Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
У гэтым часе ў Парыжы расейцы выдавалі газэту. Дакладна ня помню назову, „Последнне" ці „Русскне Новоста“28. Аднаго дня ў 1919 г. у ўспомненай газэце чытаю адозву беларускіх прадстаўнікоў на мірнай канфэрэнцыі ў Вэрсалі, у якой быў зварот да ўсіх беларусаў, каб запісваліся ў латыскую армію. У гэтым часе я і М. Ждан зь вёскі Скрыбава Сноўскай воласьці29 жылі ў Валезах30. Пагутарыўшы міжсобку ў гэтай справе, рашылі паехаць у Парыж пагутарыць з дэлегатамі А. Луцкевічам31, К. Езавітавым32 і Ладновым33. Прыехаўшы, мы гутарылі толькі з
28 Відаць, маецца наўвазе газэта „Последнне новостн“, якая была адным з найгалоўнейшых органаў расейскай эміграцыі ў міжваенны час. Аднак жа гэтая газэта стала выходзіць у Парыжы толькі ў 1920 г. (і выходзіла да 1940 г.), і такім чынам у 1919 г. А. Стагановіч аніяк ня мог яе чытаць.
29 Вёска Скрыбава цяпер знаходзіцца ў складзе Ваўкавыскага раёну, і з-за вялікай адлегласьці ў склад Сноўскай воласьці (вёска Сноў уваходзіць у сучасны Нясьвіскі раён) уваходзіць не магла.
30 Відаць, ідзецца пра горны масіўВагезы (les Vosges) — нізкагор’е на паўночным усходзе Францыі, што выцягнулася ўздоўж мяжы зь Нямеччынай.
31 Антон Луцкевіч (1884—1942), беларускі нацыянальны дзеяч, адзін з галоўных ідэолягаў беларускага нацыянальнага руху. У1918—1919 гг. быў прэм’ерам БНР. У міжваеннай Полыпчы некаторы час быў нефармальным лідэрам беларускага руху.
32 Канстанцін Езавітаў (1893—1946), беларускі грамадзка-палітычны й культурны дзеяч. Ддзін з актыўньіх дзеячаў БНР, пасьля 1921 г. — адзін з кіраўнікоў беларускага руху ў Латвіі.
33 Яўген Ладноў (? — пасьля 1932), беларускі грамадзка-палітычны дзеяч.
У 1918 г. — ваенны міністар ва ўрадзе БНР, зь сьнежня 1919 г. — міністар замежных справаў. У лютым 1919 г. урад БНР прызначыў яго сябрам, пазьней старшынём беларускай дэлегацыі на Парыскую мірную канфэрэнцыю. Супрацоўнічаў з II аддзелам Генэральнага штабу польскага войска. Ініцыятар стварэньня Беларускага дзяржаўнага камітэту вясной 1921 г. у Вільні. іо траўня 1923 г. беларускае прэс-бюро распаўсюдзіла інфармацыю аб іР
А. Луцкевічам і Ладновым, Езавітава не было. Пасьля досыць доўгае гутаркі А. Луцкевіч нам сказаў: на Бацькаўшчыне мы ня маем ніякай мажлівасьці тварыць свае вайсковыя аддзелы дзеля тэрору з боку бальшавікоў і палякаў. Мы выказалі свой пагляд, што хто знае расейскіх генэралаў, той зь беларусаў не пагодзіцца быць у арміі Юдзеніча34. Зразумела, мы ня зналі дакладна, што робіцца на Бацькаўшчыне, з увагі на супярэчныя весткі францускае прэсы ў той час.
У пачатку 1919 г. францускі ўрад распачаў адсылку расейскіх жаўнераў у Расею. У Марсэлі пачалі фарміраваць штаб для рэгістрацыі, куды я, а таксама Ждан былі запрошаныя: я кіраўніком гаспадарчага аддзелу, а Ждан — заступнікам. Нягледзячы на вельмі добрыя жыцьцёвыя ўмовы, рускі жаўнер зьненавідзеў Францыю й патокам штурмаваў базу рэпатрыявацца. Першы параплаў, які павярнуўся з Адэсы, прывёз трох шчасьлівых, якія, высадзіўшыся на беразе, бачылі, як бальшавікі расстралялі тых, што адмовіліся ваяваць. На другім былі такія ж шчасьліўцы, якія бачылі, як расстрэльвалі „белыя“ за тое самае. Так чаргавалася ў залежнасьці, хто быў гаспадаром гораду Адэсы, якая пераходзіла ад бальшавікоў да „белых“ ці „зялёных“.
На вясну 1920 г. фронт польска-бальшавіцкі быў на Беразіне. Аднаго вечару на галоўнай вуліцы гор. Марсэлю мы спаткалі старэйшага векам добра апраненага мужчыну. Чуючы нашую беларускую мову, ён затрымаў нас і ў расейскай мове запытаў: „Што, вы рускія?“ Мы сказалі, што мы беларусы. Незнаёмы перайшоў на беларускую мову і гавора: я ўчора прыехаў зь Менску. На нашае пытаньне, як жывецца на Бацькаўшчыне, незнаёмы адказаў:„О, вельмі добраІЗа адзін франк вы ў Менску ў першаклясным рэстаране дастанеце абед (1 франк = 13 польскіх марак^)“.
Гэтая кароткая гутарка дадала яшчэ болей ахвоты на паварот.
Недалёка ад нашай базы знаходзіўся польскі кансулят. Аднаго разу мы рашылі зайсьці й даведацца, як можна хутка выехаць дамоў. Але
іР тым, што Я. Ладноў — правакатар, і рэкамэндавала ўсім беларускім арганізацыям і дзеячам „пазьбягаць блізкага знаёмства зь ім“. У 1932 г. жыў у Францыі. Далейшы лёс невядомы.
34 Мікалай Юдзеніч (1862—1933), расейскі генэрал, адзін з кіраўнікоў белагвардзейскага руху на паўночным захадзе Расеі. Кіраваў няўдалым наступленьнем 1919 г. белагвардзейскіх войскаў на Петраград.
35 Польская марка — польская грашовая адзінка з 1917 да 1924 г., да правядзеньня манэтарнай рэформы і ўвядзеньня злотага.
якое мы мелі расчараваньне, калі, пазваніўшы, выйшла прыгожая пануся і на запытаньне, ці можна бачыць консула, па-француску перапрасіўшы нас, сказала, што тут ніякага гіольскага консула няма. Падзякаваўшы, мы выйшлі зь нічым.
Аднаго вечара, вяртаючыся з опэры, прыйшлі да трамваю, які быў перапоўнены, бо быў апошнім па гэтай лініі. Уціснуўшыся наперадзе, мы заўважылі, як да трамваю ідзе яшчэ адна пара, у якой пазналі панусю з павятовага кансуляту. Мы ім саступілі свае месца, а самі сталі на ступенях трамваю.
Праз пару дзён мы зноў направіліся ў кансулят. Гэтым разам консул ветліва нас прыняў, нават радзіў не вяртацца, матывуючы ваеннымі дзеяньнямі. Аднак на нашае дамаганьне мы былі адпушчаныя ў Парыж да распараджэньня рэгістрацыйнай камісіі, якая 7 чэрвеня 1920 г. празь Нямеччыну й Чэхію нас адправіла ў Польшчу. Падарожжа было вясёлае, радаснае, бо пасьля амаль шасьцігадовае адсутнасьці здагадвалася [уяўлялася], як цяпер на роднай зямельцы. 3 Варшавы наш цягнік затрымалі ў Бярэсьці.
У нашым вагоне ехала пару жаўнераў польскай арміі. Да нашага вагона пачалі ўваходзіць матка зь пяцёма дзяўчынкамі, у белых сьвітках. Можна было здагадвацца, што гэта ўдава, муж якой загінуў на вайне. Пражыўшы амаль тры гады ў такой свабоднай краіне, як Францыя, і ня бачыўшы нідзе гэткае бядоты й зьдзеку чалавека над чалавекам, для нас, пачуўшых словы польскага жаўнера, скіраваныя да няшчаснае сям’і („тшэба вшысткіх беларусінаў павывешваць на сухіх галендах“<6), здалося, што хтось стукнуў у патыліцу, і кроў заліла вочы. Туг мы адчулі, што мы павярнуліся ў свой родны край, каб разам з сваім народам перажываць нечуваны глум, зьдзек, гвалт, а нават кулю толькі за тое, што ты гутарыш сваёю роднаю мовай. Маеш свае звычаі, абычаі, абрады, традыцыі й не пагаджаесься з гвалтам, разбоем, несправядлівасьцю й не жадаеш мець над сабою няпрошаных варвараў XX стагодзьдзя.
Маланкава думкі абляцелі ўвесь сьвет: што рабіць, да каго зьвярнуцца, дзе шукаць паратунку? Можа, Вэрсаль, дзе мужныя гэтага сьвету гэтак падзялілі Эўропу, іпто ў імя равенства, брацтва й свабоды з аружжам у руках і крыжам на грудзях маюць права павывешваць на еухіх галендах вшысткіх беларусінаў? Сэрца аблівалася крывёю, назіраючы з вакна вагону зь Берасьця да Баранавіч, як усе палі пазарасталі беразь-
36	Трэба ўсіх беларусаў павывешваць на сухіх галінах (польск.)
няком, толькі дзе-нідзе тырчэлі смыкі студняў як сьведак нядаўняга жыцьця, хоць беднага, але ў сваім родным кутку.
У Баранавічах, разьвітаўшыся з М. Жданам, я перасеў на цягнік, які адходзіў на Вільню. Ад’ехаў некалькі кілямэтраў, як польская палёвая жандармэрыя пачала рабіць з пасажыраў абшукі. Забралі некалькі рэчаў у мяне. Я запратэставаў супраць бяспраўя. Аднак дзядзька, што сядзеў каля мяне, незаўважна пацягнуў мяне за каптан. Я зразумеў, што далейшыя мае пратэсты моіуць быць ддя мяне вельмі непрыемнымі.
Прыехаўу родны Наваградак, выгляд якога зрабіў на мяне вельмі прыкрае ўражаньне, бо вуліцы й рынак былі зарослыя травою. Быў падвячорак і, дзякуючы паліцыйнай гадзіне, я змушаны быў начаваць у Наваградку. Зайшоў у гатэль. Знаёмы гаспадар быў вельмі зьдзіўлены маім прыездам, бо ўсе гаварылі, што я загінуў на вайне.
Кожнаму начуючаму ў гатэлі трэба было мэльдавацца37 ў паліцыі. Зайшоў у пал іцыю. Напачатку са мною даволі ветліва абышліся. Далей адзін з паліцыянтаў, распытваючы мяне, адкуль я прыехаў, засунуўдва пальцы ў кішэньку майго фрэнча. У гэты час я забыўся, што маю справу з асобамі, якія ня мелі ў сабе нічагусенькі людзкага, і павышаным голасам зрэагаваў на подлы ўчынак яго, і ён сканфужана адышоў.
Мой прыезд для родных і знаёмых быў вялікай радасьцю. Для мяне быў і вялікі смутак па тых, якія адышлі ў вечнасьць за час мае адсутнасьці. Наведваючы мяне, сяляне вельмі крыўдзіліся на палякаў. Яны нават гатовы былі аддаць свае жыцьці, каб пазбавіцца культурных бандытаў. Але што ўзамен маглі прынесьці народу ўсходнеазіяцкія барбары? Гэтая думка паўстрымлівала народ ад рашучага дзеяньня супраць „мілых вызваліцеляў". Для мяне ж, успрыняўшага францускую свабоду-справядлівасьць, было траха недаверу гэтым нараканьням. Я думаў, што людзі, шкадуючы мірных часоў, выяўляюць сваё абурэньне. Аднак нядоўга прыйшлося чакаць, каб пераканацца справядлівым цьверджаньням маіх суродзічаў.
На другі тыдзень майго прыезду польская армія з-пад Беразіны пачала адыход. Першыя вайсковыя аддзелы на шляху свайго адыходу грабілі сялян, асабліва забіралі коней і грошы. Як толькі людзі даведаліся, што палякі ўцякаюць, пабралі коней і самі ўцяклі ў лес.
Аднаго дня я быў у сваім агародзе. Гляджу — да майго суседа пайшоў польскі жаўнер. Адразу чую крык: „Давай каня!“ Сусед адказвае, што каня ня мае. Той тады давай шукаць „каня“ за абразамі, у куфрах.
37 Мэльдавацца (ад. польск. meldowac siq) — рэгістравацца, прапісвацца.
He знайшоўшы нічога, выйшаў на двор, выцягнуў з страхі саломы, дастаў запалкі і гавора: „Не дасі коня, запаля халупа“.
Гледзячы на гэта бяспраўе, мяне трасло ад злосьці, але ці можна было што зрабіць гэтаму лотру38?! Па ўсёй вёсцы грацавалі такія ж самыя бэстыі, якія цэлыя вёскі палілі разам з жыхарамі, як гэта было зь вёскаю Лядкі каля Міру39 за тое, што каля вёскі знайшлі шынелю расейскага жаўнера.
Таго самага дня ў нашай вёсцы затрымалася артылерыйская брыгада. Штаб памясьціўся ў майго родзіча. Нічога не падазраючы, я наведаў родзіча. Пасьля гэтага мне сяляне гаварылі быць на старажы. Назаўтра пад вечар брыгада пачала зьбірацца на ад’езд. Раптам зьнікла ўсё сялянства зь вёскі, на вуліцы не было жывое душы. Нават сабакі пахаваліся. Толькі па вуліцы нагола з шашкамі на конях гойсалі азьвярэлыя польскія жаўнеры. Тут я асазнаў, што справа дрэнная, і схаваўся ў каноплі, а як сьцямнела, убег у хату і з пахвату ўхапіўшы жаночы жакет замест свайго ўцёк у лес, дзе прабыў усю ноч.