Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
й Фелікс Кантар, прывёўшы пры гэтым іншыя цікавыя факты:,Да апошняга месяца мы лічылі яго сымпатыкам, у соймік ён прайшоў з наійае лісты, быў старшынём Наваградзкай управы ТБШ і г. д. Першыраз, калі гэты тыпус прыехаў у Дзятлава, ён сказаў нашым таварыйіам, што мае згоду Савецкага консула ў Польшчы на выстаўленьне асобнай лісты, але Наваградзкі АК пра гэта ня ведае. Дзеля таго, што Дзятлаўскі раён нядаўна арганізаваны, таварышы яму паверылі й пачалі агітацыю за ягоную лісту да нашага прыезду. Адзін таварыш так і застаўся пры ім, выйшаўшы з партыі, кажучы, што свой свайго не пазнае" (НАРБ. Ф. 242-п. Воп. 1. Адз. зах. 54. Арк. 37).
31 Багданчук А. У барацьбе за правядзенне нашых дэпутатаў у польскі сейм... С. ю8.
колькасьці кандыдатаў у сьпісе было відавочна замала: па-першае, грамадоўцы небеспадстаўна разьлічвалі на тое, што ім па сілах здабыць і больш за тры мандаты, а па-другое — у выніку посьпеху на выбарах яны заставаліся б бяз кадравага рэзэрву ў выпадку сьмерці, арышту ці афіцыйнага пазбаўленьня мандату кагосьці з выбраных паслоў. Дзеля гэтага ўсе наяўныя магчымасьці былыя грамадоўцы й камуністы скіравалі на агітацыю за параўнальна найменш радыкальны сьпіс №39. Гэты сьпісяк „найболый суадказны" ў Наваградзкай акрузе 22 лютага 1928 г. прэзэнтавала выдаваная былымі грамадоўцамі газэта32.
Увогуле сабраць подпісы на карысьць таго ці іншага сьпісу было толькі паловай усёй справы, бо нават пасьля здачы подпісаў у акруговую выбарчую камісію й зацьверджаньня апошняй сьпісу з кандыдатамі яго яшчэ маглі ануляваць празь нейкія фармальныя зачэпкі. Галоўны інструмэнт, якім карысталіся польскія ўлады дзеля зьняцьця з выбарчай дыстанцыі непажаданых для іх сьпісаў — праца з асобамі, што падтрымалі вылучэньне сьпісу, каб дабіцца ад іх адкліканьня свайго подпісу. У ход ішлі пры патрэбе самыя розныя мэтады: і запалохваньне, і кароткачасовыя арышты, і нагадваньне сэквэстратарамі аб пратэрмінаваных падатках, і падпойваньне, і подкуп, і г. д. Але ўсе гэтыя захады дапамаглі толькі пры ануляваньні сьпісу №13. Адносна ж грамадоўскіх сьпісаў Фелікс Кантар адзначаў, што „ад Грамады, якая мела 420 (подпісаў. — А. П.), імясцовых імёнаў — 120, ніхто не адмовіўся, заяўляючы адкрыта, што яны грамадоўйы“'ІІ. Дадзены факт, нават калі ён і перабольшаны (што не адмовіўся ўвогуле ніхто), усё ж таксама дае ўяўленьня пра ўзровень папулярнасьці ў той час Грамады (ужо аб’яўленай нелегальнай) сярод насельніцтва.
Пішучы пра правядзеньне былымі грамадоўцамі выбарчай кампаніі ў парлямэнт 1928 г., ніяк нельга абысьці ўвагай пытаньне іх узаемаадносінаўз камуністамі. Ужо факты, выкладзеныя вышэй, не пакідаюць аніякага сумневу ў тым, што супраца паміж былымі сябрамі БСРГ і камуністамі несумненна існавала й была вельмі цеснаю, аднак жа пры гэтым ёсьць вялікія сумневы, што гэтая супраца мела чыста ідэйны характар. Многае сьведчыць пра тое, што галоўныя кіраўнікі выбарчай кампаніі з грамадоўскага боку, у першую чаргу, вядомы беларускі дзеяч Ігнат Дварчанін, не падзялялі безаглядна камуністычную
32 Лёс акружных сьпіскаў // Сіла працы. 22 лютага 1928. №8. С. 2.
33 НАРБ. Ф. 242-п. Воп. 1. Адз. зах. 54. Арк. 34.
інтэрнацыянальную ідэалёгію, а ў сваёй практычнай дзейнасьці не кіраваліся сьлепа інструкцыямі партыйных функцыянэраў, імкнучыся па магчымасьці праводзіць уласную палітыку. Як вынікае з матэрыялаў, падрыхтаваных ЦК КПЗБ да I зьезду гэтай партыі летам 1928 г., грамадоўцы акрэсьлілі сваё бачаньне выбарчай кампаніі з гледзішча беларускіх нацыянальных інтарэсаў яшчэ на этапе выстаўленьня выбарчых сьпісаў:
„Адной з галоўных цяжкасьцяў у гэтай кампаніі былі цяжкасьці ў сувязі з кіраўніцтвам легальным рухам. Нашая фракцыя ў Грамадзе падпала пад уплыў найбольш правых элемэнтаў грамадоўскагаруху. Тав[арышы] з Грамады ставілі ва ўпор пытаньне аб выстаўленьні дзяржаўнага сьпісу ў сойм і сэнат, акрамя сьпісу Грамады на чале з арыштаванымі грамадоўскімі пасламі, і свой (правы) грамадоўскі сьпіс. Яны выразна на йіэрагу сумесных нарадаў супрацьпаставіліся партыі, высоўваючы супраць яе наступныя асноўныя моманты: 1) партыя недаацэньвае легальнага руху (легальнасьць любой цаной); 2) партыя недаацэньвае інтэлігенцыі, яе значэньня ў кіраўніцтве і ўплыве на масы (не было б Тарашкевіча, не былобГрамады), 3) у ігнараваньні інтэлігенцыі й супрацьпастаўленьні ёй мясцовых працаўнікоў (сялянаў зь месцаў); 4) у надзвычайна вялікім ціску на яе; 5) у недаацэнцы значэньня „свайго“ беларускага прадстаўніцтва ў сойм“м.
Праўда, тады „ЦК удалося шляхам ціску зьнізу й перамоваў з кіраўнікамі не дапусьціць да выстаўленьня асобнага дзяржаўнага сьпісу (правай) Грамады“, але, бачачы такія настроі, камуністы ўсё ж вымушаныя былі пагадзіцца на выстаўленьне на падкантрольным сабе выбарчым сьпісе ў Наваградзкай акрузе, дзе былі надзвычай вялікія грамадоўскія ўплывы, прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі35 (у чым, дарэчы, пасьля выбараў раскайваліся, прызнаючы, што „сакратарыят ЦК дапусьціў памылку, паставіўшы на першае месца мясцовых сьпісаў дзеячаў Грамады, якія праявілі хістаньні й ваганьні ў момант перажыванага крызісу нацььянальна-вызваленчага руху"^.
34 НАРБ. Ф. 242-п. Bon. 1. Адз. зах. 191. Арк. 38.
35 Варта адзначыць, што ў іншых заходнебеларускіх акругах у адпаведнасьці з артадаксальнымі камуністычнымі ўстаноўкамі на аналягічных сьпісах стаялі амаль выключна мала каму вядомыя за межамі свайго рэгіёну мясцовыя сяляне, рабочыя ці ў лепшым выпадку настаўнікі: CAW. Oddzial II Sztabu Generainego. Sygn. I.303.4.2583. K. 58—63, 72—73.
36 НАРБ. Ф. 242-п. Воп. 1. Адз. зах. 191. Арк. 41.
Такімі складанымі дачыненьнямі паміж заходнебеларускімі камуністамі й беларускай інтэлігенцыяй ды ўзаемным недаверам, якімі поўніліся стасункі паміж імі, можна патлумачыць і той на першы погляд нелягічны факт, што на чале акруговага сьпісу „Змаганьня" ў Наваградзкай акрузе стаў не вядомы ў Заходняй Беларусі інтэлектуал Ігнат Дварчанін (як гэтага варта было б чакаць), а мясцовы селянін з чатырма клясамі адукацыі Аляксандар Стагановіч. Камуністы, відаць, цалкам лягічна меркавалі, што ня вельмі адукаваны чалавек, які перад гэтым быў толькі адным з шматлікіх і ня надта вядомых рэгіянальных грамадоўцаў, у выпадку абраньня яго ў Сойм будзе мець куды менш магчымасьцяў для нейкіх манэўраў, чым адзін з найбольш вядомых і аўтарытэтных дзеячаў беларускага нацыянальнага руху ў Польшчы, які быў знаёмы асабіста з большасьцю віленскіх беларусаў, у тым ліку й вядомых сваім крытычным стаўленьнем да камунізму. Выстаўленьне на першым месцы сьпісу „Змаганьня" ў Наваградзкай акрузе не інтэлігента было, відаць, пастаўлена камуністамі як абавязковая ўмова для працягу супрацы (зусім адмовіцца ад якой у тых умовах беларускія дзеячы не маглі), і адзінае, што тут заставалася таму ж Дварчаніну, — толькі паспрабаваць паўплываць на канкрэтны выбар такой „неінтэлігенцкай“ кандыдатуры. Як згадваў сам Стагановіч у сваіх успамінах, з Дварчаніным ён быў асабіста знаёмы яшчэ за часоў Першай сусьветнай вайны, і той сам прыяжджаў, каб угаварыць яго балятавацца ў парлямэнт. Такім чынам, Стагановіча на першым месцы соймавага сьпісу „Змаганьня" можна ўспрымаць як у пэўнай ступені кампрамісную фігуру, якая болып-менш задавальняла абодва бакі: і камуністаў, і беларускую інтэлігенцыю. Цікава, што напачатку другім у сьпісе пасьля Стагановіча плянавалася выставіць ягонага земляка, селяніна зь Нясутычаў Канстанціна Савоня, але ў канчатковым варыянце ягонага прозьвішча ў сьпісе не аказалася37, і другое месца заняў Ігнат Дварчанін. Цяжка з
37 Акружныя сьпіскі кандыдатаў на Зах. Беларусі // Сіла працы. 8 лютага 1928. №3. С. з; CAW. Oddzial II Sztabu Generainego. Sygn. I.303.4.2583. K. 6o. Дарэчы, сытуацыя з К. Савонем выразна характарызуе стан тагачаснай сувязі паміж цэнтрам і правінцыяй і, значыць, выключную ролю ў правядзеньні выбарчай кампаніі ў асобных рэгіёнах менавіта мясцовых дзеячаў. 15 лютага 1928 г. друкаваны орган былых грамадоўцаў „Сіла працы", які выдаваўся ў Вільні, паведаміў толькі, што на першым месцы сьпісу №39 у Наваградзкай акрузе стаіць „адзін мясцовы селянін (адзін зь іх зрокся кандыдатуры, які — добра невядома)" (Лёс акружных сьпіскаў // Сіла працы.
стоадсоткавай упэўненасьцю сказаць, што стала галоўнай прычынай такой перастаноўкі, зьдзейсьненай у апошні момант — выкананьне ўмоваў пагадненьня паміж камуністамі й беларускай інтэлігенцыяй ці нежаданьне балятавацца самога Савоня. Аднак жа пазьнейшы крытычны разбор памылкі камуністычнага кіраўніцтва, „зьвязанай з выстаўленьнем на першае месца Дварчаніна^, праведзены падчас I зьезду КПЗБ, дазваляе прыпусьціць, што перасоўваньне кандыдатуры Дварчаніна на больш высокую пазыцыю ў выбарчым сьпісе адбылося зь ведама камуністаў і пры іхным ухваленьні. Тое ж, што дэлегаты камуністычнага зьезду пасьлядоўна казалі пра першае месца Дварчаніна, у той час як ён рэальна стаяўтолькі на другім, не выключае й такой магчымасьці (хоць яна й ня вельмі верагодная), што пагадненьне грамадоўцаў з камуністамі магло ў прынцыпе ўтрымоўваць і варыянт адмовы Аляксандра Стагановіча ад мандату на карысьць Дварчаніна ў тым выпадку, калі б зь сьпісу „Змаганьня" ўдалося б правесьці ў Сойм усяго толькі аднаго пасла, а ня трох, як гэта ў выніку атрымалася. Як бы там ні было, у любым выпадку выглядае на тое, што кандыдатура Стагановіча ад самага пачатку была толькі „тэхнічнай", і ў якасьці самастойнай палітычнай фігуры яго не ўспрымалі ні камуністы, ні беларускія інтэлігенты.
Супярэчнасьці паміж камуністамі й „нацыяналістамі“ пасьля канчатковага выстаўленьня выбарчага сьпісу й пачатку агітацыйнай кампаніі ня скончыліся. Камуністы імкнуліся трымаць усе дзеяньні „Змаганьня“ цалкам пад кантролем, у той час як Дварчанін намагаўся ўсімі сіламі захаваць хоць нейкую самастойнасьць у прынцыповых пытаньнях. Як сьведчыў у сваёй справаздачы адзін зь дзеячаў ТБШ, кааптаваны ў арганізацыю камуністамі для кантролю за ёй, якраз у гэты час „пачынаецца, ці, лепш кажучы, выкрышалізоўваецца паступовы адыход т. Дварчаніна ўправа, завяршыўшыйся поўным адказам у
(Р 1928.15 лютага. №6. С. 2). Для апанэнтаў жа Грамады адмова К. Савоня балятавацца ўвогуле засталася па-за ўвагай: іхная прэса пасьля заканчэньня галасаваньня аднагалосна пералічыла прозьвішча гэтага дзеяча ў ліку паслоў, выбраных у Сойм на Наваградчыне зь сьпісу „Змаганьня" (Выбарная фільма // Сялянская ніва. 14 сакавіка 1928. №23. С. 1; Wyniki wybarau u Sojm u paasobnych wokruhach // Bialaruskaja Krynica. 6 sakawika 1928. №20. S. 1).