Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
3 прыходам бальшавікоў, якія прабылі два месяцы й тыдзень, трэба прызнаць, што народ ня меў ніякіх зьдзекаў. Зразумела, яны паказалі сябе сапраўднымі дэмакратамі. Толькі тое, што бальшыню мабілізавалі ў армію. Я як ваенны абязаны быў мабілізавацца ў адміністрацыю ваенрэўкому. Старшынём быў малады вайсковец Цыдзілін, прысланы 54-ай дывізіяй. Я займаў два становішчы: скарбнік і кіраўнік зямельнага аддзелу. Ня знаю прычыны, але я на гэтага „прэдсядацеля" меў велізарны ўплыў. Што я яму радзіў, тое ён і рабіў. За час прабываньня бальшавікоў у Гарадэчанскай воласьці нікога не арыштавалі. Аднаго дня з уездрэўкому прыйшоў загад арыштаваць графіню О’Рурк з двара Бардзячы. Старшыня парадзіўся са мною. Я яго пераканаў, што гэты арышт не прынясе ніякай карысьці, а болып шкоды. Паслухаўшыся мяне, ён паехаў у ўездрэўком, дзе зь ім пагадзіліся. Аднаго дня ў вёсцы Гарадэчна затрымаўся атрад па рэквізіцыі збожжа. Камандзір атраду начаваў у Дземука-Цішэўскага, які да рэвалюцыі быў кантралёрам пасажырскіх цягнікоў Палескае чыгункі. Гэты Дзямук-Цішэўскі нагаварыўяму, што
38 Лотар (ад. польск. lotr) — нягоднік, мярзотнік.
39 Пасьля гэтыя Лядкі (цяпер у Карэліцкім раёне) сталі адным з цэнтраў камуністычнага руху на Наваградчыне. Інфармацыя пра наяўнасьць там камуністычнай і камсамольскай ячэек і ажыцьцяўленьне камуністычных акцыяў рэгулярна адлюстроўвалася ў справаздачах мясцовых паліцэйскіх органаў цягам усяго міжваеннага пэрыяду.
ў валасным рэўкоме працуюць адныя беларучкі, сынкі былых памешчыкаў і ўпраўляючых дварамі. Назаўтра камандзір прыйшоўу валрэўком, арыштаваў старшыню і завёз у ўездрэўком, дзе ён прабыў чатыры гадзіны. Вярнуўся ў валрэўком, ня страціўшы да мяне даверу.
У верасьнёўскаю ноч адыходу [прыходу?] польскіх „вызваліцеляў" а друтой гадзіне ночы конскі топат разбудзіў усіх жыхароў. Зараз жа пачуўся стукатудзьверы: ^дэмкнуць'^0. Сьвятла, газы не было, запалілі сьвечку. Я спаў на канапе. Увайшоўшы ў хату, загаварылі: „цо, тутай жыдкі“, але, пабачыўшы сьвятыя абразы на покуце, адразу зьвярнулі ўвагу на мяне, кажучы: „цо, комуніста". Пачалі аглядаць абутак і вопратку, што ляжала на крэслах і выглядала на вайсковую ўніформу. Дадаўшы да гэтага маю вялікую чупрыну, яны ўсё гэта ўзялі пад увагу й палічылі мяне бальшавіцкім камісарам. Адзін зь вельмі праціўнаю васпаватаю мордаю пытае ў генэрала: „Цо маем зь ім зрабіць?“ Генэрал адказаў: „У лоб“, — і выйшаў ніц.
Пасьля гэтых словаўуся сям’я пачала прасіць генэрала й даказваць, што я толькі пару тыдняў, як павярнуўся з Францыі. Гэты зьдзек прадоўжваўся некалькі гадзінаў. Перагледзеўшы ўсе паперы, генэрал, штось пагутарыўшы з другімі ахвіцэрамі, сказаў: „Нех выйдзе“. Што я і зрабіў, пераходзячы ўдругую палавіну хаты, дзе жыла ўдава зь дзьвюма дачкамі. Паміж іх я лёг і прабыў да 9 гадзіны раніцы.
На кожным двары ў тую ноч было ня меней за 30 коней. 3 гумнаў ня толькі сена, авёс, але жыта, ячмень, пшаніцу, грэчку — усё павыцягвалі для коней. Пасьля гэтага паляваньне пачалося за курамі, качкамі, гусямі, сьвіньнямі, нават за маладняком рагатым. У вёсцы было нешта страшнае: коні іржалі, каровы раўлі, сьвіньні пішчалі, куры, качкі, гусі, сабакі сваймі галасамі прасілі ратунку, а да гэтага жаночыя галасы наводзілі страх і помсту да тых, што чамусь не разумелі ці не хацелі разумець любові, якой вучыў Хрыстос, а з зацятаю лютасьцю нішчылі ўсё і ўся чужое. Маю сьцьвердзіць, што гэтая ноч для жыхароў в. Нясутычы, а таксама для ўсіх істот, якія Бог даў чалавеку, была ноччу біблійных Садому з Гамораю. Сумныя, чорныя дні насталі, дні перажываньняў, зьдзекаў, паняверкі, гвалту народу, які нічагусенкі не зрабіў такога, каб над ім тварыць такі нялюдзкі дзікі гвалт.
Хутка за „культурнымі вызваліцелямі" паехала зграя цывільнае ўлады, якая ў першую чаргу занялася расправаю з усімі тымі, якія працавалі пры бальшавікох, арыштоўваючы й замыкаючы ў вастрогі. Мяне й майго дваюраднага брата I. Мазалевіча першымі арыштавалі ў нашай
40	Адэмкнуць (ад польск. odemknqc) — адчыніць.
воласьці. Нічога не знайшоўшы прабальшавіцкага, мне закінулі, што я асабіста змусіў быўшага войта здаць мне ў валрэўком польскую валюту. Я ім даказаў, паказваючы загад уездрэўкому. Тады мы былі звольненыя з вастрогу. He прамінула двух месяцаў, на Вадохрышча, як мы зноў апынуліся за кратамі вастрогу. Гэтым разам воляй-няволяй прыйшлося перадаць справу ў рукі адваката. Перад ім пракуратура не магла махляваць, і гэта змусіла нас звольніць.
У гэтым годзе я пазнаёміўся з кс. Ф. Абрантовічам41, які быў вядомым сваім патрыятызмам і агітаваньнем сярод насельніцтва Наваградчыны, каб гутарылі сваёю роднаю моваю ўва ўсіх урадавых установах. Кожнага кірмашовага дня кс. Ф. Абрантовіч хадзіў па крамах і, калі чуў, што селянін стараецца гаварыць па-польску, сарамаціў яго. Бачачы перад сабою ксяндза, селянін адразу ўспрымаў бадзёрую паставу й не баяўся паліцыі, якая хадзіла па крамах зь бізунамі, змушаючы сялян гутарыць па-польску.
Кс. Ф. Абрантовіч падчас гутарак быў вялікім аптымістам у зьдзяйсьненьні Акту 25 Сакавіка. Ён цьвердзіў, што неабходна ўсьведамляць народ у змаганьні за гэты акт; да гэтага неабходна павысіць жыцьцёвы ўзровень народу праз агранамічна-кулыурныя арганізацыі. Мала было такіх высокамаральных патрыётаў, якім быў кс. Ф. Абрантовіч, які перадчасна загінуў у засьценках Н КВД дзякуючы польскаму ўраду, які ня мог цярпець пакойнага за ягоны патрыятызм да свае Бацькаўшчыны. Каб пазбыцца кс. Ф. Абрантовіча, польскі ўрад пастараўся ў Папы Рымскага, каб яго дзесь выслаць, што й было зроблена. Папа хіранітазаваў кс. Ф. Абрантовіча ў япіскапы й назначыў яго ў Харбін місіянэрам. У канун вайны 1939 г. япіскап Ф. Абрантовіч прыехаў на радзіму ў Наваградак, адтуль ён паехаў у Львоў да мітрапаліта Шаптыцкага42, і там з прыходам бальшавікоў зьнік па ім сьлед43. Вечная памяць яму, вялікаму патрыёту сваёй Радзімы-Бацькаўшчыны.
41 Фабіян Абрантовіч (1884—1946), беларускі рэлігійны й культурна-грамадзкі дзеяч, адзін з заснавальнікаў і лідэраў Хрысьціянскай дэмакратычнай злучнасьці. У пачатку 1920-х іт. жыў у Наваградку, выкладаючы ў часова эвакуяванай у гэты горад Менскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі.
42 Андрэй Шаптыцкі (1865—1944), выдатны дзеяч Грэка-каталіцкай царквы, мітрапаліт Галіцкі й арцыбіскуп Львоўскі ў 1901—1944 гг.
43 Сёньня вядома, што ў канцы верасьня 1939 г. кс. Фабіяна Абрантовіча арыштавалі савецкія органы бясьпекі, і больш за 5 гадоў ён правёў у вязьніцах. Памёр ад катаваньняў 2 студзеня 1946 г. у Бутырскай турме (Масква).
Пасьля Слуцкага паўстаньня пражываў у сваіх родзічаў, у тым ліку і ў мяне, Ю. Лістапад44, які ўцёк за мяжу. Пасьля даволі вялікага часу павярнуўся дамоў, дзе быў арыштаваны, і зьнік па ім сьлед. Падчас нямецкай акупацыі мне не ўдалося натрапіць на сьлед яго ці ягонае радзіны45.
3 прагалошаньнем у 1922 г. польскім урадам выбараў у Сойм і Сэнат ажывіўся беларускі рух, пачалі адбывацца напаўлегальныя сходкі сьведамых беларусаў. 3 кожным днём народ набіраў большае сьмеласьці, адвагі ў выказваньні свайго незадавальненьня з польскага панаваньня над ім. Прычынаю гэтай адвагі была сьведамасьць, якая пашыралася з кожным днём сярод насельніцтва больш сьвядомымі беларусамі. Да гэтага ў прыгранічнай паласе дзейнічалі беларускія партызаны. У перадвыбарчай акцыі старэйшая векам інтэлігенцыя ў вельмі малой колькасьці прымала ўдзел, рэй вяла моладзь і жанатыя да 35 гадоў. На доказ гэтага ў канчатковым паседжаньні зацьверджаньня сьв. памяці В. Раіулю кандыдатам на лісьце №1646 у памешканьні адваката Друцкага-Падбярэскага47 з 28 асоб прысутных былі толькі два
44 Юрка Лістапад (1897—1938), беларускі нацыянальны дзеяч. Ад восені 1919 г. быў школьным інструктарам на Случчыне, ствараў беларускія школы, удзельнічаў у працы беларускіх нацыянальных арганізацыяў. Удзельнік Слуцкага паўстаньня 1920 г. Пасьля ўцёк у Польшчу, у 1922 г. нелегальна вярнуўся ў Слуцак, працаваў настаўнікам, стыльрэдактарам у Дзяржвыдавецтве БССР. Ад 1925 г. савецкія ўлады неаднаразова арыштоўвалі яго, быў расстраляны.
45 Юрка Лістапад у 1933 г. перасяліўся ў Ржэў, у студзені 1934 г. у справе т. зв. „Бёларускага нацыянальнага цэнтру“ засуджаны на 8 гадоў, пакараньне адбываў на Бамлагу. 31 сакавіка 1938 г. яго прысудзілі да найвышэйшай меры пакараньня, прысуд выканалі 5 чэрвеня 1938 г.
46 №16 на парлямэнцкіх выбарах 1922 г. меў выбарчы сьпіс Блёку нацыянальных меншасьцяў Польскай Рэспублікі, у які ўвайшлі асноўныя арганізацыі беларускай, украінскай, габрэйскай, нямецкай і расейскай нацыянальных меншасьцяў.
47 Баляслаў Друцкі-Падбярэскі (1894—1940 (?), беларускі літаратар і лексыколяг, які паходзіў з княскага роду. У пачатку 1920-х гг. быў сябрам Віленскага БНК. У 1920-я гт. — друкаваўся ў часопісах „Беларуская культура“, „Беларускі радны”, „Беларуская хата“, газэтах „Беларускае слова“, „Беларускі дзень“. Супрацоўнічаў з шэрагам палянафільскіх арганізацыяў. Падрыхтаваў і выдаў пад рэдакцыяй В. Грышкевіча першы беларуска-польскі слоўнік. У1939 г. органы НКВД арыштавалі яго, загінуў бязь вестак.
прадстаўнікі, старэйшыя векам. На гэтым паседжаньні былі вызначаныя мужы даверуўраённыя й акруговыя выбарчыя камісіі. Мяне прызначылі ўраён в. Бральнікі, дзе старшынём камісіі быў абшарнік паляк Пянткоўскі.
У часе галасаваньня якісь шляхціц зьвярнуўся да старшыні камісіі за дазволам галасаваць за хворую матку, што засталася ў хаце. Старшыня зьвярнуўся да ўсіх сяброў і да мяне, мужа даверу №16, ці мы пагодзімся даць права на галасаваньне. Я зараз даў згоду, мяркуючы скарыстаць на сваю карысьць. Зразумела, было гэта няпраўна, але ўсё прайшло добра, бо ніхто не запратэставаў у акруговай камісіі.
Вялікая радасьць была ў народу пасьля выбару сваіх прадстаўнікоў у Сойм і Сэнат лікам н паслоў і з сэнатараў48. Аднак, нягледзячы на тое, што нашыя прадстаўнікі ў Сойме й сэнаце даводзілі правы беларускага народу, дадзеныя на Вэрсальскай мірнай канфэрэнцыі, Сойм і сэнат, а таксама ўрад ня думалі прытрымлівацца гэтага права. Наадварот, дэкрэт за дэкрэтам уневажнялі ўсе прывілеі нацыянальных мяншынь. Пераканаўшыся, што польскі ўрад не дазволіць беларускаму народу карыстацца аднолькавымі правамі з польскім народам, нашыя прадстаўнікі перайшлі да адкрытай апазыцыі і, разьяжджаючы па гарадох і мястэчках, рабілі мітынгі, на якіх выясьнялі народу імкненьні польскага ўраду здэнацыяналізаваць нацыянальныя мяншыні ў Польшчы. Пазбаўленыя правоў беларусы пачалі ўцякаць у другую частку свае Бацькаўшчыны (БССР), асабліва моладзь, якая ня мела ніякай пэрспэктывы на будучыню, бо нават ад падмятайлаў вымагалі знаць „Ойча наш“ па-польску.