Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
Характэрна, што нават два польскія судьі, перад якімі Стагановічу давялося выступаць у якасьці абвінавачанага й нават адзін раз быць асуджаным на значны тэрмін зьняволеньня за сваю нібыта прыналежнасьць да КПЗБ, мелі ў сваім распараджэньні вельмі супярэчлівую доказную базу, наўпроставых жа й адназначных доказаў супраць яго сьледзтва не выявіла105. Калі б сапраўды, як сьцьвярджае 3. Запароўскі,
Zaporowski Z. Staganowicz Aleksander... S. 461.
105 Ha жаль, з аб’ектыўных прычынаў падчас падрыхтоўкі артыкулу нам не ўдалося папрацаваць з справай Наваградзкага акруговага суда, паводле якой у 1928 г. у якасьці падсуднага праходзіў Аляксандар Стагановіч &
„у хаце й гаспадарчых пабудовах Стагановіча былі знойдзены зброя й камуністычная літаратура“, то наўрад ці Наваградзкі акруговы суд у канцы 1928 г. яго б цалкам апраўдаўі вызваліўдзеля выкананьня пасольскіх абавязкаў. Насамрэч абвінавачаньне супраць Стагановіча, як вынікае з матэрыялаў працэсу, грунтавалася толькі на падставе сьцьверджаньняў пра яго нібыта як пра камуніста з боку іншых абвінавачаных і сьведкаў. Пры гэтым самі сьведкі, як правіла, ня ведалі Стагановіча як камуніста асабіста, а пераказвалі гэтую інфармацыю з чужых словаў ці выказвалі ўласнае меркаваньне ці прыпушчэньне. Некаторыя ж фатальныя для Стагановіча сьведчаньні, накшталт таго, што „ў запісной кніжцы абвінавачанага Кандрацюка ёсьць запіс аб выдачы з партыйнага фонду боо злот. нейкаму «СТ»“, увогуле сьведчаць хутчэй за тое, што прынамсі афіцыйным сябрам кампартыі Аляксандар Стагановіч (калі сапраўды ён меўся на ўвазе пад гэтым ,,СТ“) ня быў. Вядома, што сапраўдныя камуністы ва ўмовах падпольля заўсёды мелі партыйныя мянушкі, якія звычайна й выкарыстоўваліся ўва ўсіх магчымых выпадках, у тым ліку і ў асабістых запісах, у той час як пад рэальнымі прозьвішчамі ці ініцыяламі ў іхных нататках праходзілі, як правіла, толькі дзеячы-некамуністы, хай сабе й ідэйна блізкія. Натуральна, бывалі з гэтага правіла й выключэньні, але ў гэтым выпадку імаверна, што пад крыптанімам „СТ“ у канфіскаваным паліцыяй нататніку быў зашыфраваны бясспрэчны камуніст Антон Малец, які меў партыйную мянушку „Стась“ (сьцьвярджаць гэта з усёй упэўненасьцю, натуральна, немагчыма, бо з тэкстам згаданага дакумэнту азнаёміцца не давялося). Урэшце, пра тое, што камуністы ніколі не ўспрымалі Аляксандра Стагановіча як адназначна свайго чалавека, ускосна можа сьведчыць і ўжо вышэй згаданы факт з нэгатыўнай ацэнкай удзельнікамі I зьезду КПЗБ выстаўленьня падчас выбараў Ігната Дварчаніна нібыта на першым месцы ў сьпісе. Тое, што камуністамі-крытыкамі
(яна, паводле Зьбігнева Запароўскага, захоўваецца ў: AAN. Archiwum Duracza. Sprawa N. Andrejuka i in. Sygn. 105/1255). He давялося таксама атрымаць доступу да арыгіналу акту абвінавачаньня апэляцыйнага суда ў Вільні, дзеля чаго вымушаныя задаволіцца расейскамоўнай копіяй, вырабленай у 1941 г. аддзелам віленскага НКВД на просьбу менскага аддзелу НКВД. Якасьць перакладу там вельмі нізкая, таму не гарантуем поўнай дакладнасьці пры перадачы цытатаў з справы. Аднак жа ўяўленьне пра агульны характар доказнай базы, якую сьледчыя здолелі сабраць супраць Стагановіча, з гэтай копіі скласьці несумненна можна.
пры гэтым ня браўся пад увагу факт, што перад Дварчаніным у сьпісе фігуравала прозьвішча Аляксандра Стагановіча, таксама можа сьведчыць пра тое, што гэтага дзеяча яны не лічылі безумоўна сваім.
Сярод агульнапрынятых прынцыпаў працы дэмакратычнага суда ёсьць, як вядома, і такі, што ўсе спрэчныя выпадкі трактуюцца на карысьць абвінавачанага. Фактычна ў адпаведнасьці з гэтым прынцыпам і дзеяў Наваградзкі акруговы суд у сьнежні 1928 г., калі адмовіўся асудзіць Аляксандра Стагановіча на аснове адных толькі дадзеных сьведкамі паказаньняў, наконт дакладнасьці й праўдзівасьці якіх меліся сумневы. Апэляцыйны ж суд у Вільні, які адбыўся 8 кастрычніка 1929 г. пасьля падачы касацыйнай скаргі наваградзкага пракурора на рашэньне Наваградзкага акруговага суда, узяў на ўзбраеньне ўжо зусім іншыя прынцыпы. Новых бясспрэчных доказаў прыналежнасьці Стагановіча да КПЗБ і гэтым разам у суд пададзена не было, але віленскія судзьдзі, разгледзеўшы ўсё тыя ж самыя супярэчлівыя паказаньні сьведкаў, інтэрпрэтавалі іх зусім іначай — на карысьць абвінавачаньня. У выніку апэляцыйны суд адмяніў прысуд акруговага й засудзіў Аляксандра Стагановіча на 6 гадоў цяжкога астрогу, а ягоных таварышаў па няшчасьці Анастаса Аляшкевіча й Івана Раманюка — на 4 гады106.
Сёньня ўвогуле цяжка зразумець, навошта польскім уладам спатрэбілася паўторна судзіць і прысуджаць Аляксандра Стагановіча да такога вялікага тэрміну зьняволеньня (максымальнае пакараньне паводле гэтага артыкулу Крымінальнага кодэксу складала 8 гадоў цяжкой турмы107) ужо пасьля таго, як ён адмовіўся ад пасольскага мандату й фактычна пакінуў актыўную палітыку, перастаўшы, такім чынам, уяўляць асаблівую небясьпеку для дзяржаўных інтарэсаў. Ніякіх крыніцаў, якія б давалі нам магчымасьць даць адназначны адказ на гэтае пытаньне, выявіць падчас падрыхтоўкі дасьледаваньня не ўдалося, таму адзінае, што тут можна — гэта выказваць нейкія гіпотэзы. Так, нельга, на нашую думку, цалкам выключаць таго, што польскія ўлады мелі намер выкарыстаць Стагановіча ў сваіх мэтах і падчас першага ягонага зьняволеньня схілілі яго да заключэньня нейкага нефармальнага пагадненьня, сутнасьць якога — дараваньне свабоды ў абмен на пазьнейшую супра-
106 Мясцовая хроніка. Апэляцыйны працэс „16“ // Беларуская газэта. 24 кастрычніка 1929. №1. С. 6—7.
107 Ustawy kame tymczasowo obowigzujace na ziemiach b. zaboru rosyjskiego. T. 1. Kodeks Karny z ustawami dodatkowemi wydanemi do dnia 18 marca 1921 i skorowidzem / Oprac. A. Mogilnicki, E. St. Rappaport. Warszawa, 1921. S. 33.
цу. Пра тое, што такое было ў прынцыпе магчыма, сьведчыць вядомы прыклад з апраўданьнем на працэсе Грамады беларускіх дзеячаў Радаслава Астроўскага, Аляксандра Каўша й Антона Луцкевіча, якія за гэта пагаджаліся на пэўную супрацу з польскімі ўладамі. Даючы ацэнку гэтага факту зь біяграфіі Луцкевіча, Янка Станкевіч пазьней, ужо на эміграцыі, сьцьвяржаў: „Я перакананы, што А. Луцкевіч, будучы ў турме, даў згоду на супрацу з польскім урадам, але не супрацаваў“1М. Нельга выключаць, што нешта падобнае магло адбыцца й з Стагановічам — што й ён першапачаткова„даў згоду на супрацу", а пасьля таксама„не супрацаваў“. Магчыма, у тым ліку й з спробай унікнуць выкананьня дадзеных палякам абяцаньняў зьвязана таксама ўхіленьне Стагановіча пасьля свайго вызваленьня ад актьгўнай працы ў складзе пасольскага клюбу „Змаганьне", а пасьля й адмова на першае патрабаваньне КПЗБ ад пасольскага мандату. Заціснуты паміж камуністычным молатам і польскім кавадлам, зацкаваны пасол мог пабачыць у складаньні ганаровых, але занадта ўжо, як аказалася, клопатаых паўнамоцтваў адзіны шанец вылузнуцца з надзвычай небясьпечнай для сябе й сваёй сям’і сытуацыі. Далейшае ж „ажыўленьне" нібыта ўжо завершанай крымінальнай справы з наступным прысудам, зусім несувымерным зьдзейсьненым Стагановічам „злачынствам'1 (прынамсі, тым, пра якія гаварылася на судзе), можна ў такім выпадку разглядаць як элемэнтарную помсту польскіх функцыянэраў, якіх хітры беларускі селянін мерыўся надурыць.
Іншая гіпотэза таксама зьвязаная з магчымасьцю помсты, але ўжо ня з боку ўсіх польскіх службаў дзяржаўнай бясьпекі, а толькі асобнага чалавека, і не канкрэтна Стагановічу, а ўсяму беларускаму нацыянальнаму руху. Маецца тут на ўвазе тое, што старшынём Віленскага апэляцыйнага суда ўтой час быў Бохвіч, вядомы як вялікі непрыяцель беларускіх нацыянальных дзеячаў. Васіль Рагуля ў сваіх успамінах згадваў, што „Бохвіч меў на мяне зуб з асабістых прычынаў. У свой час сын і зяць Бохвіча задушылі ў лесе аднаго селяніна, і я як пасол умяшаўся ў гэтую справу“. Пры гэтым ён распавёў захапляльную гісторыю, як Бохвіч і старшыня Беларускага пасольскага клюбу Фабіян Ярэміч у 1928 г., калі Рагуля, выбраны ў Наваградзкім ваяводзтве ў сэнатары, знаходзіўся ў турме й чакаў рашэньня парлямэнту адносна свайго далейшага лёсу, вялі „тайнае змаганьне вакол мае асобы. [...] Першы (Ярэміч. — А. П.) у парлямэнце пускаў у ход усе пружыны дзе-
юв Станкевіч Я. За роднуіо мову й праўдзівы назоў. Вільня, 2006. С. 275.
ля майго вызваленьня для выконваньня сэнатарскіх абавязкаў, другі ж (Бохвіч. — А. П.) сьпяшаўся хутчэй закончыць працэс, каб вынесыў прысуд у акружным судзе“. Тое „тайнае змаганьне“ скончылася ў выніку на карысьцьЯрэміча, які нібыта„на 12 гадзін выперадзіў Бохвіча", і Рагуля быў, на вялікае расчараваньне Бохвіча, вызвалены109. У сувязі з гэтым нельга выключаць, што Бохвіч пры разглядзе справы Стагановіча проста адыграўся пры такой зручнай нагодзе за тую адносна яшчэ нядаўнюю справу, асабліва калі памятаць, што Рагуля быў на працэсе адным зь сьведкаў абароны й выказваўся пра Стагановіча толькі станоўча.
Як бы там ні было, Аляксандар Стагановіч атрымаў свой тэрмін і быў вымушаны яго адбываць. Калі праз акрэсьлены час ён нарэшце выйшаў з турмы й вярнуўся ў родную вёску, былі ўжо зусім іншыя часы. Колішні парлямэнт быў даўно распушчаны Пілсудзкім, а калегі Сгагановіча па клюбе „Змаганьне" пасьля амаль двухгадовага зьняволеньня ў польскай турме выехалі ў выніку абмену палітзьняволенымі ў БССР і ўжо прызвычайваліся да ўмоваў існаваньня ў іншай турме — савецкай. Ад колішняга грамадоўскага ўздыму не засталося й сьледу, палякі перайшлі ў наступ на ўсіх франтах, зьнішчаючы ўсялякія праявы арганізаванага беларускага руху, які б выгляд, хоць бы нават чыста культурна-асьветніцкі, ён ня меў. Стагановічу ў такіх умовах анічога не заставалася, як толькі заняцца ўласнай гаспадаркай ды чакаць таго часу, калі адкрыюцца новыя магчымасьці для працягу дзейнасьці на карысьць беларускай ідэі. Чакаць жа заставалася зусім нядоўга. Ужо празь некалькі гадоў, у верасьні 1939 г., пачаўся новы сусьветны закалот, які кардынальна зьмяніў палітычную сытуацыю ва Ўсходняй Эўропе й пасеяў у сэрцах многіх беларускіх дзеячаў, нават тых, якія перад гэтым ужо расчаравана адышлі ад усіх справаў, новыя надзеі на магчымасьць ажыцьцяўленьня ўзьмененых умовах нацыянальных ідэалаў. Але гэта ўжо зусім іншая гісторыя...