Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
12 В. Byusaja „Hramada" і wybary // Bielaruskaja kiynica. 16 lutaha 1928. №14.
S. 1.
лаідэйнасьці нават адзін зь яе галоўных лідэраў, Сымон Рак-Міхайлоўскі, думаючы над гатым пытаньнем ужо седзячы ў турме: „Грамада налічае да ста тысяч — сіла вялікая, каб яе ўдалося й быў час усьведаміць і нацыянальна, і сацыяльна, і палітычна"^.
Рэпрэсіямі ўладам удалося трохі прыгасіць працэс браджэньня заходнебеларускай вёскі, а павярхоўнасьць нацыянальнай і сацыяльнай сьвядомасьці болыпай часткі шараговых грамадоўцаў дазволіла правесьці афіцыйную ліквідацыю стотысячнай арганізацыі „малой крывёй“, без асаблівых хваляваньняў (вядомы заходнебеларускі паэт Валянцін Таўлай, сьведка тых падзеяў, у сваёй аўтабіяграфіі акрэсьліў гэтую сытуацыю па-мастацку вобразна й адначасова ёмка: „Стыхія, пабурлеўшы, апала...“'4'). Адзін з камуністычных дзеячаў15, які адначасова працаваўу Таварыстве беларускай школы (ТБШ), характарызаваў у сваёй справаздачы наяўную сытуацыю так: „Магутпная арганізацыя (Грамада) без надляжачага кіраўніцтва пачынае пакрысе распаўзацца. Актыў — мясцовыя кіраўнікі — адыходзяць у шэрагі К[амуністычнай] П[артыі], самая шматлічбовая частка Грамады прымае нейкае невыразнае становішча — прытаілася й ціханька седзячы чакае, што будзе далей, адкуль чакаць небясьпекі й як на гэтую небясьпеку рэагаваць, трэцьця частка — шпікі, канфідэнты й правакатары — зьвярнуліся нават туды, адкуль былі пасланы“'ь.
Аднак жа, нягледзячы на вонкавае затуханьне актыўнасьці былых грамадоўцаў, праблема масавай (ледзьве не ўсеагульнай) незадаволенасьці польскім панаваньнем нат. зв. „крэсах" заставалася па-ранейшаму нявырашанай, і асабліва востра пачала праяўляцца з набліжэньнем чарговых парлямэнцкіх выбараў, дату якіх прызначылі на 5 сакавіка 1928 г. у Сойм і на 12 сакавіка 1928 г. — у Сэнат. Сумленнае правядзень-
13 Рак-Міхайлоўскі С. Турэмны дзённік / Падр. да друку і прадмова А. Пашкевіча // Куфэрак Віленшчыны. 2007. №1 (12). С. 56.
14 Таўлай В. Дакументы, успаміны, артыкулы. Мінск, 1984. С. 23.
15 У гэтай працы даволі часта даводзіцца спасылацца на сьведчаньні камуністычных дзеячаў, асобаў якіх дакладна высьветліць не ўдалося. Зьвязана гэта з тым, што КПЗБ была нелегальнай партыяй і таму дзеячы КПЗБ сваю карэспандэнцыю дзеля кансьпірацыі часта не падпісвалі ці падпісвалі псэўданімам, далёка ня ўсе зь якіх сёньня ўдаецца адназначна ідэнтыфікаваць.
16 Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ). Ф. 242-п. Воп. 1. Адз. зах. іоі. Арк. 189.
не ўладамі выбарчай кампаніі магло прывесьці да таго, што ў рэгіёнах, дзе ў свой час найбольш актыўна дзеяла БСРГ, большасьць насельніцтва прагаласуе за выбарчы сьпіс той палітычнай сілы, якая зможа падаць сябе ўякасьці пераемніцы ліквідаванай партыі. Улады былі рашуча настроеныя гэтага не дапусьціць і рыхтаваліся актыўна задзейнічаць т. зв. „адміністрацыйны рэсурс". На агульнапольскай канфэрэнцыі ваяводаўу студзені 1928 г. міністар унутраных справаў Польшчы Фэліцыян Славай-Складкоўскі адкрыта заклікаў кіраўнікоў мясцовых органаў улады аказаць падчас выбараўусемагчымую падтрымку сьпісу створанага незадоўга перад выбарамі праўладнага Беспартыйнага блёку супрацоўніцтва з урадам (ББСУ). Ваяводы, у сваю чаргу, выдавалі цыркуляры павятовым старастам, у якіх таксама абавязвалі апошніх узяць актыўны ўдзел у выбарах на баку ўраду17.
Што тычыцца беларускіх дзеячаў, якія ў той час працавалі на тэрыторыі Польшчы, то ўсе яны таксама выдатна ўсьведамлялі, што ключом для посьпеху на выбарах (а гэта значыць, і да падвышэньня сваёй уласнай палітычнай вагі) зьяўляецца заваяваньне прыхільнасьці былога грамадоўскага электарату. Шляхі для такога заваяваньня розныя дзеячы бачылі па-рознаму, таму беларускі рух у Польшчы, і ў грамадоўскія часы далёка не маналітны, да часу выбараў 1928 г. раскалоўся на мноства дробных груповак, якія часта трацілі больш часу на высьвятленьне адносінаў паміж сабой, чым на змаганьне з агульным магутным праціўнікам у выглядзе польскіх як праўладных, так і апазыцыйных партыяў. Трапна акрэсьліў сытуацыю ў заходнебеларускіх палітычных асяродках журналіст найбуйнейшай тагачаснай заходнеўкраінскай газэты „Діло“, рыхтуючы для свайго выданьня агляд выбарчых справаў у нацыянальных меншасьцяў Польшчы: „Найболыйы раскол, акрамя ўкраінцаў і яўрэяў, праяўляецца сярод беларускага грамадзтва... Развал, празьмерная партыйнасьць, асабістыя амбіцыі, прыкрытыя псэўдапраграліамі, нястача грамадзкапалітычнай дасьведчанасьці — вось што кідаецца ў вочы сярод беларускага грамадзтва'^.
17 Czubinski A. Centrolew. Ksztaltowanie si^ i rozwoj demokratycznej opozycji antysanacyjnej w Polsce w latach 1926—1930. Poznan, 1963. S. 93.
18 Перед выборамн. Розбнття серед білорусів // Діло. 19 січня 1928. Ч. 13.
С. 2-3.
У выніку, нягледзячы на пэўныя няўдалыя й непасьлядоўныя ініцыятывы з боку асобных дзеячаў, скіраваныя на стварэньне адзінага беларускага фронту, перад выбарамі 1928 г. беларускі рух падзяляўся на 4 асноўныя палітычныя лягеры:
1)	аб’яднаньне Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі (БХД), Беларускага сялянскага саюзу (БСС) і Беларускага праваслаўнага дэмакратычнага аб’яднаньня (БПДА), якія ішлі на выбары ў складзе Блёку нацыянальных меншасьцяў Польскай Рэспублікі, у якім аб’ядналіся таксама, акрамя беларусаў, прадстаўнікі асобных украінскіх, габрэйскіх і нямецкіх партыяў;
2)	радыкальныя былыя грамадоўцы, якія праводзілі кампанію ў цесным зьвязе з КПЗБ;
3)	беларускія нацыянальныя арганізацыі й дзеячы, якія выказваліся за больш памяркоўную пазыцыю ў адносінах з польскай дзяржавай і за пашырэньне культурна-асьветнай працы сярод беларускага насельніцтва за кошт абмежаваньня палітычнай. Зьяўленьне падобнай плыні ў беларускім руху тлумачылася разуменьнем часткі дзеячаў, што залішняя радыкалізацыя беларускага руху і ўсё болынае апанаваньне яго камуністамі выклікае ўзмацненьне рэпрэсіяў з боку дзяржаўных органаў Польшчы ў дачыненьні ня толькі палітычных, але й культурна-асьветных арганізацыяў. У той жа час было відавочным, што, нягледзячы на ўздым палітычнай актыўнасьці беларускага сялянства ў 1926—1927 іт., да сьвядомай і пасьлядоўнай палітычнай барацьбы яно яшчэ не было гатовае. Найбольш вядомымі дзеячамі гэтай плыні былі Янка Станкевіч, Аляксандар Уласаў, Радаслаў Астроўскі й інш.;
4)	беларускія палянафільскія арганізацыі19.
Як ужо адзначалася, усе згаданыя плыні беларускага руху ставілі сабе за мэту дасягненьне падтрымкі былых грамадоўцаў, і надзеі на посыіех такога змаганьня кожнай зь іх дадавала разгубленасьць і нявызначанасьць пазыцыяў многіх былых сябраў Грамады, асабліва ў правінцыі. Забягаючы наперад, адразу адзначым, што іхнае палітычнае вызначэньне фактычна працягвалася ўвесь пэрыяд выбарчай кампаніі, і ўрэшце ў той ці іншай колькасьці былыя грамадоўцы прысутнічалі ў складзе ўсіх беларускіх груповак.
” Больш падрабязна пра расстаноўку палітычных сілаў падчас выбарчай камтіаніі 1928 г. у Заходняй Беларусі й асаблівасьці яе правядзеньня гл.: Пашкевіч А. Удзел беларускіх арганізацый у выбарах польскага парламента ў 1928 г. // Беларускі гістарычны часопіс. 2006. №1. С. 19—25.
Найболып вострая барацьба за „грамадоўскую спадчыну" на выбарах у Сойм мусіла разгарнуцца ў Наваградзкай выбарчай акрузе №61, якая аб’ядноўвала Наваградзкі, Слонімскі, Баранавіцкі, Нясьвіскі й Стаўпецкі паветы. Гэты пераважна праваслаўны сельскагаспадарчы рэгіён быў адным з тых месцаў, дзе Грамада перад сваёй ліквідацыяй найболып актыўна разьвівалася й дзе яна мела ў сельскай мясцовасьці шматлікіх і энэргічных актывістаў. Праўда, улады правялі ў пачатку 1927 г. арышты й сярод мясцовых дзеячаў, але, тым ня менш, шмат хто зь іх яшчэ заставаўся на волі й быў гатовыя падчас выбараў ахвярна працаваць дзеля перамогі таго выбарчага сьпісу, які працягваў бы, на іхную думку, грамадоўскія традыцыі. Іхную гатоўнасьць да самаахвяраваньня (якая была спалучаная з моцнымі прасавецкімі настроямі) у першую чаргу разьлічвалі скарыстаць у сваіх мэтах мясцовыя камуністы з Баранавіцкага акруговага камітэту КПЗБ. Увогуле камуністы выношвалі пляны стварэньня на аснове былых грамадоўскіх гурткоў новай легальнай партыі. Як пісаў адзін з камуністаў-падполыпчыкаў у сваім лісьце ў ЦК КПЗБ, „перад намі стала пытаньне: што рабіць з гурткамі (БСРГ. — А. П.) Было вырашана іх захоўваць і трымаць зь імі сувязь, уцягваючы ў працу, у прыватнасьці ў выбарную. [Вылучаць] найболый актыўных і вытрыманых гурткоўцаў, якія маглі б узяць на сябе тую ці іншую кіраўнічую ролю ў будучай легальнай арганізацыі. [...] Мы вырашылі ствараць пэрыфэрыйныя партыі па ваяводзтвах". Што тычыцца канкрэтна рэгіёну, які нас цікавіць у межах гэтага дасьледаваньня, то „ў Наваградку было даручана Мальцу пазначыць групу з 5—7чалавек, якія б зьявіліся ініцыятарамі й заснавальнікамі новай партыі. Ён павінен быў перапрацаваць статут групы, пазначыць канкрэтныя магчымасьці працы і г. д. 3 аднаўленьнем сувязі неабходна зноў заняцца гэтым пытаньнем, бо ў Наваградзкім ваяводзтве ёсьць шанцы на посьпех^". Але да выбараў увасобіць у жыцьцё гэтыя намеры камуністам не ўдалося, у першую чаргу з той прычыны, што польскія ўлады пасьля ліквідацыі БСРГ ня мелі намеру дапускаць яе аднаўленьня ў любой новай форме. Адзінае, што ў такіх умовах было магчыма рабіць у легальнай сфэры, пакуль пачалася выбарчая кампанія ў парлямэнт, — гэта спрыяць разбудове структураў Таварыства беларускай школы, якое яшчэ лідэры Грамады імкнуліся ператварыць у „другуюлінію акопаў“на выпадак сваёй дэлегаліза-
20	НАРБ. Ф. 242-п. Воп. 1. Адз. зах. 46. Арк. 15—16.
цыі21. Паводле зьвестак II аддзелу польскага Генштабу, у 2-м квартале 1927 г. гурток ТБШ узьнік сярод іншага і ў роднай вёсцы Аляксандра Стагановіча — Нясутычах22. Трэба думаць, безь ягонага асабістага ўдзелу гэтая падзея не абышлася. Пазьней структуры Таварыства беларускай школы на Наваі'радчыне адыгралі не апошнюю ролю пры правядзеньні выбарчай кампаніі на карысьць леварадыкальных беларускіх сьпісаў.
Камуністы, разумеючы, што ўлады будуць любымі сіламі імкнуцца перашкодзіць іхнаму выбарчаму посьпеху й дзеля гэтага будуць намагацца адразу ж адхіліць іх ад выбарчай кампаніі шляхам нерэгістрацыі пракамуністычнага сьпісу з-за нейкіх фармальных зачэпак, імкнуліся забясьпечыць сабе рэзэрвовыя варыянты. Дзеля гэтага яны прынялі тактыку падачы на рэгістрацыю ў адной і той жа акрузе некалькіх ідэалягічна блізкіх сабе сьпісаўз рознай ступеньню радыкальнасьці. У заходнебеларускіх умовах гэта зьвялося да тактыкі адначасовага выстаўленьня трох сьпісаў: 1) агульнапольскага адкрыта камуністычнага пад назвай „Рабоча-сялянскае адзінства" (такі „псэўданім“ камуністы мусілі ўзяць з-за нелегальнасьці КПП і, адпаведна, КПЗБ і КПЗУ ў