Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
2006 г.
Архіваліі: эпісталярыі
ПАДАРОЖНЫЯ ЛІСТЫ
Ліст з Новай Зэляндыі'
Прывітаньне, дарагія сябры, з Н. Зэляндыі!
У Нямеччыне я прабыў адзін месяц. Тут было добра, але нэрвовае напружаньне было вялізнае; адзін паляк павесіўся, чакаючы на параплаў. Падарожжа морам цягнулася 43 дні. Была бура, а тры дні перад прыездам у Вэлінгтан дык такая вялікая, што 99 працэнтаў хварэла на марскую хваробу. Адна полька з малым дзіцём кінулася ў Індыйскі акіян. Я сам ня быў хворы й працаваў адразу на кухні. Шэф кухні гутарыў па-француску й дружыў са мной.
Падарожжа было цікавае. Я меў нагоду пазнаць беднату эгіпцянаў, прыгожасьць цэйлёнчыкаў, заможнасьць аўстралійцаў і добраць новазэляндцаў. Прыезд наш у Вэлінгтан быў спатканы вялікім кантрастам, людзі былі на вычарпаньне нэрваў. Пакінулі вайну, фальш, цюканьне, а тут нас спаткалі, як Маці сваіх дзяцей; кветкі, цукеркі, поціскі рукаў, усьмешкі ветлівасьці... Амаль што ўсе плакалі. Як цягнік затрымоўваўся на станцыі, дык поўна зьбіралася людзей. Але мне не зьбіралася на плач, а на злосьць, што я прыехаў не да сябе й не да сваіх, а да чужых, што нашыя мучаюцца, а тут гэтак добра.
У лягеры я быўутыдняў, ён вельмі добры: свабода поўная, яда першарадная, школа й фільм 4 гадзіны ў дзень, паўфунта ў тыдзень, паложаньне лягеру цудоўнае, людзі брацкія, ідучы дарогаю, кожны вітаецца, бяруць у аўта. Я зь беларусам Сарокай езьдзіў з аднэй старой фармаркай аглядаць яе гаспадарку. Езьдзілі мы ўсе конна ў горах (іооо м выш.), дзе пасуцца авечкі, каровы, коні; аглядалі фабрыку сыра, стрыжку авечак электрычнымі машынкамі (100—200 авечак у дзень), хадзілі
' Ліст быў апублікаваны ў: За Волю. №6. 5 верасьня 1951.
на шклянку гарбаты, усюды яна вазіла нас сваім аўтам. Яна кончыла агранамічную школу, жонка генэрала, празь яе маю шмат знаёмстваў.
Тут, у Новай Зэляндыі, няма ні дзікіх зьвяроў, ні гадзюкаў, зьвяроў наагул вельмі мала, але затое кветак і дрэваў вельмі, вельмі многа, шмат якія зь іх атрутлівыя. Тубыльцы — гэта маўры (малайцы), вельмі добрыя людзі. Яны тут у вялікай пашане, маюць сваю высокую культуру, прыгожа рэзьбяць, цёмна-смуглыя, салідна збудаваныя, маюць прыгожыя чорныя валасы, іхняя мова мае каля 50 гукаў, кожны новазэляндзец ганарыцца, калі можа што-колечы сказаць па-малайску. Часта ў радыё надаюць іхнія песьні, гульні й танцы; шмат культурнейшыя й прыгажэйшыя за джаз. Цалуюцца малайцы, паціраючы нос аб нос. Іх усіх налічваецца тут каля іоо тысяч. Амаль усе дрэвы, кветкі й шмат гарадоў, караблёў, самалётаў называюцца іхнімі прозьвішчамі. У Новай Зэляндыі няма ніякіх змаганьняў: ні расавых, ні клясавых, ні рэлігійных. Людзі тут вельмі ўслужлівыя, толькі што флегматычныя.
На працу я папаў на паўдзённую абтоку, 12 км ад гораду Дзінідэн (50—60 тыс. насельніцтва), у якім ёсьць унівэрсытэт (мэдыцына, хімія й электратэхніка), гэта новая школа. Кліматтут вельмі добры, як бы на паўдні Францыі, толькі болып дажджоў. На паўночнай абтоцы чуваць часамі ўночы слабое трасеньне зямлі, якое дае надта дзіўнае ўражаньне (што няма нічога сталага на зямлі), але гэта адчуваецца толькі ўночы, усе тут прывыкаюць да гэтага вельмі хутка. Усе вялікія гарады стаяць на выгаслых вульканах. На паўночным востраве ёсьць яшчэ тры дзейныя вульканы, якія дымяцца, але яны ня ёсьць небясьпечнымі. Нешчасьлівыя выпадкі вельмі рэдкія.
Жыву ў маленькім, 5-тысячным, гарадку, але ёсьць 5 цэркваў, масонская лёжа й каталіцкая духоўная сэмінарыя. Людзі тут надта набожныя. Усе ідуць у сваю царкву, найболей веруючыя — гэта каталікі. Жыву ў доме ІВЦА [YWCA — Рэд.], тут і сталуюся. Умовы вельмі добрыя. У іо гадз. рана і ў 3 папаўдні ёсьць перапынкі на ю мінут на „шклянку гарбаты". Працую ў фабрыцы ваўняных вырабаў (300 работнікаў), раблю ніткі на некалькіх машынах, праца лёгкая й чыстая, зарабляю 7—8 фунтаў на тыдзень, за ўтрыманьне плачу 2 фунта ў тыдзень.
Людзі тут вельмі культурныя, а што вельмі рэдка бывае, дык сільнейшы падае руку ды перапрашае, і ад таго часу яны найлепшыя сябры. Пры прывітаньні першыя словы, што яны ставяць, гэта: „Ці любіце Новую Зэляндыю? Ці любіце пагоду, працу?" Трэба адказваць: „Так!“ Бо яны маюць дзіўны патрыятызм, перакананыя, што Н. 3. — найлепшая краіна. Усе дамы надта мадэрныя; усё электрычнае, аўтама-
тычнае; халадзільнікі, кухні, вадагрэлкі ў кожнай хаце, машыны да даеньня кароў і г. д. Тут муж памагае жонцы ва ўсіх працах: гатаваць, мыць, спавіваць дзяцей.
Я тут ёсьць актыўным скаўтам. Пару разоў ужо быў запрошаны на скаўцкія імпрэзы й кампінгі, як прадстаўнік ад беларускіх скаўтаў. Вось ізноў зьбіраюся на з-днёвы кампінг як зьвязовы. Маю тут многа знаёмых, якія запрашаюць на гарбаткі, толькі што ня маю шмат часу. Едучы сюды, думаў, што пападу ў дзіч, а тут усё культурна, па-сямейнаму, нават у фабрыцы, няма бюракрацыі; я працаваў з тыдні й ня знаў, хто мой майстар.
Усюды я стараўся знайсьці беларусаў. У Нямеччыне знайшоў адну сям’ю, якая паехала ў Канаду, даў ім адрас нашых там арганізацыяў. На караблі знайшоў пару чалавек, адзін зь іх са Слонімшчыны, у Даніі пасварыўся з нашымі, і таму пішацца палякам; другі бабруйскі, таксама абразіўяго якісь беларус з Англіі, і таму цяпер нічога супольнага ня хоча зь беларусамі мець; трэйці — гэта з Глыбокага, жанаты з Растоўскай, маюць трохгадовага хлопца, гэтыя пішуцца беларусамі. Ён вельмі добры чалавек, мае 29 гадоў, перапісваецца з доктарам Васілеўскім2.
У Вэлінгтане мяне сустрэлі беларусы: сп. Качка, які перапісваецца з а. Гарошкам; ён лейтэнант 2-ой Беларускай Дывізіі, ягоны сябра фэльтфэбаль, з Усходняй Беларусі, адзін мой сябра з-пад Баранавіч, абодва вельмі добрыя хлопцы, толькі што часамі вераць у „шклянога бога“, але няшмат. Яны тут паўтара году. .
Думаем залажыць арганізацыю, каб выцягнуць старую эміграцыю, якая зусім нясьведамая. Паміж польскіх дзяцей, прывезеных зь Сібіру, палова беларусаў.
Я ўжо кончьгў вышываньне сваей кашулі й пробую ткаць дываны, бо маю вельмі многа воўны, але мала часу. Агарод тут пакуль што не зрабіў, але думаю, што на Вялікдзень палячу самалётам да Сарокі, які ад мяне 150 км працуе на фэрме, і там зробім агарод па-нашаму, мы ўжо гэта добра абгаварылі. Тут у рэках ёсьць поўна ўюноў, мы іх лавілі дзясяткамі, даўжьшёй па мэтру. Большых выкідалі, а маленькіх капцілі й елі. Новазэляндцы кажуць, што гэта ня добрана яду, бо мае непрыемны пах.
Пасылайце нам сваю газэту. Будзем вельмі ўдзячныя.
Жыве Беларусь!
Ваш М[арыян] Каранеўскі
2 Маецца на ўвазе Віктар Войтанка-Васілеўскі (1912—1972).
„Этранжэ“3
(Урыўкі з прыватнага ліста)
Нашы людзі трапілі тугу становішча бязвыхаднай і беспрасьветнай роспачы, якая літаральна мяжуе з адчаем. Нашаму простаму й нават сярэдняму па кваліфікацыі работніку жыць зрабілася немагчыма, зь яскравай пэрспэктывай пагоршаньня становішча. Я кажу зусім не аб велічыні заработнай платы ці аб цяжкасьці працы. Нашыя людзі ведаюць, што значыць працаваць, і цяжкасьці працы не баяцца. 3 заработнай платай магчыма было б як-колечы, хоць паўжабраком, жыць, адкінуўшы пры гэтым усякую думку аб зьберажэньнях хоць бы, як кажуць, на чорны дзень, а тым больш — аб накапленьнях. Справа ходзіць аб тым, што нашым людзям недзе ні жыць, ні працаваць. Паверце пакуль што ў імя ўсіх Зэўсаў, што вось якраз у гэтую хвіліну да мяне ў кватэру зайшла жанчына — жонка нашага чалавека, якая мае двое маленькіх дзяцей, — і на пытаньне мае жонкі: „Нуяк, што сказалі Сяргею (ейнаму, значыцца, мужу) у арбайтсамце?" — адказала літаральна наступнае: „Што сказалі... хоць бяры й вешайся". Такія й падобныя рэчы ды сказы я чую амаль кожны дзень. У чым жа справа?
I дзіўна й дзіка слухаць, што ў Францыі, у гэтай краіне ўзорнага й клясычнага дэмакратызму зараз, асабліва ў сувязі з пачаткам гаспадарчых цяжкасьцяў, у адносінах да нас, чужынцаў (па-француску „этранжэ“), паказваюць самыя натуральныя звычаі нацызму. Гэта робяць і звычайныя абывацелі й дзяржаўныя ўстановы, асабліва якраз тыя ўстановы працы й сацыяльнага забесьпячэньня, у якія ў першую чаргу мусяць зварочвацца нашыя людзі. Кажучы гэта, я нічым не рызыкую перад цэнзураю.
У нашым горадзе маюцца пяць нашых сем’яў зь лікам 17 асобаў, уключаючы чацьвёра дзяцей. Зь іх 4 сям’і ня могуць набыць кватэры таму, што яны „этранжэ“, а кватэраў вольных у горадзе процьма. Адна сям’я ўпрасілася неяк да расейскага (маўчу тут аб маралі) бацюшкі й часова жыве ў яго на мансардзе, маючы ў сваім „пакоі“ ложак і адну табурэтку. Другая сям’я з двума малымі дзяцьмі ўва ўзросьце два з паловаю гады й 8 месяцаў была дапушчана за абяцаньне вялікае ўзяткі часова жыць у трушчобе, якая фактычна нікому людзкаму не патрэбная. Каб выжыць і з гэтай трушчобы, гаспадар забараніў гэтай сям’і
3 Ліст быў апублікаваны ў: Беларускае Слова. №10/11.12 кастрычніка 1949.
карыстацца кухняю й нават вадою (замкнуў іх). Часова гэтая сям’я дагаварылася за нейкую плату зь селянінам і кожны дзень ходзіць зь дзецьмі да яго за два кілямэтры толькі дзеля таго, каб зварыць там есьці, і кожны раз варочацца ў сваю трушчобу. Зараз гэты чалавек накіраваў жонку зь дзецьмі недзе да знаёмага за 300 км адсюль, застаючыся тут жа без усякай пэрспэктывы на тое, што ён знойдзе калі-небудзь кватэру. Трэцяя сям’я „ўстроілася" так, што двое жывуць недзе за 75 км, а трэцяе з гэтай сям’і жыве ўжо месяц у мяне й сьпіць з маімі ўтрох на адным ложку.
Пачаўся крызіс, а разам і ягоны спадарожнік — беспрацоўе. У нашым горадзе яно адчуваецца яшчэ зусім слаба. Але роўна месяц таму назад бюро працы й сацыяльнага забесьпячэньня прыслала мне адмысловае паведамленьне аб тым, што ў сувязі з пачаткам беспрацоўя, я як „этранжэ“ мушу быць звольнены з працы. Паведамленьне гэтае я хаваю ў сябе. У ім напісана проста: я звальняюся з працы менавіта таму, што я „этранжэ“, а цяпер беспрацоўе. Нядаўна быўу бюро працы, але як „этранжэ“ нават не рэгіструюць як беспрацоўнага, хаця я маю сям’ю, у тым ліку дзіця 9-гадовага ўзросту. Чакаю, што вось-вось звольняць і сына, каторы пакуль што працуе. Нядаўна сюды прыехалі 3 сям’і ўкраінцаў, якіх звольнілі з працы ў нашых месцах. Lx нідзе не прымаюць на працу, як толькі даведаюцца, што ім патрэбныя кватэры ды што яны „этранжэ". Тры дні таму назад я атрымаў ліст ад нашага чалавека, які разам зь іншымі, лікам каля іо-ці, жыве й працуе недзе ў 200 км адсюль. Ён піша: „Заўсёды чакаем на штось новае й лепшае“. Ён прыслаў свой першы ліст да мяне й таму ня піша канкрэтна, чаго яны чакаюць. Але я яго разумею. Жыцьцё „этранжэ" ў нашым досыць вялікім прамысловым горадзе расказвае яскрава аб тым, як жывуць нашы людзі і ў іншых месцах Францыі.