Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
Утых мяшчанскіх творах ёсьць і па кавалку маёй душы. У іх выявіласямая бязьмежная прага да каханьня. Гарачыя шуканьні прывязанасьці да кагосьці вартага. Аднак вартых не было. Я стварала герояў у сваёй фантазіі, тварыла ў фантазіі не існуючыя пачуцьці, і нікчэмных герояў надзяляла неіснуючыміякасьцямі...
Бязьмежнае духовае імкненьне спарадзіла неяк нястрыманае фізычнае... Нейкая звышчалавечая прывязанасьць да Вас, апранутая ў абалонку шалёнай часам страсьці... I цяпер гэты боль, нясьцерпны, непераказны, зьнішчальны боль, які даводзіць мяне да хваравітага стану...
Апошні ліст Вольгі Таполі да Хведара Ільляшэвіча, датаваны ліпенем 1948 г., напісаны вельмі неразборліва, такі рвана-заблытаны почырк быў нехарактэрны для Таполі, якая знаходзілася тады ў стане глыбокага нэрвовага зрыву...
Браўншвайг, ?-7-48 Хведар, родны, жыцьцё маё, шчасьце маё!..
Я немагу, не, немагу ўстрымацца, каб не напісаць яшчэ раз!.. О, каб Вы ведалі толькі, якмучаюся я бяз Bad.. Iяшчэ сказалі мне — Вы хворы... Мне ніхто нішто не хацеў казаць пра Вас, бадай ніхто не хацеў гаварыць са мной...
Родны, бедны, харошы!..Я прасіла, я ўмаляла старога Канановіча пайсьці да Вас, спытаць дазволу — ці можна прыўсьці мне, каб сабакам легчы ля Вашых ног... Прасіла жанчын — яны адмовілі таксама...А Вы... Вы ж выгналі мяне, ія ня сьмела прыйсьці...
Што рабіць?!. Што рабіць?! — Ляжала і грызла я сваерукі. Застацца — насуперак абавязку?.. Ну чаму, чаму Вы зьмянілі ўсё, як вырашылімы тады? Вы прагналі мяне, вышвырнулі вон, — уявіце сабе —
які боль!.. Вы ке ўяўляеце майго стану... родны, найлепшы!!!.. Умяне няма болый слоў... Я ніколі не дарую сабе, што я пакінула Вас, не чакалаяшчэ... Цяпер — катаваньні, бясконца... Мне кепска, кепска... да стратыразуменьня, хвілінамі — іду і ня ведаю — куды?Губляю арыентацыю, думкі, не разумею болый, дзе я і што самной... I ізноў — шалёныя дозы наркотыкаў...	,
Ах, чаму, ну, чаму Вы ня верылі мне, гналі, крыўдзілі., зьневажалі?.. Вы ж не такі... кепскі да мяне!.. Нам магло быць так добра ўдваёх!..Яжна турму, на пакуты аддаю сябе... Каб ачысьціцца...
Вы — мой ідэёвы вораг, Вы ня можаце мне спачуваць...
Аяж так шчыра прыйшла сюды! Што чакае мяне?..
Бывай, родны!..
Вольга
Некаторыя зь вершаўТаполі, прысьвечаныя Ільляшэвічу
Да цябе, як бывала, прыйсьці немагу я, Як раней, пераведаць цябе немагу, He скажу Табе болый, як жахліва сумую, Па Табе нат у вершы ня выльлю тугу, — Бо з Табой адышла мая верная муза, Хай пішу, ды ня так, як бывала, пішу, Бо абломкі мінулага роспачы грузам, Стопудовым цяжарам ляглі на душу... Але хай адышоў Ты, адзіна мне любы, Хай жыву безь Цябе, ды жыву я з Табой!.. Зь ціхім стогнам тулю перасохлыя губы Да прадметаў, крананых тваёюрукой... А як ноч распрастрэ свае цёмныя крылы I як імі ў зьнямозе атуліць зямлю, — Сумным ценем брыду пад вакно тваё, мілы, Бо шалёна, нясьцерпна, жахліва люблю!.. На грудзёх сашчапіўшы самлелыя пальцы, Нібы здань, у сінім мроку вясновым адна, Доўга, доўга бражу нясуцешным скітальцам
Дзесь паблізу твайго вакна.
1	калі ў прагненьні маім мне ўдасца
Там забачыць на міг хоць бы твой сылюэт — Задрыжу, нібы ліст, ашалею ад шчасьця, О, цудоўны, адзіны, каханы паэт!..
У пакоі тваім мая лямпа сьвяціцца, Зіхаціць, разьлівае навокал сьвятло, I здаецца мне — ў лямпцы люстрыцца, іскрыцца Усё тое, што ў сэрцахгарэла агнём...
Гэту лямпачку я Табе ўпотай прыслала, Як сядзеў Ты ў змроку панур, адзінок, Каб яна Табе сьветам каханьня зазьзяла, Каб сагрэла цяплом твой куток.
Ды былі надарэмны мае намаганьні — У шалёнай, упартай з табой барацьбе, Ты адрынуў, пракляў нат маё каханьне, I яно ўжо ня грэе, ня сьвеціць Табе!..
I таму мая лямпка гарыць так маркотна У кволым змроку празрыстай вясновай начы, I сядзіш Ты пануры, жахліва самотны, Ды цяпер мне самоты тваёй не змагчы'. Хай адмукі пякельнайраскрышыцца сэрца, Хай звар’юю ці буду хай вечна тужыць, — Як другія, ня маю нат права памерці I, бязь сіл да жыцьця — мушу жыць!..
21.5.48
Табе, дарагі!
За маім вакном ноч галосіць бурай, У небе — хмар дзівосных доўгі карагод, Паміж імі — месяц, халодны, нібы лёд... У сумных гуках ветру тоне цішыня, Я сяджу адна ў глыбокім задумленьні Пры стале і не палю агня.
Сьпяць усе пад буры завываньне, Сном спавітпы навокал абшар...
Я жня сплю: складаю верш каханьня, Адзінокая, бы месяц сярод хмар... Услухваюся ў ветраў рэў шалёна-дзікі... Нейкая трывога сэрца абняла... Поўніць яго сум, нязнаны і вялікі, А ў мазгох — хаос, гарачкавая мгла... Згіну я, бяздольная, не прыжаўшы шчасьця, Мне жыцьцё з самоты долі тчэ дыван... За ліловай хмарай месяц промень гасіць, У небе — хмар кашлатых доўгі караван... Сэрца ные, млее... Галава — у тумане, Скроні — бы ў пажары, полымем гараць... I пішу, складаю палкі верш-вызнаньне, Толькі... ці адважусь гэты верш паслаць?!. Лепш бы не пісаць мне гэткія вершы! Бо ў гэтым. вершы — сэрца майго кроў! Мо ў сваім жыцьці такі пішу я першы, Хоць складала многа палкіхя радкоў. Ой, багата вершаў я панапісала, Быў у гэтых вершах не адзін герой... Ды такіх ніколі, мусіць, не складала, Як апошні гэты ночкы вершыкмой... Тое, штпо ўва мне, мацней самое сьмерці, Агнявей агню, трывалей, чымся час... Гэтакаму вершу нельга не паверыць, Ужыцьці так пішуць людзі толькі раз!.. Быў адзіным сьведкам месяц сьветлавокі, Што глядзеў маркотна з-за ліловых хмар, Як складала Вольга гэты верш глыбокі, Уякі ўкладала сэрца свайго жар.
Як пісала таму, хто стаў дзіўна-блізкі, Даражэй за шчасьце, даражэй жыцьця, Як з крывінак сэрца слоў нізала нізкі, Як нізала ў еэрцы нізкі пачуцьця...
Успомні ж, любы, раз хоць простую жанчыну, Што табе пісала незвычайны верш, Сьведкаю якому месяц быў адзіны, У які ўкладала шчырасьць перш-наперш!..
Вольга Таполя
Ліст, прысьвяч. Хв. Ільляшэвічу
Між фальшывых фарысэяў, Спаміж практыкаў бяздушных, Ад якіх нудою вее, Была цяжкамне і душна
Была сэрцу сумна, горка
Між чужынцаў ды няўлюдкаў... Гасла сэрца кволай зоркай, Сьвідровала мозг думка:
У духовай адзіноце
Жыць мне, мабыць, і давеку,
У тузе і ў маркоце Па запраўдным чалавеку.
Па такім, каб ён быў шчыры, Фальшу жаднага ня меў бы, Разумеў усё каб шчырай
I на ўсё глыбей глядзеў бы.
Каб у душы яго гучэлі Сьветлай музыкі акорды, Вочы — сэрцы іншых грэлі, Ды каб просты быў, ня горды.
Каб ён сэрца меў, ня камень, Меў агонь дабра ў сэрцы, I каб яснай веры пламень Падарыў ён мне, няверцы.
Цёплай веры ў чалавека Каб зазьзялі мне праменьні, He гібела каб давеку
У бязьвернасьці тамленьні...
Ах, каб стрэла я такога, Што ў снохмне толькі сьніцца, На яго, як на сьвятога, Век гатова я маліцца!..
Толькі б гэткі быў на сьвеце!
Хай ён нат маім ня будзе!.. Будзе сэрца думка грэці, Што жывуць такія людзі.
Дні праходзілі, міналі, — Усё тужыла я дарэмна!.. Дні танулі ў шэрай твані Абыдзёншчыны нікчэмнай...
Была сумна, была горка, Душна, бы ў сутарэньні... Гасла сэрца кволай зоркай, Веры гаснулі праменьні...
...раптам... ў ночы маёй мглістай Быццам. сонца мне зазьзяла: Шчыра таварыскі ліст я Ад паэты атрымала!..
Ліст ад сына Беларусі, Што мне ёсьць як быццам братам... Лёс мне раптам расьцярушыў Радасьць жменяю багатай!..
У тым лісьце такая шчырасьць! Што ў снохмне толькі сьнілась...
Веліч сэрца, думак вірнасьць У тым лісьце мне адчынілась...
Глыбіня душы прыгожай Мне адкрылась нечакана...
Быў той ліст такі... харошы!
Загаіў ён сэрца раны...
Ўсё было ў ім новым нейкім,
Усё было бясконца міла... Быў то ліст ад чалавека, Па якім я скрозь тужыла!..
He, такога шчэ ня знала, Нат ня верыла ў такога, Хоць і прагнула, чакала.
Як збавіцеля, як Бога...
I няхай ён дзесь далёка, He сваякмне, не каханак, Ды ў начы маёй, у змроку Ён мне стаўся ясным ранкам!..
В. Таполя
Архіваліі: успаміны
Алесь Пашкевіч
Менск
1	‘UHPi qnwi	нрі \	. io J / j>
АДЗІН годжыцьця АЛЯКСАНДРА СТАГАНОВІЧА
(Партрэт на фоне эпохі)
Агульнавядома, што мэмуары — крыніца наколькі каштоўная, настолькі й спэцыфічная. Далёка не заўсёды іхны аўтар праз шмат гадоў пасьля падзеяў здольны не паддацца спакусе падаць іх у сьвятле, больш выгодным для самога сябе, чым гэта было насамрэч. He заўсёды такое рабілася наўмысна й з кепскімі намерамі — проста чалавеку фізычна ўласьціва з гадамі на нешта забывацца, а нешта блытаць. Менавіта дзеля таго крытычнае стаўленьне да ўспамінаў — неабходная ўмова выкарыстаньня іх у навуковых дасьледаваньнях. Правільнае ж успрыманьне любых мэмуараў немагчымае бяз добрага знаёмства як з гістарычным кантэкстам тае эпохі, якая знаходзіць у іх адлюстраваньне, так і з асаблівасьцямі біяграфіі іхнага аўтара.
Гэтыя словы я ўпершыню напісаў, рыхтуючы летась прадмову да невядомых раней успамінаў „На этапах" вядомага беларускага дзеяча Юр’я Сабалеўскага1. Сёньня мушу іх прыгадваць зноў, рыхтуючы да друку мэмуары Аляксандра Стагановіча, у пэўным сэнсе калегі Сабалеўскага, бо яму таксама давялося ў 1920-х гг. быць прадстаўніком беларускага насельніцтва ў польскім Сойме й таксама ўваходзіць у склад леварадыкальнай беларускай фракцыі, адно што толькі ў парлямэнце іншага скліканьня.
3	Сабалеўскім, аднак, было трохі прасьцей. Усё ж гэты дзеяч у 1920—1950-х гг. адыгрываў даволі прыкметную ролю ў беларускім нацыянальным руху, і дзеля таго пра ягонае жыцьцё захаваліся нейкія біяграфічныя даведкі, згадкі ў разнастайных дакумэнтах і мэмуарах —
1 Пашкевіч А. Адзін „этап“ Юр’я Сабалеўскага // Запісы Беларускага інстытуту навукі і мастацтва. Вып. 31. Нью-Ёрк—Менск, 2008. С. 144—145.
заставалася толькі іх крытычна пераасэнсоўваць і лягічна аналізаваць. Прозьвішча ж Стагановіча ў беларускай гістарыяграфіі да нядаўняга часу ў найлепшым выпадку толькі згадвалася на самым апошнім месцы пры пераліку паслоў, якія прайшлі зь сьпісу леварадыкальнага Беларускага сялянска-работніцкага выбарчага камітэту „Змаганьне" ў польскі Сойм у сакавіку 1928 г.2, часам з прыпіскай, што ў 1929 г. ён быў заменены ў Сойме Паўлам Крынчыкам з тае прычыны, што„праяўляў ваганьні ў правядзеньні лініі кампартыі^.
Прычына амаль поўнай адсутнасьці да нядаўняга часу ў Беларусі зьвестак ггра гэтую асобу вельмі простая. Стагановіч на паверхні заходнебеларускага палітычнага жыцьця знаходзіўся вельмі нядоўга, усяго трошкі больш за год, калі быў паслом, і болыпую частку тэрміну сваіх пасольскіх абавязкаў сядзеў у польскай турме. Дзеля таго ягонае прозьвішча калі часам і згадвалася ў афіцыйных дакумэнтах ці ў беларускай прэсе, то толькі ў вельмі агульным кантэксьце або ў сувязі з чарговым працэсам, на якім ён выступаў у ролі абвінавачанага. Нават у „Беларускім календары на 1929 год“, у якім публікаваліся біяграфіі ўсіх абраных на сакавіцкіх выбарах 1928 г. соймавых паслоў і сэнатараў беларускай нацыянальнасьці (інфармацыя з гэтага календара пасьля стала важнай, а часам і адзінай крыніцай для напісаньня артыкулаў пра беларускіх паслоў і сэнатараў у энцыкляпэдыях і даведніках), пра Стагановіча зьмясьцілі толькі самыя агульныя зьвесткі, з тлумачэньнем, што „аб грамадзкай працы сваёй А. Стагановіч ня мог даць рэдакцыі календара дакладных зьвестак, бо сядзіць у турме ў Горадні“\ Дзеля таго рэдакцыя выданьня фактычна толькі перадрукавала кароценькую