Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
96 Выбарчая кампанія Міхала Чатыркі ў Наваградзкай акрузе сапраўды не ўдалася, аднак яе вынікі былі ўсё ж не настолькі слабымі, як сьцьвярджае Стагановіч. За чатыркаўскі сьпіс №41 у Наваградзкай акрузе прагаласавалі 3 167 выбарнікаў, зь іх 519 — у Наваградзкім павеце, 292 — у Стаўпецкім, 2 349 — у Нясьвіскім („змаганцьГ тут атрымалі з 321 голас), 7 — у Баранавіцкім. Толькі ў Слонімскім павеце за Чатырку не прагаласаваў аніводзін чалавек.
6 месцаў атрымала тры. Гэта амаль 500 тысяч галасоў4' — сьведамасьць нашага Народу, якая зьявілася дзякуючы папярэднім нашым прадстаўнікам, асабліва В. Рагулю і ў некаторай ступені — тэрору польскай адміністрацыі.
26 сакавіка 1928 г. на дамаганьне маршалка Сойму я быў звольнены з вастрогу й назаўтра паехаў у Варшаву. Па прыезьдзе нас спаткалі й павялі ў Сойм нашыя паслы, Каруза98 й Стэповіч". Пазнаёміўся зь Юхневічам100, Валынцам101, Гаўрылікам, Грэцкім102, які прайшоў у Сойм з украінскае лісты103, але як беларус.
97 Тут Аляксандар Стагановіч сьвядома ці несьвядома значна перабольшыў посьпехі свайго выбарчага сьпісу на выбарах 1928 г. Насамрэч за выбарчы сьпіс „Змаганьне за інтарэсы сялян і работнікаў“ у Наваградзкай акрузе (дзе ён толькі й выстаўляўся) прагаласавалі 71 706 выбарнікаў (а ўсяго галасавалі 175 176 чалавек пры зарэгістраваных 281 295 асобах з правам голасу).
98 Павал Каруза (1900 (паводле іншых зьвестак 1906) — 1988), беларускі грамадзка-палітычны й культурны дзеяч. У1927 г. старшыня ЦК Беларускай хрысьціянска-дэмакратычнай партыі (БХД) і галоўны рэдактар пэрыядычнага органу БХД — газэты „Bielaruskaja krynica". У1928—1930 гт. пасол польскага Сойму. У 1933 г. яго вывезьлі ў СССР, дзе арыштавалі й саслалі на Салаўкі. Карузу вызвалілі ў 1947 г., у 1949 г. паўторна арыіптавалі й выслалі ў Сібір. Па вызваленьні ў 1955 г. жыў у Вільні.
99 Альбін Стэповіч (1894 —1934), беларускі грамадзка-палітычны й рэлігійны сьвецкі дзеяч, актыўны сябра „Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі". У1928—1930 гг. — пасол Сойму, сябра Беларускага пасольскага клюбу. У пачатку 1930-х без асаблівага посьпеху спрабаваў стварыць уласную палітычнук> Партыю беларускіх незалежных радыкалаў.
100 Канстанцін Юхневіч (1896—1971), беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, публіцыст. Займаўся каапэрацыяй, у 1920-я гг. уваходзіўу кіраўніцтва Беларускага інстытуту гаспадаркі й культуры. 3 1926 г. — у кіраўніцтве Беларускага сялянскага саюзу. Супрацоўнічаў з газэтай „Сялянская ніва“, выступаў на яе старонках як публіцыст. У1928-1930 гг. быў паслом польскага Сойму. У сярэдзіне 1930-х быў намесьнікам старшыні Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі. Рэпрэсаваны савецкімі ўладамі. Пасьля вяртаньня з канцлягераў жыў у Слоніме. Загінуў у аўтамабільнай катастрофе.
фдягонт Валынец (1879—1937), беларускі грамадзка-палітычны дзеяч. Быў настаўнікам Радашкавіцкай беларускай гімназіі, адным з найактыўнейшых дзеячаў ТБШ. У 1928 г. — пасол польскага Сойму, уваходзіў у «р
Пасьля некалькіх паседжаньняў мне, селяніну, было дзіўна: з аднаго боку, вялікія паны, з другога, — чырвоныя палякі, найміты Масквы, з Соймавай трыбуны аблівалі адзін аднаго бруднымі памыямі, а выйшаўшы ў кулюары, шпацыравалі пад ручкі.
Атрымаўшы першы раз пасольскія грошы ў суме і 306 злотых за месяц, за якія можна было купіць 6 добрых кароў ці 650 пудоў збожжа1'4, прыехаў у свой родны Наваградак і адразу пайшоў на кірмаш. Мушу адцеміць: даючы згоду на кандыдаваньне, я пастанавіў сабе не паляпшаць жыцьцёвага ўзроўню самога сябе й сям’і. Я сыходзіў зь меркаваньня, што калі на працягу пяці год палепіпу ўзровень, якога далей не змагу даць, то могуць быць для мяне й сям’і вельмі дрэнныя насьледкі.
На рынку абступілі мяне знаёмыя й незнаёмыя, але ўсе шчырыя патрыёты свае радзімы; адны — з зацікаўленьнем сьвежых навін, другія — зь бядоты, якая панавала сярод малазямельнага сялянства з-за бяздарнага гаспадараваньня „вызваліцеляў".
Вясна для ўсіх істот, якіх Гасподзь адарыў жыцьцём, была самаю вясёлаю, шчасьліваю, радаснаю парою году. Для нашага селяніна яна
& склад Беларускага сялянска-работніцкага пасольскага клюбу „Змаганьне“. У 1930 г. польскія ўлады арыштавалі яго, у 1932 г. — выехаў у СССР. Арыштаваны, загінуў на Салаўках.
102 Іван Грэцкі (1898—1937 (?), беларускі нацыянальны дзеяч, у 1924— 1927 гг. — сакратар падпольнага райкаму КПЗБ у Палескім ваяводзтве. У 1928—1930 гг. — пасол польскага Сойму, сябра Беларускага сялянска-работніцкага пасольскага клюбу „Змаганьне". У1930 г., пасьля роспуску Сойму, пазьбег арышту й перабраўся ў Менск. У 1933 г. арыштаваны й высланы ў сібірскі лягер, дзе й загінуў.
103 Іван Грэцкі прайшоў у Сойм па Берасьцейскай выбарчай акрузе й быў пастаўлены на сьпіс левай украінскай партыі „Сельроб-лявіца“, якая атрымала падчас выбараў №19.
"ч Пра вялікія заробкі парлямэнтароў у Польшчы засталіся ўспаміны й іншага беларускага пасла гэтага самага скліканыія — Паўла Карузы. Ён, у прыватнасьці, сьцьвярджаў; ,Мы мелі 1 300 злотых, што для таго часу было ULMam, 60 сярэдні звычайны заробак быў якіх 250 злотых, і гэта лічылася ўжо няблага, 300 — ужо добра, а калі 400 нехта зарабляў — то гэта ўжо зусім лічылася як надзвычай добрае месца“ (Biblioteka Sejmowa. Archiwum Sejmu. Kolekcja materialow archiwalnych poslow i senatorow II Rzeczypospolitej (1919 —1939). Materialy Pawla Karuzo).
была самаю жудаснаю, нешчасьліваю, горкаю. Ён за сьлязьмі ня бачыў, ня чуў усіх і ўсяго, што славілі Госпада за дараваньне ўсяму жыцьця. Селянін не клапаціўся, што няма чаго есьці. Ён жыў на крапіве, шчаўі, іншым зельлі. Яго клопаты вясною былі — што няма чым засеяць свой загон. Няма за што парога падвастрыць, мазі купіць, каб падмазаць воз. Адбываць паншчыну-шараварку105, інакш адбываць кару.
Ведаючы такое жахлівае палажэньне свайго брата, ці можна было адмовіць у мінімальнай дапамозе тым, якія не з свае нядбаласьці дайшлі да такога нізкага ўзроўню, а іх давялі „старэйшы брат“ маскаль ды „культурны" лях з-за Бугу. Ня маючы на сабе торбаў, яны не прасілі міласьці, але прасілі пазычыць. Каму іо, каму 15—20 злотых. Пазычаў — каб аддалі, як багатымі будуць.
Распазычыўшы 700 злотых, пайшоўу беларускую гімназію, дзе на рукі сп. Скрабца106 даў 500 злотых, абяцаючы ў будучым уносіць 300 злотых кожнага месяца.
Перавялікадняўшы, паехаў у Варшаву, пазычаючы 200 злотых у крамніка Бярковіча.
Гэтым разам давялося быць у Варшаве даўжэйшы час: з ініцыятывы Беларускага Пасольскага Клюбу (Ярэміч, Юхневіч, Каруза, Стэповіч) пачаліся перамовы з пасламі „Змаганьня“ (Дварчанінам, Гаўрылікам, Валынцом, Грэцкім і мною) з мэтаю злучыцца ў адзін беларускі пасольскі клюб ды прыняцьЯ. Станкевіча, які сядзеўу радахВ.В. W.A.107.
На першым паседжаньні між намі не было супярэчнасьцей. Даручылі Стэповічу й Карузу перагаварыць з Станкевічам у гэтай справе. Пасьля гэтага паседжаньня „Змаганьне" мела сваю нараду, на якой Гаўрылік і Грэцкі катэгарычна адмовіліся ў злучэньні, а Валынец сказаў, што ён нічога супраць злучэньня ня мае, але калі Я. Станкевіч
'°5 Маецца на ўвазе шарварак — накладзеная на сялянаў павіннасьць будаўніцтва мастоў, дарог, грэбляў і г. д.
106 Пятро Скрабец (1882—1963), беларускі грамадзка-культурны дзеяч. У 1920—1940-х гг. — настаўнічаў на Наваградчыне, быў дырэктарам Наваградзкай беларускай гімназіі. У1945 г. савецкія ўлады арыштавалі й выслалі яго на 8 гадоў у Магадан, пасьля адбыцьця тэрміну вярнуўся ў Наваградак.
107 Насамрэч Янка Станкевіч быў у Сойме т. зв. „дзікім“ паслом, г. зн. не ўваходзіўу склад аніводнага клюбу. Аднак пры гэтым ён у 1928—1930 гт., несумненна, карыстаўся некаторай, у тым ліку й матэрыяльнай, падтрымкай з боку дзяржаўных уладаў, якія ў той час імкнуліся праводзіць болын гнуткую ў параўнаньні з ранейшай нацыянальную палітыку.
дасьць згоду да агульнага клюбу, дык ён, Валынец, катэгарычна адмовіцца належаць да яго.
На запытаньне Дварчаніна — „якая ў Вас прычына да такога стаўленьня даЯ. Станкевіча?", Валынец, пасмыкаўшы вуснамі, сказаў: „Перад выбараміЯ. Станкевіч прыехаў да мяне дамоў і запрапанаваў мне выставіць сваю кандыдатуру на ягонай лісьце. Прызнаюся шчыра, мне хацелася кандыдаваць, але знаючы Станкевіча й ня маючы ніякіх фінансавых сродкаў, сказаў яму: „Я ня маю грошай на гэта“. Пасьля досыць доўгае гутаркі між наміЯ. Станкевіч сказаў: „Вы не турбуйцеся пра сродкі на выбары, яны ёсьць. Ад Вася нічога не жадаю, толькі Ватае згоды". He давяраючы Станкевічу, я катэгарычна адмовіўся.
Празь некаторы часЯ. Станкевіч зноў прыехаў да мяне ўгаворваць. Я й гэтым разам адмовіўся. Тады Станкевіч кажа: „Сябра Валынец, дайцемне слова гонару, што да сьмерці нікому ня скажаце, a я Вам раскажу, адкульмы будзем мець сродкі на выбары". Прызнаюся, я даў слова гонару, якое сёньня ў вашае прысутнасьці парушаю. Я. Станкевіч сказаў, што грошы будуць дадзены віленскім ваяводзкім начальнікам бясьпечнасьці Кірціклісам'°&.
Я й гэтым разам ня мог паверыць словам Станкевіча. Пасьля колькіх хвілінаў маўчаньня ён тады дастаў з партфэля паперку, паднёс дамяне й кажа: „Ня верыце, тады прачытайце“. Чытаю. Папера была афіцыйная, з штампамі, пячаткамі й подпісам Кірцікліса. У паперы не ішло пра нейкія забавязваньні з боку Я. Станкевіча; было напісана лічбамі й літарамі „65 ооо злотых для Янкі Станкевіча для яго ўласнага карыстаньня“.
Разважыўшы, даў згоду кандыдаваць — з намерам пасьля выбараў адысьці ад Станкевіча, што і зрабіў, прайшоўшы ў Сойм“.
Гэтае апавяданьне Валынца зрабіла на нас усіх вельмі вялікае ўражаньне. Прызнаюся, я ня верыў гэтаму, бо ці ж можна было паверыць, што чалавек з вышэйшаю асьветаю, які лічыць сябе гісторыкам109, заў-
108 Стэфан Севярын Кіртыкліс (Kirtiklis) (1890—1951), польскі дзяржаўны дзеяч, у другой палове 1920-х гг. узначальваў аддзел бясьпекі Віленскай ваяводзкай управы. У1930—1931 гг. быў віленскім, у 1931—1936 — паморскім, У 1936—1937 гг. — беластоцкім ваяводам.
109 Янка Станкевіч паводле адукацыі быў доктарам славянскай філялёгіі й гісторыі.
жды і ўсюды выяўляе сябе патрыётам, які не хацеў гаварыць з тымі, што ня ведалі свае роднае мовы, раптам запрадаўся ворагам народу, зь якога паходзіць.
(Нягледзячы на гэта, як і на займаньне месца сярод сябраў В.В. W.R., я заўжды размаўляў зь Я. Станкевічам. Але каб чалавека пазнаць добра, трэба зь ім пажыць, і гэтае жыцьцё, хоць ня блізкае, у Амэрыцы, дало мне мажлівасьць пазнаць усю паднаготную Я. Станкевіча, у якога на першым месцы грошы, грошы і яшчэ раз грошы, а ад каго і за што, то ня мае значаньня.