Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
сымбалем неўміручага сяброўства дзьвюх беларускіх душаў, што знайшлі векавы супакой на чужынскай зямлі.
Праз доўгія напружаныя й нэрвовыя пошукі архіў „знайшоўся" ў былога камэнданта паліцыі беларускага ДП-лягэру ў Ватэнштэце Аўгена Занкавіча. Трэба разумець, што ад Марылі Марліч да Попкі вярнулася тая частка папераў, што была выкарыстаная ў кнізе „Недапетая песьня“, а таксама тая, аб якой спадарыні Марліч, мяркую, захацелася найхутчэй забыць... Гаворка ідзе аб ліставаньні Ільляшэвіча з Вольгай Таполяй — драматычнай гісторыі каханьня, першыя прамяні сьвятла на якую праліў у сваёй кнізе „Мэмуары на эміграцыі“ Лявон Юрэвіч. Там быў надрукаваны адзін ліст Таполі да Ільляшэвіча, разам зь ейнымі лістамі да Юркі Віцьбіча, і вершы, сярод якіх і прысьвечаныя паэту. У паперах, што перахоўваў у прыватным архіве ў Ляймэне Юры Попка, захаваліся астатнія лісты Вольгі (мяркую — пераважная большасьць) да Хведара, некалькі іншых вершаў ды адказы самога Ільляшэвіча. Але як яны, арыгіналы, маглі вярнуцца назад да Хведара? У фінале гэтай кароткай (усё адбылося цягам якіх сямі месяцаў), але перапоўненай трагізмам гісторыі, пакутуючы ад болі й расчараваньня, Таполя прымае рашэньне вярнуцца ў Савецкі Саюз і піша ў адным з апошніх лістоў да Хведара, што той можа прыйсьці да яе ў пакой і забраць усё, што палічыць патрэбным. Як выглядае, Ільляшэвіч так і зрабіў.
Увогуле публікацыя ліставаньня настолькі глыбока інтымнага характару — выпадакудасьледаваньні эміграцыі не паўсядзённы. Аднак гэта — даволі рэдкая й каштоўная магчымасьць зазірнуць у патаемныя лябірынты душаў двух таленавітых, здольных беларусаў. Душаў, што баляць і краваточаць. Магчымасьць паказаць стан людзей, што знаходзяцца на мяжы „нармальнасьці“ і псыхічнага зрыву. Людзей, якіх віхор вайны пазбавіў Радзімы й сям’і, закінуўшы ў новы, — халодны, няўтульны й страшны сваёй невядомасьцю — сьвет эміграцыі.
Надрукаваныя ўрыўкі ліставаньня Таполі й Ільляшэвіча можна было б пакінуць без аніякіх камэнтараў, бо яны самі па сабе кажуць і даюць зразумець вельмі шмат. Але ўлічваючы экстраардынарнасьць і бясспрэчную каштоўнасьць артыкулу, дазволю сабе невялікі псыхалягічны аналіз прачытанага й падрыхтаванага да друку.
Азнаёміўшыся ўжо зь першымі лістамі Вольгі Таполі, прыйшоў да думкі, што каханьне да Ільляшэвіча стала... плодам фантазіі ультраэксцэнтрычнай натуры, намаляваным і афарбаваным ейным уяўленьнем яшчэ да напісаньня першых радкоў, адрасаваных Хведару. Жаданьне кахаць, дый найхутчэй, зараз жа, выдае сябе ледзьве ня ў кож-
ным сказе. Жаданьне, несумненна, зусім нармальнае, натуральнае, але ў гэтым выпадку яно выглядае як патрэба, прыродная неабходнасьць асобы, якая фізіялягічна й псыхалягічна не вытрымлівае адзіноты й прагне гармоніі й цяпла — таго, што забралі ў яе вайна й сілы прыроды. Вольга Таполя згубіла ўсё да апошняй кроплі, што мела ў іншым, мірным, жыцьці: Радзіму, родную хату, маці, каханага чалавека, дзіця, любімую працу, дакумэнты, літаратурныя творы. Чалавек застаўся самнасам з сваім болем, што паглынаў фізычна й духоўна; адзін, у чужой краіне, сярод чужых людзей, сярод чужых радасьцяў і праблемаў, хворы, часам — галодны, але з іскрыстай надзеяй вярнуць хаця б частку страчанага. Вярнуць як мага хутчэй, зачапіцца за эфэмэрнае шчасьце ўсімі сіламі, не зважаючы на тое, чаго гэта будзе каштаваць. I Хведар Ільляшэвіч стаўтым патэнцыйным аб’ектам шчасьця, якога прагнула бурліва-экспрэсіўная натура Таполі. Пра такія натуры можна сказаць, што яны ніколі не гараць, ня тлеюць, а ўсё жыцьцё палыхаюць дзікім полымем, што грэе й плавіць адначасова, і, часьцей за ўсё, згасаюць хутчэй за іншых. Першыя ж лісты Ільляшэвіча (чалавека, на жаль, ня менш няіпчаснага) да Таполі ствараюць уражаньне, што ён быў крыху шакаваны прызнаньнямі ў каханьні асобы, якой нават вонкавага выгляду ня мог прыгадаць. Але атакоўныя цяплыня й утульнасьць, што прапаноўвала яму новая сяброўка, растапілі ўрэшце Хведарава сэрца. Здаецца, Таполевы лісты пачалі напаўняць ягонае існаваньне новым сэнсам, нараджалі ў ягонай душы новыя імпульсы, вярталі веру ў тое, што здавалася кволым і амярцьвелым ці нават — выкрасьленым з сэрца й памяці. Але ці маглі гэтыя дзьве творчыя кіпучыя натуры быць разам шчасьлівымі ці ўвогуле — быць разам?
Адказу на гэтае пытаньне даць немагчыма, але ўсялякія адносіны паміж Таполяй і Ільляшэвічам скончыліся амаль адразу пасьля пераезду Вольгі з баварскага Ляўінгена ў Ватэнштэт. Скончыліся, па сутнасьці, не пасьпеўшы пачацца. Эксцэнтрычная, нястрыманая ў сваіх пачуцьцях і дзеяньнях Таполя бярэ ўсю віну на сябе, а Ільляшэвіч папросту яе ігнаруе, пакідаючы суіцыдальныя лісты Таполі без аніякага адказу. Ва ўсялякім выпадку, у архіве іх няма. Што б у сапраўднасьці ні здарылася паміж імі, але Таполя прыняла шакоўнае рашэньне вярнуцца ў Савецкі Саюз, цьвяроза разумеючы, што зь ёй там здарыцца, на якія мукі яна добраахвотна сябе аддае — трусік, які сам скочыць у пашчу галоднаму ўдаву... „Л ж на турму, на пакуты аддаю сябе... Каб ачысьціцца...“ — ад гэтых словаўТаполі прабягае мароз па скуры, і разумееш, што каханьне „фантазійнае“ ператварылася ў сапраўднае, якое
можа й атруціць, зьніштожыць. Таполя вярталася ў СССР у стане афэкту, з думкамі аб самазабойстве, але з здаровай лёгікай у ацэнцы падзеяў, што яе чакалі, уцякаючы ад халоднай чужыны, дзе чужымі сталі нават свае: у беларускім Ватэнштэце Волыу Таполю так і не прынялі. Вяртаньне ў сталінскі СССР і было самазабойствам, але Таполя выжыла, прайшоўшы этапы зьвярыных савецкіх лягераў. I ўратавала яе, на маю думку, нішто іншае, як новае каханьне!
Хведар Ільляшэвіч загінуў у аўтамабільнай катастрофе. Хутчэй за ўсё, — у стане алькагольнага ап’яненьня. Хаця й абяцаў бедны дзядзя Фёдар пакончыць з той „хвараблівай брэдзьдзю", да якой ён часта напіваўся, паправіць здароўе, зьбіраўся пачаць новае літаратурнае жыцьцё. Усе гэтыя сьветлыя, чыстыя пляны, да нараджэньня якіх, безумоўна, спрычынілася й Таполя, былі пахаваныя разам з маладым целам пісьменьніка й патрыёта ўтым трагічным 1948-м годзе.
Lauingen, 16.10.47 Шаноўны спадар Ільляшэвіч!
Пэўна, не чакаеце ад мяне ліста, бо і знаёмымы з Вамі зусім Ma­na, — бачыліся якіх раз ці два ў Бэрліне, дый то мімаходзь. I Вы, мусіць, зусім забыліся, дый увогуле ня думалі нават аб гэтым, — ці жыве яшчэ да колечы на сьвеце нейкая там Вольга Таполя, якую бачылі калісь у вобразе няўклюднай цяжарнай жанчыны... Але мне, ня гледзячы на малое нашае знаёмства, неадольна захацелася напісаць Вам. Гэтае жаданьне зьявілася мне пры чытаньні Вашых твораў, і яно ўзрастала йрабілася ўсёмацнейшым паводле таго, якя чытала іх усё больш і перачытвала па шмат разоў...
Вашыя вершы й Вашыя апавяданьні, якія я чытала ў „Шыпшыне" і ў „Родным Шляху“, еыдатна вылучаюцца з усяго прачытанага тут мною вылучна глыбокай пастраёвасьцю, глыбінёй пачуцьця, захапляюць сваёй шчырасьцю, сваім лірызмам. Яны даходзяць да самага сэрца і ўласна апаноўваюць ім...
Мне цяжка сёньня падбіраць адпаведныя словы і трапныя выразы — я крыху нездарова і ляжу ў ложку із страшэнным галаўным болем. Але мо менавіта таму, што ляжу вось гэтак зусім адна, адным-адзінотка, як кажуць у нас, што жыву сярод чужых, чэретвых абыякавыхлюдзей, зьякіх ніхто не пацікавіцца адчыніцьмае дзьверы, нат калі б я памірала...
Прабачце за наіўны камплімэнт, але ён, гэты аўтар, уяўляецца мне чалавекам выключна добрым, чулым і глыбокім, чалавекам асаб-
ліва тонкай псыхалягічнай канструкцыі, і мне здаецца, — сылюэт такога чалавека мусіць сьветлаю плямаю вылучацца на фоне цяперашняй тутэйшай, бадай што агульнай пошласьці, атупеласьці, бясчуласьці і драбязьлівасьці. Іяб дорага дала за магчымасьць пагутарыць зь ім пэрсанальна, але гэта немажліва — нас разлучае вялікая адлегласьць...
Ня ведаю — ці варта пісаць аб сабе?Жыву адна сярод немцаў, на становішчы немкі, у голадзе і бяз грошай. Амаль ніхто зь немцаў не жыве толькі на голыя карткі — дастаюць у сваякоў, у знаёмых баўраў і г. д. ды і самі тоё-сёе маюць, а аўсьлендары — абоДэПі, або, як правіла, займаюцца чорным гандлем. Я ж неДэПі і не гандлярка, і ў немцаў якчужачка, нічога не дастаю. Жыву на юо грамаў тлушчу на месяц, дый у гэтым годзе і бульбы няма... Але яшчэ страшней гэтага голаду голад душэўны...Жыву, як Рабінзон Круза на сваім абтоку, хоць сярод людзей, але разам з тым — зусім безь людзей, і нават няма з кім пагутарыць. Мела маленькую дачушку, яна была маім шчасьцейкам і маёю адзінай уцехай, ды памерла, бядачка, і я засталася адной. Цяпер маёй дачцы было б ужо 2 гады і 9 месяцаў... Эх, цяжка ўспамінаць!..
Займаюся крыху пісанінай і маляваньнем, але прадаваць малюнкі вельмі цяжка. Дробных жа заняткаў, якія нічога не даюць нірозуму, ні сэрцу, ні кішэні і ў тойжа час зьяўляюцца неабходнымі, — хапае...
Увогулея была б вельмірадая атрымаць ад Васліст. Мо, калі будзеце мець час і жаданьне, напішаце як-небудзь?
А пакуль што ўсяго найлепшага.
3 пашанай да Вас, Вольга Таполя
26.10.47 Вольга Таполя!
Ваш лістп, які я атрымаў ад Вас некалькі дзён таму, быў для мяне вялікай асалодай у маім сягоньняшнім цяжкім і сумным жыцьці. Я ад Вас пачуў такія цёплыя, сардэчныя словы, якія такрэдка можна пачуць наагул у жыцьці, а тут ужо колькі гадоў наагул не даводзілася чуць. Звычайна (я прывык ужо) атрымоўваеш лісты з рознай лаянкай, хлусьнёй, поўныя атрутнае злосьці і юдашовага фальшу. Іраптам такі чалавечы голас, з самай душы...
...Вы не памыліліся ўва мне (не ў маёй характарыстыцы: хто яго ведае — цяжка самому аб сабе гаварыць — я, безумоўна, крыху лірык, люблю марыць і таму, хіба, „няўдачнік" у жыцьці), я маю на думцы тое, што Вы знайшлі ўва мне чалавека, якому можаце шчыра пісаць
аб усім. Я буду найбольш уважным да Вас і Вашых думак, Вашых пачуцьцяў.
Вы хочаце даведацца — як жыву я? Пастараюся апісаць Вам маё жыцьцё. Жыву я ў лягеры. Харчаваньне цяпер няважнае, прыходзіцца крыху і галодным быць, але, вядома, сярод людзей, ды да таго сваіх, усё лягчэй. Сямейныя неяк даюць раду, я ж жыву адзін. Жыву зь сябрам, хлапцом лет 22, які крыху піша таксама, але мае зусім іншыя зацікаўленьні... Мой дзень перапоўнены рознай драбязой. Цяпер я ня маю лекцыяў у Гімназіі, бо „крывічы"хацелі сарваць працу школы, таму амаль паўдня я ў школе. Нікуды ня ежджу, ня маю бліжэйшых знаёмых, зь якімі мог бы падзяліцца сваімі асабістымі настроямі і думкамі. Нейкая туга агартае мяне — гэта вынік лягернага жыцьця. Мой пакоік нецікавы: за сьцяной увесь часраздаюцца галасы і нецікавыя гутаркі, втсно выходзіць на сьцяну, крыху відаць далі, але і там баракі і коміны псуюць выгляд. Уночы прыемныя гудкі паравоза (блізка станцыя). Адно вакно. Перад ім букет пажоўклых лістоў зьлесу. Два ложкі. Шафа, дзерозныя міскі, кніжкі і бялізна. Вось і ўсё. Часам я выпіваю, хоць стараюся зусім пакінуць гэта. Мне шкодзіць.