Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
38	НАРБ. Ф. 242-n. Bon. 1. Адз. зах. 179. Арк. 21.
часе выбараў да сойму ісьці па лініі, намечанай ЦК КПЗБ, на карысьць розных камбінацыяў, выдуманых «Беларускаю інтэлігенцыяю ў Вільні»"34.
Адхіленьне „грамадоўцаў" ад партыйных установак адзначаўу сваёй справаздачы й Фелікс Кантар, пішучы пра нейкую перадвыбарчую ўлётку (на жаль, выявіць хоць адзін яе асобнік пакуль што не ўдалося), якая выйшла ад імя „Змаганьня" перад самымі выбарамі й ня цалкам адпавядала партыйнай лініі: „Улётка, надрукаваная й канфіскаваная, якая разышлася па двух-трохраёнах у колькасьці 300 штук, не зьяўляецца ўлёткай акруговага камітэту. Тав. Макара не было ў Наваградку, ён сядзеў у Баранавічах і пра гэтую ўлётку ведаць ня мог. Тав. Клім, знаходзячыся ў Наваградку, таксама на 99% не напісаўяе. Гэтая ўлётка зьяўляецца, мяркуючы з усяго, кандыдатаДварчаніна. Выкарыстаць гэтую ўлётку для фракцыйнай працы зьяўляецца злачынствам, як і ўся фракцыйная праца“4°.
Апошняя фраза з гэтай цытаты патрабуе дадатковага тлумачэньня. Згадваючы пра „фракцыйную працу“, Ф. Кантар меў на ўвазе вострую тэарэтычную дыскусію ў Камуністычнай партыі Польшчы, якая ішла якраз у той час і ўрэшце скончылася афармленьнем унутры фармальна адзінай партыі дзьвюх фракцыяў — т. зв. „болыпасьці“ і т. зв. „меншасьці". Прадстаўнікі „большасьці" стаялі на больш гнуткіх пазыцыях і дапускалі супрацу ў тактычных мэтах з сацыялістычнымі партыямі й партыямі прыгнятаных нацыянальных меншасьцяў, у той час як „меншасьць1' была фракцыяй сэктанцкай, дагматычнай і безаглядна падпарадкаванай лініі, якую праводзіў у СССР Сталін. У КПЗБ сытуацыя была ў параўнаньні з агульнапольскай партыяй трохі адрозная: прыхільнікі „меншасьці" тут складалі большасьць, а прыхільнікі „большасьці" — меншасьць. Тым ня менш, як выглядае, асноўнае кіраваньне камуністычнай выбарчай кампаніяй у Наваградзкай акрузе апынулася ўрэшце ў руках прыхільнікаў „большасьці", і менавіта гэтым можна растлумачыць тое, што прыхільнікі нацыянальнай плыні былой Грамады атрымалі ў гэтай акрузе пэўныя магчымасьці для хоць бы абмежаванага рэалізоўваньня ўласных памкненьняў. Нездарма на I зьезьдзе КПЗБ адзін зь ягоных удзельнікаў, які меў псэўданім „Сідар“, заяўляў, што выстаўленьне ў сьпісе „Змаганьня" Ігната Дварчаніна
39	НАРБ. Ф. 242-п. Воп. 1. Адз. зах. іоі. Арк. 192.
4“ НАРБ. Ф. 242-п. Воп. 1. Адз. зах. 54. Арк. 33.
было з боку камуністаў несумненнай памылкай, прытым памылкай, „зробленай таварышамі з большасьці“4'.
У рэзалюцыі па паслявыбарчай справаздачы сакратарыяту ЦК КПЗБ адзначалася „тэндэнцыя ў часткі кіраўнічых колаў радыкальнага руху адмежавацца ад рабоча-сялянскага блёку ўсіх працоўных Польшчы й арганізаваць адзіны беларускі нацыянальны фронт... паслабленьне барацьбы зь беларускімі згоднікамі... нацыяналістычныя настроі, недаацэнка кіруючай ролі Камуністычнай партыі ў нацыянальна-вызваленчай барацьбе й радыкальна-сялянскім руху“42. Наколькі вялікім грахом у вачах камуністаў-інтэрнацыяналістаў былі падобныя адхіленьні можна ўявіць, калі прыгадаць зьмест адной зь іхных уласных улётак, якія распаўсюджваліся падчас выбарчай кампаніі нелегальна ад імя самой КПЗБ: ,Дто выступае проціў адзінага фронту нацыянальна-вызваленчага руху Зах. Беларусі з агульна-польскім рэвалюцыйным рухам, хто працівапастаўляе „беларуса" наогул — „паляку" наогул, хто дзеля апраўданьня контрарэвалюцыйнага лёзунгу „адзінага беларускага нацыянальнага фронту“ абвінавачвае польскіхрэвалюцыйных рабочых і сялян у шавінізьме і ў захопных імкненьнях — той аслабляе сілы антыфашыстоўскага блёку, той дапамагае польскаму фашызму — узмацоўвае польскі акупацыйны рэжым у ЗБ, той вораг нацыянальна-вызваленчае барацьбы беларускіх народных масаў“п.
Вяртаючыся ж да саміх выбараў, варта адзначыць, што акрамя вышэйзгаданых сьпісаў пад №№38 (Беларускае рабоча-сялянскае аб’яднаньне), 39 (сьпіс „Змаганьне за інтарэсы сялянаў і работнікаў") і 41 („Беларускія сяляне і работнікі“) у Наваградзкай выбарчай акрузе было выстаўлена яшчэ 3 беларускія сьпісы: №18 (Блёку нацыянальных меншасьцяў), №37 („Агульна-беларускі народны сьпіс“), №40 (Беларускі гаспадарчы незалежны саюз сялянаў і работнікаў). №37 быў выразна палянафільскім, а ягоным „тварам“ на Наваградчыне стаў шырокавядомы ў той час, але вельмі скампрамэтаваны ў вачах выбарнікаў сваёй адкрыта прапольскай пазыцыяй беларускі дзеяч Арсень Паўлюкевіч. №40 арганізаваў таксама даволі вядомы ў той час дзеяч Яўтен Міткевіч, які ў першай палове 1920-х гг. таксама быў сярод стваральнікаў шэрагу палянафільскіх арганізацыяў і адначасова зьяўляўся кан-
41 НАРБ. Ф. 242-п. Воп. 1. Адз. зах. 179. Арк. 21.
42 НАРБ. Ф. 242-п. Воп. 1. Адз. зах. 179. Арк. 144.
43 НАРБ. Ф. 242-п. Воп. 1. Адз. зах. 42. Арк. 127.
фідэнтам II аддзелу Генэральнага штабу. На выбары Міткевіч ішоў пад апазыцыйнымі сацыялістычнымі лёзунгамі, але ў сувязях ягонага сьпісу зь дзяржаўнымі ўладамі таксама мала ў каго ўзьнікалі сумневы. Гэты сьпіс быў выстаўлены адмыслова, каб адцягваць галасы прыхільнікаў былой Грамады. Нарэшце, у складзе Блёку нацыянальных меншасьцяў ішлі на выбары дзеячы з асяродку Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі й Беларускага сялянскага саюзу на чале з Васілём Рагулем. Апошні паходзіў зь вёскі Ачукевічы з-пад Любчы й ня траціў надзеі на вяртаньне хоць бы часткі сваёй былой папулярнасьці на радзіме, якой ён карыстаўся ў 1922—1925 гг. і якая значна зьменшылася пасьля таго, як даволі нечакана гэты дзеяч не далучыўся да навастворанай Грамады, хоць і меў левыя погляды ды лічыўся „сялянскім радыкалам“.
Зь ліку польскіх партыяў найбольш моцнымі супернікамі былых грамадоўцаў былі праўладны сьпіс №1 (Беспартыйны блёк супрацоўніцтва з урадам), а таксама сьпісы польскіх левых партыяў: №2 (Польская сацыялістычная партыя), №3 (Польская народная партыя „Вызваленьне") і №іо (Сялянская партыя). Пад №20 у Сойм балятаваліся расейскія нацыяналісты, якія пры пэўных умовахтаксама маглі скласьці беларусам канкурэнцыю, туманячы галаву малапісьменным вяскоўцам праваслаўнага веравызнаньня (як гэта адбылося ў Пінскай выбарчай акрузе, дзе расейцы здолелі нават атрымаць адзін мандат, у асноўным за кошт масавага за іх галасаваньня насельніцтва вялікіх праваслаўных вёсак у ваколіцах Давыд-Гарадка). Толькі 3 сьпісы фактычна не зьяўляліся „змаганцам" канкурэнтнымі, бо былі чыста габрэйскімі: №4 (Агульны габрэйскі рабочы саюз „Бунд“ у Польшчы), №33 „Агульнагабрэйскі нацыянальны выбарчы блёк у Сойм і Сэнат“ і №37 — індывідуальны сьпіс габрэйскага дзеяча Э. Закгэйма44.
Самі ўмовы правядзеньня выбарчай кампаніі, як ужо вышэй адзначалася, былі для апанэнтаў улады, перш за ўсё зь ліку нацыянальных меншасьцяў, надзвычай неспрыяльныя. Мясцовая адміністрацыя прыкладала ўсе намаганьні, каб выканаць пажаданьні свайго непасрэднага начальства (пра якія ішла гаворка вышэй), і дзеля гэтага не спыняліся ні перад якімі парушэньнямі заканадаўства. Так, было зафіксавана шмат выпадкаў сьвядомага незапісаньня ў сьпісы „няпэўных" выбарнікаў. Многія вясковыя выбарнікі ў Заходняй Беларусі не атрымалі магчымасьці прагаласаваць, бо іх не дапусьцілі на выбарчыя ўчасткі.
44 Rzepeccy Т. і К. Sejm і Senat 1928—1933... S. 125.
Шырока распаўсюджаная была практыка канфіскацыі друкаваных выданьняў, асабліва леварадыкальных, ды і ўвогуле агітацыі апанэнтаў праўладных сьпісаў чыніліся ўсялякія перашкоды. Пра вялікі маштаб парушэньняў, зьдзейсьненых падчас выбараў, сьведчыць тое, што ў Вярхоўны суд Польшчы пасьля іх былі пададзеныя 183 пратэсты, якія паходзілі пераважна з тэрыторыі т. зв. „усходніх крэсаў"45. Няма сумневу, што гэтыя пратэсты ў большасьці сваёй мелі пад сабой грунт, бо пасьля іх разгляду (праўда, вельмі зацягнутага ў часе) вынікі выбараў у 7 акругах, у тым ліку ў заходнебеларускіх Лідзкай і Сьвянцянскай, у 1930 г. анулявалі й прызначылі паўторнае галасаваньне.
У такіх умовах патрэбная была сапраўды вялікая энэргія, ахвярнасьць і вынаходлівасьць з боку прадстаўнікоў апазыцыйных арганізацыяў, каб супрацьдзеяць парушэньням і злоўжываньням. Так, выбарчаму камітэту „Змаганьня" давялося ўжываць падчас сваёй кампаніі розныя хітрыкі, напрыклад, распаўсюджваць агітацыйныя матэрыялы ў выглядзе маленькіх рознакаляровых картак, папяроснай паперы альбо брашураў з замаскаванай вокладкай46. Дзеячы, якія наважыліся на адкрытую працу на карысьць сьпісу „Змаганьня", мусілі ўвесь час быць гатовымі да рэпрэсіяў з боку адміністрацыйных і паліцэйскіх уладаў.
На жаль, захавалася зусім няшматзьвестак пратое, наколькі вялікую ролю падчас гэтай кампаніі адыграў Аляксандар Стагановіч — першы кандыдат у сьпісе „Змаганьня". Вядома, што ён быў, акрамя таго, што балятаваўся сам, намесьнікам паўнамоцнай асобы ўсяго сьпісу №39 (паўнамоцнай асобай быў Анастас Аляшкевіч)47. Няма сумневу, што і ў перадвыбарчай агітацыі ён мусіў браць актыўны ўдзел, але, відаць, ягоныя заслугі ў гэтай сфэры не асабліва вылучаліся сярод іншых, бо ні афіцыйныя польскія, ні камуністычныя крыніцы адмыслова ягоную асобу пры апісаньні хады кампаніі на Наваградчыне не вылучаюць. Толькі ў справаздачы Ф. Кантара ў адным месцы прозьвішча Стагановіча пералічваецца ў ліку асобаў, якім на заключным этапе агітацыі даручылі выступаць на мітынгах у найбольш значных населеных пунктах акругі. Стагановіч павінен быў, паводле гэтага дакумэнту, правесьці мітынгі ў Дзятлаве й Наваградку, аднак не пась-
45 Ajnenkiel A. Parlamentaryzm w II Rzeczypospolitej. Warszawa, 1975. S. 267.
46 Розеншейн Д. B Центральной редакцнн // Годы нспытаннй н мужества / Сост. Н. С. Орехво, Н. С. Сташкевнч. Мпнск, 1973С. 198.
47 CAW. Oddzia! II Sztabu Generainego. Sygn. I.303.4.2583. K. 6o.
пеў гэтага зрабіць, бо польскія ўлады, адчуваючы сваю бясьсільнасьць перад грамадоўска-камуністычнай агітацыяй, наважыліся за тыдзень да галасаваньня на скрайнія меры: масавыя арышты найболып актыўных дзеячаў „Змаганьня11. Усяго на Наваградчыне тады арыштавалі каля іоо чалавек, у тым ліку й Аляксандра Стагановіча48.
Аднак жа дадзеныя захады польскай паліцыі не далі жаданага выніку. „Змаганьне" ўсё адно заняло ў Наваградзкай выбарчай акрузе періпае месца, набраўшы 71706 галасоў выбарнікаў. На другім месцы апынуўся Беспартыйны блёк супрацоўніцтва з урадам — 53 926 галасоў. 14 216 галасоў здабыў Блёк нацыянальных меншасьцяў, 8 818 — Польская сацыялістычная партыя. 3 астатніх сьпісаў цікавыя для нас у першую чаргу беларускія. За сьпіс №40 прагаласавалі 4 467 чалавек (збольшага ў Баранавіцкім павеце), за сьпіс №41 — 3 167 (у асноўным на Нясьвіжчыне), а за сьпіс №38 — 1495 чалавек (таксама ў асноўным на Нясьвіжчыне). Цалкам правальнымі аказаліся выбары для сьпісу №37 Арсеня Паўлюкевіча — ва ўсіх пяці паветах ён здабыўусяго толькі 229 галасоў, пры гэтым у Слонімскім павеце яго падтрымалі толькі 9 чалавек, а ў Стаўпецкім за №37 не аддалі ўвогуле ніводнага голасу49.