмінарыста лаяў і патрабаваў выключыць, а ён сказаў, што той сэмінарыст напісаў добрую працу. Гэта пра майго „цыгарэтніка“ — ну, абсалютова фізіяномія гогалеўскага бурсака ©, такі прахіндзей, але незласьлівы, вясёлы... Завочнік...
На наступны год на першы курс падалі іо заяваў. Зусім няблага, га?
Званіў дадому, ушчэнт засмуціўся мамаю... Нават пісаць пра гэта ня буду...
.. .Нібыта дамовіўся на панядзелак з машынаю: грэк з бацькамі едзе ў Канаду, на Ніягару, але перад тым закіне мяне на станцыю. Цягнік у 8:23, маю прыехаць yNYy 1:30. Але яшчэ заўтрашні дзень. Якую кашулю прасаваць, з кароткімі ці з даўгімі рукавамі? Ды й нагавіцы...
Пакіну на заўтра. А сёньня буду глядзець Пазаліні The Gospel accor­ding to Saint Matthew (мой новы DVD).
4	.06. Дождж не спыняецца ні на хвілю. Невялікі, але спорны. Паглядзеў пантофлі — вільготныя. Папрасаваў кашулю. Але выходзіць... ісьці тыя іо хвілінаў... Мо хто на машыне будзе? Зрэшты, сьпяшацца няма чаго. У 9:00 пачнецца літургія, скончыцца ў 11:30 ці нават пазьней, так што той сьняданак будзе амаль перад абедам, а ў 2:30 ужо пачатак імпрэзы...
У калідоры сустрэўся бацька грэка; кажа: чатыры гады ў Аўстраліі — ніводнага дажджу, а тут...
Што самае прыемнае чакае ўвечары? Пакаваньне! © Спадзяюся, што мой прыезд будзе добрым сюрпрызам, хаця... ніколі ня ведаеш...
Учора спаткаў каля майго дому манаха Ўсевалада. Запытаў мяне, калі наступны раз прыеду... цікавае пытаньне... Шчыра адказаў: ад айца Сергія залежыць, калі запросіць... Восеньню ці ўзімку на тыдзень цалкам магчыма (па-іншаму падрыхтаваўшыся) прыехаць выканаць які праект... Нават з радасьцю — пабачыць знаёмцаў, пажыць раскладам, ужо ведамым табе.
5	.06. н:і9АМ.Учора не пісаў, ботаксамабыло позна: пакуль агульная імпрэза з нарэшце цывільным сталом і нават віном (на галоўным стале было й іншае; да мяне толькі далятала: Уладыка, гарэлачкі?),
зусім ідыёцкая імпрэзка ў Сергія (гэты з расейскай ААН — ну й штучка...). На ўсім прыёме — страшэнная правінцыйнасьць, асабліва ў размовах; бадай упершыню так гостра адчуў... А пасьля спаткаліся з настаўнікам (ён працаваў у кнігарні ўдзень, я па абедзе завітаў туды — і атрымаў падарунак ад яго: іконкі Менскай Божай Маці й Божай Маці Жыровіцкай. Ад манастыра, сказаў), пашпацыравалі троху, ён набыў мне піва на разьвітаньне, выпілі разам, і заехаў дахаты.
Вось такі вечар, а сёньня прачнуўся... 5-й не было... I ўжо ў дарозе. Amtrak спазьніўся на гадзіну, а колькі да гэтага дадаў — нават ня ведаю. Шкода, што ў цягніку няма інтэрнэту. А вось у парку за маёй бібліятэкаю — ёсьць.
To накіну апошняе тым часам пра вандроўна-пілігрымную, падарожную літаратуру: зь цягам часу, з пачатку XX да пачатку XXI стагодзьдзяў яна перастала быць крыніцаю якой-кольвек экзотыкі, правадыром па няведамых месцах ці шляхох выжываньня ў нязнанасьці. Замест гэтага падобная літаратура сталася мэтафараю падарожжа ў сябе; месцам, дзе ты пазнаеш сябе й спазнаюць цябе...