Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
* Наша хроніка. Яшчэ вялікі працэс беларускага сялянства, на чале з паслом Стагановічам // Слова працы. 1928.17 кастрычніка. №5. С. 4.
” Наша хроніка. Вялізарны палітычны працэс у Наваградку // Да працы.
1 сьнежня 1928. №1. С. 5.
80 3 палітычнага працэсу ў Наваградку // Да працы. 8 сьнежня 1928. №3.
С. 1—2.
Вяртаньне Стагановіча ў Сойм адбылося ў спэцыфічных умовах. Фактычна адразу ж пасьля прыезду, 7 сьнежня 1928 г., яму давялося ўдзельнічаць у клюбным паседжаньні, на якім абмяркоўвалася дзейнасьць Ігната Д варчаніна, скіраваная на дасягненьне кампрамісу й супрацоўніцтва ў важных агульнанацыянальных справах зь іншымі беларускімі пасламі — ідэалягічнымі праціўнікамі „змаганцаў". Паводле інфармацыі польскай выведкі, 4 лістапада 1928 г. Дварчанін заключыў пагадненьне з БСС і БХД, згодна зь якім прадугледжвалася ўтрыманьне адзінага нацыянальнага фронту на культурніцкім грунце. Хаўрус заключылі на „свабоднай" аснове, г. зн. кожная арганізацыя магла праводзіць сваю далейшую працу згодна з уласнымі праграмнымі й тактычнымі ўстаноўкамі, але пры гэтым прадугледжвалася ўстрыманьне ад узаемных нападак у прэсе. Пагадненьне, праўда, не прадугледжвала далучэньня да яго Янкі Станкевіча, дзейнасьць якога была ацэненая як „шкодная й нават правакацыйчая^2.
Паводле зьвестак, атрыманых супрацоўнікамі II аддзелу Войска Польскага, падчас згаданага паседжаньня пачынаньні пасла Дварчаніна былі сябрамі клюбу жорстка раскрытыкаваныя, а Стагановіч разам з Ф. Валынцом і Я. Гаўрылікам выказаўся за тое, што „тактыка павінна больш яскрава ісьці ў левым напрамку, у тым ліку і ў адносінах да інійых арганізацыяў“. Аднак у іншым месцы той жа справаздачы супрацоўнікі II аддзелу, зрабіўшы спробу падзяліць усіх сябраў БСРПК і іхных сымпатыкаў ды супрацоўнікаў на правую, цэнтрысцкую й левую плыні, адносна Стагановіча зрабіць гэта выразна ня здолелі, падкрэсьліўшы, што ягоная пазыцыя нявызначаная83.
Службоўцам II аддзелу падалося надта дзіўным, што „лявіца БСРПК больш чым месяц цярпела акцыю паслаДварчаніна, не знаходзячы ў ёй анічога заганнага, і што толькі усьнежня 1928 г. Клюб прыйшоў да згаданага перакананьня“. Дзеля таго прыпушчалася, што „ўсталяваньне кантакту з дробнамяшчанскімі партыямі Клюб зрабіў самастойна й пад уласную адказнасьць, з ініцыятывы паслаДварчаніна, якому з „нацыянальнай правіцы" ішоў у гэтым выпадку з працягнутай рукой кс. Адам Станкевіч з БХД. Аднак жа вышэйстаячая ўлада, у дадзеным выпадку несумненна КПЗБ, а можа нават іМенск,
81 3 палітычнага працэсу ў Наваградку // Да працы. 12 сьнежня 1928. №4. С. 2.
82 CAW. Oddzia) II Sztabu Generainego. Sygn. I.303.4.2706. K. 194.
83 CAW. Oddzia) II Sztabu Generainego. Sygn. I.303.4.2706. K. 196.
рашуча выказалася супраць падобнай камбінацыі, заключанай насуперак камуністычнаму сумленьню'^.
Ёсьць усе падставы прызнаць слушнасьць гэткіх высноваў супрацоўнікаў польскіх спэцслужбаў, бо яны не супярэчаць тым зьвесткам, якія мы атрымліваем пра тагачасную сытуацыю ў клюбе „Змаганьне" з камуністычных крыніцаў. Апошнія сьведчаць, што на мяжы 1928 і 1929 гг. унутраныя супярэчнасьці ў клюбе абвастрыліся настолькі, што куратарам ад КПЗБ даводзілася пра іх згадваць ледзь ня ў кожным сваім лісьце-справаздачы. Так, у канцы студзеня 1929 г. адзін з такіх куратараў (магчыма, Лявон Мэнке) пісаў: „Узаемныя адносіны ў сябраў не такія добрыя. Францішак (хто менавіта з паслоў меўся на ўвазе пад гэтай мянушкай, пакуль дакладна не вядома, але з кантэксту падаецца, што Флягонт Валынец. — А. П.) незадаволены Г[аўрылікам] (я Вам ужо пісаў пра гэта). Ф[ранцішак] даў шэраг прыкладаў, дзе сапраўды Г[аўрылік] не ў парадку, такой жа самай думкі і Ўлад[ак]. Я намагаўся супакоіць яго і зьвярнуць увагу на неабходнасьць у далейшым правесьці туюжсамуюлінію. Пасьля дадзенайразмовы ён супакоіўся і прызнаў, што мы маемрацыю, спадзяюся, што ўдасца бязбольна гэта ўсё вырашыць. Вядома, даводзіцца лявіраваць, але нічога"85.
2 лютага 1929 г. іншы куратар клюбу ад КПЗБ Арсень Канчэўскі (пс. „Уладак"), таксама наракаў у справаздачы свайму начальству: „Г[аўрылік], на якога безумоўна найбольш пасрэдна й беспасрэдна (часта міма яго волі) мае ўплыў белсанацыя, вельмі часта робіць глупствы.
Прымаючы пастанову аб уваходзе Г[аўрыліка] у тройку, мы ня ўчлі, што канцэнтруючы ў яго руках старшын[ства] і скарбн[ікоўства], ня толькі стаўляем яго ў курс усіх справаў, алеробім яго фактычным кіраўніком клюбу. Нараканьні Францішка на тое, йіто на імляжыць фактычнае кіраўніцтва й адказнасьць, калі ён yea ўсіх драбніцах залежыць ад Г[аўрыліка], што часта нават падрывае яго аўтарытэт, маюць пэўную падставу. Уважаем, што трэба ўзяць курс на скарбнікоўства іншага чалавека, хоць бы Гр[эцкага], а такжа большую калектывізацыю працы"^. Там жа Канчэўскі адзначаў, што „кампанія па барацьбе з голадам сустракаецца з поўным незразуменьнем яе значэньня як у партыі, так і пасярод нацьіянальна-выз-
84 CAW. Oddzia) II Sztabu Generainego. Sygn. I.303.4.2706. K. 195—196.
85 НАРБ. Ф. 242-п. Воп. і. Адз. зах. 217. Арк. 7.
86 НАРБ. Ф. 242-п. Воп. 1. Адз. зах. 211. Арк. 45.
валенчых колаў, а ў першую чаргу ў Б.С.Р. Клюбе... У пас[ольскім] Клюбе ізноў некаторыя адзінкі хварэюць на баязьнь перадмасамі^7.
Характэрна, што ва ўсіх дагэтуль выяўленых рэляцыях камуністычных куратараў клюбу „Змаганьне", датычных пэрыяду студзеня—лютага 1929 г., нідзе і ў аніякім кантэксьце не фігуруе прозьвішча (або нейкія празрыстыя крыптанімы ці ініцыялы) Аляксандра Стагановіча. Рызыкнем прыпусьціць, што гэты дзеяч неўзабаве пасьля выхаду з турмы нейкім чынам недвухсэнсоўна засьведчыў камуністам, што ня мае намеру праводзіць дзейнасьць у адпаведнасьці з накрэсьленай імі лініяй, альбо ім самім падалося надзвычай падазроным ягонае вызваленьне з турмы паводле рашэньня польскага суда і дзеля таго яны не выключалі нейкіх нечаканасьцяў зь ягонага боку. Недавер камуністаў да Стагановіча, а таксама малавядомасьць і малааўтарытэтаасьць асобы апошняга ў асяродзьдзі беларускіх нацыянальных дзеячаў па-за межамі Наваградчыны і ў сувязі з гэтым ягоная лёгкая замяняльнасьць без асаблівай шкоды для справы схілялі камуністаў да рашэньня аб ягонай замене на іншага пасла, ад якога можна было б спадзявацца болып рашучага й пасьлядоўнага правядзеньня камуністычнай лініі ў клюбе „Змаганьне". Сам Стагановіч, відаць, пра намеры камуністаў ведаў ці прынамсі здагадваўся, змагацца за захаваньне свайго мандату не зьбіраўся й дзеля таго ва ўнутраныя справы клюбу асабліва ня ўмешваўся. Праўда, ягоныя подпісы ў гэты час можна знайсьці пад некаторымі прапановамі й інтэрпэляцыямі, якія падаваліся клюбам „Змаганьне“ й іншымі хаўруснымі гэтаму клюбу фракцыямі88, але гэта цяжка лічыць актыўным удзелам у працы клюбу. Магчыма, і ўвогуле Стагановіч большую частку часу тады праводзіў па-за Варшавай, тым больш што й Сойм у студзені 1929 г. зьбіраўся на паседжаньні толькі эпізадычна, а калі ад канца гэтага месяца стаў зьбірацца штодзённа, то 7 лютага 1929 г. Стагановіч узяў сабе афіцыйны адпачынак на 9 дзён89. Дзеля таго й ня згадвалася ягонае прозьвішча ў камуністычных справаздачах — Стагановіч проста сам не даваў да гэтага асаблівых нагодаў.
Затое рэгулярна ў гэтых справаздачах у пачатку 1929 г. зьяўлялася прозьвішча селяніна з Слонімшчыны й аднаго з тагачасных чальцоў Галоўнай управы ТБШ, а адначасова сябра КПЗБ Паўла Крынчыка, які
87 НАРБ. Ф. 242-п. Воп. 1. Адз.зах.гп. Арк. 47.
88 Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. Okres II. Druk №378,385,422,423,424.
89 Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. Okres II. Sprawozdanie stenograficzne z 47 posiedzenia z dnia 7 lutego 1929 r. L. 3.
на парлямэнцкіх выбарах 1928 г. у Наваградзкай акрузе стаяў у выбарчым сьпісе „Змаганьня" на чацьвёртым месцы й, паводле патрабаваньняў выбарчага закону, мог замяніць у Сойме любога з паслоў з гэтага сьпісу ў тым выпадку, калі б той памёр, дзеля нейкай прычыны быў пазбаўлены мандату ці сам ад яго адмовіўся. У справаздачах Крынчык фігуруе ў кантэксьце выключна пазытыўным (натуральна, з камуністычнага гледзішча). Напрыклад, у справаздачы за канец студзеня 1929 г. пісалася: „Робім захады, каб сабраць кулыпурнікаў (г. зн. дзеячаў Таварыства беларускай школы. — А. П.) на маленькую нараду... К[рынчык] напісаў, што ён з намі й гатовы на ўсё, што яму загадаюць. Мы ўказалі канкрэтна на форму, як арганізаваць гэтую нараду (у нашым духу), на днях я буду ведаць падрабязнасьці"40. 2 лютага 1929 г. Арсень Канчэўскі, пішучы пра ўнутраную барацьбу ў кіраўніцтве ТБШ паміж прыхільнікамі камуністаў і іх апанэнтамі, згадаў, што „Кр[ынчык], які заявіў аб поўнай салідарнасьці з намі, паставіць ультыматыўна справу скліканьня зьезду або канфэрэнцыі прадстаўнікоў управаў. Паколькі на гэта тройка ня дасьць згоды, Кр[ынчык] выступае зь яе складу й супольна зД. ад імя старай управы й рэвізійнай камісіі склікаюць прадстаўнікоў управаў дзеля выбару новай камісіі, якая павінна будзе склікаць агульны зьезд ТБШ"9'. Дзеля таго выглядала цалкам рэальным, што праз увядзеньне ў склад пасольскага клюбу „Змаганьне“ сапраўды ідэйнага й актыўнага камуніста П. Крынчыка КПЗБ удасца ўзмацніць сваё кіраваньне ім (другі сябра КПЗБ у складзе „Змаганьня", Іван Грэцкі, да таго часу не праявіў якасьцяў, неабходных для таго, каб перахапіць кіраўніцтва клюбам з рук Язэпа Гаўрыліка й Ігната Дварчаніна). Сам Крынчык, згодна зь ягонымі ўласнымі ўспамінамі, у той час „паводле распараджэньня ЦК быў вызвалены ад актыўнага кіраваньня масавымі акцыямі й падтрымліваў сувязь толькі з абмежаванымі адказнымі таварышамі, бо з-за няўдалага выбару кандыдатаў мандаты атрымалі людзі недысцыплінаваныя, і ў бліжэйшы час прыйдзецца аднаго зь іх адклікаць, каб даць магчымасьць атрымаць мандат мне"92.
90 НАРБ. Ф. 242-п. Воп. 1. Адз. зах. 217. Арк. 6.
91 НАРБ. Ф. 242-п. Воп. 1. Адз. зах. 217. Арк. 42.
92 Гарадзенскі дзяржаўны музэй. Ф. 27444 (Крннчнк П. С ндеямн Карла Маркса, Фрндрнха Энгельса, Владнмнра Нльнча Леннна — дорогой народовольцев я пошел в народ (Краткне воспомннання. II часть). С. 18.
25 лютага 1929 г. адбылося паседжаньне Краёвага бюро ЦК КПЗБ, прысьвечанае пытаньню партыйнага кіраўніцтва беларускім нацыянальна-вызваленчым рухам, на якім была сярод іншага прынятая наступная пастанова: