Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
1.1.48
...Ня раз я думаў, што жыць аднаму лепш, чым у лягеры. Вось, напрыклад, каб жыць у мястэчку, як Вы. Я думаю — нам не было б сумна. Можна было б пісаць і ня ведаць таго балота, якім цяпер з усіх
бакоў абліваюць розныя безадказныя суб’екцыі каго толькі захочуць. Гэта балюча і б’е па нэрвах. Чалавек усё жыцьцё марыў толькі аб беларускай справе, усё для яе, можна сказаць, аддаў, а нейкая мяшчанская брэда або сволач сьмее пляваць у сьвятое сьвятых...
Я астаўся, Вольга, такі самы. Ня мейце да мяне ніякіх сумневаў і будзьце добрай думкі.
Ваш Залужны
6.1.48 Дарагі Залужны!
...Учора атрымала Ваш ліст, якія перавярнуў мне ўсю душу...
Мне таксама хочацца сказаць ня „Вы“, а „ты“, проста і па-сяброўску, толькі я ніяк не адважваюся і раблю гэта хіба што ў вершах (у бальшыні), якіх я, між іншага, напісала шмат Вам...
Можа, было блепш, каб я прыехала іменна тады, калі Вы былі хворыя. Па-першае, я, можа, магла б быць Вам крых-у карыснай. Падругое, я б тады, пэўне, выйграла ў Вашых вачох, бо я неяк умею з хворымі. Гэта — мая прафэсія. I звычайна іменна хворыя мяне любяць (здаровыя — не заўсёды). Мусіць, тады б я паказала сябе на пэўнай вышыні, а такя баюся, што ад хваляваньня проста разгублюся перад Вамі і зраблю на Вас адмоўнае ўражаньне. У мяне гэта бывае часам так недарэчна, і я магу паказаць сябе добра,быць жвавай, цікавай і ўмелай звычайна толькітам, дземне ўсёабыякава... Увогуле, баюся, каб Вы не расчараваліся ўва мне, хоць зусім ня думаю, што Вы мною ачараваныя. Проста, можа Вы ўяўляецемянелепш, чым я ёсьць...
Між іншага, я запраўды неяк адчувала, што з Вамі штосьці няладна. I неяк... мне сьнілася, што Вы — цяжка хворы... У сьне ў мяне было неадольнае жаданьне ня толькі падыйсьці, але залезьці да Вас у ложак, аднак, ня тое, каб іменна з „такою“мэтай, а проста так, бяз мэты... Нават і ня „проста так“, бо ў сьне ў мяне было такое перакананьне, што калі ўдасца моцна прытуліцца да Вас, дык палепшае і Вам, і мне, бо і я пачувалася вельмі дрэнна... Аднакмне ніяк не ўдавалася да Вас дакрануцца, і гэта было страшэннай пакутай, бо мела такое адчуваньне, быццам тысяча невідочныхмагнэсавых ніцяў цяенуць мяне да Вас із жахліваю сілай, але мяне штурхалі назад, — ня Вы, іншыя, і тады здавалася, што і душа, і цела, уся мая істота разьдзіраецца на кавалкі, быццам мяне размолваюць на жорнах... Я крычала, рвалася да Вас, а перада мною з халодным нахабным сьмехам уставала мая „врагіня", якая ў запраўднасьці існуе тут, і кпліва
казала: „вось жа не падыдзеш даяго, не, будзе так, якяхачу'."Iтады раптам я адчула, што празь мяне праходзіць сьмяртэльна-моцны электрычны ток, што я паміраю... Я прачнулася — мне было запраўды вельмі дрэнна, са мной здарыўся нейкі сардэчны прыпадак...
...Зь мяне, як сказала раз адна мая сяброўка, „творчасьць так і прэ“, і вершы раптам пасыпаліся, як „йз рога йзобйлйя". Калі далей пойдзе такімі тэмпамі, дыкхутка можна будзе выдаць цэлы зборнік, прысьвечаны Вам...
Гэта пакута — быць паэтам!.. Гэта — гарэньне, тамленьне... Праўда, я не ваабражаю сябе запраўдным паэтам, але, мусіць, я мусіла ім быць, бо я вельмі моцна і глыбока адчуваю. Мне проста не давялося разьвіцца ў паэта... Умяне былі высокія ўзьлёты, былі здольнасьці... Але — якоежыцьцё! Сілы надарваліся ўжозмаленства. Явам пісала раз — яня хлусіла, што жыцьцё балавала мяне. Але гэта — у сэнсе нейкага аўтарытэту, павагі... Увогуле жу 13 год я стала „апорай сям’і“. Бацьку выслалі... Мацімела малых дзяцей і была хворай... I вось дзяўчынцы 13-ці год фабрыкуецца мэтрыка па „наружному вйду“, і дзяўчынка пачынае працоўнае жыцьцё. Але дзяўчынка хоча таксама і вучыцца... I вось — напружаная праца і ўдзень, і ўноч. I — голад, бо дзяўчынка ня можа дастаткова зарабіць... Сілы — і фізычная, і духовыя, — надарваліся ўжо тады.А яшчэ цкаваньні за бацьку, бясконцыя звальненьні адусюль... Хапала!.. I ўсё жыцьцё я не жыла для сябе, у мяне не было часу, я толькі працавала для іншых... Працавала па 18 гадзін у суткі, бо трэба было шмат зарабіць... Малодшыя падрасьлі таксама, але ўсе хацелі стаць вельмі вучонымі, вучыліся ў Маскве, мелі шмат патрэбаў... Было жахліва йімат выдаткаў... Усё аплочвала я... Для сябе я ня мела часу... Да самае вайны... А ў вайне засталася адна... Праўда, была ізамужам, але неяк прыпадкова... Усё было ўмяне толькі„прыпадкова", не было нічога запраўднага... Мяне кахалі... мімалётам, неяк больш... фізычна. Ніхто не заглядаў ніколі ў маю душу, не цікавіўся ёю. I калі я спаткала яе ў Вас — ашалела...
..Д Вас запраўды шалёна кахаю... Я нейкая завельмі гарачая, несутрымная... Толькі няхай гэта Вас не палохае — я ўмею быць стрыманай! Iмая „шалёнасьць“ пры пэўных умовах уляжыцца крыху, але глыбіня пачуцьця застанецца назаўсёды. Да самай сьмерці.... Ікалі б запраўды існавала нейкае загробнае жыцьцё, дык па сьмерці я сталася б Вашым ценем...
А супакоіцца я ўсё ж такі крыху мушу неяк, бо гэтакможна згарэць за месяц... Я запраўды зусім ня сплю і ня ем... Я сплю ў ночы з га-
дзіны... Калі гэтак працягнецца нейкі даўжэйшы час, дык я стануся такім страшыдлам., што мне сорамна будзе паказацца ў людзі. Тады Вы і аднаго разу на мяне глянуць не захочаце...
I гэты нейкі бязьмежны, шалёны страх за Вас, за самага дарагога!.. Ён яшчэ не пакінуў мяне, хоць Вы і напісалі, што з Вамі ўсё добра...
...Рыгору прыслалі тэлеграму, што яго выклікаюць у справе ўкраінскага тэатру... Вы можаце нават ад сябе гэта зрабіць, ніхто не кантралюе такіх рэчаў... Бо ехаць звычайным цягніком — пакута... Ехаць — дзень і ноч, бясконца перасадкі, садзіцца трэба „з бою“, цягнікі перапоўненыя, прыходзіцца „вісець“ на падножках... Можа, Вы там што-небудзь прыдумаеце. А калі не — я ўсёроўна прыеду, толькі буду, мабыць, „ganz kaput“...
26.4.48 ДарагіХведар!
Я страшэнна вінавата перад Вамі! Мяне мучыць сумленьне, мучыць так, што я гэтак сапсавала ўсё, што я выявіла гэткую страшэнную нячутнасьць у дачыненьні Вас і яшчэ горш... Я разумею, чаму Вы, найлепшы, найдабрэйшы міжлюдзей, былі такжахліва жорсткі да мяне... Менавіта я ня мела права быць такой, як была...
Хведар, слаўны, харошы, цудоўны, даруйце мне, умаляю Вас!.. Я — кепская, але Вы ўяўляеце сабе ўсё яшчэ горш, чым яно было. Я не хацела рабіць Вам прыкрасьць, ня мела такога намеру, я ўсё зрабіла неспадзявана для сябе, у стане хвілёвага афэкту.
...Расказ, напісаны ў гарачцы ў парыве болю, як нейкая сублімацыя перажываньняў, я запраўды хацела спаліць. Праўда, я спрабавала перарабіць канец... Я не сьпяшалася, бо ня ведала, што глыну таблеткі... I калі клікала Вас, жадала аднаго — Вас бачыць. А. запрашаў мяне да сябе, я запрапанавала пайсьці да мяне і паклікаць Вас. Ён пайшоў да Вас, „выканаў загад“, але намякнуў, што пасьля... застанецца. Я абурылася... Вы прыйшлі — як я ўзрадавалася! I вось Выхоладна заявілі, што зараз пойдзеце і яшчэ сказалі штосьці балючае для мяне. Думка аб тым, што Вы зараз пойдзеце, напоўніла мяне нейкай роспаччу... На мамэнт у мяне быццам у галаве памуцілася, іяглушыла таблеткі...
Гэтымой пракляты хвараблівы стан... Нэрвы ня вытрымалі. Але Вы не вінаваты, не. I тыя блізкія дачыненьні, якія бывалі ў нас часам, — яны не маглі стварыць ніякіх аскладненьняў. Калі б іх не было, было б яшчэ горш. Я ўсё роўна не магла адносіцца да Вас інакш.
Вярнуўшыся са шпіталя, я прасіла Вас не вяртаць расказу, спаліць яго. Ваш гэты выгук — „апрацоўваць, перарабляць!" — паліць мяне, як агонь. Хоць бы Вы спалілі яго. Але Вы прыслалі мне. Гэта быў знак, што няма мне дараваньня. Гэта быў страшэнны ўдар. Тады я не ўстрымалася і пабегла да Вас. Калі б Вы былі адзін, я, можа, цалавала б Вашы ногі і ўмаляла б дараваць мне. Але нехта быў. Я не хацела рабіць сцэн, не.
Хведар, даруйце мне! Я ніколі ў жыцьці не зраблю больш Вам жаднай прыкрасьці. Яж дарую Вам усё, усю Вашу жорсткасьць і грубасьць да мяне. Бо я разумею... разумею добра й Вас. I калі абражаная Вамі, я ўсё ж прашу аб дараваньні, значыць, ёсьць у маім сэрцы штосьці бязьмежна добрае да Вас, хоць і кепская я... хоць і злачынка я цяпер...
Хведар, няўжо мы з Вамі — як ворагі?!.. Няўжо я ўсё атруціла ў той пракляты вечар?!
Дзень і ноч гучыць у маіх вутах гэта жахлівае „прашу бяз справы не заходзіць“. Але Вы не праймайцеся нічым. Я буду такой, як Вы захочаце. Выканаю ўсе ўмовы... He мучыце сябе і мяне...
14.5.48 Хведар, родны, слаўны, цудоўны!
...Умяне неяк зьявілася неадольна жаданьне памерці, таму, што Вы ня можаце належаць мне, а я немагу бяз Вас жыць... Таму, што Вы і блізкі мне, і далёкі адначасна... Што я не магу быць з Вамі, не магу нават дапамагчы Вам, ня маю ні на што права, мушу трымацца ўдалю і часта самае найлепшае з майго боку сустракала ў Вас грубы і жорсткі адпор... Усё гэта мучыла мяне бясконца, неяк надламіла, вывела з раўнавагі. Таму зьявілася думка аб сьмерці.
Тады, удзень, калі Вы ад Каўшоў пайшлі з Шылавай, мне ўявілася, што Вы не паедзеце заказваць помнік, а... У мяне быў стан ледзь не вар’яцкі. Была спакуса ісьці і нейдзе кінуцца пад аўто ці пад цягнік. Стрымалася, бо Вы занадта дорагі мне. Уявіла сабе ўвесь Ваш пакутніцкі шлях, усё Ваша жыцьцё, якое зьяўляецца суцэльнай ахвярай, і — стрымалася...
Я не вытрымліваю цяпер, я ня ведаю, што рабіць... Я не магу спаць, я не знаходжу сабемесца. Учора, памятаючы абяцаньне, перад людзьмі стрымалася... А дома... Канала ад нясьцерпнага болю, задыхалася, як шалёная бегала па пакоі, бо Вы сказалі — ня прыйдзеце, і я немагу прыйсьці да Вас...
Хведар, родны...Я выканаю любыя ўмовы, буду такой, як Вы захочаце, зраблю ўсё магчымае і немагчымае, толькі ке адыходзьце так
далёка! Я не магу, немагу гэтага перажыць, я загіну, звар’яцею, зраблюся поўным інвалідам...
Хацела я яшчэ сказаць Вам пра свае рускія творы. Вы, пэўна, чыталі...Яўяўляю сабе горыч Вашага расчараваньня... Бо Вы думалі аб іх інакш, я разумею. А яны, фактычна, мяшчанскія, на нізкім ідэёвым узроўні... Тая чытаючая публіка, якую я мела тады, не ўспрыняла б іншых... Але я ня мела права да яе прыстасоўвацца. Толькі я запраўды „разьлезлая інтэлігентачка“, і таму гэтыя зрывы. Аднак, ёсьць у мяне і іншае, аб чым я намякала Вам. Былі і творы іншыя, толькі я зьнішчыла іх з пэўных прычынаў.