Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
Наваградзкі павет стаў для „змаганцаў" сапраўдным апорным пунктам ва ўсёй акрузе — агульны выбарчы посьпех сьпісу быў дасягнуты дзякуючы менавіта мясцовым галасам, якіх тут за яго аддалі аж 30 772 (для атрыманьня аднаго мандату патрабавалася 17 975 галасоў). Брольніцкі выбарчы ўчастак, у які ўваходзілі стагановіцкія Нясутычы, быў адным з найбольш „празмаганскім“ — з 820 галасоў мясцовых выбарнікаў, прызнаных сапраўднымі, 766 (93,4%) былі аддадзеныя за сьпіс №39. Рэшта галасоў прыпала тут на долю ББСУ (51 голас) і Блёку нацыянальных меншасьцяў (3 галасы)50. Такія лічбы несумненна сьведчаць пра значны аўтарытэт і высокі давер, якімі карыстаўся Стагановіч сярод сваіх землякоў.
Роўна праз тыдзень адбыліся выбары ў Сэнат, на якіх леварадыкальная ггрэса першапачаткова парэкамэндавала сваім прыхільнікам падтрымаць сьпіс Беларускага сялянска-работніцкага аб’яднаньня (№з8)51 (сэнацкі сьпіс №39 быў прызнаны несапраўдным). Аднак і
48 НАРБ. Ф. 242-п. Воп. 1. Адз. зах. 54. Арк. 35—36.
45 Rzepeccy Т. і К. Sejm і Senat 1928—1933... S. 125.
80 Wybory do cial ustawodawczych w wojewodztwie Nowogrodzkim w r. 1928. Nowogrodek, 1928. S. 188—189.
51 Сяляне i Работнікі! // Воля працы. 8 сакавіка 1928. №1. С. 2.
сьпіс №38 да дня выбараў не датрымаўся й быў ануляваны (відавочна, дзеля таго, што ўлады напалохаліся вялікай папулярнасьці „змаганцаў" сярод насельніцтва Наваградзкага ваяводзтва, якая фактычна гарантавала ім атрыманьне прынамсі аднаго сэнатарскага мандату). Кіраўнікі мясцовай „змаганскай“ выбарчай кампаніі ў такіх умовах наважыліся на неардынарны крок — яны заклікалі сваіх прыхільнікаў галасаваць за Блёк нацыянальных меншасьцяў, на першым месцы сэнацкага сьпісу якога стаяў беларус Васіль Раіуля, у той час зьняволены ўладамі. Такое рашэньне прынялі насуперак пазыцыі мясцовага кіраўніцтва КПЗБ — тое настойвала, каб прыхільнікі „змаганцаў" дэманстратыўна галасавалі за камуністычны ануляваны сьпіс №із)52.
Падтрымка „змаганцаў" забясьпечыла Блёку нацыянальных меншасьцяў у Наваградзкім ваяводзтве 27 247 галасоў (ледзь не напалову больш, чым на соймавых выбарах), чаго якраз і хапіла для атрыманьня сэнатарскага мандату. Першае месца з 65 045 галасамі тут заняў Беспартыйны блёк супрацоўніцтва з урадам, а зь беларускіх 8 984 галасы набраў сьпіс №41 і 62 — сьпіс №з753.
Такога выніку ў тых умовах „змаганцам“ было дасягнуць вельмі няпроста, улічваючы тагачасныя зусім не вялікія магчымасьці данясеньня сваёй пазыцыі да грамадзтва. Характэрны прыклад гэтага — вынікі галасаваньня на тым жа стагановіцкім Брольніцкім выбарчым участку. Ва ўмовах адсутнасьці ў вёсцы самога зьняволенага ўладамі Стагановіча, насельніцтва, даведаўшыся пра ануляваньне сьпісу, за які яно зьбіраліся галасаваць, і ня маючы ніякіх інструкцыяў, што ў такой сытуацыі належыць рабіць, проста не пайшло на выбары. 3 810 мясцовых жыхароў, якія мелі права галасаваць на выбарах у Сэнат, на ўчастак у Брольніках н сакавіка 1928 г. зьявіліся толькі 189, зь якіх 120 апусьцілі ў урны карткі з нумарамі ануляванага сьпісу (такія галасы паводле закону прызнаваліся несапраўднымі). 3 астатніх 69 чалавек 48 прагаласавалі за ББСУ, 19 — за Блёк нацыянальных меншасьцяў, a 2 — за сьпіс №4ім.
Дадаткова трэба таксама адзначыць, што перад гэтым, падчас выбараўу Сойм, самі „змаганцы" прыклалі нямала намаганьняў, каб Ра-
52 НАРБ. Ф. 242-п. Воп. 1. Адз. зах. 54. Арк. 32.
53 Rzepeccy Т. і К. Sejm і Senat 1928—1933... S. 194.
54 Wybory do cial ustawodawczych w wojewodztwie Nowogrodzkim w r. 1928...
S. 244-245.
гулю здыскрэдытаваць, і не шкадавалі для гэтага чорнай фарбы. Так, пра ягоную партыю ўрадыкальнай прэсе пісалася, што „ролю падгалоскаў агентпаў фашыстаўскай буржуазіі ўзялі на сябе, аб’ектыўна кажучы, дзьве роднасныя сабе групы — Сельсаюз з Хадэкамі, або буржуазны блёк меншасьцяў'^, а самому Рагулю інкрымінаваўся„публічны данос на выдатных дзеячаў беларускага працоўнага руху, разьбіваньне еднасьці працоўных і ашуканства масаў"56. Што гэткая агітацыя дзейнічала ў патрэбным „змаганцам" кірунку, бачна па выніках выбараў у Сойм, асабліва ў найбольш апанаваных „змаганцамі" Наваградзкім (родным для Рагулі) і Слонімскім паветах. На Наваградчыне соймавы сьпіс Блёку нацыянальных меншасьцяў здабыў усяго толькі 2 215 галасоў, зь іх 1 970 — на гарадзкіх і местачковых участках (гэта значыць у першую чаргу сярод габрэйскага насельніцтва), і толькі 245 — на вясковых. На Слонімшчыне 1770 галасоў за БНМ разьмеркаваліся ў прапорцыі 1612 галасоў на гарадзкіх і местачковых участках і 158 — на вясковых57.
Тым больш зьдзіўлялі пасьля гэтага вынікі выбараў у Сэнат. Для прыкладу, на Нягневіцкім выбарчым участку на соймавых выбарах за „Змаганьне“ прагаласаваў 1 041 чалавек, а за Блёк нацыянальных меншасьцяў — толькі 16, на сэнацкіх жа выбарах БНМ на гэтым самым участку меў ужо 726 галасоў. На Яновіцкім участку ў тым жа павеце на соймавых выбарах сьпіс №39 атрымаў 1 088 галасоў, у той час як сьпіс №18 — аніводнага, а праз тыдзень на выбарах у Сэнат за №18 галасавалі ўжо 445 чалавек58. Несумненна, для таго, каб магчы ў тых умовах так хутка рэгуляваць настроі выбарнікаў і паварочваць іх у патрэбны бок, пераадольваючы вынікі сваёй жа ранейшай супрацьлеглай агітацыі, трэба было праяўляць незвычайную актыўнасьць і энэргію, а галоўнае — карыстацца сярод насельніцтва незвычайным аўтарытэтам і даверам. Нездарма, прыгадваючы праз гады тую выбарчую кампанію, Васіль Рагуля прызнаваў, што „вонкі нас засталіся самыя ідэйныя працаўнікі. Імі й былі былыя грамадоўцы"59.
55 Два лягэры // Думка працы. 21 студзеня 1928. №6. С. 1.
56 „Посьпехі“ Рагулі ў Наваградчыне. (Карэспандэнцыя з Наваградку) // Сіла працы. 1928. 4 лютага. №2. С. 2.
57 Mniejszosci narodowe w wyborach do Sejmu i Senatu w r. 1928. Warszawa, 1928. S. 279, 283.
58 Тамсама. S. 285.
59 Рагуля B. Успаміны... C. 66.
Аляксандар Стагановіч вестку пра сваё выбраньне ў паслы атрымаў у Наваградзкай турме. Паводле польскіх законаў, зьняволены пасол ці сэнатар павінен быў вызваляцца для выкананьня сваіх абавязкаў, але толькі пасьля таго, як гэтага на даручэньне большасьці Сойму запатрабуе маршалак палаты. Дзеля таго да канца сакавіка Стагановіч заставаўся ў турме й быў вымушаны нават прапусьціць першае паседжаньне новага Сойму, якое адбылося 27 сакавіка 1928 г.60. Аднак ужо на наступны дзень, 28 сакавіка 1928 г., ён разам зь іншым беларусам Іванам Грэцкім, таксама зьняволеным падчас выбарчай кампаніі, склаў урачыстую пасольскую прысягу61, а неўзабаве заняў пасаду скарбніка навастворанага Беларускага сялянска-работніцкага пасольскага клюбу „Змаганьне за інтарэсы сялянаў і работнікаў"62.
Акрамя Стагановіча, у клюб „Змаганьне“ ўвайшлі выбраныя на Наваградчыне з таго ж сьпісу Ігнат Дварчанін і Язэп Гаўрылік (апошні ўзначаліў клюб, а Дварчанін стаў ягоным намесьнікам), а таксама вышэйзгаданы Іван Грэцкі, які прайшоў у Сойм у Берасьцейскай выбарчай акрузе зь сьпісу ўкраінскай левай партыі „Сельроб-лявіца“ (фактычна, украінскі аналяг Грамады). Празь некалькі месяцаў да клюбу „Змаганьне" далучыўся таксама пасол Флягонт Валынец, абраны ў Лідзкай акрузе зь сьпісу Выбарчага камітэту беларускіх сялянаў і работнікаў, які сфармаваў і ўзначальваў вядомы беларускі дзеяч Янка Станкевіч. Сам Станкевіч знаходзіўся ў гэты час у вострым і прынцыповым канфлікце ледзьве не з усімі іншымі беларускімі дзеячамі, таму, хоць таксама атрымаў пасольскі мандат, ні да якой фракцыі ў Сойме не далучаўся, застаўшыся т. зв. „дзікім“ паслом. Акрамя таго, паслы Фабіян Ярэміч, Альбін Стаповіч, Павал Каруза, Канстанцін Юхневіч, а таксама сэнатары Васіль Рагуля й Вячаслаў Багдановіч, выбраныя зь сьпісу БНМ, стварылі Беларускі пасольскі клюб (БПК) на чале зь Ярэмічам. Узаемаадносіны паміж пасламі з розных беларускіх фракцыяў былі ад самага пачатку складаныя, што тлумачылася ў першую чаріу ідэалягічнымі прычынамі: калі для прадстаўнікоў БПК галоўнае значэньне, прынамсі дэкляратыўна, мела абарона нацыянальных правоў беларус-
60 Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. Okres II? Sprawozdanie stenograficzne z 1 posiedzenia z dnia 27 marca 1928 r.
61 Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. Okres П. Sprawozdanie stenograficzne z 2 posiedzenia z dnia 28 marca 1928 r. L. 3.
м Даніловіч B. Дзейнасцьарганізацыі „Змаганне" ўЗаходняй Беларусі... С. 33.
кага насельніцтва, то прадстаўнікі „Змаганьня" на першае месца (перадусім пад ціскам камуністаў) высоўвалі клясавыя патрабаваньні.
Вызваленьне Аляксандра Стагановіча з-пад варты не азначала, што ўсе абвінавачаньні супраць яго аўтаматычна здымаюцца. Гаворка магла ісьці толькі пра адтэрміноўку заведзенай крымінальнай справы да заканчэньня пасольскіх паўнамоцтваў, і тое пасьля таго, як адпаведную прапанову прыме Сойм. 24 красавіка 1928 г. на чарговым соймавым паседжаньні якраз і разглядалася гэтае пытаньне ў дачыненьні цэлага шэрагу парлямэнтароў. Звычайна падобныя справы разглядаліся ў парлямэнце хутка й на карысьць паслоў, аднак у дадзеным выпадку здарылася неспадзяванка: прапанова клюбу „Змаганьне" аб адтэрміноўцы справы, заведзенай падчас выбараў на яго сябраў Аляксандра Стагановіча й Івана Грэцкага, была адзінай з усіх большасьцю ў 175 галасоў супраць 161 адхіленая63, дзеля чаго абодва паслы надалей заставаліся ў „падвешаным" стане — паліцыя ў любы момант магла іх арыштаваць. Ня выключана, што пэўную ролю ў прыняцьці Соймам нэгатыўнага рашэньня адыграла правакацыйнасьць самога тону адпаведнай прапановы, пададзенай клюбам. Перад гэтым яе рашуча адмовіўся падпісаць беларускі пасол Янка Станкевіч, вядомы ў беларускім грамадзтве сваімі антыкамуністычнымі поглядамі, аргумэнтаваўшы сваю пазыцыю тым, што дакумэнт, сфармуляваны падобным чынам, можа толькі пагоршыць становішча арыштаваных64. Як пасьля аказалася, ён якраз меў рацыю, хоць за сваю пазыцыю й быў пасьля жорстка раскрытыкаваны ў „змаганскай" прэсе65.
Аляксандар Стагановіч, такім чынам, ад самага пачатку выкананьня пасольскіх абавязкаў апынуўся ў вельмі няпэўным стане, аднак, нягледзячы на гэта, імкнуўся ў гэты час у меру сваіх магчымасьцяў праводзіць актыўную дзейнасьць. У Сойме, праўда, ягоная праца абмяжоўвалася толькі тым, што ён падпісваў разам з калегамі розныя інтэрпэляцыі й прапановы, прытым ня толькі тыя, якія падаваліся ўласным клюбам ці ягонымі хаўрусьнікамі, але й тыя, якія падавалі парлямэн-