Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
— Вось якая швабка! — выгукнуў ён, — ніяк ня можа каб не ўпікнуць!.. Ну, паложым, што праўда, што Вы кажаце. Але мне ж патрэбна болей за Вашага хлеба — Вы менш за мяне ясьцё...
A то паехалімы зьіму ягонай справе ў Аўгсбург. Я была яму за тлумачку — ён кепска ведае нямецкую мову, ён абяцаў аплаціцьмне дарогу. Купіў мне білеты туды і назад... Калімы скончылі зь ягонай справай, я, карыстаючыся з нагоды, купіла ў аптэцы для сяберыбнага тлушчу (у нас няма) і розных пячонкавых прэпаратаў, якія нямецкія дактпары прапісваюць сваім слабаватым пацыентам узамен нестаючых у харчаваньні калёрыяў, а таксама купіла рыбы на сваю картку (у нас яна рэдка бывае). I вось прыехалі мы дахаты, а ён за кавай і кажа: „ведаеце што, а Вы мне за білет вярніце грошы, Вы ж
цяпер маеце трохі (я тады атрымала зом.зь Міхэльсдорфу)... Гэта жВыі свае справы там вырашалі, аяне магу раскідацца грашыма — мне трэба купіць сабе вэлясыпэд і касьцюм... Умяне ёсьць пад Мюнхэнам зямляк, які добра жыве. Трэба будзе напісаць яму, што я ў страшэннай матар’яльнай нястачы, можа, ён прышлемне што-колечы... A то, сьвіньня гэткая, сам не здагадаецца прыслаць мне. Дык трэба напісаць“.
— Дык Вы ж схлусіце, бо вам жывецца добра, — кажу я.
— От, швабка Вы гэткая, ня можа, каб не прычапіцца да чаго!.. Ня схлусіўшы ж не пражывеш...
...Тут ёсьць людзі, накшталт Вашых„крывічоў“, якія і іхныя мэтады выкарыстоўваюць, з боку некаторых асобаў на мяне вядзецца такая ж, прыкладна, нагонка, як на Віцьбіча. Адна мая „прыяцелька", дазнаўшыся, шторобіцца сярод беларусаў, ужыла „крывіцкі"мэтад палітычнага беспадстаўнага ачарненьня і фальшывых даносаў супроцьмяне...
Цяжка было б усёрасказаць у лісьце...Ды можа і ня варта гаварыць... Толькі часам бывае няўсьцерп. Адзіная радасьць, калі думаю пра Вас... Бо ёсьць жа на сьвеце яшчэ такія людзі, як Вы!
Усяго найлепшага, даражэнькі Залужны!
16.12.47 Дарагая Вольга Таполя!
...Мяне вельмі зацікавіла, як гэта Вы мяне „раз кахалі“? На жаль, не магу адказаць узаемнасьцю, але скажу Вам, што Вы мне вельмі і еельмі падабаецеся. ЯВам бязьмерна ўдзячны за Вашую шчырасьць і непасрэднасьць. Я цяпер наагул ня ведаю: ці здольны сапраўды кахаць?Але я кахаў шчыра, глыбока, нават шалёна, бо рабіў жыцьцёвыя памылкі. Цяпер... У сэрцы пуста, нудна. I таму я часам п’ю, па-ясенінску неяк, да „хвараблівай брэдзі". Але гэта ўсё пройдзе, міне. Пакуль што няма пэрспэктыў, проблескаў, нейкага пункту апоры. Часам робіцца жудасна, калі глянеш на сяньняшнюю сапраўднасьць. Можа, прыйдзецца недзе папросту „здохнуць". Вы пішаце абмаіх вачох, што яны іскрацца і сьмяюцца да некага. На жаль...Яны іскрацца толькі да дзяцей імоладзі. Я адзін, адзін. Я Вам раскажу адзін выпадак, зь якога Вы будзеце сьмяяцца. Я раз паехаў у горад з думкай... спаткацца там з жанчынай, з жанчынай наагул. I, паверце, я не адважыўся зайсьці. Яны выглядалі, стаялі, розныя: бляндынкі, брунэткі, старыя, маладыя. Я прастаяў на вуліцы і вярнуўся назад...
Вольга! Ярадзіўся зь некаторымі маімі прыяцелямі адносна Вас. Мы пастанавілі запрапанаваць Вам пераехаць да нас... Прыехаць, скажам, да брата, які знайшоўся ў Ватэнштэце! Проста і ясна. A тут ужо не загінеце... будзеце членам беларускага грамадзтва, якое, усё ж, тут ёсьць! Ёсьць тут добрыя людзі, якія ацэняць Вас і Вашую працу.Дык?..
Бывайце, Вольга! Пішыце мне! Я Вам буду заўсёды сардэчна ўдзячны.
18.12.47
...He старайцеся мне пісаць лісты „болый... цьвяроза“. Пішыце так, як пішацца. Яны мне больш будуць падабацца. Mae спозьненыя адказы зусім не таму, што зьмест лістоў такі, а ня іншы. Мне Вашыя лісты вельмі і вельмі падабаюцца!
Што Вы робіце на фабрыцы? Напішыце мне. Хочаце,мы ад „Шыпшыны“ напішам у Arbeitsamt просьбу, каб Вам, як пісьменьніцы, далі лягчэйшую работу, або г. зв. ,,Kurzarbeit“. Ануж — паможа?Аможа Вас наагул звольняць ад работы?
Вы мяне ідэалізуеце... Мне, прызнацца, прыемна чуць такія цёплыя словы. Мне здаецца, што каб чалавек быў бы дрэнны, дык ён палепшае, каліяго натхняюць добрымі словамі. Увамне, як і ў кожным, ёсьць „сьвятло і цені“. Можа, сьвятла і болый, чым ценяў. Але я ў жыцьці мала чуў якраз „цёплых словаў“. Я іх, адчуваю гэта часам балюча, патрабую. Я, сапраўды, адчуваю пасьля кожнага Вашага ліста прыліў нейкіх сілаў, нейкіх сьветлых парываньняў і думак. Толькі не рабеце зь мяне нейкага „пункту апоры“, бо калі б ня стала гэтага пункту апоры, асталася б ізноў пустка. Вы — пісьменьніца! I творчасьць павінна быць Вашым галоўным пунктам апоры. Я неяк адчуваю, што калі мне сумна, дык хочацца пісаць. Як лёгка робіцца, калі нешта напішаш! Напішаш ліст „у экстазе“, як Вы пішаце, таксама палёгка, бо вызваляюцца нейкія незаспакоеныя тэндэнцыі.
Старайцеся жыць зь немцамі так, каб неяк іх не дразьніць. Хай іх богі любяць. Хто з Вамі дрэнна абыходзіцца, старайцеся зьімня мець нічога супольчага... Мястэчка Вашае прыгожае, як відаць з фатаграфіі. Наагул, мне нямецкія мястэчкі (якраз ня месцы) падабаюцца. Мяне толькі дзівіць, што ў немцаў няма пісьменьнікаў, якія б былі годныя гэтых мястэчак. Каб нам такія мястэчкі ды такія ўзьбярэжжы з туманамі — мы б стварылі няведама што!
Бывайце, Вольга!
20.12.47 Дарагі Залужны!
..Дамалюнкаў далучыла я пачку папяросаў, 2 цыгары, ну, а табака — гэта між іншага, каб пустое месца запоўніць. Ейнае якасьці, на жаль, не магу вызначыць — не разумеюся на такіхрэчох. Мне здаецца — Вы курыце, калімая памяць ня здраджвае мне... Ды я наогул неяк дрэнна ўяўляю пісьменьніка і паэта, які ня курыць. Але што, калі Вы ня курыце? Вось будзе расчараваньне!.. I, магчьма, таксама, што ў Вас папяросы не становяць, як у нас, каштоўнасьці... Але, мне здаецца, што і ў Вас не павінна быць іх замнога, дык, у выпадку, калі Вы ня курыце, памяняйце на што-небудзь болый прыдатнае для сябе, a табаку... ну, хоць прэзэнтуйце якому-небудзь добраму чалавеку...
...Некалі, яшчэ як была я ў Менску і працавала ў Выдавецтве Беларускім літаратурнай рэдактаркай, неяк быў у нас у Быдавецтве гэтак званы „прарыў“, імы працавалі тады па з зылены бязьзьменна, літаральна дзень і ноч. Я спала тады толькі па 2 гадзіны ў суткі і даўжэйшы час ня мела выхадных дзён, але камусьці ўсё ж пісала лісты... А вось цяпер у мяне таксама 6 лістоў ляжаць без адказу — мне „няма часу“ адказаць. Толькі Вам пісаць заўсёды знойдзецца час...
...Застаўшыся адна, я ня здолела правільна разабрацца ў той сытуацыі, што стварылася, ведаючы некаторых здэмаралізаваных адзінак, зрабіла няправільнае абагульненьне... А паблізу не было нікога з сваіх, зь беларусаў... Але хіба была я вінавата, тто апынулася адна, хіба хацела гэтага? He! Я баялася гэтага горш за сьмерць, але мяне гвалтоўна пакінулі адну пры эвакуацыі Бэрліну... Усемае імкненьні былі скіраваныя на тое, каб быць нейдзе разам зь беларуссші, але, каліразьяжджаліся групкамі, ніхто ня ўзяў мяне разам з сабою, усе баяліся клопату зь цяжарнай жанчынай. Ня раз у роспачы прыходзіла я да нашае тагачаснае жаночае арганізатаркі, Лялі Гальмак (здаецца, яна цяпер у Вас у лягеры), пыталася — што рабіць?А яна, гэтая ўвогуле мілая, здаецца, жанчына, казала толькі адно: „Ніхто Вам не дапаможа, цяпер кожнаму трэба самому аб сабе клапаціцца, адно магу парадзіць — трэба некуды выяжджаць... Вы нікога ня маеце і ня ведаеце — куды? Ну, проста ткніце пальцам у карту, куды пападзе палец, туды і едзьце..." Усё ж такі я выехала тады з групай беларусаў, толькі пасьля мяне пакінулі адну сярод дарогі, бездапаможную, нават без папераў. „Беспаперную“, мяне скіравалі тады ў канцэнтрацыйны лягер Дахаў, самы жахлівы лягер у Нямеччыне, і, каб ня выратаваў мяне той доктар, якому я прысьвяціла некалі da-
сланы Вам верш, то сёньня я бужо не жыла... Між іншага, гэтак бессумленна мяне пакінулі тады цяперашнія „крывічы"...
..Адзін прафэсар-псыхоляг калісьці казаўмне, штоўмяне вельмі моцна разьвітае інтуіцыйнае пачуцьцё праўды і здольнасьць да псыхалягічнага аналізу, а таму зь мяне быў бы вельмі добры сьледчы. Толькі я ніколі не хацела ім быць... Дык вось, на падставе аднэй нязначнай Віцьбічавай заўвагі ў мяне раптам зьявілася думка: можа, Вы неяк напісалі што-колечы Віцьбічу адносна зьместу маіхлістоў да Вас, можа Вас крыху спалохала гэтая мая раптоўная прыхільнасьць да Вас? Даражэнькі, калі гэта так, дык зусім не небясьпечная, гэтая прыхільнасьць!.. I яне раблю абсалютна ніякіх, так сказаць, асабістых пасягальніцтваў на Вас, і мая прыхільнасьць ні да чаго Вас не абавязвае... Зусім неабавязкова нават, кабВы адказвалі мне „ўзаемнасьцю“... Гэта ж, перш наперш, захапленьне чалавека чалавекам, а не жанчыны мужчынам...
25.12.47 Даражэнькі Залужны!
...Увогуле, часам лезьліў галаву зусім дурныя і непатрэбныя думкі. Я ня думала, што Вы цяпер каго-небудзь кахаеце, бо ведаю, што такія натуры кахаюць толькіраз... Але часам-то бывае нейкі„эрзац" каханьня... Але годзе пра гэта гаварыць!.. Вы. можаце зусім шчыра пасьмяяцца зь мяне, і я ня буду нават крыўдзіцца.
Як бачыце, я пішу сёньня вельмі нэрвова. Учора села пісаць Вам ліста, раптам зьявілася мая гаспадыня ды пачала настойліва запрашаць на куцьцю, на ёлку. Я пайшла. Мяне там пачаставалі крыху віном, і я адразу ап’янела, бо яшчэ слабая пасьля хваробы. Спачатку зрабілася празьмерна вясёлай, дурэла зь дзецьмі. Пасьля разнэрвавалася. А 12-й гадзіне гаспадары ўсёй сям’ёй пайшлі ў кірху, я засталася адна і плакала, раўла, як вар’ятка. Нэрвы нагэтулькіразышліся, што я думала — запраўды звар’яцела. I гэта ўсё таму, што ў гэты вось прыгожы калядны вечар мне не давялося пабыць разам з Вамі... Гэтае жаданьне было нагэтулькі моцным, што даводзіла мяне проста да шаленства... Я прыняла 5 наркатычных таблетак да спаньня, аднак ня толькі не заснула, нават не супакоілася.
Я бязьмежна ўдзячна Вам за Вашае запрашэньне зусім пераехаць да Вас. Гэта мая мара. Каб яна зьдзейсьнілася, я была б шчасьлівейшай за ўсіх людзей... Нават нягледзячы на тое, што Вы ня можаце адказаць мне ўзаемнасьцю!.. Зразумела, я ня хочу ўскладаць аплату
паездкі на Вас або на Ваш лягер, але можа ўдасца прадаць Якія малюнкі ці хоць бы сукенку — яіх атрымала некалькі зь Міхэльсдорфу, і нават Віцьбіч даваў мне такую параду... Дый цяпер я ўжо трохі зарабляю — прыбавілася прыватных лекцыяў. Адзін нямецкі прафэсар пачынае ў мяне вучыцца па-расейску... Яжзусім добра ведаю нямецкуюмову, нават вершы na-нямецку пішу... Мяне цяпер пасылаюць на лёгкую працу, хоць яна горшая за цяжкую: трэба дзень і ноч вязаць — панчохі, сьвітэры і г. д. Аплата — жахліва нізкая. Панчохі ж каштуюць 2~з маркі, дыкмне за вязку (вязаць трэба для крамы) — 1 марка ці 50 пфэнінгаў... А вязаць панчохі трэба якіх 4 дні, найменш!