Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
63 Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. Okres II. Sprawozdanie stenograficzne z 7 posie­dzenia z dnia 24 kwietnia 1928 r. L. 31.
64 Bialorusini. Bialoruskie pzedstawicielstwo parlamentarne. Sprawa senatora B. Rahuli. Deklaracje bialoruskie w Sejmie. Interpelacje. Prasa bialoruska o wyborach i o pierwszych wyst^pieniach poslow bialorusldch // SpraWy Narodowosciowe. 1928. №. 2. S. 216.
65 3 Сойму // Голас працы. 28 красавіка 1928. №5. С. 3.
тары з канкурэнтнай беларускай фракцыі — Беларускага пасольскага клюбу66. Асноўная ж дзейнасьць праводзілася Стагановічам па-за сьценамі парлямэнту. Так, 7 красавіка 1928 г. ён прысутнічаў на агульным зьезьдзе сябраў Таварыства беларускай школы Наваградзкага павету, які сабраўся ў сувязі з праведзенымі незадоўга перад гэтым арыштамі паводле абвінавачаньня ў правядзеньні камуністычнай дзейнасьці лідэраў мясцовай управы ТБШ. Стагановіч выступіўз прамовай, у якой „падкрэсьліў неабходнасьць правядзеньня ТБШ культурна-асьветніцкаіі працы, згадаўшы ж пра арыштаваных сябраў Акруговай управы ТБШ, ён зазначыў, што яны былі добрымі працаўнікамі^.
У тым жа месяцы Стагановіч зрабіў „інтэрвэнцыю“ ў наваградзкім старостве адносна лёсу арыштаваных мясцовых радыкальных беларускіх дзеячаў68, a 1 траўня ён вёў прапагандысцкую дзейнасьць сярод жыхароў Наваградку69. Усё гэта ацэньвалася польскімі ўладамі адназначна — „згаданы ў справаздачны пэрыяд — да моманту арышту — карыстаючыся правам недатыкальнасьці, праводзіў вельмірашучую антыдзяржаўную дзейнасьць^".
24 траўня 1928 г. у памяшканьні беларускай гімназіі ў Наваградку адбыўся яшчэ адзін акруговы зьезд ТБШ з удзелам 57 чалавек. Стагановіч узяў удзел і ў ім і ў выніку быў разам зь іншымі мясцовымі актывістамі абраны ў наглядчую раду. Супрацоўнікі II аддзелу Камандаваньня 9-й вайсковай акругі з цэнтрам у Берасьці акрэсьлілі пры гэтым у сваім рапарце, што ўсе сябры новай наглядчай рады зьяўляюцца „прыхільнікамі ці сябрамі КПЗБ^'.
Падобная ацэнка дзейнасьці Аляксандра Стагановіча з боку польскіх уладаў не пакідала сумневаў адносна таго, што хутка яны могуць прыкласьці намаганьні, каб яе спыніць. Чакаць рашучых дзеяньняў з боку паліцыі доўга не давялося — ужо 3 чэрвеня 1928 г. Стагановіч быў арыштаваны паліцыяй у Наваградку. На наступны дзень маршалак
66 Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. Okres II. Druk 4105,134,135,141.
67 CAW. Dowodztwo Okr^gu Korpusu IX. Sygn. I.371.9/A.127. Podteczka 6; Archiwum Akt Nowych (AAN) w Warszawie. Ministerstwo Spraw Wewnetrznych (MSW) 1918—1939. Sygn. iO2i-doplywy. S. 405.
68 Наша хроніка. Інтэрвэнцыі Клюбу „Змаганьня“ // Голас працы. 21 красавіка 1928. №3. С. 4.
69 Даніловіч В. Дзейнасцьарганізацыі „Змаганне"ўЗаходняй Беларусі... С. 52.
70 CAW. Oddzial II Sztabu Generainego. Sygn. I.303.4.2706. K. 78.
71 CAW. Dowodztwo Okr^gu Korpusu IX. Sygn. I.371.9/A127. Podteczka 6.
Сойму Ігнацы Дашынскі проста паведаміў пра гэта паслам, адзначыўшы, што іхнае папярэдняе рашэньне дапускае, што„ладчас смедзтва па крымінальнай справе любы сродак крымінальнай працэдуры, які вядзе да мэты, вызначанай судом, можа быць ужыты“. Зыходзячы з гэтага, маршалак адмовіўся ад асабістага ўмяшаньня ў гэтую справу, гэтым самым фактычна даўшы судовым органам свабоду дзеяньняў у дачыненьні Стагановіча72.
3 такой пастаноўкай пытаньня не пагадзіліся калегі Стагановіча па клюбе, якія падалі новую прапанову аб адтэрмінаваньні крымінальнай справы й неадкладным вызваленьні арыштаванага пасла. 8 чэрвеня 1928 г. з прамовай у гэтай справе з соймавай трыбуны выступіў Ігнат Дварчанін, які зьвярнуў увагу на грубае парушэньне арт. 21 польскай Канстытуцыі, які адназначна акрэсьліваў, што „на працягу ўсяго часу дзеяньня мандату паслы ня могуць быць прыцягнутыя да судовакрымінальнай ці дысцыплінарнай адказнасьці й пазбаўленыя волі без дазволу Сойму“. Акрамя таго, ён паставіў пад сумнеў правільнасьць працэдуры падліку галасоў паслоў пры першым разглядзе пытаньня аб адтэрміноўцы справы Аляксандра Стагановіча й Івана Грэцкага 24 красавіка 1928 г. Нягледзячы на тое, што супраць прысваеньня прапанове клюбу „Змаганьне" статусу сыіешнай тут жа выказаліся пасол ад клюбу ББСУ Багдан Падоскі й намесьнік міністра юстыцыі Станіслаў Цар, маршалак усё ж быў вымушаны паставіць гэтае пытаньне на пайменнае галасаваньне, і ў выніку „змаганцьГ атрымалі невялікую перамогу — за прысваеньне прапанове статусу сьпешнай прагаласавалі 103 паслы супраць 85 тых, якія выказаліся супраць73. Аднак гэтым усё й скончылася — іншага рашэньня, больш для Стагановіча пазытыўнага, Сойм так і не прыняў. Праўда, паслы-„змаганцы“ не забыліся пра свайго калету й пастаянна нагадвалі Сойму пра ягонае становішча, як гэта зрабіў у сваім выступленьні з соймавай трыбуны 12 чэрвеня 1928 г. Флягонт Валынец, аднак іхнае меркаваньне ў гэтай справе пад увагу абсалютна ня бралася74.
72 Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. Okres II. Sprawozdanie stenograficzne z 16 posiedzenia z dnia 4 czerwca 1928 r. L. 4.
73 Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. Okres II. Sprawozdanie stenograficzne z 19 posiedzenia z dnia 8 czerwca 1928 r. L 92—95.
7,1 Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. Okres II. Sprawozdanie stenograficzne z 22 posiedzenia z dnia 12 czerwca 1928 r. L. 3—4.
Зрэшты, самі калегі Стагановіча, прынамсі Дварчанін і Гаўрылік, у той час апынуліся ў даволі цяжкой сытуацыі, і праблема арышту таварыша не была для іх адзінай і найгалоўнейшай. Ад самага пачатку працы ў Сойме яны мусілі адчуць усе мінусы свайго ўваходжаньня ў парлямэнт пры дапамозе камуністаў. У падзяку за падтрымку паслы„змаганцы" вымушана пагадзіліся на тое, каб іхная парлямэнцкая тактыка накіроўвалася камуністычнай партыяй, а на паседжаньнях клюбу прысутнічаў прадстаўнік КПЗБ75. Апошні ж ад імя партыі патрабаваў ад паслоў правядзеньня ў сьценах Сойму й па-за яго межамі такой працы, якая не зусім адпавядала іхнаму ўласнаму бачаньню сваіх задачаў у якасьці выбранцаў беларускага народу. Сакрэтная справаздача з сустрэчы старшыні клюбу „Змаганьне“ Язэпа Гаўрыліка з дарадцам паўнамоцнага прадстаўніцтва СССР у Польшчы Ю. Кацюбінскім, якая адбылася 30 ліпеня 1928 г., утрымлівае шмат фактаў, якія наўпрост сьведчаць, што шматлікія „рэвалюцыйныя" дзеяньні, пасьля ўслаўленыя й распрапагандаваныя савецкай гістарыяграфіяй, камуністам даводзілася з паслоў-„змаганцаў“ літаральна выціскаць. Так, Кацюбінскі сьведчыў, што Гаўрылік
„увесь час падкрэсьліваў, што ён не камуніст і з „Вашымі", як ён пастаянна кажа, ён нічога агульнага ня мае, не адказвае за іх дурноту, але ў душы ён большырэвалюцыянэр, чым „Вашы“... Палітычна ён чалавек мала разьвіты і вельмі сыры. Ён лічыць, што ім трэба завязаць непасрэдную сувязь з Савецкай Беларусьсю, бо сувязь з польскай Кампартыяй вельмі дыскрэдытуе. Наагуляны вельмі незадаволеныя гэтай сувязьзю...“
Таксама Гаўрылік лічыў памылкай, што
„Валынца адарвалі ад Станкевіча. Пагадзіліся на гэта яны пад ціскам апекуноў і вельмі пра гэта шкадуюць, бо Валынец зараз пад вялікай пагрозай. [...] Другой памылкай яны лічаць наданьне Таварыству беларускай школы палітычнага характару й, у прыватнасьці, вылучэньне на кіроўныя ролі вядучых палітычных дзеячоў. Таму яны вырашылі зрабіць зьмену вярхушкі, вылучаючы на кіроўныя пасады менш прыкметныхлюдзей. Яны лічаць, што Таварыства беларускай школы стаіць напярэдадні ліквідацыі, і яны хочуць „так здыпляматнічаць, што, не йдучы на ўгоду, захаваць Таварыства беларускай школы, а для гэтага ня трэба мазоліць вочы паліцыі". [...] Ен паве-
75 Ковальскнй Ю. С посламн клуба „Змаганне" // Годы нспытаннй н мужества / Сост. Н. С. Орехво, Н. С. Сташкевнч. Мннск, 1973. С. 97.
даміў, што яны вырашылі купіць у Вільні вялікі дом, назваць ягоДомам беларускай кулыпуры й засяродзіць у ім усе культурныя беларускія ўстановы й арганізацыі.
Месяцы два таму меркавалася зьліцьцёабодвухбеларускіх нацыянальных камітэтаў на наступных умовах: 1) пратэст перад польскім урадам супраць асуджэньня на працэсе грамадоўцаў самой Грамады як арганізацыі; 2) аб’яднаны нацыянальны камітэт бярэ на сябе ўтрыманьче асуджаных і іхсем’яў; абодва камітэты спыняюць барацьбу й зьліваюцца ў адзін камітэт [...].
Яны хацелі зладзіць зборы на зьняволеных грамадоўуаў і, у прыватнасьці, дэпутатаў. Збор яны хацелі зладзіць ад імя Дабрачыннага таварыства" [...], якое павінна, на іх думку, узяць апеку над зьняволенымі, бо МОПР безнадзейны і абыходзіць беларусаў. Зь вялікай цяжкасьцю адгаварыў іх ад гэтай справы.
Яны вырашылі, што Таварыства беларускай школы паеінна прыняць удзел у „ТоргахПолноцных", якія адкрываюцца 18жніўня ў Вільні. Таварыства беларускай школы выставіць беларускія самаробныя вырабы. Прасілі прыслаць зь Менску экспанаты для іхнага павільёну. Яраіў ня браць удзелу ў выставе, алеяны ўжо купілімесца й адмовіцца ад удзелу ня хочуць“7Ь.
Гэтьія й іншыя супярэчнасьці захоўваліся паміж пасламі „Змаганьня“ ды камуністычнымі функцыянэрамі й надалей і зь цягам часу ня толькі не зьмякчаліся, але ўсё болып паглыбляліся. Пасьля ў высьвятленьні ўзаемных стасункаў давядзецца ўзяць непасрэдны ўдзел і Аляксандру Стагановічу. Пакуль жа ён сядзеўу Гарадзенскай турме пад сьледзтвам, і далейшы ягоны лёс выглядаў зусім цьмяным, хоць ягоныя таварышы па клюбе ня трацілі надзеі, што ўрэшце ім удасца дабіцца вызваленьня Стагановіча й спыненьня справы яго й Грэцкага. Паводле ўсё таго ж Кацюбінскага, „двух дэпутатаў, выдадзеных соіімам, яны не замяняюць іншымі, бо спадзяюцца, што старыя будуць апраўданыя судом. Калі будзе суд, невядома, але верагодна, што ня хутка^.
Аднак жа ў апошнім выпадку засьцярогі паслоў „Змаганьня“ аказаліся беспадстаўнымі, і чакаць суда над Стагановічам давялося ня так і
76	Знешняя палітыка Беларусі: Зборнік дакументаў і матэрыялаў. Т. з (1928 г. — чэрвень 1941 г.) / Склад. У. Міхнюк, У. Ракашэвіч, Я. Фалей, А. Шарапа. Мінск, 2001. С. 34~35-
77	Тамсама. С. 34.
доўга. Ужо 14 верасьня 1928 г. наваградзкая пракуратура скончыла падрыхтоўку акту па справе Стагановіча й іншых асобаў, абвінавачаных у камуністычнай дзейнасьці, a 25 верасьня 1928 г. гэты акт быў перасланы ў Наваградзкі акруговы суд78. Падчас судовага працэсу, які пачаўся ў Наваградку 27 лістапада й доўжыўся да 3 сьнежня 1928 г., на лаве падсудных, апрача Стагановіча, сядзелі яшчэ 20 чалавек, і ўсе яны абвінавачваліся ў камуністычнай дзейнасьці на тэрыторыі Наваградзкага й Баранавіцкага паветаў. Як высьветлілася падчас працэсу, у адносінах да Стагановіча сьледзтва, нягледзячы на ўсе намаганьні, так і ня здолела знайсьці бясспрэчных доказаў ягонай віны, у той час як сьведчаньняў на ягоную карысьць было даволі шмат. Цікава, што нават наваградзкі стараста Грынеўскі выступаў на працэсе сьведкам ад абароны й сказаў пра Стагановіча, што „знае яго як вельмі добрага селяніна й чыннага дзеяча на грунце земляробчай вытпворчасьці“п. Сьведка Гутовіч, грамадзянін з Наваградзкага павету, сусед Стагановіча, акрэсьліў яго як добрага грамадзкага дзеяча, які „досыць добра адносіўся да «зямяньства»". Да падобнай характарыстыкі далучыўся таксама й дзеяч мясцовага сельскагаспадарчага таварыства Сенажэцкі. Добрую характарыстыку Стагановічу далі й ягоныя палітычныя апанэнты зь ліку беларускіх дзеячаў. Так, Васіль Рагуля засьведчыў, што, нягледзячы на палітычныя непаразуменьні з Стагановічам, ён ня лічыць апошняга камуністычным дзеячам, а наконт колішняга выбарчага сьпісу „Змаганьня" сказаў, што гэта „беларускірадыкальна-нацьіянальны сьпісак, фундамэнтам якога зьяўляюцца сацыяльныя пачаткі". У той жа час Міхал Чатырка адзначыў, што падчас працы ўТаварыстве беларускай школы Стагановіч „даў дужа прыкладаў сваёй ахвярнасьці'^. У выніку 5 чалавек былі асуджаныя на 8 гадоў зьняволеньня, 8 — на 4, а астатнія, у тым ліку й Стагановіч, былі апраўданыя8'. У выніку гэтага Аляксандар Стагановіч займеў магчымасьць вярнуцца да выкананьня сваіх пасольскіх абавязкаў, што й зрабіў, адразу ж пасьля вызваленьня з-пад варты выехаўшы ў Варшаву.