Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
21 Bergman A. Sprawy bialoruskie w II Rzeczypospolitej. S. 245. Трэба, аднак, адзначыць, што апанаваньне ТБШ камуністамі і ўвогуле імкненьне апошніх да кіраваньня беларускім радыкальным рухам ня надта віталася некаторымі аўтарытэтнымі беларускімі дзеячамі, якія перад гэтым шчыльна супрацоўнічалі з грамадоўскім кіраўніцтвам, у прыватнасьці Антонам Луцкевічам і Аляксандрам Уласавым. „Мы неаднаразова патрабавалі сувязяў з Грамадой у ЦК і прасілі пра тоежАнтона (Луцкевіча. — А. П.), але нічога не выходзіла. [...] Шэраг пытаньняў, зьвязаных зь вёскай, тармазіўся дзеля гэтага. Былі зробленыя спробы зьвязацца. Быў пасланы ліст Антону, але адказу не атрымалі. Тады ўдалося злавіць Улас[ава] паразмаўляць зь ім наконт сувязі, грамадоўскіх справаў і галоднай кампаніі. 3 гэтай размовы высьветлілася, што ў Варшаве існуе нейкі Беларускі Камітэт, які мае сувязі з замежжам і да т. п. Меркавалася, йіто празь яго Ўлас[аў] і будзе паступова наладжваць сувязь, але гэтаму аказаў супрацьдзеяньне А[нтон]. [...] Аказваецца, у Школьным Т-ee сабралася група, чужая кам, у выдавецтве наша легальная літаратура цалкам адсутнічае, у гімназіі дырэктар (Радаслаў Астроўскі. — А. П.) вядзе барацьбу супраць камсамольскай арганізацый ды т. п.“(НАРБ. Ф. 242-п. Воп. 1. Адз. зах. 46. Арк. 16).
22 Centralne Archiwum Wojskowe (CAW). Oddzial II Sztabu Generainego. Sygn. 1.303.4.2696. K. 69.
Полыпчы); 2) радыкальна-грамадоўскага на чале зь зьняволенымі былымі соймавымі пасламі ад БСРГ; з) таксама радыкальна-грамадоўскага, але ўжо не настолькі правакацыйнага — бяз знакавых і адназначна непрымальных для палякаў асобаўу сваіх шэрагах. На пачатковым этапе выбарчай кампаніі прыкладаліся намаганьні ў фармаваньні й рэгістрацыі ўсіх гэтых сьпісаў, а далей рашэньне, на каго менавіта рабіць стаўку, прымалася ў залежнасьці ад канкрэтнай сытуацыі: вынікаўрэгістрацыі, магчымасьцяў для агітацыі, настрояў насельніцтва, асабістай папулярнасьці тых ці іншых кандыдатаў і г. д.
У адпаведнасьці з гэтай схемай у Наваградзкай выбарчай акрузе былі выстаўленыя тры радыкальныя сьпісы, фармаваньне якіх адбывалася пры большым ці меншым удзеле КПЗБ. Першым зь іх быў выразна камуністычны сьпіс №13 пад назвай „Рабоча-сялянская еднасьць". У яго ўключылі кандыдатуры вядомых польскіх камуністаў Адольфа Варскага-Варшаўскага, Шмуля Маргуліса, Якуба Вайцюка (якія да Наваградчыны і ўвогуле да Заходняй Беларусі ня мелі аніякага дачыненьня), трохі разбаўленыя асобамі мясцовых вясковых актывістаў (Уладзімер Грыц і Аляксандар Малец з Наваградзкага павету). На першых месцах другога сьпісу (які атрымаў №38 і назву „Беларускае рабочасялянскае аб’яднаньне“) фігуравалі прозьвішчы зьняволеных лідэраў Грамады Браніслава Тарашкевіча, Пятра Мятлы й Максіма Бурсевіча, а сьледам за імі — мясцовых сялянаў Клаўдзіі Гоцкі, Івана Кузьміча, Івана Дударэвіча, Паўла Аўсянага й Аляксея Баля. Першыя двое з гэтых сялянаў былі таксама зьняволеныя ў той час па справе Грамады, і недапушчэньне гэтых асобаў у Сойм было для польскіх уладаў справай прынцыповай. I толькі ўтрэцім сьпісе не было прозьвішчаў, якія надта раздражнялі б польскія ўлады самі па сабе: першапачаткова на двух першых месцах у ім стаялі сяляне зь вёскі Нясутычы Наваградзкага павету Аляксандар Стагановіч і Канстанцін Савонь, затым ішлі вядомыя беларускія культурна-асьветніцкія дзеячы зь Вільні Ігнат Дварчанін і Язэп Гаўрылік, а яшчэ далей — селянін з Слонімшчыны Павал Крынчык, кіраўнік наваградзкай акрутовай управы ТБШ Анастас Аляшкевіч і селянін з Наваградчыны Аляксандар Лойка23. Насудадзеным выпадку цікавіць перадусім апошні сьпіс, бо менавіта дзякуючы ягонаму выстаўленьню й наступнаму выбарчаму посьпеху сталі магчымыя ўсе тыя падзеі, пра якія пойдзе гаворка ніжэй.
23 CAW. OddziaJ II Sztabu Generainego. Sygn. I.303.4.2583. K. 59—60.
Адзін з тагачасных актывістаў КПЗБ на Наваградчыне й актыўны ўдзельнік выбарчай кампаніі Аляксандар Багданчук у сваіх пазьнейшых успамінах распавёў амаль дэтэктыўную гісторыю, як сьпіс „Змаганьня“ нібыта фармаваўся за адзіны дзень і быў зарэгістраваны за 40 хвілінаў да канца тэрміну падачы неабходных дакумэнтаў, калі ніхто на гэта ўжо й не спадзяваўся24. Аднак жа пры больш уважлівым аналізе дакумэнтаў і фактаў вынікае, што мэмуарыст тут шмат што элемэнтарна перабольшыў. Так, зьвяртае на сябе ўвагу тое, што сьпіс „Змаганьня“ ў Наваградзкай акрузе атрымаў №39, але гэты нумар быў тут не апошнім: №40 меўсьпіс Беларускага гаспадарчага незалежнага саюзу сялянаў і работнікаў (на чале з даволі вядомым у той час беларускім дзеячам Яўгенам Міткевічам), a №41 — сьпіс Беларускіх сялянаў і работнікаў (на чале з настаўнікам Наваградзкай беларускай гімназіі Міхалам Чатыркам). Згодна ж з арт. 61 польскага выбарчага закону, акруговым сьпісам мусілі прысвойвацца нумары ў парадку чарговасьці іх падачы25. Калі б сапраўды „змаганцьГ падавалі сьпісы ў апошнія хвіліны, для гэтага адведзеныя, то прынамсі адначасова зь імі мусілі б гэта таксама рабіць і Міткевіч з Чатыркам, што малаверагодна, бо апошнія выстаўлялі свае сьпісы ў паразуменьні з польскімі ўладамі. Калі верыць сьведчаньню Васіля Рагулі, сьпіс №39 якраз і зьявіўся ў адказ на „здраду“ Чатыркі, які спачатку насіў „грамадоўскую маску“26.
Дзеля вылучэньня ўсіх сьпісаў трэба было сабраць за кожны зь іх і падаць у акруговую выбарчую камісію ня менш за 50 подпісаў выбарнікаў. 3 гэтай задачай наваградзкія былыя грамадоўцы разам з камуністамі пасыіяхова справіліся. За сьпіс №13 было сабрана 183 подпісы27, за сьпіс №38 — 420 (!), а за сьпіс №39 — 12028. Апошняя лічба выгля-
24 Багданчук А. У барацьбе за правядзенне нашых дэпутатаў у польскі сейм // У суровыя гады падполля. Успаміны былых членаў КПЗБ — актыўных удзельнікаў рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. Мінск, 1958. С. юб— 112.
25 Prawo polityczne Rzeczypospolitej Polskiej 1918—1939: Wybor zrodel / Prolog, wybor opracowanie i indeksy W. Sudnik. Warszawa, 2002. S. 142.
26 Рагуля B. Успаміны. Менск, 1993. C. 65—66.
27 Аляксандар Багданчук пасьля ўспамінаў пра нібыта 5 ооо подпісаў, сабраных за камуністычны сьпіс (Багданчук А. У барацьбе за правядзенне нашых дэпутатаў у польскі сейм... С. 107), але гэтая інфармацыя — толькі плён фантазіі аўтара.
28 НАРБ. Ф. 242-п. Воп. 1. Адз. зах. 54. Арк. 31—32.
дае зусім нязначнай у параўнаньні з папярэднімі, але менавіта яна сьведчыла пра выключную згуртаванасьць і арганізаванасьць былых грамадоўцаў на Наваградчыне, бо сабраная была й сапраўды на працягу адзінага дня29, адно што толькі падавалася не ў апошні момант. Чаму так атрымалася — варта спыніцца трохі падрабязьней.
Каб зразумець, іпто змусіла наваградзкіх былых грамадоўцаў праявіць такую апэратыўнасьць у зборы подпісаў выбарнікаў, варта прыгадаць вэрсію той выбарчай кампаніі, выкладзеную ваўспамінах вядомага беларускага дзеяча Васіля Рагулі. Ён, у прыватнасьці, пісаў:
„Цікавая палітпычная эквілібрыстпыка Чатыркі. Фактычна перад выбарамі ў другі Сойм ён узначаліў Грамаду ў Наеаградзкай акрузе. Грамадоўцы яму выказалі юо% даверу. [...] На зьезьдзе ў Гарадэчні Чатырка атрымаў поўны давер. За Беларускі Пасольскі Клюб і Сялянскі Саюз галасавалі толькі дэлегаты Любчанскай воласьці. Там стала ясна, што Беларуска-Ўкраінскі Блёк на выбарах пацерпіць паражэньне. Пераможа Грамада. Чатырка гэта разумеў таксама, і вырашыў дзеяць спосабам нечаканасьці. Вядучы закулісныя перамовы з Бэчковічам (наваградзкім ваяводам. — A. IT.), ён стараўся дакладна хаваць да апошняй мінуты свае сапраўдныя намеры. Бэчковіч гаварыў: мандат Чатыркімураваны. Грамадоўцы гаварылі: перамога Чатыркі й ягоных прыхільнікаў цалком забясьпечана. Так ён і заставаўся сядзець на двух крэслах, пакуль неабходнасьць ня змусіла яго выбраць адно зь іх. Прыйшоў час скласьці лісту кандыдатаў. I тут, хочаш ня хочаш, Чатырка змушаны быў зьняць грамадоўскую маску й паказаць сваё сапраўднае аблічча — аблічча ўгоды. На прапанову грамадоўцаў узначаліць лісту „Змаганьня" ён адказаў адмоўна й падаў сваю ўласную лісту. Можна ўявіць, якое было абурэньне грамадоўцаў супроць яго. Заставалася ня больш ю-ці дзён для перагрупаваньня грамадоўскага фронту. Грамадоўцы пасьпелі за гэты час скласьці новую лісту на чале з Дварчаніным і да канца зьнішчыць аўтарытэтп Чатыркі. Гэта ім. цалком удалося“іО.
25 Гэтая інфармацыя цалкам вартая даверу, бо пра гэта пісаў ня толькі А. Баг-
данчук у сваіх успамінах (Багданчук А. У барацьбе за правядзенне нашых
дэпутатаўу польскі сейм... С. 108—110), але й тагачасны кіраўнік бара-
навіцкіх камуністаў Фелікс Кантар (,,Макар“) у сваёй пасьлявыбарчай спра-
ваздачы (НАРБ. Ф. 242-п. Воп. і. Адз. зах. 54. Арк. 31).
30 Рагуля В. Успаміны... С. 66. Фактычна ўсё сказанае Рагулем пра „палітычную эквілібрыстыку" Міхала Чатыркі пацьвярджае ў сваёй справаздачы
Можна думаць, што менавіта сытуацыя, калі нечакана заняў іншую ад раней меркаванай пазыцыю Міхал Чатырка, на якога ўскладаліся вялікія надзеі, вымусіла грамадоўцаў — праціўнікаў паразуменьня з польскімі ўладамі, дэманстраваць цуды апэратыўнасьці пры зборы новых подпісаў. Хутчэй за ўсё, раней прынамсі нейкая іх частка ўжо была сабраная (бо выстаўленьне такога сьпісу плянавалася ад пачатку), але засталася ў Міхала Чатыркі й, трэба думаць, была ім пазьней скарыстаная пры высоўваньні ўласнага сьпісу, які ён у выніку падаў самы апошні з усіх удзельнікаў выбарчай кампаніі. Аляксандар Багданчук, праўда, сьцьвярджаў, што подпісы для новага сьпісудавялося зьбіраць пасьля таго, як улады анулявалі два папярэднія31, але гэтая інфармацыя — таксама недакладная, бо грамадоўскі сьпіс №38, у адрозьненьне ад сапраўды ануляванага сьпісу № 13, застаўся ў агульным пераліку да самага канца выбараў. Прычына ж таго, што кіраўніцтва КПЗБ прыняло рашэньне адмовіцца ад ягонай падтрымкі й скіраваць агітацыю на карысьць №39, была іншая. Як ужо адзначалася, на першых месцах у гэтым сьпісе плянавалася зьмясьціць зьняволеных лідэраў Грамады й яшчэ двух сялянаў, якія таксама сядзелі ў турме. Аднак жа, згодна з патрабаваньнямі выбарчага закону, зьмяшчэньне кандыдатураў у выбарчым сьпісе было немагчымае бязь іхнай пісьмовай згоды, і менавіта яе зьняволеныя грамадоўцы не па сваёй віне своечасова пераслаць ня здолелі — патрэбныя дакумэнты спазьніліся на адзін дзень. У выніку, як пісаў тагачасны кіраўнік баранавіцкіх камуністаў Фелікс Кантар (,,Макар“) у сваёй адмыслова прысьвечанай выбарам справаздачы, „пасьля тэрміну засталіся толькі 3 кандыдаты“, і такі кароткі сьпіс быў акрутовай камісіяй ахвотна зацьверджаны. Аднак жа такой малой