Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
2 Полуян В., Полуян Н. Революцнонное н нацнонально-освободнтельное двнженне в Западной Белорусснн в 1920—1939 гг. Мннск, 1962. С. 124; Гісторыя Беларускай ССР. У 51. Т. 4. Мінск, 1975. С. 71; Bergman A. Sprawybialoruskie w II Rzeczypospolitej. Warszawa, 1984. S. 49.
3 Зелннскнй П., Ракевнч H. Печать КПЗБ в борьбе за свободу. Мннск, 1977. С. 43; Полуян В. Революцнонно-демократнческое двнженне в Западной Белорусснн (1927—1939 гг.). Мннск, 1978. С. 70—71; Революцнонный путь Компартнн Западной Белорусснн (1921—1939 гг.) / Под ред. A. Н. Мацко н В. Е. Самутана. Мннск, 1966. C.177; Мацко А. Революцнонная борьбатрудяіцнхся Полыпн н Западной Белорусснн протнв гнета буржуазнн н помеіцнков (1918—1939 гг.). Мннск, 1972. С. 137.
4 Беларускі каляндар на 1929 год. ВілЬня, 1928. С. 166.
біяграфічную зацемку пра Стагановіча з афіцыйнага парлямэнцкага статыстычнага выданьня, якая зьмяшчала выключна зьвесткі аб даце ягонага нараджэньня (25 студзеня 1890 г.) і адукацыі (4 клясы гімназіі)5. Пазьней тое самае (з дадаткам зьвестак пра факт выбраньня ў Сойм і пазьнейшай адмовы ад мандату) пераказвалася і ў іншых нешматлікіх польскіх і беларускіх даведніках, у якіх зьяўляліся асобныя прысьвечаныя асобе Стагановіча пазыцыі6. Толькі беларускі дасьледнік Вячаслаў Даніловіч і польскі гісторык Зьбігнеў Запароўскі ў свой час паспрабавалі прасачыць лёс гэтага дзеяча больш глыбока. Аднак падрыхтаваныя й выдадзеныя імі біяграмы таксама вельмі няпоўныя й маюць шмат фактаграфічных недакладнасьцяў, пра што больш падрабязна скажам ніжэй7.
Цікава, што беларускія гісторыкі доўгі час нават ня ведалі (а ў савецкі час, відаць, ня надта й хацелі ведаць), які лёс напаткаў Аляксандра Стагановіча пасьля адмовы яго ад пасольскага мандату. Нават у самай сьвежай працы аўтарства Вячаслава Даніловіча, якая выйшла ўсяго толькі 2 гады таму, ягоная біяграфія прасочваецца адно да кастрычніка 1929 г., калі той быў асуджаны на 6 гадоў зьняволеньня за антыдзяржаўную дзейнасьць. Дададзеную да сваёй манаграфіі біяграму Аляксандра Стагановіча Даніловіч завяршыў інфармацыяй, што той „па адбыцьці тэрміну зьняволеньня займаўся сельскай гаспадаркай^. Між тым Стагановіч пасьля пражыў яшчэ вельмі шмат насычаных падзеямі гадоў і нават актыўна займаўся беларускай дзейнасьцю, праўда, ужо збольшага не ў Беларусі, а ў заакіянскай эміграцыі, у якой апынуўся пасьля Другой сусьветнай вайны. Пасьляваенную біяграфію Аляксандра Стагановіча найбольш сьцісла й дакладна выклаў у свой час у кароткім біяграфічным артыкуле пра яго дасьледнік беларускай эміграцыі Лявон Юрэвіч:
5 Rzepeccy Т. і К. Sejm і Senat 1928—1933. Poznan, 1928. S. 125.
6 Kto byl kirn w Drugiej Rzeczypospolitej. Warszawa, 1994. S. 434; Чарнякевіч A. Постаці беларускага нацыянальнага pyxy ў Гродне 1909—1939 гг.: Біяграфічны даведнік. Мінск, 2003. С. 219.
7 Даніловіч В. В. Дзейнасць арганізацыі „Змаганне“ ў Заходняй Беларусі (1927—1930 гг.). Мінск, 2007. С. 152—153; Zaporowski Z. Staganowicz Alek­sander // Polski Slownik Biograficzny. T. 41. Z. 170. Krakow, 2002. S. 461.
8 Даніловіч B. B. Дзейнасць арганізацыі „Змаганне“ ў Заходняй Беларусі... С. 152-153-
,Дзейнасьць А. Стагановіча на эміграцыі была шматбаковаю: сумесна зА.Адамовічам, Ф. Кушалем,А. Каханоўскім, Cm. Станкевічам ды іншымі ён браў удзел у зьезьдзе ў 1947-м годзе ў Остэргофэне й выбарах Беларускага Нацыянальнага Камітэту, увайшоў ва Ўправу БНК, стаўся адным з закладнікаў аддзелу Згуртаваньня Беларускіх Вэтэранаў у Шляйсгайме ў 1952-м годзе, уваходзіў у Епархіяльную Ўправу, абраную на II епархіяльным зьезьдзе духавенства й вернікаў БАПЦ у 1963-м годзе, быў актыўным сябрам БАЗА. У 1957-м годзе, калі Прэзыдыюм Рады БНР аб’ядналі з Радаю БНР, Аляксандар Стагановіч працаваў заступнікам прэзыдэнта М. Абрамчыка ды кіраўніком сэктару"4.
Памёр Аляксандар Стагановіч 28 сьнежня 1988 г., толькі месяц не дажыўшы да свайго 99-годзьдзя, і ўвайшоўу гісторыю ня толькі тым, што пражыў найдаўжэй за ўсіх колішніх беларускіх нацыянальных прадстаўнікоў у міжваенным польскім парлямэнце ў абсалютным вымярэньні, але й тым, што ўсіх гэтых прадстаўнікоў перажыў фізычна (перадапошні зь нешматлікіх ацалелых у часы сталіншчыны былых беларускіх парлямэнтароў Павал Каруза памёр у Вільні незадоўга перад гэтым, 20 лютага 1988 г.). Але й пасьля сьмерці асоба Стагановіча не выклікала адмысловай зацікаўленасьці беларускіх дасьл еднікаў па абодва бакі акіяну, што й дало падставу Лявону Юрэвічу назваць яго імя „забытым“. Толькі ня так даўно дачка Аляксандра Стагановіча, вядомая беларуская мастачка Тамара Стагановіч, падрыхтавала й нддрукавала ўспаміны пра ўласных бацькоў, чым фактычна адкрыла імя бацькі больш шырокай грамадзкасьці10. Пры гэтым, як выглядае, сп. Тамара шырока карысталася і ўспамінамі свайго бацькі, якія ўпершыню друкуюцца ніжэй11.
9	Л. Ю. Забытае імя: Аляксандар Стагановіч // Беларус. №492. 2003.
‘° Стагановіч Т. Пачаткі ў Амэрыцы былі вельмі цяжкія і балючыя; Пра маіх бацькоў // Адзінец А. Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў: Зборнік успамінаў. Мінск, 2007. С. 372—404.
" Да гэтага ў беларускай эміграцыйнай пэрыёдыцы друкаваліся некалькі адносна невялікіх матэрыялаў Аляксандра Стагановіча палемічнага характару, якія ў значнай супені грунтаваліся на асабістых успамінах: Стагановіч А. У абарону „Ўспамінаў" В. Рагулі // Бацькаўшчына (Мюнхэн). ю жніўня 1958. №29—30 (415—416). С. 3—4; Стагановіч А. Да „Ўспамінаў"
В. Рагулі // Бацькаўшчына. 7 лістапада i960. №47 (433). С. 3—4; А-іч. Ад-
каз С. Прытыцкаму // Бацькаўшчына. 7 лютага i960. №6 (490). С. 2; 14 лю-
тага i960. №7 (491). С. 2.
Мэтай дадзенага артыкулу таксама не зьяўляецца напісаньне грунтоўнай біяграфіі Аляксандра Стагановіча, якая б ахоплівала ўсё ягонае амаль стогадовае жыцьцё. Думаецца, дзейнасьць гэтага дзеяча на эміграцыі з часам куды лепш дасьледуюць і дадуць ёй належную ацэнку тыя навукоўцы, якія непасрэдна займаюцца вывучэньнем беларускай прысутнасьці ўсьвеце. У межах жа гэтай працы будзе разгледжаны толькі адзін год з жыцьця Стагановіча — ці не найбольш важны, які шмат у чым перадвызначыў ягоны лёс. Думаецца, што й сам Аляксандар Стагановіч лічыў той год, калі яму воляй лёсу давялося выконваць абавязкі беларускага пасла ў польскім Сойме й за гэта асабіста моцна пацярпець, найбольш значным у сваім жыцьці. Нездарма ж і мэмуары, якія друкуюцца ніжэй, маюць назву „Ўспаміны пасла“, нягледзячы на тое, што храналягічна яны ахопліваюць значна больш шырокі пэрыяд. У гэтых успамінах сам былы пасол даволі шырока апісаў свае тагачасныя перажываньні (і тым самым несумненна ўзбагаціў крыніцавую базу гісторыі беларускага палітычнага змаганьня ў складзе міжваеннай Польшчы), аднак жа правільнае іх успрыманьне не заўсёды магчымае без разуменьня агульнага гістарычнага кантэксту, у якім адбываліся апісаныя падзеі. Таму ў нашым артыкуле на гэты кантэкст і зьвернем асаблівую ўвагу — асоба самога Стагановіча можа пры гэтым часам выступаць і на заднім пляне дзеля адсутнасьці ці абмежаванасьці адпаведных крыніцаў.
Пэрыяд 1927 — пачатку 1928 гг. быў асаблівым часам для разьвіцьця беларускага нацыянальнага руху ў Польшчы. У студзені 1927 г. польскія ўлады нанеслі маіугны ўдар па найбольш масавай тагачаснай заходнебеларускай арганізацыі — Беларускай сялянска-работніцкай грамадзе. Грамада, якая ў форме пасольскага клюбу паўстала ў чэрвені 1925 г., пасьля зьдзейсьненага Юзэфам Пілсудзкім травеньскага перавароту 1926 г. набрала настолькі ашаламляльны тэмп разьвіцьця, што праз паўгоду колькасьць яе афіцыйных сябраў дасягнула некалькіх дзясяткаўтысячаў чалавек (паводле неафіцыйных зьвестак, заявы на ўступленьне ў партыю пасьпелі падаць 100—120 тыс. чалавек). Адчуўшы ў гэтым для сябе вялікую небясьпеку й небеспадстаўна лічачы, што ў арганізацыі й разьвіцьці Грамады актыўны ўдзел бяруць камуністы, прытым ня толькі мясцовыя, але й менскія ды маскоўскія, польскія ўлады вырашылі нанесьці апераджальны ўдар і ў студзені 1927 г. правялі шырокамаштабныя арышты сярод грамадоўскага кіраўніцтва, пачаўшы з найбольш аўтарытэтных правадыроў партыі — соймавых паслоў Браніслава Тарашкевіча, Сымона Рак-
Міхайлоўскага, Пятра Мятлы й Паўла Валошына, а таксама іншых актыўных грамадоўцаў як у Вільні, так і ў правінцыі. Партыя была фактычна абезгалоўленая, a 21 сакавіка 1927 г. распараджэньнем міністра ўнутраных справаў увогуле пастаўленая па-за законам.
Такім чынам, саму Грамаду як легальную палітычную арганізацыю ўлады афіцыйна ліквідавалі, але гэта ўсё ж ня вырашыла асноўнай праблемы. Уражвальны колькасны рост шэрагаў Грамады толькі ў малой ступені можна было патлумачыць падтрыманьнем партыі (далёка ня толькі маральным) з-за ўсходняй мяжы — хоць спакуса сьпісаць усё на гэты фактар у польскіх чыноўнікаў заўсёды існавала. Галоўнай прычынай грамадоўскага ўздыму было тое, што лёзунгі, якія пашырала Грамада, упалі на надзвычай прыдатную глебу й знайшлі гарачы водгук у першую чаріу сярод вясковага беларускага насельніцтва. Грамадоўскі рух быў у значнай ступені стыхійны й неўсьвядомлены, многія нават афіцыйныя сябры Грамады (ня кажучы пра проста „сымпатыкаў“) ня надта разумелі сутнасьць яе праграмных установак, але тым ня менш да яе далучаліся як да партыі, якая выступае супраць наяўнага стану рэчаў ва ўсіх галінах грамадзкага жыцьця — палітыцы, эканоміцы, культуры, адукацыі й г. д. — і дабіваецца радыкальных зьменаў. Фактычна далучэньнем да Грамады селянін заяўляў пратэст супраць тых парадкаў, якія склаліся ў Заходняй Беларусі падчас польскай улады — супраць павольнага й непасьлядоўнага правядзеньня зямельнай рэформы без уліку інтарэсаў мясцовага насельніцтва, насаджэньня вайсковага асадніцтва, занадта высокіх падаткаў і неабходнасьці выконваць розныя павіннасьці на карысьць дзяржавы, усеагульных злоўжываньняў мясцовай адміністрацыі, асыміляцыйнай палітыкі ў галіне кулыуры ды адукацыі й г. д. Хтосьці з публіцыстаў хрысьціянскадэмакратычнай газэты „Belaruskaja Krynica", разважаючы неўзабаве пасьля разгрому Грамады над гэтым пытаньнем, пісаў, як падаецца, цалкам слушна: „«Грамада» ніколі не была арганізацыяй, збудаванай на грунце моцным, бо яе рост быў штучны, не натуральны, рост, каторы спужаў саміх правадыроў „Грамады Быў гэта рост стыхійны, масовы, які ўзьнік не на ідэалёгіі „Грамады", для масаў чужой, недаступнай, але на горкім расчараваньні да Полыачы за яе беспраграмную й несправядлівую палітыку да беларусаў"'2. Сам перад сабой прызнаваў факт характэрнай для большай часткі сябраў Грамады ма-